Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

1.4. Найменні асобы паводле роднасці і сваяцтва

Найменні асобы паводле роднасці і сваяцтва складаюць найбольш старажытны і ўстойлівы гурт лексікі. Многія адзінкі гэтай мікраструктуры – спадчына індаеўрапейскай і праславянскай моваў. Як слушна адзначае К.Панюціч, «устойлівасць тэрмінаў роднасці і сваяцтва тлумачыцца іх важным значэннем у жыцці грамадства, агульнанародным характарам ужывання» [13, с.65-66].

У гэтай лексічна-семантычнай групе можна вылучыць некалькі тэма-

тычных разрадаў: агульныя назвы роднасці і сваяцтва; назвы кроўнай роднасці: па прамой лініі першай ступені(такімі назвамі зазвычай лічаць лексемы, што абазначаюць паняцці ‘родная маці’, ‘родны бацька’, ‘дачка’, ‘сын’), па прамой лініі другой ступені і назвы кроўнай роднасці па бакавых лініях; назвы някроўнага сваяцтва.

Агульныя назвы роднасці і сваяцтва

З семантыкай ‘радня, сваякі’ ўжываюцца зборныя і множна-лікавыя назоўнікі. Паводле звестак Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак, найбольш пашыраная на тэрыторыі Гродзенскай вобласці назва радня', радзей сустракаюцца субстантываваныя назвы свае' і крэ'ўныя, адзінкавай фіксацыяй адзначаныя лексемыро'дзічы, радзі'на, раство', неаднаслоўныя назвы ‘крэ'ўная радня', крэ'ўныя сваяке'[8, к. №162]. Да іх трэба далучыць і такія назоўнікі, якрод, ро'дзіві, фамі'ля(фамі'лія). Для абазначэння паняццяў ‘родзіч, сваяк’, ‘сваячка’ ў гродзенскіх гаворках маем лексемысро'дственнік, ро'сцвеннік, сро'сцвянік, краўня'чка, кузы'нка, сяме'йнік ‘адзін з членаў сям’і’. Значэнне словаўфамілья'нт,

фамілья'т, фамілія'т, фамілья'кканкрэтызуецца: так называюць родных па крыві, кроўных людзей.

Назвы кроўнай роднасці

1) назвы кроўнай роднасці па прамой лініі першай ступені: ‘бацькі', ма'ма (ма'мо), мату'ля, ба'цька (ба'цько), та'та (та'то), та'тусь, дачка', дочка, дзе'ўка, дзе'ўчына, па'дчарыца (па'тчарыца, па'тчыраца, па'ччарыца, па'чарыца), сыно'к, сыно'чак, сыну'лечка, сы'нка, хло'пец, хлапе'ц, па'сынак або па'сярабак, па'сярб, па'сырп, пасе'рба, выхава'нец – выхава'нка, гадо'ванак - гадо'ванка, сыновец.

Назоўнік ‘бацькі' найбольш пашыраны і частаўжывальны для абазначэння бацькі і маці ў адносінах да іх дзяцей ва ўсіх гаворках Беларусі. Праўда, на Зэльвеншчыне гэта лексема зафіксаваная і з іншым значэннембацькі' мн. ‘пасланцы ад маладой на вяселлі ў жаніха (маладога); звычайна не родныя бацькі’.

Лексема мату'ляў гродзенскіх гаворках мае два значэнні: ‘маці’ і ‘хрышчоная маці’; у гаворках Беларусі бытуе і памяншальна-ласкальная форма мату'лька, таксама з двума згаданымі значэннямі.

