Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

1.2 Найменні асобы паводле фізічнага стану

Трэба адзначыць, што ў межах гэтай лексічна-семантычнай групы будуць аналізавацца толькі лексемы, значэнне якіх непасрэдна датычыць здароўя і фізічнай моцы чалавека і ўтрымлівае адпаведныя семы: ‘моцны’ або ‘слабы’, ‘здаровы’ або ‘хваравіты’. Назвы асобы паводле канстытуцыі цела будуць аналізавацца ў іншым раздзеле, бо згаданыя характарыстыкі не заўсёды спалучаюцца ў адной асобе, часта яны нават супрацьстаяць: напрыклад, тоўсты чалавек рэдка вызначаецца моцным здароўем. Менавіта таму абсяг аналізаванай тут лексікі будзе значна меншы ў параўнанні з падобнымі доследамі ў дачыненні да іншых гаворак (напрыклад, у дачыненні да мёрскіх гаворак, якія даследаваў М.Крыўко [6]). Сярод асабовых найменняў паводле фізічнага стану пераважна выкарыстоўвалася лексіка наступных семантычных разрадаў: назвы фізічна моцнага, здаровага чалавека і фізічна слабога, хваравітага чалавека; назвы людзей з рознымі фізіялагічнымі недахопамі.

Назвы фізічна моцнага, здаровага чалавека

і фізічна слабога, хваравітага чалавека

Найбольш агульнае значэнне – ‘здаровы, моцны, дужы чалавек’ – уласцівае наступным словам: здаравіня' (здараве'ня), крампу'лец, ушва'лак, во'гір,рыдван, бамбіс.Аднак у гродзенскіх гаворках бытуе шэраг назваў, якім уласцівае дадатковае семантычнае адценне паводле розных адзнакаў. Лексемыкарча'к, бушва'лак, бурва'лак (бурвэ'лак) маюць дадатковую характарыстыку паводле вонкавага выгляду: так кажуць на моцных, прысадзістых, камлюкаватых людзей. Некалькі адзінак характарызуюць здаровых, але гультаяватых асобаў; іх адмоўнае семантычнае адценне, зразумела, прадвызначыла і адмоўную эмацыйна-экспрэсіўную афарбоўку (такія словы адлюстроўваюць зняважлівыя, асуджальныя, непахвальныя адносіны да аб’екта гутаркі):няўло'мак, бі'мбус, стае'ннік, кані'ско, бугаі'ска (магіл. буга'й ‘вялікі гультай’, тро'льскі буга'й‘здаровы мужчына, які пазбягае фізічнай працы’). Асобныя назвы існуюць у гаворках для характарыстыкі дужай, здаровай жанчыны. Нягледзячы на тоеснасць дамінантных семаў, кожная назва мае свае адметныя дадатковыя семы, якія і вызначаюць спецыфіку яе дэфініцыі:бабзно'экспр. ‘тоўстая, здаравенная жанчына’,то'ўбазняв. ‘пра тоўстую, здаровую жанчыну’.

Некалькі сінанімічных шэрагаў можна вылучыць і сярод назваў слабых, хваравітых асобаў. Цікава, што калі семы ‘моцны’ і ‘здаровы’ амаль заўсёды сустракаюцца побач і абедзве з’яўляюцца дамінантнымі для большасці згаданых словаў, то семы ‘слабы’ і ‘хваравіты’ часта размяжоўваюцца. Напрыклад, паняцце ‘слабы, нядужы, бяссільны чалавек’ у гродзенскіх гаворках выражаецца назвамі слаба'к,слабі'зна,смяцю'х,харла'к, макля'к, вя'ліца, млю'га, а ў дачыненні да хваравітага чалавека выкарыстоўваюцца лексемыхвараве'ка(у аналізаваных гаворках зафіксаваная і ўзмацняльная форма хвараве'чына са значэннем ‘слабая жанчына’),до'хлік, зды'хля, здыхля'к, гніля'к, харля'к, трухле'й. Словалазармае больш канкрэтнае значэнее – ‘чалавек, прыкуты хваробай да ложка’. У беларускіх гаворках шмат роднасных утварэнняў з коранем – дох-(-дых):здо'хліца,дъхля'ціна. Назвыздыхлі'на, здыхля'ціна, зды'хля, здыхля'к, здыхата' як уласцівыя размоўнаму стылю і з эмацыйна-экспрэсіўнымі адзнакамі (пагардл., жарт.) фіксуюцца слоўнікамі літаратурнай мовы [20, с.240; 21, т.2, с.466-467]. Трэба адзначыць, што большасць дэрыватаў з коранем -дох-(-дых-) могуць ужывацца як у дачыненні да чалавека, так і да жывёлы. Відаць, можна сцвярджаць, што апошняя сфера выкарыстання нават больш распаўсюджаная, асабліва калі браць пад увагу першаснае значэнне некаторых з згаданых адзінак –здыхля'ціна ‘труп (мяса) здохлай жывёлы’,здыхата' ‘павальная гібель жывёлы; мор’.

