Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

1.3.Найменні асобы паводле вонкавага выгляду

Група лексемаў, што называюць чалавека паводле пэўных вонкавых адметнасцяў, – адна з самых цікавых і разнастайных. І гэта натуральна, бо што, як не твар, канстытуцыя цела найперш прыцягвае ўвагу?! Калі ж яны яшчэ маюць і нейкія асаблівасці, якія не падпадаюць пад «няпісаныя нормы», дык тут ужо народнай фантазіі няма межаў. Назвы паводле вонкавага выгляду могуць узнікаць і ўжывацца не толькі ў дачыненні да знаёмых, але і ў дачыненні да абсалютна чужых, упершыню сустрэтых людзей, бо, каб трапна выкарыстаць такое слова, не трэба доўгі час вывучаць чалавека, яго інтэлект, звычкі, аналізаваць яго паводзіны – дастаткова толькі глянуць на яго, і адпаведная назва ўзнікне сама сабою. На прыкладзе адпаведнай

лексікі з гродзенскіх гаворак мы здолеем прасачыць, што большасць адзінак мае эмацыйна-экспрэсіўную афарбоўку. І гэта звязана не толькі з устойлівымі каштоўнасцямі і традыцыйнымі ўяўленнямі людзей (напрыклад, беларусы заўсёды недалюблівалі занадта трыбухатых, тоўстых людзей, як, дарэчы, і вельмі худых – гэта тлумачыцца проста: з вельмі тоўстага ці вельмі худога (сухога) чалавека зазвычай бывае дрэнны працаўнік, а беларусы – народ працавіты). Калі кажуць пра вонкавы выгляд чалавека, маюць на ўвазе і тое, як ён апрануты, стан яго вопраткі.

Такім чынам, гэтая лексічна-семантычная група мае пэўную ўнутраную дыферэнцыяцыю, у ёй можна вылучыць некалькі тэматычных падгрупаў: назвы асобы паводле адметнасцяў твару, назвы асобы паводле адметнасцяў канстытуцыі цела, назвы асобы паводле вопраткі і прычоскі.

Назвы асобы паводле адметнасцяў твару

Напачатку адзначым тыя некалькі адзінак, што маюць найбольш агульнае значэнне ‘непрыгожы, выродлівы чалавек’.Гэта наступныя назвы: бры'да‘непрыгожы чалавек’,брыдо'цё‘непрыгожы, благі чалавек’,пачва'ра абразл. ‘брыдкі чалавек’. Акрамя згаданыхбры'да і брыдо'цё, у гродзенскіх гаворках ёсць шэраг роднасных асабовых найменняў з коранем -брыд-, якія па-рознаму характарызуюць чалавека. Напрыклад, акцэнталагічны варыянтбрыда'зняв. ужываецца, калі кажуць пра неахайнага чалавека, словабры'днік асудж. – пра таго, хто кепска працуе, няўмеку,брыдо'тазняв. – агіднік, паскуднік (параўн. стаўб. брыдзю'к ‘брыда, неахайны чалавек’, мсц. бры'дзіна эмац. ‘нягоднік’).

Так, на чалавека з вялікай галавою на Гродзеншчыне кажуць галаве'ньпагардл. . Назоўнікгалаве'ньу якасці асабовай намінацыі сустракаецца

толькі ў гродзенскіх і маладзечанскіх гаворках, найчасцей ён ужываецца як назва рыбы. “Беларуская Граматыка” адзначае, што суфікс -ень выкарыстоўваецца для ўтварэння назваў рыбаў, насякомых, хваробаў: галава – галаве'нь [1, с.227]. Гэта яшчэ раз пацвярджае метафарычны характар назвы галаве'нь ‘чалавек з вялікай галавою’.

Для характарыстыкі чалавека з тоўстым, шырокім тварам на Гродзеншчыне выкарыстоўваецца празрыстая экспрэсіўная назва марда'ч(ад морда або мардаты). Словаўтваральную аснову гэтай лексемы даследчыкі

лічаць запазычанай: морд-а < ір. *mэrэдa- [22, т.2, с.652-653; 24, т.7, с.69].

