- •Я. Н. Марозава
- •Л I таратура асноўная:
- •Дадатковая:
- •Тэма: нацiск (акцэнтуацыя) . Для кантролю і
- •Гістарычныя чаргаванні зычных гукаў :
- •Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў:
- •Гістарычныя чаргаванні галосных гукаў :
- •Зычныя няпарныя па звонкасці і глухасці:
- •11 Санорных: [ л ] , [ л' ] , [ м ] , [ м' ] , [ н ] , [ н' ] , [ в ] , [ в' ] , [ ў ] , [ р ] ,[ j ]
- •Зычныя парныя па звонкасці і глухасці:
- •1. Свiсцячыя [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] , [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] перад шыпячымі [ ж ], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца да шыпячых , а іменна:
- •2. Шыпячыя [ ж ] , [ ш ] , [ дж ] , [ ч ] перад свісцячымі прыпадабняюцца да свiсцячых , а іменна:
- •Заданнi да тэмы ”фанетыка. Гукі і літары. Неадпаведнасць вымаўлення напісанню ”
- •Наяўнасць асобных гукаў:
- •2. Наяўнасць спалучэнняў гукаў:
- •Тэма: я к а н н е і
- •Заданнi да тэм : аканне . Яканне
- •Тэма: правапiс галосных у і складаных словах і
- •Заданнi да тэмы : правапiс галосных у складаных словах
- •Да тэм ”Аканне”, ”Яканне ” і ” Правапiс галосных у складаных словах ” :
- •Заданнi да тэмы: правапiс спалучэнняў галосных у iншамоўных словах
- •І варыянт
- •Іі варыянт
- •Тэма: правапiс I, ы, й пасля прыставак .
- •Тэма: п р а в а п I с у , ў і
- •Пасля галосных
- •Заданнi да тэмы: правапiс у, ў
- •Тэма: правапiс звонкiх I глухiх, і свiсцячых I шыпячых зычных .
- •Тэма: правапiс некаторых і
- •Заданнi на паўтарэнне правапiсу
- •Тэма: правапiс прыстаўных і галосных I зычных і
- •Заданнi да тэмы: правапiс прыстаўных
- •Марфалагiчнае падваенне і
- •Выключэнне 1 з тэмы ”падоўжаныя зычныя ” :
- •Выключэнне 2 з тэмы ”падоўжаныя зычныя ” :
- •Тэма: правапiс мяккага знака і
- •İ апострафа і
- •Тэма: з а ц в я р д з е л ы я з ы ч н ы я і
- •Тэма: дзеканне. Цеканне і
- •Тэма: правапiс вялiкай лiтары і
- •Тэма: правапiс складаных назоўнiкаў і
- •Узор: Кравец кравецкі; свет свецкі (правіла ”ЦёТаЧКі ” )
- •Тэма: марфемная структура слоў і
- •Запомнiць:
- •У з о р № 2: словаўтваральны разбор
- •Тэма: р о д н а з о ў н I к а ў і
- •Род назоўнiкаў
- •Род абрэвiятур і
- •Канчаткi назоўнiкаў м. Р. 2-га скланення . Ў р. Склоне адз. Л. .
- •Тэма: ступенi параўнання прыметнiкаў .
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Тэма: сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў і з назоўнiкамi і
- •Сінтаксічная сувязь паміж словамі ў межах дробавых лічэбнікаў
- •Тэма: з а й м е н н I к і
- •Тэма: правапiс канчаткаў дзеясловаў і
- •1 Варыянт
- •2 Варыянт
- •3 Варыянт
- •Правапiс суфiксаў дзеясловаў і
- •Тэма: д з е е п р ы с л о ў е і
- •Памылкi ва ўтварэннi I . Ва ўжываннi дзеепрыслоўяў і
- •1 Памылка ва ўтварэнні :
- •2 Памылка ва ўжыванні :
- •Прыёмы выпраўлення памылак ва ўжываннi дзеепрыслоўяў
- •3 Лагічная памылка ―
- •Гэта ўжыванне дзеепрыслоўя закончанага трывання з суфіксам -ўшы (-шы ) замест незакончанага ці наадварот.
