Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: правапiс I, ы, й пасля прыставак .

Заданне 11. Разгледзьце ніжэй прыведзеную схему і прывядзіце прыклады на асноўныя пункты правіла пад лічбамі і .

УЗОР: спад + ілба  спад ылба; за + іграць  за йграць.

і

і

1 на зычны + і …. ы ….

Выключэнне:

між-

звыш-

дэз-

контр-

пан-

суб-

пост-

транс-

гіпер-

супер- А таксама ў некаторых складаных словах:

трансітальянскі, трансіарданскі, гіперінфляцыя, контрідэя

дзяржінспекцыя, бортінжынер, палітінфармацыя, спортінвентар

________________________________________________________________________________________

2 на галосны + і …. й ….

Выключэнне:

калі і ўтварае склад: заікацца, заікнуцца, заінець, заіскрыцца, заінтрыгаваць, праінфармаваць, праігнараваць, праіснаваць, праілю­страваць, праігрываць, пераігрываць, праіндэксаваць, саіскальнік, суіснаваць, неістотна і ў некаторых іншых.

Заданне 12. Запішыце словы ў слупок, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы патрэбную літару. Пісьмова растлумачце яе правапіс.

Не(й,і)дэнтычны, супер(ы,і)нтэнсіўны, звыш(ы,і)дэйны, аб(і,ы)лгаць, раз(і,ы,й)грацца, аб(і,ы)мшэлы, дэз(ы,і)нтэгратар, пост(і,ы)нфарктны, на(й,і)грываць, пера(і,й)граць, пад(ы,й)сці, за(й,і)кацца, без(і,ы)дэйны, с(і,ы)граць, спад(і,ы)лба, спад(і,ы)спаду, звыш(ы,і)мклівы, пера(й,і)гры­ваць, між(ы,і)нстытуцкі, за(й,і)нтрыгаваць, дэз(ы,і)нфармацыя, контр(ы,і)гра, пед(ы,і)нстытут, ня(і,й)начай, пад(ы,й)дзеш, пры(й?)дзе, раз(ы,й)сціся, за(й,і)нвентарызаваць, аб(ы,й)сці, сан(ы,і)нструктар, без(і,ы)менны, пан(ы,і)сламізм, суб(ы,і)нспектар, аўта(й,і)нспекцыя, аб(ы,й)ду, пра(й,і)нфармаваць, пост(і,ы)ндустрыяльны, дэз(ы,і)нфекцыя, за(і,й)скрыцца, непр(ы,й)манне, без(і,ы)ніцыятыўны, пра(і,й)гравальнік, ад(і,ы)мчацца, за(й,í)нець, па(й,і)ранізаваць, пад(ы,й)дзі, да(й,і)мпе­рыялістычны, пра(й,і)нструктаваны, пра(й,і)граваць, за(й,і)грыванне, дэз(і,ы)нфіцыраваць, паліт(ы,і)нфармацыя, ад(ы,й)шоў, контр(ы,і)дэя, борт(ы,і)нжынер, ад(і,ы)мжэць, за(і,й)мець, па(і?)мчацца, пры(і,й)мальны, адна(і,й)менны, аб(ы,й)дуцца, дзярж(ы,і)нспектар, па(і,й)менна, пера(і,й)менаваць, ад(ы,й)сці, звыш(і,ы)нтэлігентны, аб(ы,й)шоў, ад(ы,й)ду, па(і,й)граць, над(ы,й)дзе, да(і,й)граць, пры(й?)ду, с(ы,й)дзе, мед(і,ы)нстытут, пера(і,й)маць, між(і,ы)мперыялістычны.