Больш разнастайнае ў гродзенскіх гаворках словаўтваральнае гняздо назоўніка та'та.Тут ўжываюцца памяншальна-ласкальныя формыта'тачка (та'тачко) і та'тушка (та'тушко),а таксама дэрыватыта'туль і та'тусь, тату'ся (тату'сё).Назвата'тусьу межах аналізаваных гаворак можа

выкарыстоўвацца ў значэнні ‘родны бацька’ як стылёва нейтральнае слова, а пры пэўных функцыянальных умовах набываць адпаведную канкрэтнай маўленчай сітуацыі эмацыйна-экспрэсіўную афарбоўку. Так, “Дыялектны слоўнік” падае гэты назоўнік з паметай «зняважлівае», а “Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча” – «ласкальнае».

У гродзенскіх гаворках тату'ля (тату'лё) і тату'лька (тату'лько)зазвычай ужываюцца са значэннем ‘хросны бацька’. Дэрыватытату'ля, тату'лька, тату'ся, тату'ськана Гродзеншчыне бытуюць і са значэннем ‘дзіця, вельмі падобнае да бацькі вонкава ці па характары’. Прычым найчасцей, калі кажуць пра падабенства ў характары ці паводзінах, маюць на ўвазе адмоўныя рысы; калі ж гаворка ідзе пра вонкавае падабенства, манеру рухацца, гаварыць, то слова і ўсё выказванне набываюць жартаўлівую афарбоўку.

На няродную дачку на Гродзеншчыне найчасцей кажуць па'дчарыца (па'тчарыца, па'тчыраца, па'ччарыца, па'чарыца).

У значэнні ‘сын’носьбіты гродзенскіх гаворак выкарыстоўваюць словыхло'пец, хлапе'ц.

На няроднага сына кажуць па'сынакабопа'сярабак, па'сярб, па'сырп, пасе'рба.Словапа'сынак - найбольш ужывальная назва ва ўсіх беларускіх гаворках.

Асобныя назвы існуюць у гродзенскіх гаворках для выражэння паняцця ‘прыёмныя сын ці дачка’. Гэта родавыя пары выхава'нец – выхава'нка, гадо'ванак - гадо'ванка, а таксамасыно'вец.

2) назвы кроўнай роднасці па прамой лініі другой ступені: ба'ба, ба'бка (ба'пка),дзед, дзядо'к, дзяду'ля, дзяду'ль,ўну'к, уну'ка, уну'чка.

У беларускай літаратурнай мове і ў гаворках існуе адна нейтральная лексема для выражэння паняцця ‘маці бацькі ці маці’ – ба'ба.Трэба адзначыць, што першасным значэннем гэтага назоўніка было ‘старая жанчына’, а ў якасці нейтральнай назвы сваяцтва ў старабеларускай мове часцей ужываўся назоўнік ба'бка.

Яшчэ адной нейтральнай назвай у гродзенскіх гаворках з’яўляецца лексема ба'бка (ба'пка), тут яна ўжываецца і са значэннем ‘павітуха’, а таксама ‘знахарка’. У іншых гаворках Беларусі (пераважна ўсходніх) гэты назоўнік мае дадатковую дэмінутыўную канатацыю. Дарэчы, ТСБЛМ такой канатацыі не адзначае, падаючы толькі памету «размоўнае», а пры значэнні ‘жанчына, якая прымае роды’ – памету «ўстарэлае» [20, с.77].

Для гродзенскіх гаворак, як і для іншых беларускіх гаворак, і для літаратурнай мовы, уласцівае выкарыстанне назоўніка дзедяк нейтральнай лексічнай адзінкі ў гутарцы пра бацьку маці ці бацькі ці ў звароце да яго. Прычым, ужываць у сваім маўленні гэтае слова могуць як унукі, так і родныя дзеці (звычайна калі яны самі ўжо дарослыя і маюць сваіх дзяцей), а таксама чужыя людзі. Што датычыць дэмінутыўных формаў, то на Гродзеншчыне

зафіксаваныя наступныя: дзядо'к, дзяду'ля, дзяду'ль.