- •Напрыклад, лагічная памылка ва ўжыванні дзеепрыслоўя ў наступным сказе: Добра адпачываючы на летніх канікулах, дзеці ў верасні зноў з радасцю ўзяліся за вучобу. ( Трэба: адпачыўшы ).
- •Памылкi ва ўтварэннi I ва ўжываннi .
- •Дзеепрыметнiкаў і
- •Тэма: правапiс часцiц і
- •Тэма: асаблiвасцi беларускiх і словазлучэнняў і
- •Словазлучэннямi не з’яўляюцца:
- •Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Тэма: знакi прыпынку ў простым сказе і знакi прыпынку памiж дзейнiкам I выказнiкам
- •Знакi прыпынку пры аднародных членах
- •Знакi прыпынку пры адасобленых членах і пры адасобленых азначэннях I прыдатках
- •Знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях
- •Знакi прыпынку пры зваротках I адасобленых пабочных канструкцыях
- •Знакi прыпынку ў складаназлучаных . Сказах .
- •Знакi прыпынку ў складаназалежных . І сказах .
- •Знакi прыпынку ў бяззлучнiкавых сказах і
- •Знакi прыпынку ў камбiнаваных сказах . ( з рознымі відамі сувязі ) і
- •Тэма: т ы п ы т э к с т а ў і
- •1. Арфаграфічныя 3. Граматычныя
- •2. Пунктуацыйныя 4. Моўна-стылістычныя
- •Тэма: л е к с I к а. Ф р а з е а л о г I я .
- •210038, Г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33.
Род назоўнiкаў
Р о д з м е н н ы х назоўнікаў звычайна вызначаюць граматычна ― па наборы канчаткаў пры скланенні. Род можна вызначыць таксама сінтаксічна ― па канчатках залежных слоў: паўнаводны Дняпро (м. р.), смачнае суфле (н. р.), ТАСС упаўнаважаны заявіць (м. р.).
Да а г у л ь н а г а р о д у адносяцца:
1. Агульныя назоўнікі на -а (-я), якія абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага полу; большасць з іх абазначаюць адмоўную характарыстыку асобы і маюць стылістычна заніжаную экспрэсіўную афарбоўку: нэндза, нядбайла, заіка, жмінда, туляга, беларучка і інш., але ёсць агульныя назоўнікі са станоўчай ацэнкай і са стылістычна нейтральнай афарбоўкай: самавучка, малайчына, калега, цёзка. Не блытаць: да агульнага роду не адносяцца назоўнікі на -а (-я), якія абазначаюць род заняткаў, прафесію асоб муж. і жан. полу. Такія назоўнікі адносяцца да мужчынскага роду: ваяка, суддзя, прамоўца, творца, тамада, стараста, старшыня і пад.
2. Бытавыя формы ад афіцыйных уласных імён: Жэня, Шура, Саша, Валера, Вася (ад Васіль і Васіліна, Васіліса), Сцёпа (ад Сцяпан і Сцепаніда).
3. Прозвішчы з канчаткам -а (-я) і прозвішчы з асновай на зычны: Свірка, Пархута, Паходня, Біруля; Багдановіч, Русак, Кудравец, Янішчыц і падобныя, у якіх па канчатку не відаць полу асобы, а таксама нязменныя прозвішчы: Дзідро, Ючко, Бізэ, Мялкіх і г. д.
Р о д н я з м е н н ы х назоўнікаў вызначаецца па семантыцы:
Да м у ж ч ы н с к а г а р о д у адносяцца:
1. Назвы асоб мужчынскага полу ― мужчынскія імёны, формы звароту да мужчын, тыповыя мужчынскія прафесіі: Вано, İліко, Гогі, Вісэнтэ, Публіо; мсье, дэндзі (франт, элегантна апрануты свецкі чалавек); аташэ (кансультант пры пасольстве), рэферы (суддзя ў спартыўных спаборніцтвах), мікада (тытул японскага імператара), кулі (насільшчык, грузчык, чорнарабочы ў некаторых краінах Азіі), парцье (швейцар у гасцініцы).
