Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
401
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Знакi прыпынку пры аднародных членах

Заданне 98. Пры спісванні расстаўце знакі прыпынку і ў дужках пасля кожнага сказа коратка растлумачце пунктаграмы.

1. Хуценька збегай паглядзі кароў. 2. Дзічэюць агароды дрэвы хаты без чалавечай ласкі і рукі. 3. Які салодкі сон пасля доўгага дня цяжкай напружанай працы! 4. Гарачым летнім днём Вол з ворыва вяртаўся. 5. Пачуўся ціхі лясны шолах. 6. Шырокі школьны двор абсаджаны ліпамі. 7. У дваццатых чыслах ліпеня роўны глыбокі акуратны канал ляжаў між Гнілым балотам і рэчкаю. 8. Усталі хмары над зямлёю грозныя жывыя. 9. Спакойнае стомленае ад цяжару жыта міла ўсміхаецца тваім вачам. 10. Непрыкметная спакойная на паверхні крынічка выкідала з глыбіні сваёй пясчаныя фантанчыкі. 11. Вецер варушыў яго густыя з глянцаватым водбліскам валасы. 12. Дарога ішла па старым казённым лесе.

Заданне 99. Выпішыце нумары сказаў, у якіх пунктуацыю трэба дапоўніць коскамі. Вусна растлумачце пунктаграмы.

Варыянт І. 1. Няўвага да мінулага свайго народа, да яго гісторыі і культуры, і мовы бясследна не праходзіць. 2. Лета адыходзіла. İ гэта адчувалася ўсюды: у лесе, у полі і на лузе. 3. Ужо адзін за адным пацягнуліся змрочныя восеньскія дні. 4. Зліліся рэкі ўсе ў адно разводдзе шумяць і іскрацца, пеняцца і гудуць. 5. Цёмная вераснёўская ноч нізка накінула на зямлю свой сінявата-чорны аксамітны полаг. 6. Пакланюся пушчам вячыстым і крыніцам, і мурагу. 7. Багдановіч меў усё, каб стаць вялікім: выключны паэтычны талент, вострае вока мастака і бездакорны густ крытыка. 8. Трамвай пабег насустрач Апейку лягчэй, хутчэй з грукатам і звонам. 9. Лес і рэчку, і клёкат бусловы і чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам. 10. Песня і казка ходзяць у пары і сеюць па свеце дзівы і чары. 11. У вырай далёкі лятуць жураўлі ад любай утульнай бацькоўскай зямлі. 12. Звестак дуб стары чакае з дальніх ніў і палёў ад сваіх сыноў. 13. Усё гэта: і горад у далёкай краіне і горны ланцуг, і кветка, і мінерал і жывёліна ― названа так у гонар нашага земляка. 14. Лес ужо жыў сваім актыўным, багатым вясновым жыццём. 15. Хата даволі прасторная, з нятоўстых круглякоў, пад новым гонтавым дахам. 16. Яны ішлі праз лес глухой замеценай снегам дарогай. 17. Пабя­ліла зіма палі і лугі, і сады і над рэчкай стагі. 18. Усё на свеце: хатнія турботы, і школа, і гэты клопат з Галяй ― усё адсунулася кудысьці далёка. 19. Дарога была хоць і нядоўгая, але нялёгкая з перасадкамі. 20. Вяртаюцца госці з вяселля… Не можа іх уціхамірыць ні бразгат калёс, ні ноч, ні чэрвеньскі бурны і шчыры дождж. 21. У доме хлеб і ружы, святло акон і святло душы людской. 22. Разам з новай птушкай ці кветкай прыходзіла новая песня або казка. 23. Дыхаў Уладзік і гаркавым пахам вольхі і водарам сярэбраных лазовых і ракітавых кустоў. 24. Бірка добры гаспадар хоць скупы і зажымісты. 25. Я ніколі яшчэ не бываў у заапарку або звярынцы і слана ўпершыню чамусьці згледзеў у хмарах. 26. На світанні пачуеш ты зязюль кукаванне і ласёў рыканне, і матораў голас густы. 27. Радугі стаялі ў вербалозах між птушыных светлых галасоў. 28. Я люблю і тужлівага Чайкоўскага і радаснага сонечнага Моцарта. 29. Маці ў шчасці спявала ў бядзе галасіла, звала з чужых далёкіх дарог у родную хату на матчын парог. 30. Мы любаваліся і полем абапал дарогі і хатамі пад цяжарам буслянак, і сонечным лесам. 31. Навалілася хмара дымная цёмная неабдымная. 32. Над соснамі, асінамі гуляюць па бары зялёныя і сінія залётныя вятры. 33. Відаць грудок і вуллі ўсе, дубы за рэчкаю і тоні ў нерухомай іх красе. 34. Я вочы цёмныя бяздонныя так блізка ўбачыў першы раз. 35. Не хачу спяшацца пакідаць родныя дарогі і хаціну, поле з каласамі і сенажаць гэта неба над маёй краінай. 36. Падперазаў фарсісты, дужы дуб зялёны пояс хмелю з кутасамі і ў яр глядзіць. 37. Зноў восень гаспадыняю прыйшла і з новай збажыны духмяных караваяў напякла. 38. Там быў калісьці мой маленькі рай: бярозкі беланогія і лаўка, і сіні месяц і шпачыны грай. 39. З гэтым шчаслівым болем за ўсіх і ўсё горка і радасна адчуваць сябе літаратарам. 40. Чуваць не то птушыны шчэбет-перасвіст не то веснавое булькатанне.