Нейтральнымі назвамі для перадачы паняцця ‘сын дачкі ці сына’ і ‘дачка сына ці дачкі’ ў гродзенскіх гаворках ёсць словы ўну'к, уну'ка, уну'чка, а таксама дэмінутыўныя формы да іх: уну'чак, уну'чачак, уну'чачка. Назоўнікіўну'к і ўну'чкараспаўсюджаныя і ў іншых гаворках Беларусі, яны падаюцца як нарматыўныя тлумачальнымі слоўнікамі беларускай літаратурнай мовы [20, с.691; 21, т.5(2), с.27-28].

3) назвы кроўнай роднасці па бакавых лініях: брат, сястра', браце'нік, сяструха', дзя'дзька, цётка,цётухна.

Лексемы, якія называюць дзяцей брата (сястры) бацькі або маці (дваюрадных братоў і сясцёр): браце'нік, сяструха'. Такія назвы сустракаюцца на Гродзеншчыне. Назоўнік браце'нік можа ўжывацца і са значэннем ‘траюрадны брат’[12, с.36].

Да тэрмінаў кроўнай роднасці па бакавых лініях далучаюцца і лексемы, якія абазначаюць паняцці ‘родны брат бацькі (маці)’, ‘родная сястра бацькі (маці)’.

Агульнай назвай для выражэння паняцця ‘родны брат бацькі ці маці; муж цёткі’ з’яўляецца слова дзя'дзька. І ў гаворках, і ў літаратурнай мове яно стылістычна нейтральнае і ўжываецца не толькі як назва роднасці і сваяцтва, але і абазначае любога сталага мужчыну, а таксама выкарыстоўваецца пры звароце (асабліва дзецьмі). Тыя ж значэнні ўласцівыя гродзенскім гаворкам, ды і іншым, і формам дзя'дзё, дзя'дзюшко, якія да таго ж маюць дадатковае памяншальна-ласкальнае значэнне.

Родную сястру бацькі або маці найчасцей называюць цёткай. Гэта агульнабеларуская нейтральная паводле стылістычнай прыналежнасці назва. Яна ж выкарыстоўваецца пры называнні жонкі дзядзькі, а таксама жанчыны увогуле (апошняе – у размоўным стылі). У якасці звароту да роднай цёткі ці любой дарослай жанчыны ўжываюцца формыцёця, цётушка, у іншых гаворках– цётачка, цётухна.

Назвы някроўнага сваяцтва

Як сведчаць лінгвістычныя і этнаграфічныя доследы, назвы някроўнага сваяцтва маюць больш позняе паходжанне ў параўнанні з папярэднімі.

У згаданай семантычнай групе перш за ўсё трэба адзначыць словы, што характарызуюць узаемаадносіны паміж мужам і жонкай.

Гродзенскім гаворкам уласцівы досыць шматлікі і разнастайны абсяг словаў, што выражаюць паняцце ‘жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі’. Найбольш пашыранае і стылістычна нейтральнае ў гаворках Гродзеншчыны, слова мужы'к.Гэта лексема з’яўляецца г.зв. «нормай» у

беларускай народнай мове. Аднак, нягледзячы на частаўжывальнасць і шырокую геаграфію, слоўнікі літаратурнай мовы не хочуць надаць ёй статус нарматыўнай: усюды назоўнік мужы'кпадаецца з паметай «размоўнае». Літаратурнай нормай ёсць словамуж. Яго ведае і беларуская народная мова, у тым ліку і гродзенскія гаворкі, але ў гаворках яно ўжываецца значна радзей, чым назоўнікмужы'к,і мае пэўныя абмежаванні: сустракаецца пераважна ў маўленні вясковай інтэлігенцыі, а таксама ў розных фальклорных творах.

