Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя бел.мовы.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
127.49 Кб
Скачать

15.Асаблівасці складу ў стара-жытнасці.

У агульнаславянскай мове дзейнічае закон адкрытага складу, які працягваў дзейнічаць і ва ўсх-слав. мове: кожны склад канчаўся на складаўтваральны гук. У выніку дзейнасці гэтага закону шматлікія закрытыя склады змяніліся (голва-голова). Нельга лічыць, што ў старажытнай мове не было ў словах спалучэнняў зычных. Яны былі на пачатку слова (слово),у сярэд.слова, прычым прыцягваліся да наступнага галоснага і разам з ім утваралі склад. Закон адкрытага складу спыніў дзейнасць яшчэ ў дапісьмовую эпоху. Гэты закон дзейнічаў толькі пэўны час. У старажытнасці ў адным складзе спалучаліся цвёрдыя зыч. з нас-тупнымі галоснымі непярэдняга рада, мяккія зычныя - з наступнымі гало-снымі пярэдняга рада; калі ж цв.зыч. спалучаліся з наступнымі галоснымі пярэдняга раду, то зычныя змяняліся – памякчаліся.

14. Характар старажытнага націску, інтанацыя ў старажытнасці.

У агульнаславянскай мове-аснове націск быў іншы, чым у сучаснай беларускай, рускай мовах,- ён меў музычны хар-р; націскны склад адрозніваўся ад ненаціскных не толькі сілаю голасу, а перш за ўсё павышэннем ці паніжэннем тону. У адных славянскіх мовах (бел., рус.) ён сіаў дынамічны: націскны склад адрозніваецца ад ненаціскнога большаю напружанасцю артыкуляцыі, большаю выдыхальнаю сілаю. У другіх ён – дынамічна-музычны. Змяненне ў хар-ры націску (музычны=дынамічны) прывяло да пераразмеркавання выдыхальнай сілы пры вымаўленні слоў: адны склады ўзмацніліся, другія –паслабіліся.

17.Лёс спалучэнняў зычных з наступным (й).

Яшчэ ў агульнаславянскую эпоху змяніліся спалучэнні зычных з наступным (й). Папярэдні зычны, асімілюючыся да наступнага спрадвечнага мяккага (й), змяніўся; змянілася ў большасці выпадкаў само спалучэнне з й. Змяненне спалучэнняў заднеязычных з наступным й прывяло да такіх вынікаў, як змяненне заднеязычных перад галоснымі пярэдняга рада: гй=ж,кй=ч,хй=ш. Так узнікла яшчэ адно гістарычнае чаргаванне г-ж,к-ч,х-ш. Спалучэнне ск,ст пад уплывам (й) памякчыліся аднолькава, адбылася асіміляцыя й, у выніку якой *скй-ш”ч”, *стй-ш”ч”. Спалучэнне *зй, *сй змяніліся з аднолькавымі вынікамі ва ўсіх славянскіх мовах: зй-ж”, сй-ш”. Агульнаславянскае спалучэнне (дй) змянілася ва ўсіх адгалінаваннях агульнаслав. моав-асновы(д=дж,д=ж). Змяненне спалуч. (тй) – таксама агульнаслав. з’ява, але вынікі розныя: ч- ва усх.славян,ц- у зах.слав,ў(шт)- у паўд.славян.

22.Спалучэнне рэдукаваных (ъ), (ь) з плаўнымі ў становішчы паміж зычнымі.

Адрознів 2 тыпы спалуч. рэд-ых з плаўнымі: у адных спалуч. на першым месцы быў плаўны; у другіх – рэд-ны. Змяненне рэд-ых у спалуч. першага тыпу прывяло да ўтварэння чаргавання, улас-га стар. і суч. бел.мове – ро:ры, ло:лы, ле:лі : гром-грымоты, блохі – блыха. Моцныя рэд-ыя ъ,ь у спалучэннях ро,ло,ре,ле супалі адпаведна з о, і э(е). Калі ж рэд-ны ў гэтых спалучэн. Быў у слабай пазіцыі, ён страціўся:яблоко-яблко; пасля плаўнага перад наступным любым зычным развіваўся галосны ы ці і: држаці-дрыжаці.

18.Змяненне спалучэнняў(гт).(кт) перад галоснымі (ь)(і). Дысіміляцыя ў спалучэннях дт,мм і звязанае з ёй чаргаванне.

Спалучэнні зычных гт, кт пад уплывам наступнага ь або і памякчыліся і перайшлі ва усх-іх славян у мяккі складаны гук – афрыкату ч”. Такое змяненне – таксама пераходнае памякчэнне (палаталізацыя), але не аднаго заднеязычнага, а спалучэння заднеязычнага з наступным т перад ь або і. Відавочным з’яўляецца ўзнікненне ч” з гт і кт у неазначальнай форме дзеясловаў (могті-мочі). У заходнеслав.мовах гт, кт, памякчыўшыся, супалі з с; у паўднёваслав. – з щ. У сучаснай бел.м. ёсць гіст.чар-не д-с”, д-с, т-с” (ц”-с”): кладу- класці, веды весткі. Гэтае гістарычнае чаргаваннеі з’явілася вынікам змянення, выкліканага дзейнасцю закону адкрытага склада. Дысіміляцыя ў групах дт,тт – агульнаславянскае фанетычнае змя-ненне.