Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

2.3 Адсубстантыўныя назоўнікі

Ад асноў назоўнікаў утвараецца шмат новых слоў – прыметнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў і іншых. Значнае месца належыць тут і субстантывам. Дэрывацыя адсубстантыўных назоўнікаў адбываецца пры дапамозе суфіксаў, якія мы зараз і разгледзім.

Тып -ай(-яй). Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія характарызуюць асоб па выразнай знешняй прымеце, назвы асоб па прафесіі і занятку, аб’ект якога абазначаны ўтваральным словам:лапай, гаршчай. Тып непрадуктыўны.

Тып -ак(-як, -ек). Утварэнні з -ак(-як, -ек) – назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць назвы асоб па спецыяльнасці, занятку, прадмет ці месца якога абазначаны ўтваральным словам; характарыстыкі асоб па розных адносінах:абменак, зблюдак, ламак, паўглувак, слюняк, ушвалак, карчак, бамбэлак, фамільяк, вярхак. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -ан. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць характарыстыкі асоб па іх выразнай знешняй прымеце ці духоўнай якасці, назвы асоб па іх занятку:начван, дзюбан, гаршчан. Тып рэгіянальны, нерэгулярны.

Тып -ант. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам:дружбант, фамільянт. Тып малапрадуктыўны ў гаворках.

Тып -ар. Утварэнні з -ар – гэта назоўнікі, якія абазначаюць асоб па іх вытворчай дзейнасціі і словы, якія характарызуюць асоб з адмоўнага боку – па розных асацыяцыях з тым, што названа ўтваральным словам:квэстар, пачтар, стрыхар, гярбар, кішкар. Тып агульнабеларускі, прадуктыўны.

Тып -ач. Утварэнні з -ач – назоўнікі, якія абазначаюць назвы асоб па іх занятку, аб’ект якога ці месца абазначаны ўтваральным словам, а таксама назвы асоб па прымеце, звязанай з тым, што абазначана ўтваральнай асновай:куксач, начвач, фярмач. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ей(-эй). Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія характарызуюць асоб па выразнай знешняй прымеце:батлей, лупсей, трыбухлей, губрэй. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -ель. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб па асацыяцыі з тым, што названа ўтваральным словам, з экспрэсіяй непахвальнасці:курпель, кучмель, пупель. Тып непрадуктыўны.

Тып -ец. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць назвы асоб па іх адносінах да прадметаў, паняццяў, абазначаных утваральным словам:чужанец, прычынец. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ешнік. Асабовыя назоўнікі даюць характарыстыку асобы па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам:гульбешнік, тарбешнік. Тып непрадуктыўны.

Тып -ік(-ык). Асабовыя назоўнікі абазначаюць характарыстыкі асоб паводле паняццяў, абазначаных утваральным словам:цемрык, лёсік. Тып непрадуктыўны.

Тып -іц-а(-ыц-а). Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб паводле іх падабенства да таго, што названа ўтваральным словам, з экспрэсіяй асуджальнасці:залавіца, турыца, жабіца. Тып прадуктыўны.

Тып -іч(-ыч). Утвараюцца асабовыя назоўнікі са значэннем ‘сын таго, хто названы ўтваральным словам’:паніч, бабіч. Тып агульнабеларускі, непрадуктыўны.

Тып -к-а(к-о). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб, якім ў вялікай меры ўласціва тое, што названа ўтваральным словам, з экспрэсіяй пахвальнасці ці, наадварот, пагардлівасці:слінько, роцька, рабоцька. Тып прадуктыўны.

Тып -ман. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам:жульман, лытман, паліцман. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -нік(-анік). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па прафесіі і занятку:гаршчэчнік, шубянік, барыўнік, рызнік, скрыпнік. Тып агульнабеларускі, прадуктыўны.

Тып -ніц-а(-аніц-а). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па прафесіі і занятку, аб’ект якога абазначаны ўтваральным словам, назвы асоб – удзельніц зборышчаў:нядзельніца, кудзельніца, радзінніца. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -овец. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб, якія характарызуюцца адносінамі да таго, што названа ўтваральным словам:братовец, сыновец. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -овік. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па занятку, аб’ект якога абазначаны базавым словам і словы, якія называюць асоб па іншых прыметах:вазавік, дубовік, пунктовік. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ул-я(-ул-ё). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб, якія не ў поўнай меры з’яўляюцца тымі, што названы ўтваральным словам:матуля, татулё, бабуля. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -ун. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па розных адносінах, часцей з экспрэсіяй зніжанасці:глуздун, кішкун, стаўбун. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -ур. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па іх занятку, а таксама назвы асоб па іх прыхільнасці да таго, што названа ўтваральным словам:каўшур, хлапчур, дзяўчур, пячур. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -усь. Утвараюцца асабовыя назоўнікі мужчынскага роду са значэннем асоб, якія не ў поўнай меры з’яўляюцца тымі, што названы ўтваральным словам:татусь, братусь, дзікусь. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -ух-а. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб на аснове іх падабенства да таго, што абазначана ўтваральнай асновай, звычайна з экспрэсіяй зніжанасці, а таксама словы са значэннем асоб, якія не ў поўнай меры з’яўляюцца тымі, што названы ўтваральным словам:лямпуха, красуха, сяструха, братуха. Тып прадуктыўны.

Тып -ч-а. Утварэнні з -ч-а – гэта назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць дачку таго, хто названы ўтваральным словам – імем уласным ці апелятывам:брыгадзірча, бляхарча. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -чык/-шчык. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па іх занятку, аб’ект ці месца якога названы ўтваральным словам:бэбчык,кіншчык, магазіншчык. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ш-а. Утвараюцца асабовыя назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць асоб паводле пэўнай адзнакі, у аснове якой – прадмет, названы ўтваральным словам:клыбша. Тып непрадуктыўны.