З семантыкай ‘муж’ на Гродзеншчыне ўжываецца і назоўнік чалаве'к,які пры гутарцы сведчыць пра асаблівыя, прыязныя і шчырыя, адносіны да таго, пра каго гавораць. Згаданая семантыка характэрная і для іншых словаў: ба'цька, дзед, стары', стары'к. Як правіла, значэнне ‘муж’ гэтыя словы набывалі, калі ў сям’і з’яўляліся дзеці або ўнукі: нараджэнне новага чалавека ў сям’і вяло да ўзнікнення новых тэрмінаў сваяцтва для характарыстыкі ўнутрысямейных узаемаадносінаў, а дакладней – да пашырэння семантыкі ўжо вядомых словаў. Усе названыя словы могуць ужывацца з прыналежнымі займеннікамі мой, твой, свой.

Паняцце ‘замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа’ ў гродзенскіх гаворках выражаецца найчасцей нейтральнай агульнабеларускай назвай жо'нка,рэдка –жана'. Досыць пашыраная ў гэтым значэнні і лексемаба'ба (падаюць гэта значэнне і нарматыўныя слоўнікі, праўда, з паметай «размоўнае» [20, с.77]).

Трэба адзначыць, што ў залежнасці ад узросту замужняй жанчыны муж і іншыя людзі са значэннем ‘жонка’ могуць выкарыстоўваць розныя словы: так, на маладую жанчыну, якая нядаўна замужам, кажуць жо'нка, мэнжа'тка; жанчыну сярэдняга ўзросту называюцьба'ба; сталага ўзросту –стара'я.

Іншыя назвы някроўнага сваяцтва не вызначаюцца такой разнастайнасцю, як папярэднія. Аднак яны характарызуюцца наяўнасцю фанетычных і словаўтваральных варыянтаў, што тлумачыцца асаблівасцямі пэўнай гаворкі.

Для назвы жонкі сына на Гродзеншчыне ўжываюцца назоўнікі няве'стка (ніве'стка), няве'ста, субстантываваныя прыметнікісыно'ва, сынава'я (сыно'вая). Як сведчыць “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”, гродзенскія гаворкі, у параўнанні з іншымі гаворкамі Беларусі, самыя багатыя на назвы з семантыкай ‘жонка сына’ [8, к. №156].

Акрамя агульнабеларускага нейтральнага зяць ‘муж дачкі’, у гродзенскіх гаворках зафіксаваная эмацыйна-экспрэсіўная форма зяцю'ля (зяцю'лё),якая мае дадатковае адценне, выражае зняважлівае стаўленне да зяця. Сёння лексемазяцьі ў беларускай літаратурнай, і ў народна-дыялектнай мове мае адно значэнне – ‘муж дачкі’, што сведчыць пра звужэнне яе семантыкі, у параўнанні з праславянскай, старабеларускай мовамі, а таксама з сучаснымі

ўкраінскімі і рускімі гаворкамі. У апошніх, напрыклад, слова зяць можа ўжывацца ў дачыненні да мужа дачкі, сястры або залоўкі [12, с.47].

Шэраг варыянтаў існуе ў аналізаваных гаворках для выражэння паняцця ‘братава жонка’. Пераважная большасць з іх утвораная ад асновы назоўніка брат. Самая распаўсюджаная форма братава'я, паралельна ўжываюцца формыбрато'вая (брато'ва), бра'тава, братаву'ха.

Назва брато'ваўжываецца тут пад уплывам польск. bratowa ‘тс’. На поўначы Гродзенскай вобласці (Ашмянскі і Іўеўскі раёны) сустракаецца назвабра'ціха, на крайнім поўдні (Слонімскі раён) – адзінкавая фіксацыя акцэнталагічнага варыянтабраці'ха, хаця ў іншых гаворках Беларусі, асабліва паўднёвых, апошняя лексема настолькі частаўжывальная, што даследчыкі прапануюць унесці яе з адпаведнымі паметамі ў слоўнікі літаратурнай мовы [12, с.53]. У лексікаграфічных крыніцах, якія адлюстроўваюць склад гродзенскіх гаворак, засведчаная і ласкальная формабратаве'нка.

