Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя бел.мовы.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
127.49 Кб
Скачать

8. Значэнне дзейнасці ф.Скарыны, с.Буднага, в.Цяпінскага, л.Зізінія, м.Сматрыцкага, п.Бярынды і інш. У станаўленні бел.М.

У 16ст. Ф.Скарына пераклаў і надрукаваў кнігі “Бібліі”, Будны – кальвінісцкі катэхізіс, Цяпінскі – евангелле. Прадмовы і пасляслоўі да выдання Скарыны, Буднага, Цяпінскага, прамовы Сапегі – узоры навуковых ці грамад.-палітычных твораў свайго часу. У той перыяд былі створаны і лінгвістычныя працы: у 1596 г. з’явілася “Грамматіка словенская” Л.Зізанія, у 1619г – “Грамматікі словенскія правільное сінтагма” М.Сматрыцкага. У 1596г быў надрукаваны слоўнік Зізанія. У 1627г выдаў слоўнік Бярында.

9. Тэндэнцыі ў старажытнай бел. Пісьмовай мове.

Наяўнасць 2 тэндэнцый:

1.Захаванне традыцыйных прыёмаў пісьма, традыцыйнай графікі і арфаграфіі, што склаліся яшчэ ў 11-12ст у Кіеўскай Русі.

2.Усвядомленая ці неусвядомленая перадача асаблівасцей жывой старажытнай б.м. (чаргаванне, змяненне мяккага р”, паўнагалоссе, падаўжэнне).

10.Звесткі з палеаграфіі. Графічная сістэма ў гіст. Бел. Пісьменства.

У гіст.бел.піс. ведаем 3 граф.сістэмы: кірылаўская (кірыліца), лацінская (лацінка) і арабская. Гэтыя сістэмы выкарыстоўваліся на Беларусі не толькі ў старажытнасці, а і ў 19-20ст. Так званае кірылаўскае пісьмо было традыцыйным і ў агульнаўсходнеславянскую эпоху і ў перыяд, калі ўтвараліся 3 старажытныя ўсходнеславянскія мовы бел., рус., укр. Асноўныя помнікі б.м. напісаны больш ці менш змененым кірылаўскім пісьмом. Да нас не дайшоў ні адзін беларускі помнік, напісаны глаголіцай; магчыма, такіх тэкстаў і не было.

11.Сістэма галосных гукаў у старажытнасці і сучаснай б.М. Іх класіфікацыя і характарыстыка.

Галосныя (вакалізм). Ва ўсходне-славянскай мове было 11 галосных фанем, у сучаснай б.літ.мове іх толькі 6. Галосныя ўсх.-слав. мовы былі розныя паводле даўжыні; адны былі доўгія, другія – кароткія(о,э), трэція – вельмі кароткія(ь,ъ). У сучаснай б.м. галосныя паводле даўжыні не адрозніваюцца. Ва усх.-слав. мове была большая колькасць пярэдніх галосных; у сучасн. мове іх толькі дзве – і,э(е). ва усх-слав. мове былі насавыя галосныя – у сучасн.бел.мове насавых галосных няма. Ва усх-слав. адны гал. былі поўнага утварэння, другія – няпоўнага ўтварэння: ъ,ь. а такс. Ыр , ір.

12. Галосныя гукі ў пачатку слова.

Галосны а спалучаўся з папярэднімі цвёрдымі і мяккімі зычнымі, ён не пачынаў слова – перад пачатковым а узнікаў прыстаўны (й). У суч-й б.м. галосны а таксама спалучаецца з цвёрдымі і мяккімі папярэднімі зычнымі; ёсць і выразная новая асаблівасць: гал. а часта ўжываецца на пачатку слова. Галосны о мог пачынаць слова і спалучацца толькі з папярэднімі цв.зыч. У суч-й мове о на пачатку слова не частая з’ява, звыч-на у запазычаных словах. Галосны э(е), як і а, не пачынаў слова. У суч-й б.м. галосны э сустракаецца на пач. запазыч.слоў. Гал. і ужываўся на пач.слова. Галосны у мог пачынаць слова.

13.Сістэма зычных гукаў у старажытнасці і сучаснай б.м. Іх класіфікацыя і характарыстыка. Задняязычныя гукі былі толькі цвёрдыя (ногы). Сучасныя зацвяр-дзелыя шыпячыя(ш,ж,дж,ч) былі толькі мяккія(жена). Парныя гукі па цвёрдасці-мяккасці былі або цвёрдыя, або памякчоныя. У суч-й б.м. адносіны паміж цвёрдымі і мяк.зыч. іншыя: усе шыпячыя сталі зацвярдзелымі, былыя памякчоныя сталі мяккімі, утварыліся пары зычных паводле цв.–мяк. Усх-слав.м. мела выбухны зычны гук (г), якому ў б.м. адпавядае фрыкатыўны (г). Не было гука (ф). Усх-слав. памякчоным (д,т) адпав-ць бел.мяк афрыкаты (дз”,ц”). У б.м. развів. Падоўжаныя зычныя, якіх не было ва усх-ай мове.

16.Пераходнае памякчэнне заднея-зычных, узнікненне чаргаванняў заднеязычных з шыпячымі і свісцячымі гукамі. Да пераходных адносіліся – палата-лізацыі: пераход заднеязычных у шыпячыя ці свіс-цячыя гукі, якія перайшлі ў сучасную б.м. ў выглядзе чаргаванняў гістары-чных. У агуль-наслав. мове-аснове цвёр-дыя заднея-зычныя г,к,х у пазіцыі перад наступнымі галоснымі пярэдняга рада і,э,ь,ъ памякчаліся, супалі з мяккімі ж”,ч”,ш”. Паказанае памякчэнне называюць першаю пала-талізацыяй г,к,х або першым пера-ходным памякчэннем. Так з’явілася чарга-ванне (нага-ножка). Другое пе-раходнае памякчэнне заднеязыч-ных, ці 2 палаталізацыя,- таксама агуль-насла-вянская з’ява. Яно развілося раней, чым першае. У выніку другога пераходнага памякчэння г,к,х змя-ніліся з”,ц”,с”(нага-назе). Трэцяе пера-ходнае памякчэнне паводле яго вы-нікаў не адрозніваецца ад другога. Развівалася трэцяя палаталізацыя пад уплывам не наступных,а папярэд. наступных, а папярэдніх галосных і, е, ь, калі ў наступным складзе быў ы.