Як бачым, найбольшы працэнт складаюць словаўтваральныя варыянты назваў асобы, што абумоўлена рознымі прычынамі, сярод якіх П.Сцяцко адзначае вялікія словаўтваральныя магчымасці народнай мовы, узаемадзеянне розных дыялектаў з іх дэрывацыйнай спецыфікай, уплыў на гаворкі літаратурных моваў, імкненне носьбітаў мовы да вобразнасці і эмацыйнасці выказвання і некаторыя іншыя [17, с.40].

Адна з самых характэрных і яскравых асаблівасцяў назваў асобы паводле фізічнага стану – наяўнасць сярод іх шматлікіх метафарычных утварэнняў. Анімістычныя пераасэнсаванні складаюць найвялікшую групу ў межах усяго абсягу метафар, вядомых у беларускай мове, бо менавіта яны «адлюстроўваюць шырокія і шматбаковыя сувязі аб’ектыўнай рэчаіснасці з чалавечым быццём. Большасці назвам уласцівы яркая вобразнасць, выразнасць, экспрэсіўнасць, ацэначнасць, а таксама шырокія асацыятыўныя сувязі з кампанентамі іншых тэматычных груп, якія не так называюць чалавека, як яго характарызуюць, вызначаюць, выражаюць да яго свае адносіны» [16, с.59]. У залежнасці ад крыніцы матывацыі сярод такіх назваў-характарыстык у гаворках Гродзеншчыны можна вылучыць наступныя віды метафар:

-заамарфізмы:во'гір, кані'ско‘дужы, здаровы (часта гультаяваты) чалавек’ < ‘вялікі, сыты конь’;бугаі'ска‘дужы гультаяваты чалавек’ < ‘вялікі бык’;смяцю'х ‘малы, нядужы чалавек’ < заал. ‘аўсянка’, ‘верабей’.

- метафары, якія матывуюцца назвамі дрэва, яго частак:карча'к‘дужы, каржакаваты чалавек’ < ‘корч, пень, вывернуты з зямлі’;макля'к ‘слабы чалавек’ < ‘намоклае ў рэчцы палена’.

- некаторыя іншыя назвы:жаўця'к (жаўтля'к)‘хваравіты чалавек з тварам жоўтага колеру’ < ‘стары насенны агурок’, ‘жоўты рачны пясок’; Назвазяле'пуха‘хваравіты чалавек’, ‘кволае дзіцянё’, шырока распаўсюджаная на Гродзеншчыне, вядомая і многім іншым беларускім гаворкам. Першасным значэннем зазвычай лічыцца наступнае: ‘зялёныя, няспелыя плады’.

Ёсць назвы, якія ўзніклі ў выніку спецыфічных антрапамарфічных пераносаў – з чалавека і на чалавека. В.Старычонак адзначае, што «такія структуры займаюць прамежкавае становішча паміж анімістычнымі і антрапамарфічнымі пераасэнсаваннямі, знаходзячыся на іх стыку» [16, с.86]. Для гродзенскіх гаворак характэрныя наступныя найменні падобнага кшталту: паняня'тка‘кволае дзіцянё’ < ‘дзіця паноў’;ла'зар‘чалавек, прыкуты хваробай да ложка’ < Ла'зар ‘паводле Новага Запавету, пракажоны, якога вылечыў Ісус Хрыстос’.

Цікавасць выклікае лексема абме'нак‘слабое, рахічнае дзіця’(у Прынёманскім краі). У іншых беларускіх і памежных гаворках не зафіксавана якога-небудзь падобнага ўтварэння, што наводзіла на думку пра

аказіянальны характар гэтай лексемы.