Для назвы чалавека з вялікім выпуклым ілбом у гродзенскіх гаворках выкарыстоўваецца слова лаба'сцік. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы падае як размоўнаелаба'ч [20, с.310], параўн. тур. ло'бач экспр. ‘здаравяка’.

Іншыя часткі твару (нос, вочы, губы), відаць, з’яўляюцца больш заўважальнай адметнасцю, параўнаўча з ілбом, а таму і адпаведных назваў асобы значна больш. Самы разнастайны шэраг утвараюць асабовыя найменні, якія адлюстроўваюць паняцце ‘вірлавокі, з вялікімі лупатымі вачыма чалавек’. Пра гэта сведчаць і звесткі Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак [8, к.№1], дзе фіксуюцца больш за 10 лексічных і да 40 фанетычных і словаўтваральных варыянтаў прыметнікаў са значэннем ‘зіркаты, лупаты, вірлавокі’. У гродзенскіх гаворках вядомыя наступныя назвы: зягра'ч,вірла'ч, бяльма'ч, лупа'ч, вы'лупак, вы'рачка.

Лексема вы'рачка ў гаворках Гродзеншчыны мае яшчэ значэнне ‘чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-н.’

Назоўнік вы'лупакшматзначны і ў нашых гаворках мае наступныя значэнні: ‘зіркаты, вірлавокі’, ‘той, хто нядаўна на свет з’явіўся, малеча – пра дзіця’ (параўн. дзярж. ‘звычайна пра дзіця, падлетка – лупаты, вірлавокі’; кір. зняв. ‘нахабны, бессаромны падлетак’; уш. іран. ‘франт’). У адных выпадках словавы'лупакматывуецца дзеясловам вы'лупіцца ‘ўтаропіцца шырока расплюшчанымі вачыма’, у другіх – гэтым жа дзеясловам са значэннем ‘выз-

валіцца ад шкарлупіны’, у трэціх – спалучэннем двух дзеяслоўных значэнняў. Астатнія назвы чалавека з вялікімі вачыма досыць празрыстыя і, думаецца, не патрабуюць дадатковых тлумачэнняў.

Абсяг лексемаў, што характарызуюць чалавека з вялікімі, тоўстымі губамі, у асноўным акрэслены дэрыватамі з каранямі -луп- і -губ-. У гаворках Гродзеншчыны маем наступныя ўтварэнні з такім значэннем:лупяндзя',губе'ня, губа'р, лупсей.

Варта адзначыць, што, паводле лексікаграфічных крыніцаў, назоўнік лупа'чса значэннем ‘чалавек з тоўстымі губамі’ ў гродзенскіх гаворках не бытуе. На нашу думку, гэта не зусім так: такая назва на Гродзеншчыне ёсць і з’яўляецца натуральным утварэннем ад лу'пы ‘губы’, якое лічыцца балтызмам (літ. lu 'pa ‘губа’ [7, с.31]).

У адрозненне ад назваў лу'па, лупа'ч, лупяндзя'і г.д., лексема лупсе'й, на думку этымолагаў, мае іншае паходжанне. Яна ўтвораная паводле рэгіянальнага, малапрадукцыйнага тыпу ад лупс-і ‘губы’, як і некаторыя іншыя словы, для якіх утваральнымі ёсць назвы частак цела і якія характарызуюць асобу паводле выразнай вонкавай прыметы (чэраве'й, губрэ'й, брухле'й) [17, с.151].

Словы но'саль, клюка'чу гродзенскіх гаворках ужываюцца як грубыя, лаянкавыя і выражаюць паняцце ‘насаты чалавек’. Цікавасць выклікае націск у першым з пададзеных словаў –но'саль.Як лічаць укладальнікі ЭСБМ, такое становішча націску, верагодна, тлумачыцца польскамоўным уплывам [24, т.8, с.42-43].

