Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя бел.мовы.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
127.49 Кб
Скачать

32.Гісторыя скланення асабовых займеннікаў і зваротнага сябе.

Асабовыя займеннікі: я(аз,яз), ты, мы, вы не мелі роду, але скланяліся і змяняліся па ліках і склонах (акрамя клічнага). Канчаткі такія, як і ў суч. б.м. Зніклі кароткія формы. У б.м. развілася форма Д.М.скл.(тобе). Займеннік сябе не меў формы Н.с. Такая асаблівасць яго ёсць і ў сучаснай мове. Па такой жа аналогіі як займеннік ты, скланяўся і сучасны зваротны зай-к сябе. Зах-ся толькі форма ся, як постфікс у зварот. дзеясловах.

33.Гісторыя скланення неасабовых займен. Станаўленне форм займ-аў вьсь, вься,вьсэ.

Як і у сучаснай мове, выдзяляюць такія групы неасабовых займен.: указальныя, азначальныя, прыналеж-ныя, пытальныя і пытальна-адносныя. Усе неасабовыя займ-кі распадаюцца на дзве групы: займеннікі мяккай разнав-ці і займ-кі цвёрдай разнав-ці. Яны адрозніваюцца не толькі тым, што ў першых аснова канчаецца на цвёрды, а ў другіх –на мяккі зычны, а і склонавымі канчаткамі. Асобую змешаную разнавіднасць утвараў займ. вьсь(вься, вьсе), які ў адных склонах меў такія канчаткі, як займ. мяк. раз-ці, а ў другой – як займ. цвёрдай раз-ці.

34.Утварэнне займеннікаў той, тая, тое. Паходжанне сучасных склона-вых форм гэтых займеннікаў. Скланенне пытальных займеннікаў къто, чьто.

У Т.ск. адз.л. і ў Т,Р,Д,М.с. мн.л. м. і н.р. зай-ік той (тая, тое) змяніў склонавыя формы пад уплывам займеннікаў мяккай раз-ці і поўных прыметнікаў: на месцы тех,тем,темі сталі ўжывацца формы: тых, тым, тымі, тых. З даўніх часоў у б.м. ўжываецца займеннік гэты. У яго складзе ўказальная часціца гэ і займен. той, тая, тое . У форме м.р. з часам займен. атрымаў гучанне гэты. Займеннікі хто, што ў форме назоўнага склону перажылі фанетычныя змены: къто-кто-хто, чьто-что-што. Абодва яны – ад каранёвага элемента к і часціцы –то. Скланяліся наступным чынам: Н. къто, чьто; Р. кого, чего; Д. кому, чему; В. кого, чьто; Т. цъмь, чимь; М. комь, чемь.

35.Прыметнік. Кароткія (іменныя) формы, іх гісторыя.

Прыметнік перажаў свае змены; яны перш за ўсё – у гісторыі кароткай і поўнай формы, у страце формы парнага ліку, ва уніфікацыі формы ў некаторых склонах. Кароткія формы былі пашыраныя і набліжаліся да назоўнікаў. Яны скланяліся ў м. і н. родзе як назоўнікі з асновай на –о(йо), у ж.р. як назоўнікі з асновай на –а(йа): добрь-м.р, добра-ж.р,добро-н.р, добрі-мн.л. Аднолькавае скланенне кароткіх прыметнікаў і назоўнікаў сведчыць пра надзвычайную блізкасць старажытных прыметнікаў і назоў-нікаў. Некаторыя гісторыкі акрэсліваюць кароткія прыметнікі як назоўнікі-азначэнні пры назоўніках.

36.Займеннікавыя (поўныя) пры-метнікі, іх утварэнне. Дыферэ-цыяцыя сінтаксічных функцый прыметнікаў.

Поўныя прыметнікі – складаныя, паводле паходжання і ўтварэння, словы. Скланенне поўных прымет-нікаў называюць займеннікавым або членным. Яны ўтварыліся шляхам далучэння да кароткай формы пэўнага роду ўказальных займеннікаў и (м.р.), я(ж.р.), е(н.р.): Н.скл. – новъ +и(йь)= новъи. У формах м.р. ускосных склонаў адбыліся фанетычныя змянен-ні: страта гука (й), прыпадабненне га-лосных і іх сцяжэнне; узнікненне адной формы для творнага і меснага склонаў адз.л. прыметнікаў м. і н. роду; страта формы парнага ліку. У аснове сучасных склонаў поўных форм прыметнікаў ляжаць гістарыч-ныя канчаткі.