Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці ФЗН(Стэльмах...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
81.74 Кб
Скачать
  1. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў: тэматыка, графік кантролю за срс.

Самастойная работа студэнтаў прадугледжвае:

- на першым этапе вызначэнне стратэгіі развіцця існуючых у Мінску прыватных тэатраў (аднаго на выбар), зыходзячы з аналізу рэпертуарнай афішы абранага тэатру;

- на другім этапе паўторнае вызначэнне стратэгіі развіцця існуючых у Мінску прыватных тэатраў (аднаго на выбар), зыходзячы з аналізу прагледжанага прадзюсерскага спектакля.

Кантроль за вынікамі самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў VIII семестры пад час кансультацый.

7. Кантрольныя пытанні, тэсты для самаправеркі студэнтаў.

  1. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы па курсу.

У межах курса “Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці” распрацавана наступная рэйтынгавая сістэма:

10 – самастойнае, свабоднае і паслядоўнае раскрыццё пытанняў білета, падмацаванае спасылкамі на некалькі навукова-літаратурных крыніц. Шыракае валоданне спецыяльнай тэрміналогіяй. Уласны аргументаваны погляд на раскрываемыя пытанні. Наведванне студэнтам не менш 3-х прадзюсерскіх спектакляў, самастойная распрацоўка дадатковага метадалагічнага матэрыялу (рэферат).

9 – свабоднае выказванне зместу пытанняў білета, заснаванае на вывучэнні не менштрох дадатковых крыніц, каментарыі і высновы. Паслядоўнасць і выразнасць выказванняў. Шыракае валоданне спецыяльнай тэрміналогіяй. Наведванне студэнтам 2-3 прадзюсерскіх спектакляў, самастойная распрацоўка дадатковага метадалагічнага матэрыялу (рэферат).

8 – свабоднае выказванне зместу пытанняў білета, заснаванае на вывучэнні не менштрох дадатковых крыніц. Некаторая незавершанасць аргументацыі пры выказванні зместу пытанняў білета, якая патрабуе ўдакладнення тэарэтычных пазіцый. Валоданне спецыяльнай тэрміналогіяй. Наведванне студэнтам не менш 2-х прадзюсерскіх спектакляў, самастойная распрацоўка дадатковага метадалагічнага матэрыялу (рэферат).

7 – разуменне сутнасці пытанняў білета, пісьменнае, але недастаткова поўнае выказванне зместу. Адсутнасць уласных каментарыяў і высноў. Выкарыстанне спецыяльнай тэрміналогіі. Наведванне студэнтам не менш 2-х прадзюсерскіх спектакляў, самастойная распрацоўка дадатковага метадалагічнага матэрыялу (рэферат).

6 – разуменне сутнасці пытанняў білета, выказванне зместу не поўнае, не дастаткова свабоднае, патрабуе дапаўнення. Адсутнасць уласных ацэнак. Недакладнасці ў спецыяльнай тэрміналогіі. Наведванне студэнтам 1-2 прадзюсерскіх спектакляў, самастойная распрацоўка дадатковага метадалагічнага матэрыялу (рэферат).

5 – павярхоўная прапрацоўка пытанняў білета, не ўменне паслядоўна пабудаваць, не валоданне спецыяльнай тэрміналогіяй. Наведванне студэнтам аднаго прадзюсерскага спектакля ці самастойная распрацоўка дадатковага метадалагічнага матэрыялу (рэферат).

4 – павярхоўная прапрацоўка пытанняў білета, наяўнасць значных памылак у адказе на пытанні білета, недакладнасці ў раскрыцці зместа білета, не веданне спецыяльнай тэрміналогіі. Наведванне студэнтам аднаго прадзюсерскага спектакля ці самастойная распрацоўка дадатковага метадалагічнага матэрыялу (рэферат).

3, 2 – адсутнасць ведаў па значнай частцы асноўнага вучэбнага матэрыялу, не выкананне прадугледжаных праграмай асноўных заданняў.

1 – адмова ад адказу (няма адказу).

Балы 1, 2 і з выстаўляюцца толькі ў экзаменацыйную ведамасць, а экзамен студэнтам здаецца паўторна.