Досыць «цьмянымі» паводле структурнай арганізацыі і паходжання ўяўляюцца адзінкі харля'к‘хваравіты чалавек’,хірлё‘хваравітае дзіця’. Можна дапусціць сувязь гэтых адзінак з ха'ркаць ‘кашляць’, лоеў. хі'ркаць ‘тс’, тур. хі'ркало ‘хворы, слабы чалавек’, касцюк. хі'ра ‘слабая, нездаровая’, руск. дыял. хи'рный, хи'рый ‘хворы’, але гук л/л’ застаецца незразумелым, калі толькі не бачыць пэўнай сувязі з хі'лы ‘слабы, хваравіты’, руск. дыял. харлу'к ‘густая макрота’, харло' ‘горла’. Роднасным да лексемы бу'рхля‘слабы на здароўе, саслабелы чалавек’, відаць, трэба лічыцьбурхля'ч ‘пухір’, ‘друзлае, абвіслае цела’. Можна, такім чынам, меркаваць пра метафарычны характар назоўнікабу'рхляабо пра ўтварэнне абодвух згаданых словаў (бу'рхля і бурхля'ч) ад нейкага прыметніка ‘бу'рхлы’, ‘друзлы’, ‘абвіслы’, ‘слабы’ і да т.п.

Назва ціпцю'ху кнізе А.Цыхуна «Скарбы народнай мовы» падаецца з двума значэннямі: ‘1. Кволы, фізічна неразвіты чалавек. 2. Пампон’. Думаецца, першасным значэннем тут павінна быць ‘пампон’: анімістычныя метафары значна больш распаўсюджаныя ў беларускай мове, чым антрапамарфічныя. Аднак галоўную ролю тут, відавочна, найперш адыграла нават не семантычная, а гукавая матывацыя, якая пераважае сярод гукаперайманняў, словаў з паўторнымі складамі, экспрэсіўных найменняў асобы [16, с.73].

Назвы людзей з рознымі фізіялагічнымі недахопамі

Лексемам, якія называюць асобаў з рознымі фізіялагічнымі недахопамі – з парушэннем нармальнай дзейнасці якога-небудзь органа – уласцівая складаная семантычная дыферэнцыяцыя. Згаданыя намінацыі складаюць самую значную частку (да 55 %) усіх назваў паводле фізічнага стану. Такая разнастайнасць тлумачыцца проста: першы разрад характарызуе чалавека пераважна паводле агульных прыметаў ‘моцны, здаровы’ або ‘слабы, хваравіты’; у другім – характарыстыка мае большую ступень канкрэтызацыі, бо асоба называецца паводле кожнай канкрэтнай прыметы (крывы, глухі, сляпы, гарбаты і г.д. чалавек).

Адзначым напачатку найбольш агульныя лексемы, якія ў гродзенскіх гаворках выражаюць паняцці ‘калека, інвалід’: кале'ка, інвалі'да, зло'мак. Слова кале'ка (з тур. – пярс. kalak ‘знявечаны, пакалечаны’ [17, т.2, с.166]) – агульнабеларускае, нейтральнае, падаецца нарматыўнымі слоўнікамі беларускай літаратурнай мовы [20, с.265; 21, т.2, с.584-585]. Канчатак –а ў назоўніку інвалі'да ўзнік, верагодна, пад уплывам польскай мовы, што

абсалютна натуральна для беларуска-польскага памежжа (параўн. з польск. organista, harmonista і інш.).

Значэнне ‘калека’ лексемы зло'мак узнікла ў выніку пераасэнсавання, пра што яскрава сведчаць слоўнікі літаратурнай мовы, дзе першаснае значэнне – ‘непрыгодная, паламаная рэч або адламаны кавалак чаго-небудзь’. Другое значэнне – ‘пра слабога, надарванага чалавека’ – падаецца з паметай «размоўнае» і заўвагай пра адмоўную эмацыйна-экспрэсіўную афарбоўку [20, с.243; 21, т.2, с.481]. Такая афарбоўка (выражэнне асуджальных, зняважлівых адносінаў) характэрная для гэтай назвы і ў беларускіх гавор-

ках, дзе лексема рэалізуе сябе як полісемант: віл. ‘слабак’, мядз., маладз. ‘няўмека, няздольны чалавек’, мсц., барыс. ‘гультай’.

Досыць агульнае значэнне маюць і лексемы крывяндзя', крывянда' ‘калека, скрыўлены хваробай чалавек’. Аснова прыметніка крывы – надзвычай прадукцыйная ўтваральная база для разнастайных варыянтаў, што бытуюць у розных кутках Беларусі і адрозніваюцца як сваёю структурай, так і семан-

тыкай. Напрыклад, у гродзенскіх гаворках бытуе назоўнік крывіндзя' са значэннем ‘жанчына, якая часта хварэе і мае дрэнны настрой’. Гэта назва характарызуе асобу не столькі паводле яе фізічнага, колькі псіхічнага стану, бо не паказвае на наяўны (вонкавы) вынік хваробы (скрыяўленае цела, твар), вынікам тут ёсць якраз дрэнны настрой – як вядома, хваравітыя людзі часта бываюць лёгка раздражняльнымі, незадаволенымі, таму і выраз твару ў іх адпаведны: пануры, «крывы», «кіслы». Нездарма на Гродзеншчыне крывян-