Паняцце ‘сястра мужа’ ў беларускай літаратурнай мове адлюстравана ў назвах залві'ца і зало'ўка. У дыялектнай мове гэтыя назоўнікі маюць шмат фанетычных варыянтаў. Адзначым тыя з іх, якія характэрныя для гродзенскіх гаворак. Найбольш пашыраны тут тэрмінзалві'ца, другая па ўжывальнасці формазалуві'ца (залаві'ца),у некаторых мясцінах сустракаюцца варыянтызялві'ца, зальві'ца, зяльві'ца. Зрэдку ўжываецца слова зало'ўка.

Для выражэння паняцця ‘брат мужа’ на Гродзеншчыне выкарыстоўваецца адзіная назва дзе'вяр. Сястру жонкі называюць на Гродзеншчынесвесь.Праўда, у дачыненні да нашага рэгіёну фіксуецца гэта назва толькі адным

«Слоўнікам рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны». К.Панюціч падае іншыя варыянты: сьвесь, сьве'сця, свесць[12, с.52]. Нарматыўныя слоўнікі такой назвы не адзначаюць. З гэтым значэннем ужываюцца і лексемышваге'рка (шваге'рка), швагры'ня, швагрэ'ня[12, с.51-52].

Адпаведнікам мужчынскага роду да апошніх фемінінатываў з’яўляецца назоўнік шва'гер (шва'гер),які як у літаратурнай, так і дыялектнай мове мае значэнне ‘брат жонкі або муж сястры ці швагеркі’, якое па сутнасці ўлучае тры розныя значэнні. Як сведчаць даследаванні, назоўнік шва'гер быў пазычаны з нямецкай мовы праз польскую (ням. schwager – польск. szwagier). Што датычыць гродзенскіх гаворак, то тут (а дакладней на Зэльвеншчыне), сустракаецца яшчэ дэрыватшвагру'сь,які мае эмацыйна-экспрэсіўнае адценне зняважлівасці (параўн. та'тусь, якое бытуе ў тых жа гаворках з той самай канатацыяй).

Асобная назва ёсць для наймення жонкі аднаго брата ў дачыненні да жонкі другога брата. У літаратурнай мове і ў большасці беларускіх гаворак гэта назва ятро'ўка (етро'ўка) < прасл. *jкtry. Такая форма характэрная і для гродзенскіх гаворак. Аднак тут яна бытуе побач з варыянтам вятро'ўка. Апошняе ўтварэнне ўжываецца амаль выключна на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” падае множналікавыя формы згаданай назвы. На Гродзеншчыне ўжываюцца наступныя з іх: ятро'ўкі, ятраўкі', вятро'ўкі. [8, к. №160].

Багатая варыянтнасць уласцівая назвам жончыных і мужавых бацькоў. У дачыненні да маці жонкі на Гродзеншчыне ўжываюцца наступныя варыянты: це'шча, цёшча, тэ'шча, тасцёва, тэсцёва,тэсцява'я, тасцява'я, тэ'сцява.

На бацьку жонкі кажуць це'сць, цесь, цёсць, тэсць. Нормай літаратурнай мовы з’яўляюцца словыце'шчаіцесць[21, т.5(2), с.241-242].

Самыя шырокаўжывальныя назвы маці мужа ў гаворках Гродзеншчыны – свякро'ў, свякру'ха. Радзей можна пачуць слова свякро'ўка.

У гродзенскіх гаворках для назвы бацькі мужа выкарыстоўваюцца наступныя словы: свёкар, свёкер, свёкяр, све'кар, све'кер, свяко'р.Нормай літаратурнай мовы ёсць формысвёкарісвякро'ў,назоўнікісвякро'ўкаісвякру'хападаюцца з паметамі адпаведна «абласное» і «размоўнае» [21, т.5(1), с.90, 97-98].