Назоўнік клюка'ч– натуральнае ўтварэнне ад клю'ка ‘нос’, якое, у сваю чаргу, узнікла ў выніку метафарычнага пераасэнсавання з клю'ка ‘качарга, гак’, апошняе лічыцца праславянскім вытворным з ка-суфіксацыяй [24, т.5, с.72].

Паняцці ‘шчарбаты чалавек’, ‘той, у каго не хапае зубоў у роце’ і ‘бяззубы чалавек’ адлюстроўюцца ў словах шчарбе'ль ішчэ'рба. . Асабовая назвашчэ'рба– сінекдахічнае ўтварэнне з шчэрба ‘шчыліна, зазубрына, выбоіна’.

У гродзенскіх гаворках ёсць шэраг назваў, што характарызуюць чалавека паводле колеру ці нейкіх іншых асаблівасцяў скуры. Напрыклад, смуглага, чорнавалосага чалавека называюць асмалёнак жарт. . Тут відавочная сувязь з літар. смала', асмалі'ць, асма'лак, а таксама гутарковымі асмо'лак ‘галавешка’,

асма'лачак ‘прыгарачка’, асмалёнка ‘спечаная ў прыску бульбіна’.

З падобным значэннем (паводле колеру скуры) – ‘загарэлы чалавек’ – у нашых гаворках ужываецца слова чарно'цце, якое ўяўляе сабою атрыбутыўнае метанімічнае ўтварэнне (літар. чарно'та разм., чарната' ‘1. Чорны, цёмны колер чаго-н. // Змрок, цемра. 2. Непрыемныя думкі, пачуцці // Цяжкасці, непрыемнасці’ [21, т.5(2), с.300]). На Гродзеншчыне назоўнікчарно'ццеяк назва асобы мае яшчэ адно значэнне – ‘злы чалавек’. Як бачым, пераасэнсаванне адбываецца па розных кірунках.

Назвы асобы паводле адметнасцяў канстытуцыі цела

Абсяг лексікі, якая характарызуе чалавека паводле канстытуцыі цела, яго росту, яшчэ больш разнастайны і багаты. Такая разнастайнасць, як ужо адзначалася, тлумачыцца сувяззю гэтых назваў з традыцыйным уяўленнем беларусаў пра чалавека-працаўніка. Самым багатым тут з’яўляецца сінанімічны шэраг з агульным значэннем ‘тоўсты чалавек’. Большасць назваў у слоўніках падаецца з негатыўнай эмацыйна-экспрэсіўнай адзнакай, а, па сутнасці, такое адценне ўласцівае кожнай лексеме з згаданай семантыкай, бо вобраз тоўстага чалавека часцей за ўсё асацыюецца яшчэ і з гультайствам. У групе словаў, што называюць тоўстага чалавека, назіраецца пэўная семантычная дыферэнцыяцыя. Найбольш агульнае значэнне ўласцівае наступным лексемам: гамоліна, барыла, бімбус, бугаіско, крампулец, бамбэлак, бабі'ла, барэ'лко, сычыня, рухталь.

Назва сычыня'– нішто іншае, як метанімічнае ўтварэнне атрыбутыўнага характару, якое адлюстроўвае асацыяцыйныя сувязі паміж якасцю ‘таўшчыня, сытасць’ і суб’ектам, якому ўласцівая такая якасць.

Найбольш структурна і этымалагічна непразрыстымі з згаданага сінанімічнага шэрагу ўяўляюцца лексемы бабі'ла і ру'хталь. Адзінкавая фіксацыя і адсутнасць семантычна ці структурна блізкіх словаў з іншых гаворак не дазваляюць выказваць якіх-небудзь больш-менш пэўных меркаванняў.

Асобна адзначым назвы, значэнне якіх утрымлівае характарыстыку асобы паводле канкрэтнай часткі цела. Гэтыя словы выражаюць паняцце ‘чалавек з вялікім жыватом’, большасць іх і матывуецца разнастайнымі назвамі жывата. Гэта назоўнікі: трыбуха'ч, бэ'бах, батле'й,, начвач.

