Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

Заключэнне

Комплексны аналіз асабовых субстантываў, якія ў гаворках Гродзеншчыны характарызуюць чалавека паводле ўзросту і полу, фізічнага стану і вонкавага выгляду, а таксама паводле ступені роднасці і сваяцтва, паказаў, што апелятыўная лексіка з семантыкай персанальнасці ў гаворках вызначанага рэгіёну (як і ў іншых беларускіх гаворках і літаратурнай мове) складае досыць значны лексічна-семантычны пласт. У працы аналізуецца да 900 лексемаў і іх разнастайных варыянтаў (фанетычных, акцэнталагічных, словаўтваральных). Найбольшай колькасцю роднасных утварэнняў і варыянтаў вызначаюцца назвы асобы паводле ўзросту і полу, ступені роднасці і сваяцтва і некаторыя іншыя: дзіця', дзіцё, дзяцёнак, дзіця'к, дзіця'тка, дзеця'тка, дзі'цятка, дзе'тачка, дзецяня'тко, дзіцянко', дзе'тухна; баху'р, бахо'р, баху'рка, бахура'н я′, бахуро'к; брата'нак, братовец, братан, братаніч.

Большасць пададзеных у працы гродзенскіх асабовых найменняў з’яўляецца рэгіянальнымі і вузкарэгіянальнымі адзінкамі. Але ёсць сярод гутарковых персанальных намінацый і тыя, што адлюстраваліся і ў слоўніках беларускай літаратурнай мовы (з паметамі «размоўнае», «абласное», «устарэлае», часам без усялякіх паметаў). Колькасць іх адрозная для кожнай тэматычнай групы. Напрыклад, працэнт адлюстравання ў нарматыўных крыніцах назваў асобы паводле ўзросту і полу складае 18,3 %, самы нязначны працэнт адпаведнай лексікі ўлучаюць намінацыі асобы паводле вонкавага выгляду ( 3,4 %), што тлумачыцца выключнай роляй у іх узнікненні індывідуальнага, сітуацыйна-ацэнкавага фактару. Вызначаным лексічна-тэматычным групам апелятыўнай асабовай лексікі гаворак Гродзеншчыны ўласцівая ўнутраная семантычная дыферэнцыяцыя, абумоўленая спецыфікай канкрэтнага абсягу лексемаў. Варта яшчэ раз зазначыць, што такая надзвычай развітая сістэма, як асабовыя найменні, адзінкі якой вылучаюцца з агульнага складу лексікі на аснове супольнай прыметы «назва чалавека», да гэтага часу не мае адзінай класіфікацыі.

Найбольш прадукцыйны спосаб утварэння назваў асобы ў гаворках Гродзеншчыны – марфемнае словаўтварэнне і асабліва суфіксацыя. З дапамогаю суфіксаў утвараецца большасць найменняў. Напрыклад, сярод назваў асобы паводле ўзросту і полу суфіксавым спосабам утворана больш за палову агульнай колькасці адзінак (»55 %), да паловы назваў паводле фізічнага стану (»47 %).

Найбольшай прадукцыйнасцю вызначаюцца такія фарманты, як: -як(-як), -ач, -ан-я, -атк-а(-ятк-а), -андз-я(-яндз-я), -ік, -ук(-юк)і некаторыя іншыя: хлапча'к, сядзя'к, лупа'ч, кірна'ч, бахураня', завіня'тка, крывяндзя', абле'злік, хлапчу'к і да т.п. Паколькі сярод пададзеных у працы назваў шмат рэгіянальных і вузкарэгіянальных, то і многія суфіксы з’яўляюцца малапрадукцыйнымі ці непрадукцыйнымі, рэгіянальнымі.

У дадзенай працы найбольш было знойдзена аддзеяслоўных назоўнікаў, пасля – адпрыметнікавых назоўнікаў і найменш – адсубстантыўных.

Найбольш прадукцыйныя ў аддзеяслоўных назоўніках такія суфіксы, як: -нніц-а(-енніц-а), -ннік(-еннік), -д-а, -ун і г.д.; у адпрыметнікавых назоўніках --ач, -ік(-ык), -ец; у адсубстантыўных назоўніках --ак(-як, -ек), -ар, -нік(-анік).

Значнасць працы ў тым, што яна можа быць выкарыстана для даследавання структуры народнай мовы ў ВНУ і ў школе, а таксама – пры складанні вучнямі слоўнікаў мясцовых гаворак і пры напісанні комплекснага даследавання па народнай лексіцы беларускай мовы.