Варыянт ІІ. 1. Старыя хвоі і яліны, высока кінуўшы галіны, глядзелі хораша любоўна. 2. Празрыстая хмарка, як срэбраны коннік, за сінюю сопку плыве і знікае. 3. İ ў сэрцы нясу я, нібы запавет, старыя рабіны, і клін жураўліны і свет наш адзіны. 4. Нашаптала мне словы падману дажджлівая бяздомная восень. 5. То была не мірная шчодрая восень з ціхай, журботнай прыгажосцю лясоў і гаёў. 6. Валодзя быў хлопец рослы, але ціхі, па-даросламу паважлівы і разумна асцярожны хоць і смелы. 7. Люблю ліпнёвы грыбасей і ціш палёў і водар мяты. 8. Вялікія светла-блакітныя вочы глядзелі па-дзіцячы даверліва наіўна. 9. Людзі прыніклі да зямлі, не варушыліся, прагна прыслухоўваліся да гукаў глухой восеньскай ночы. 10. Густа працяжна зашумеў стары лес на ўсе галасы. 11. Ты маё шчасце і пакута, радасць і шчымлівы даўні боль, горкі водар недаспелай руты і майскі мёд і на парэзах соль. 12. Не з раніцы да вечара жывём ― жывём ад чалавека к чалавеку. 13. На чоўне сабраўся ў бязмежную даль, у шлях невядомы бясконцы. 14. Усе мы на гэтай зямлі суседзі: рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. 15. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы. 16. Разняў вецер крылы свае, ляціць і шуміць, і пяе. 17. Яшчэ звечара над густым хвойнікам прамільгнуў невялічкі вастрадзюбы сярпок месяца. 18. Мы адшукалі шлях у родны край і ў светлы бор, і ў густалісты гай. 19. Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі лёдам, брыльянцістым снежным блескам. 20. Цішыня стаяла ўсюды: і ля хаты, і на пасецы і на балоце. 21. Над рэкамі чыстымі барамі вячыстымі мігцяць, загараюцца, пераліваюцца, глядзяцца ў азёры палескія зоры. 22. Паблукаю каля ціхай Гайны ў сасновай сонечнай цішы. 23. Сталыя і важныя буслы з незвычайнай сур’ёзнасцю хадзілі па краях балота або падляталі да гнёздаў і папраўлялі свае палацы. 24. Кожнаму па сіле знаходзілася работа ў гаспадарцы: ці то на полі, ці каля жывёлы ці ў хаце. 25. Адшуміць кастрычнік жаўталісты і надзене белую карону. 26. İ ўздоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі доўгімі глыбокімі тонямі. 27. За гады свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы пакутны боль і тугу і надзеі. 28. Узнялося сонца яснае над палямі, над азёрамі, асвяціла далі вольныя. 29. З касынкай яркай на плячах стаіць рабіна маладая, глядзіць на доўгі шлях з далёкім ветрам размаўляе. 30. Сонца стаяла высока і пякло, смаліла па-паўдзённаму па-летняму. 31. İ ўсё ўстала прад вачыма беднае кабеты: маладыя дні дзяцінства, дзявочыя леты. 32. Я вітаю жыццё і вясну і зару, што на ўсходзе ірдзіцца. 33. Хмары пруць, плывуць, таўкуцца, рвуць крыло крылом і дажджом рупліва льюцца ў полі за сялом. 34. Таполі і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым. 35. Жанкі і дзяўчаты збіраюць летам ягады і грыбы і гэтым трохі падзарабляюць на дамашні абыходак. 36. Стаяла сухая з марозам, з чыстым небам позняя восень. 37. Праз гэты шэпт прайшла і маладосць самой Магдалены, і маленства Ганны, і ўсё вялікае і значнае і малое і нязначнае. 38. На вяршыні Карадага спакойна спачываюць два маленькія празрыстыя воблачкі. 39. Лес апяклі суровыя калючыя ад гарачага сонца вятры. 40. Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою і раптоўна прыціх у трывожным спакоі.