Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

2.2 Адпрыметнікавыя назоўнікі

Адпрыметнікавыя ўтварэнні складаюць шматлікі падклас суфіксальных назоўнікаў народна-дыялектнай мовы, праўда значна меншы, чым падклас аддзеяслоўных утварэнняў. Цяпер будзем разглядаць гэтыя суфіксы.

Тып -ай. Утварэнні з -ай – гэта назвы асобы мужчынскага полу, якія абазначаюць асоб па выразнай знешняй прымеце, радзей па ўнутранай, духоўнай асаблівасці:галай, кішлай, даўгай. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -ал-а(-ял-а)/-айл-а. Утварэнні з -ал-а(-ял-а)/-айл-а – гэта назоўнікі мужчынскага роду, якія характарызуюць асоб па інтэнсіўнай знешняй прымеце, з экспрэсіяй зніжанасці:даўгайла, даўгяла. Тып непрадуктыўны.

Тып -аль. Асабовыя назоўнікі з’яўляюцца характарыстыкамі асоб па негатыўнай знешняй прымеце:носаль, нудаль, брухаль. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -ан. Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб па выразнай знешняй прымеце і маюць экспрэсію зніжанасці:кацман, калашман, пузан, гарлан, лабан. Тып прадуктыўны.

Тып -ар(-яр). Асабовыя назоўнікі даюць характарыстыку асобе па знешняй інтэнсіўнай прымеце, радзей па духоўнай уласцівасці; звычайна з экспрэсіяй зніжанасці:вупар, тэўшчар, лютар, губар. Тып малапрадуктыўны ў гаворках.

Тып -ач. Утварэнні з –ач – гэта назоўнікі мужчынскага роду, якія характарызуюць асоб па інтэнсіўнай знешняй прымеце, радзей па ўнутраных, духоўных якасцях:трыбухач, калашмач, кудлач, вірлач, зяграч, аблэхач, мардач, кілавач, кірнач, клыбач, лупач,калмач, клюкач. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып –еж/-іж/-яж. Асабовыя назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, аб’яднаных пэўнай прыметай:маладзеж, малеж. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -ей(-эй). Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія характарызуюць асоб па выразнай знешняй прымеце і маюць экспрэсію зніжанасці:дуралей, трухлей, чмухлей, саплей, красней. Тып малапрадуктыўны ў гаворках.

Тып -ек-а. Утвараюцца асабовыя назоўнікі агульнага роду, якія характарызуюць асоб па негатыўнай прымеце:мякека, хваравека, лупека. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ель. Асабовыя назоўнікі даюць негатыўную характарыстыку асобы па знешняй прымеце:даўгель, шчарбель, чухмель, гарбель.. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -енд-а/-ендз-я(-янд-а, -яндз-я, -яндж-а)/-інд-а. Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб з негатыўнага боку і маюць экспрэсію пагардлівасці:глухяндзя, крывяндзя, лупяндзя, скупяндзя, слепяндзя, крывянда. Тып малапрадуктыўны ў гаворках.

Тып -ень(-энь, -ань). Утварэнні з -ень(-энь, -ань) – гэта назоўнікі мужчынскага роду, якія характарызуюць асоб па інтэнсіўнай знешняй прымеце ці псіхічнай асаблівасці: склезень, сляпень, тупень, клышэнь. Тып прадуктыўны.

Тып -ец. Утварэнні з -ец – назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асоб па знешняй ці ўнутранай прымеце, часта з экспрэсіяй зніжанасці, па сямейнызх адносінах:абарванец, фальшывец, абшарпанец, ашчапенец, крампулец, самаволец, абранец. Тып агульнабеларускі, прадуктыўны.

Тып -ён(-он). Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб па знешняй прымеце:маладзён, красён. Тып непрадуктыўны.

Тып -ізн-а(-ызн-а). Утварэнні з -ізн-а(-ызн-а) – назоўнікі агульнага роду, якія даюць негатыўную характарыстыку асобе па знешняй прымеце:слабізна, худзізна, старызна. Тып малапрадуктыўны ў гаворках.

Тып -ік(-ык). Утварэнні з -ік(-ык) – назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле віду захворвання, назвы ўрачоў, назвы асоб паводле месца ці часу працы, назвы асобы па знешняй прымеце, назвы асобы па рысах характару і псіхічных асаблівасцях:разлезлік, гнёнік, аброслік, зазронік, сухарэбрык, зашмуленік, аблезлік, лабасцік, тоўсцік, надуцік. Тып прадуктыўны.