2. Назвы жывёл, птушак, насякомых, іншых жывых істот: дынга, зéбу (буйная рагатая жывёла), эму (страус), марабу і фламíнга (назвы птушак). Выключэнне: івасі (рыба сямейства селядцовых) ― ж. р.; цэцэ (афрыканская муха) ― ж. р.; калібры ― дапускаюцца варыянты: і ж. р., і м. р.
3. Нязменныя назвы гарадоў: Баржомі, Мехіка, Мантэвідэо, Більбао, Сарэнта, Бісау, Сант’яга; астравоў: Капры, Таіці, Барнео, Сікоку, Хансю, Кюсю, Пуэрта-Рыка, Корфу і інш. (у нязменных уласных назвах род вызначаецца па агульных назоўніках).
Да ж а н о ч а г а р о д у адносяцца:
1. Назвы асоб жаночага полу ― жаночыя імёны, формы звароту да жанчын: Ніно, Нані, Эдзі, Элізабет, Жанэт, Жулí; пані, фрэйлен, мадэмуазéль, місіс.
2. Нязменныя назвы рэк: Шпрэе, Лімпапо, Місуры, Макензі, Арынока, Хуанхэ; дзяржаў: Конга, Марока, Манака, Малі, Самалі; пустынь: Гобі, Калахары, Руб-Эль-Хáлі; гор: Ай-Петры, Мак-Кінлі, Кіліманджара; газет: ”Юманітэ”, ”Таймс”, ”Грáнма”; арганізацый: ЮНЕСКА, УЕФА, ФİФА, ФİДЭ і іншыя нязменныя ўласныя назоўнікі, у якіх да жаночага роду адносіцца агульны назоўнік, што абазначае родавае паняцце.
Да н і я к а г а р о д у адносяцца:
1. Неадушаўлёныя нязменныя назоўнікі: авеню, амплуа, журы, трыо, барока, дынама (’від машыны’; але: ”Дынама” гудзеў ― м. р., ’стадыён’ або ’футбольны клуб’) і мн. іншыя. Выключэнне: салямі ― ж. р., кальрабі (від капусты) ― ж. р., кофе ― м. р. (не блытаць са зменным кава ― ж. р.).
2. Нязменныя назвы азёр, мораў: Эры, Лох-Нэс, Хáнка; Фíджы.
3. Нязменныя словы ці застылыя формы слоў, якія перайшлі ў назоўнік з іншых часцін мовы і абазначаюць абстрактныя паняцці: Мы верылі ў светлае Заўтра. Пачулася гучнае ”ўра”. Мне надакучыла тваё ”пачакай ”.
Асцерагайцеся памылкі !
Не блытайце вызначэнне роду ўласных нязменных назоўнікаў са зменнымі, у якіх род вызначаецца не па семантыцы, а граматычна ― па канчатках. Напрыклад, назвы Севáн □, Селігéр □, Хасáн □ (азёры) ― м. р., бо скланяюцца, як дом □, а возера Свіцязь □ ― ж. р., бо скланяецца, як сенажаць □. Гэтак жа: Уфа (горад) ― ж. р., Сінгапур □ (дзяржава) ― м. р., Арарат □ (гара) ― м. р., Арыён □ (сузор’е) ― м. р., а Пухавічы (горад), Макáрычы (вёска) не маюць роду, бо з’яўляюцца множналікавымі назоўнікамі, як сані, дрожджы.
Асцерагайцеся памылкі !
П а - б е л а р у с к у
|
П а - р у с к у |
Камода, табака, таполя, жырафа, гусь, кішэнь і кішэня ― ж. р. Шаль, гар, сып, нáсып, пачак, стэп, сабака ― м. р. Крупы, каноплі, буякі, паводзіны, дрыжыкі ― толькі мн. л. Грудзі, дзверы ― толькі мн. л. Чарніла ― толькі адз. л. |
Комод, табак, тополь, жираф, гусь, карман ― м. р. Шаль, гарь, сыпь, нáсыпь, пачка, степь, собака ― ж. р. Крупá, конопля, голубика, поведение, дрожь ― толькі адз. л. Грудь / груди, дверь / двери ― 2 формы ліку. Чернила ― толькі мн. л. |