Адпрыметнікавы дэрыват трыбуха'ч,а таксама ўтваральныя трыбуха'ты і трыбу'х падаюцца як прыналежнасць размоўнага стылю і нарматыўнымі слоўнікамі беларускай літаратурнай мовы [20, с.664; 21, т.5(1), с.529].

На ўзор трыбуха'ч утварыўся назоўнік начва'чад но'чвы ‘карыта для мыцця бялізны і іншых патрэб’. Можна, аднак, меркаваць і пра ўтварэнне ад метафары но'чвы ‘вялікі жывот’. Хоць такая назва і не зафіксаваная крыніцамі, але асацыяцыйныя сувязі но'чвы ‘карыта’ – но'чвы ‘жывот’ цалкам мажлівыя (параўн. чэрв. начва'н ‘вялікае пуза’ → ‘хлопчык ці дзяўчынка з вялікім пузам’).

Астатнія з згаданага шэрагу назвы ўзніклі ў выніку сінекдахічных пераасэнсаванняў. Бэ'бах ‘тоўсты, пузаты чалавек’ – ад бэ'бах ‘жывот’, якое па паходжанні ўяўляе сабой гукапераймальнае ўтварэнне, як і ўкр. бебехи, польск. bebechy ‘вантробы’ [24, т.1, с.258, 433].

У гродзенскіх гаворках багата лексемаў, што выкарыстоўваюцца канкрэтна ў дачыненні да тоўстай, трыбухатай жанчыны. Адмоўная канатацыя такіх словаў яшчэ больш адчувальная і катэгарычная. Вось гэтыя назвы: трыбушня',расплыву'ха, расплыту'ха(расплы'туха абразл.),то'рба,барабо'ха, лапеза.

У гродзенскіх гаворках існуе шмат адзінак для характарыстыкі вельмі худога чалавека. Так, пра худых (сухіх) людзей на Гродзеншчыне кажуць: худо'ба (худэ'ба), худзі'зна, худо'біна, сухарэ'брык, дыхля'ціна.

Часта характарыстыка ‘худы, тонкі’ кантамінуецца з іншай – ‘высокі’. Як правіла, абедзве гэтыя семы маюць раўнапраўны статус у значэнні слова. На худых, празмерна высокіх людзей на Гродзеншчыне кажуць даўгавя'з, стрымбу'ль, гальдоба, стаўбу'н,, ды'нгусь, ды'гусь, даўгель.

Досыць незвычайныя ўтварэнні калантаі'ха і статэ'ва. Наконт іх паходжання можна выказаць некаторыя меркаванні. Наяўнасць суфікса -іх-а ў назоўнікукалантаі'хадае падставы меркаваць пра існаванне нейкага *калантай. Длястатэ'ва, магчыма, трэба бачыць сувязь з стату'й ‘чалавек высокага росту’.

Адзначым некаторыя іншыя лексемы, якім, акрамя характарыстыкі ‘высокі’, уласцівыя дадатковыя семантычныя адценні або блізкае значэнне. Калхі'даабразл. ‘высокая і тоўстая жанчына’ – метафара з калхі'да ‘машына’.Гамо'ліна‘высакарослы грузны чалавек’.

Амаль 30 лексемаў выкарыстоўваюцца ў гаворках Гродзеншчыны для назвы людзей малога росту. Адныя з іх характарызуюць асобу толькі паводле росту, іншыя маюць дадатковыя семантычныя адценні.

З найбольш агульным значэннем ‘нізкарослы чалавек, недаростак’ на Гродзеншчыне фіксуюцца словы зблюдак, курпель, недапырак, пунктовік, спірдон, паўпа'чак, паўмі'сак, паву'к, кама'рак, гарбу'з, гузёл, гу'зрык, кушпе'ль, карачу'н, курду'пель.

Малую ростам жанчыну называюць по'чка,пстры'чка,шпу'нда,ку'рда, карду'пелька.