Тып -ін-а(-ын-а). Асабовыя назоўнікі мужчынскага і жаночага роду характарызуюць асоб па названай прымеце і маюць экспрэсію фамільярнасці або пагардлівасці:гамоліна, людзіна, здаравіна, рахманіна. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -ін-я(-ын-я). Утварэнні з -ін-я(-ын-я) – назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб па знешніх, зрэдку ўнутраных асаблівасцях, часта з экспрэсіяй узмацняльнасці, зніжанасці:здаравіня, сычыня. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -іц-а(-ыц-а). Утварэнні з -іц-а(-ыц-а) – назоўнікі агульнага роду або жаночыя намінацыі, якія характарызуюць асоб па выразнай прымеце:ветраніца, мяліца, разумніца, няўдаліца. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -к-а. Утварэнні з -к-а – назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб па выразных знешніх прыметах:шчарбацька, надуцька, шалудзька; таксама гэта назвы асоб жаночага полу па іх знешніх ці ўнутраных асаблівасцях:лахмытка, блізнячка, замужка, каханка. Тып прадуктыўны.

Тып -ман. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія характарызуюць жывых істот па інтэнсіўнай прымеце, з экспрэсіяй зніжанасці:глушман, лысман. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -нік. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб – носьбітаў адпаведнай прыметы:адлюднік, бязлюднік, месячнік, падземнік, падлобнік, брыднік, абшарпаннік, гадаваннік. Тып прадуктыўны.

Тып -н-я. Утварэнні з -н-я – назоўнікі жаночага і агульнага роду, якія характарызуюць асобу па негатыўнай прымеце:трыбушня, глушня. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -об-а/-уб-а/-эб-а.Асабовыя назоўнікі агульнага роду характарызуюць чалавека па ўласцівых яму адметных якасцях:худоба, жадоба. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -ок(-ак). Асабовыя назоўнікі абазначаюць людзей па выразнай прымеце, якасці:макляк, жаўтляк, глушак. Тып малапрадуктыўны.

Тып -от-а. Утварэнні з -от-а – назоўнікі, якія характарызуюць асобу па адпаведнай прымеце, з экспрэсіяй асуджэння, а таксама назоўнікі са значэннем сукупнасці асоб, аб’яднаных пэўнай прыметай:неўдалота, брыдота, галота. Тып прадуктыўны.

Тып -оўк-а(-ёўк-а, -аўк-а). Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб па іх схільнасцях, з экспрэсіяй зніжанасці:вятроўка, картаплянаўка. Тып непрадуктыўны.

Тып -ох-а(-ёх-а). Асабовыя назоўнікі характарызуюць людзей па знешняй ці ўнутранай прымеце і маюць экспрэсію зніжанасці:салоха, цыцоха, развядзёха, чысцёха. Тып прадуктыўны.

Тып -уль. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб па інтэнсіўнай знешняй прымеце, з экспрэсіяй зніжанасці:стрымбуль, касмуль, гарбуль. Тып прадуктыўны.

Тып -ул-я. Асабовыя назоўнікі характарызуюць людзей па знешняй прымеце:гарбуля, шчарбуля, касмуля, пархуля. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -ун. Асабовыя назоўнікі характарызуюць чалавека па выразнай знешняй прымеце, звычайна з экспрэсіяй зніжанасці:сляпун, гладун, бальшун, дзікун, весялун. Тып прадуктыўны.

Тып -усь(-юсь). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па адпаведнай прымеце і маюць экспрэсію зніжанасці:дынгусь, хітрусь. Тып малапрадуктыўны.

Тып -чак. Асабовыя назоўнікі характарызуюць чалавека па фізічных і духоўных якасцях:здараўчак, весяльчак, смяльчак. Тып непрадуктыўны ў гаворках.

Тып -юг-а(-уг-а). Утварэнні з -юг-а(-уг-а) – назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб па знешніх і ўнутраных прыметах, з экспрэсіяй узмацняльнасці і пагардлівасці:ніхлюга, хітруга, падлюга. Тып прадуктыўны.

Тып -ак(-як). Асабовыя назоўнікі характарызуюць людзей па інтэнсіўных прыметах і маюць экспрэсію зніжанасці:сівак, бяляк, здаравяк, смяляк, асмалёнак, найдзёнак. Тып малапрадуктыўны.