Традыцыйна назвамі някроўнай роднасці лічацца і назвы кумоў. Не заўсёды за кумоў бяруць кроўна родных ці сваякоў, але, пачынаючы з далёкіх старажытных часоў, гэтыя людзі па значнасці свайго прызначэння («давесці дзіця да Бога») стаяць амаль на адной прыступцы з роднымі бацькамі. П.Міхайлаў заўважае, што пры аналізе згаданай мікраструктуры «неабходна абавязкова ўлічваць і строга размяжоўваць розныя лініі: узаемаадносіны кумоў паміж сабою і з бацькамі дзіцяці, сваяцтва кумоў для дзіцяці і наадва-

рот – дзіцяці для кумоў» [10, с.36].

На Гродзеншчыне, як і ў іншых мясцінах Беларусі, хросных бацьку і маці называюць кумікума'. Такія назвы з’яўляюцца нарматыўнымі і ў беларускай літаратурнай мове [20, с.307; 21, т.2, с.755]. У гродзенскіх гаворках сустракаюцца наступныя памяншальна-ласкальныя формы:кумо'к, кумо'чак, куманёк, ку'мка, ку'мачка.

Ва ўзаемаадносінах хросных бацькоў і ахрышчанага імі дзіцяці выкарыстоўваюцца іншыя словы: хро'сная (хрэ'сная) ма'ці (ма'тка),хрышчо'ная ма'тка (ма'ці, ма'ма), хрышчо'ны ба'цька (ба'цько),хрэ'сны ба'цька, хро'сны ба'цька.

Вельмі часта пры маўленні выкарыстоўваецца толькі першая частка назвы, назоўнік апускаецца; у такім выпадку прыметнік набывае самастойнасць, субстантывуецца і становіцца сінтэтычнай назвай: хрышчо'ны, хро'сны (хрэ'сны), хрышчо'на (хрышчо'ная), хро'сная (хрэ'сная)у значэнні адпаведна ‘хросны бацька’ і ‘хросная маці’. Апошнія, сінтэтычныя, назвы могуць выкарыстоўвацца не толькі ў дачыненні да хросных бацькоў, але і да хросных дзяцей.

Са значэннямі ‘хросны сын’ і ‘хросная дачка’ ў гродзенскіх гаворках

ужываюцца словы хрышчо'нік, хрышчо'нка, хрэ'снік, хрэ'сніца, хро'снік, хро'сніца. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы словы”хросны, хроснік, хрэснік, хросніца, хрэсніцападае з паметаю «устарэлае», і толькіхрышчоны– без усялякіх паметаў [21, т.5(2), с.215, 219]. У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” усе згаданыя назвы падаюцца ў якасці літаратурнай нормы без паметаў [20, с.725-726].

Дыялектнымі слоўнікамі зафіксавана каля 100 лексічных адзінак, якія ў гродзенскіх гаворках характарызуюць чалавека паводле ўзросту і полу. Многія лексемы маюць роднасныя ўтварэнні ў іншых гаворках Беларусі, пераважна гэта тыя адзінкі, для якіх характэрнае найбольш агульнае значэнне (напрыклад, дзіця, хлопец, хлопчык, дзяўчына, дзеўкаі вытворныя ад іх). Прыкладна 18 % аналізаваных найменняў зафіксавана «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы», з іх 7 адзінак – з паметамі «размоўнае» (дзятва, смаркач, дзеўка і інш.), 1 – з паметай «устарэлае» (паненка), астатнія –

без усялякіх паметаў.

Асноўны спосаб утварэння назваў асобы паводле ўзросту і полу – марфемны, пераважна суфіксацыя. Паколькі ў падлік уваходзяць дэмінутыўныя і пеяратыўныя формы (наконт лексічнага значэння іх у лінгвістыцы пакуль няма адзінага погляду: адны даследчыкі лічаць такія словы самастойнымі лексемамі з сваім лексічным значэннем, іншыя выказваюць супрацьлеглую думку), то найбольш прадукцыйнымі ў гэтай тэматычнай групе з’яўляюцца памяншальна-ласкальныя і павелічальна-ўзмацняльныя фарманты -ан-я, –ян-ят-а, –атк-а (-ятк-а), –іск-а (-ыск-а) (бахураня, хлапчаня, дзіцянята, завінятка, дзяўчатка, дзяціска, мужчыніскоі інш.), а таксама –ак (-як), –ук (-юк), –ун (сядзяк, хлапчак, падрасцяк, хлапчук, дзяўчук, падрашчук, дзяцюк, дзяржун, сядун, смактун).