дзёй могуць абазваць і таго, хто часта плача або часта бывае нечым незадаволены Яшчэ адно значэнне слова крывяндзя' зняв. – ‘кульгавы чалавек’, што, дарэчы, і не здзіўляе, бо нават нарматыўныя слоўнікі пры фіксацыі прыметніка крывы трэцім значэннем з паметай «размоўнае» падаюць ‘з пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы’ [20, с.303; 21, т.2, с.738].

Большасць найменняў другога разраду называюць асобаў, якія маюць захворванне канкрэтнага органа або проста нейкія адхіленні ад фізіялагічнай нормы ў функцыянаванні пэўнага органа. Да такіх, у прыватнасці, належаць назвы-характарыстыкі кульгавых або клышаногіх людзей. Так, паняцце ‘кульгавы чалавек’ на Гродзеншчыне выражаецца наступнымі лексемамі: клыба'ч, клэйша. Словы клыба'ч, клэйша ‘ пра таго, у каго нязграбная, касалапая паходка’ можна тлумачыць як аддзеяслоўныя ўтварэнні. Гэтыя назоўнікі ўзніклі ад дзеясловаў клыбаць, клэйшаць Аднак для некаторых субстантываў не выключаная і іншая матывацыя: клыба'ч – ад клыбаты, клэйша – ад клышаногі’.

Наступныя назвы характарызуюць чалавека, які мае пэўныя фізіялагічныя адхіленні ў дачыненні рук. Паняцці ‘чалавек без пальцаў на руцэ’, ‘бязрукі’ могуць выражацца некалькімі аднакаранёвымі лексемамі: ку'кса, кукса'ч, кук-

са'н (паст. кукса'к).

Ку'ксаса значэннем ‘бяспальцы чалавек’ ёсць сінекдаха – ад ку'кса ‘пакалечаная кісць рукі’. У літаратурнай мове гэты назоўнік мае больш шырокае значэнне – ‘частка канечнасці, якая засталася пасля ампутацыі ці калецтва’ [21, т.2, с.751]. На Гродзеншчыне зафіксаваныя роднасныя формы ку'ксачка – дэмінатыў да ку'кса, а таксама амонім ку'кса ‘лабатая, бязрогая карова’, значэнне якога яшчэ досыць адчувальна сведчыць пра супольныя карані з ку'кса ‘пакалечаная канечнасць’.

Шэраг лексемаў ужываецца ў аналізаваных гаворках для характарыстыкі гарбатага чалавека: гарба'ч зняв., гарбе'ль, гарбуля.Трэба адзначыць, што словагарбе'ль выкарыстоўваецца на Гродзеншчыне і з іншымі значэннямі: ‘крывое дрэва’ і ‘горб’. Аднак наўрад ці мэтазгодна лічыць гэтыя значэнні першаснымі параўнальна згарбе'ль‘гарбаты чалавек’. Апошняе не з’яўляецца метафарай, а ёсць натуральнае ўтварэнне ад горб + –ель, як і шчарбе'ль < шчэрба + –ель. Шэраг лексемаў падаюць і слоўнікі літаратурнай мовы: гарба'ч разм., гарбе'ль пагардл., гарбу'н, гарбу'ння, гарбу'ха, гарбуно'к памянш. – ласк. [20, с.144; 21, т.2, с.30].

Глухога чалавека на Гродзеншчыне называюць глуша'к, глушня', глушня'к, глухма'н, глушма'н, глуха'р, глухандзя'.Тлумачальны слоўнік беларускай мовы фіксуеглуша'кабл. і метафарычнаеглушэ'ц разм., першаснае значэнне якога ‘вялікая лясная птушка сямейства цецерукоў’ [21, т.2, с.58-59].

Асобныя словы ў гродзенскіх гаворках існуюць для назвы людзей, пазбаўленых здольнасці гаварыць (нямых): нямко', нямчу'жка‘нямы чалавек’,не'мка‘нямая жанчына’.

На чалавека, які мае дэфекты ў вымаўленні, кажуць чу'фля. Гэта непраз-рыстая назва, якая або ўяўляе сабою метафару, або з’яўляецца экспрэсіўным утварэннем гукапераймальнага характару. Аналагічную прыроду мае і назвашаўхату'н‘той, хто шапялява, невыразна гаворыць’[23].