Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя бел.мовы.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
127.49 Кб
Скачать

46.Загадны лад дзеяслова. Утварэнне і станаўленне форм за-гаднага ладу.

Загадны лад не меў і не мае катэгорыі часу, бо выказвае пабуджэнне да дзеяння, а не такое рэальнае дзеянне, якое працякае ў часе. Значэнне загаднага ладу выражаецца перш за ўсё формамі 2-й асобы адзіночнага і мн.ліку(ты,вы). Загадны лад не мае і не меў формы 1-й асобы адз.л. З сучасных пяці форм гістарычна замацаваліся формы 2-й, 3-й асобы адз.л.: несі і мн.л. – несете, часткова формы 1-й асобы мн.л. несем, несемо.

47.Іменныя формы дзяслова.

Інфінітыў – пачатковая форма, іменная нязменная форма назоўніка з дзеяслоўнай асновай. Заканчываўся на -ті, перажыў змены, якія прывялі да сучасных суфікаў: -ць, -ці, -чы. Сувязь інфінітыва, або неазначальнай формы дзеяслова, з назоўнікам паказваецца таксама наяўнасцю ў славянскіх мовах амонімаў – інфінітыва і назоўніка. Напрыклад, у б.м. ёсць назоўнік знаць і дзеяслоў знаць. Інфінітыў перажыў фанетычныя змены. Яшчэ ў дапісь-мовыя часы спалучэнне гт, кт перад наступным і змяніліся на афрыкату ч: пекті-печы. У дапісьмовую пару ў інфініт. З асноваю на зычныя д,т ра-вілося дысіміляцыйнае змяненне гэтых д і т перад наступным т на свіс-цячы с: кладті-клатті-класті. Таксама пачалася страіа канцавога ненаціск-нога і: казаті – казаць. Дзеясловы з асноваю на зычны(з’,с’) захавалі галосны і: класці, ісці.

48.Станаўленне сістэмы дзеепры-метнікаў у бел.Мове.

Дзеепрыметнік – дзеяслоўная форма з асаблівасцямі прыметніка. У агульнаўсходнеславянскай мове адрозніваліся дзеепрым. Незалежнага і залежнага стану, цяперашняга і прошлага часу, закончанага і незакончанага трывання. Дзеепры-метнікі мелі кароткую і поўную форму, змяняліся па родах, скланяліся ў адз., мн. і парным ліках. Дзе-епрыметнікі незалежнага стану цяпер. часу утвараліся ад асновы цяп.часу з дапамогаю суфіксаў –уч-, -ач-; дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу – ад асновы інфінітыва з дапамогаю суфіксаў – въш- и –ъш-.

49.Гисторыя дзеепрыслощя у бел. Мове.

Дзеепрыслоўе – дзеяслоўная форма з асаблівасцямі прыслоўя. Гэта адносна новая форма дзеяслова, якая набыла выражаныя характарыстычныя асаблі-васці (нескланяльнасць, акалічнасная функцыя ў сказе, абазначэнне дадат-ковага дзеяння да таго асноўнага, якое выражаецца дзеясловам-выказнікам) яшчэ ў старажытнай бел.мове. Беларускае дзеепрысл. паводле паход-жання – гэта амярцвелая кароткая форма назоўнага склону адзіночнага ліку дзеепрыметніка ця-перашняга (ідучы, носячы) або прош-лага часу (прынёсшы) жаночага роду.

50.Фарміраванне прыслоўя як час-ціны мовы.

51.Просты сказ у старажытнасці.

52.Складаны сказ у старажытнай бел.Мове.