Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя бел.мовы.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
127.49 Кб
Скачать

37. Прыналежныя прыметнікі ў гісторыі беларускай мовы.

У далёкай старажытнасці прыналеж-ныя прыметнікі, як і адносныя і якасныя, мелі толькі кароткую форму. Аднак развіццё і пашырэнне поўных прыметнікаў – агульная тэндэнцыя, што дзейнічала ў старажытнай бел. мове, - прывялі да запанавання поўнай формы прыналежных прыметнікаў. Зараз яны маюць кароткую (Н., В.скл.) і поўную формы. Наяўнасць кароткай формы ў Н. і В.с. адз. І мн.л. не выключае прыналежных прыметнікаў з агульнага прыметнікавага скланення. Прыналежныя прыметнікі ў сучаснай бел.мове – прадуктыўная катэгорыя.

39.Станаўленне лічэбніка як самас-тойнай часціны мовы. Простыя лічэбнікі.

У старажытнасці не было часціны мовы лічэбнік, але існавалі словы з лікавым значэннем, якія набліжаліся да назоўнікаў і прыметнікаў. У эпоху ўтварэння трох усходнеславянскіх моў словы з лікавым значэннем перажываюць змены, у выніку якіх з часам утвараецца новая часціна мовы –лічэбнік. Лічэбнік адзін: одинъ, одьна, одьно – змены у яго формах тыя самыя, што ў займен. тъ, та, то. Ліч-к дъва(дъве) ужываўся толькі ў парным ліку і змяняўся па родах (Д-Т.скл. – дъвома (м.р.), дъвема (ж. і н.р.)). Лічэбнікі 3-4: тріе,четыре (м.р.) трі, четырі (ж. і н.р.). У Т.с. мелі канчаткі: трьмі, четырьмі, а сучасная – трыма, чатырма – пад уплывам формы двума. Ліч-кі 5-9: у Р., Д., М.скл. захаваўся былы канчатак –і у Т.скл. узнік падоўжаны зычны: пяццю. Ліч-к 10: дайшло да нас як састаўная частка складаных лічэбнікаў.

38.Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Іх утварэнне і ўжы-ванне.

Катэгорыю ступеней параўнання прыметнікі мелі ў агульнаславянскай мове-аснове, адкуль яна перайшла, як спадчына, у агульнаусходнеславян-скую мову-аснову. У далёкай стара-жытнасці была толькі вышэйшая ступень параўнання, у больш позні час развілася найвышэйшая ступень. Вышэйшая ступень была кароткай формай, яна скланялася, мела родавыя адрозненні. Вышэйшая ступ. утвар. далучэннем да асновы якасных прыметнікаў суфіксаў –ейш і –ьш. У страж. бел.мове кароткія прыметнікі страцілі скланенне і ужываліся толькі ў форме Н.с. Былая кароткая форма Н.с. дайшла да нас як прыслоўе: ісці цішэй. У бел.мове запанавала поўная форма вышэйшай ступені якасных прыметнікаў з суфіксам –ейш-(-эйш-).

40..Станаўленне сучаснай сістэмы скланення лічэбнікаў. Утварэнне складаных лічэбнікаў. У старажы-тнасці не было часціны мовы ліч-ік, але існавалі словы з лікавым знач-м, якія набліжаліся да наз-аў і прым-аў. У эпоху ўтварэння трох усходнеслав. моў словы з лікавым значэннем перажываюць змены, у выніку якіх з часам утвараецца новая часціна мовы –лічэбнік. Лічэбнік абодва складаны: абодва – з оба+дъва. Ліч-і групы 11-19 скл-ыя: назва адзінкі+на+ дзесяць у М.скл. адз.л. або мн.л. – одинъ+ на+десяте. Ліч-і 20,30: 2+деся-те (Н.с.,парны лік), 3+десяте (Н.с., мн.л.). Лічэбнік 40 – былы назоўнік другога тыпу скл-ня з асновай на –о(-йо), які скланяўся ў адз.ліку, мн. і парным. Зараз лічэбнік ужываецца ў дзвюх формах: сорак, сарака. Гэта ж уласціва і лічэбніку сто. Назвы дзясяткаў: 50-80 – назва адзінкі+10 у Р.с., мн.л.. 90: девять десять. 200: дъве съте. 300-400: три сът (Н.скл.,мн.л), четыри съта (Н.скл., мн.л.). 500-900: осмь сътъ.