Іншым лексемам уласцівыя дадатковыя семантычныя адценні. Так, на нізкага і каржакаватага чалавека кажуць карапу'к, каркажа', бараві'к, кару'злік; на нізкага тоўстага –паўхі'р, шпу'нда,пу'пінак,падамо таксама некаторыя іншыя адзінкі:шыша'кэкспр. ‘хто малога росту, недарослы, падлетак’,курпе'ль‘недаростак, карлік; заморанае дзіця’,недапы'ракзняв. ‘малы і худы чалавек’,хрушчнепахв. ‘малы благі чалавек’.

Назвы асобы паводле вопраткі і прычоскі

У межах вызначанай тэматычнай падгрупы будзе аналізавацца не толькі тая лексіка, што характарызуе чалавека паводле стан, яго вопраткі і прычоскі, а словы яшчэ больш шырокага семантычнага абсягу, а менавіта – словы, якія называюць неахайнага чалавека. Вядома, такая семантыка датычыць і вонкавага выгляду, і маральнага аблічча асобы, яе паводзінаў, і нават асаблівасцяў характару. Такія лексемы на Гродзеншчыне, як і ў іншых народных гаворках, вызначаюцца сваёй шматлікасцю і надзвычайнай разнастайнасцю. Для гэтай падгрупы характэрная ўнутраная семантычная дыферэнцыяцыя. Да 30 адзінак маюць найбольш агульнае значэнне – ‘неахайны, брудны чалавек’: аблэ'хач,апо'ўзіна,апу'шчанік, апушчэ'нец,асмо'лак,ахламо'н, галу'заабразл.,грамзу'ль, брыда'зняв.,забры'ндак зняв.,забры'нданіца,калмы'га,калпе'кша,кацма'н,кару'за,лаху'дра, лахма'н,негаджа'й,няхлю'да,няхлю'й, пэ'цкала, пэ'цкаль, пэцке'ль, разэ'ля,шмараво'з, шмы'гало.

Шмат назваў (да 20 адзінак) ужываецца канкрэтна ў дачыненні да неахайнай жанчыны: абры'нда, абры'нданіца,вазю'ра,вялёнда,забрындо'ха,лахамэ'йжа, растрапэ'йла, растрэ'паніца, рахэ'ля,рэ'йза,сало'ха,чысцёха,шало'ха,мэкда, кулёма. Такі багаты абсяг назваў-характарыстык неахайнай жанчыны тлумачыцца тым, што традыцыйна ўяўленні беларусаў пра жанчыну звязаны з вобразамі чулай маці, добрай жонкі, клапатлівай гаспадыні – захавальніцы сямейнага агменю. Таму неахайнасць, нядбайнасць заўсёды найперш і найхутчэй заўважаецца за жанчынай. Нездарма сярод згаданых назваў ёсць назоўнікі, якія хоць і абазначаюць паводле семантычнай характарыстыкі асобу жаночага полу, але па граматычнай форме з’яўляюцца назоўнікамі мужчынскага або супольнага роду(вазю'ра, рэ'йза).

Шэраг лексемаў утрымлівае характарыстыку чалавека непасрэдна паводле вопраткі, гэтыя словы называюць асобу ў абарваным, абшарпаным, брудным адзенні. Да іх належаць: абдзір’тус, абдзіран’тус, абарванец, абдзіра'нец, абшарпа'нец, абры'нданец, зашму'ленік,грамзо'ла,смярдзю'х, апушчэ’нец калэ'мша,лахмы'тка.Пра чалавека ў доўгіх шырокіх штанах кажуцькалашма'ч.

Наступныя лексемы характарызуюць чалавека з неахайнай прычоскай, непрычасанымі, кудлатымі валасамі: абро'слік,калма'ч,ку'чма.

Дакладнае значэнне слова апушчэнец паводле лексікаграфічных крыніцаў, – ‘той, хто апусціўся, не глядзіць за сабою’. Ужываецца ў гаворках і дзеепрыметнік апу'шчаны ‘занядбаны’, які трэба лічыць утваральнай базай для гэтага слова.