У межах лексічна-семантычнай групы, лексемы якой выкарыстоўваюцца ў гаворках Гродзеншчыны для характарыстыкі асобы паводле фізічнага стану, прааналізаваныя каля 100 адзінак. Большасць з іх маюць эмацыйна-экспрэсіўную афарбоўку, найчасцей адмоўную (праўда, у дыялектных слоўніках адпаведныя канатацыйныя паметы падаюцца не заўсёды паслядоўна) і з’яўляюцца рэгіянальнымі і вузкарэгіянальнымі назвамі. Невялікі працэнт (»9 %) аналізаванай лексікі адлюстраваны ў слоўніках беларускай літаратурнай мовы. Самую значную частку семантычных утварэнняў (найчасцей гэта метафарычныя пераасэнсаванні) улучаюць дзве першыя падгрупы. Да паловы назваў моцнага, здаровага чалавека і слабога, хваравітага чалавека з’яўляюцца метафарамі (дзерць, камляк, вогір, рыдван, жаўцяк, лазар і інш.). Прыкладна трэцяя частка назваў утвораная марфалагічным, пераважна суфіксавым, спосабам (бабзно, слабак, вяліца, млюга і інш.).

Сярод адзінак трэцяй падгрупы, наадварот, пераважаюць субстантывы, утвораныя пры дапамозе суфіксаў, найбольш прадукцыйнымі з якіх з’яўляюцца -андз-я(-яндз-я), -ак (-як), -ач (слепандзя, крывяндзя, глушак, касяк, клыбач, кірнач і г.д.);і толькі 7 назваў уяўляюць сабою семантычныя дэрываты (метафарычныя– зломак, кавяла; метанімічныя –сляпата, крывоцё; сінекдахічныя –кукса, манька, ляўша).

Лексічна-семантычная група, адзінкі якой выкарыстоўваюцца ў гродзенскіх гаворках для характарыстыкі вонкавага выгляду чалавека, вызначаюцца сваёй шматлікасцю і семантычнай разнастайнасцю. Сюды ўваходзяць амаль 200 лексемаў, дыферэнцыяваных паводле шматлікіх прыметаў, што датычаць выгляду асобы: адметнасцяў твару, канстытуцыі цела, вопраткі, прычоскі і інш. Сярод назваў-характарыстык асобы па вонкавым выглядзе шмат непразрыстых паводле паходжання і структуры назоўнікаў. Цяжкасці ў даследаванні такіх адзінак выкліканыя іх аказіянальным характарам, тэрытарыяльнай спецыфікай гаворак Гродзеншчыны, якія размешчаны на мяжы сутыкнення розных моўных сістэмаў.

Як бачым, найменні роднасці і сваяцтва з гаворак Гродзеншчыны ўражваюць сваім багаццем, што рэалізуецца праз вялікую колькасць разнастайных фанетычных, акцэнталагічных, словаўтваральных варыянтаў: братава'я – брато'вая – бра'тава – братаву'ха – бра'ціха – браці'ха – братаве'нка.Большасць назваў роднасці і сваяцтва, якія вядомыя гродзенскім гаворкам, – словы агульнаславянскага і індаеўрапейскага паходжання. Некаторыя словы і варыянты бытуюць у беларускіх гаворках пад уплывам суседніх славянскіх моваў, пераважна польскай і рускай:о'йцец, цу'рка, сыно'вец, брата'нак, стрый.