Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

3 Клас:

фразеалагічныя злучэнні- двухкампанентныя злучэнні, у якіх 1 слова мае свабоднае значэнне, а другое несваб. і спалучаецца толькі ў акрэслен. словах.

закадычны- толькі сябар, расквасіць- толькі нос.

4 клас:фразеалагічныя выразы- устойлівыя семантычнападзельныя моўныя звароты, якія складаюцца са слоў свабоднага ужывання, не адрозніваюцца ад свабодных словазлучэнняш.

атэстат сталасці, заліковая кніжка.

Існуе некалькі паказчыкаў для адрознен. фразеал. зрашчэнняў ад адзінстваў:

  • наяўнасць вобразнасці і жывой унутранай формы

  • да адзінстваў- фразеал., якія нагадваюць мойныя канструкцыі : як карова языком злізала.

  • наяўнасць нерэальнага вобраза( алагічныя): выбраць лысаму валасы, сабакам сена касіць.

  • наяўнасць сэнсаваўтвар. кампанента( адзін з кампанентау семантычна адназначны, а аста. пазбаўл. сэнсаваўтваральнай сувязі. : пад злосную руку.

  • каламбурнае паходжанне фразеалагізмаў: варона загуменныя.

па суадноснасці з часцінамі мовы:

вызначаецца па галоўнаму слову: асінае гняздо- гняздо галоўнае слова- назоўнікавы фразеалагізм.

Ёсць назоўнікавыя: падводная плынь, дзеяслоўныя: абіваць парогі, прыметнікавыя, прыслоуныя.

у залежнасці ад інтанацыі можна змяняць поліфектыўныя (выклічнікавыя) фразеалагізмы. Бываюць:

- фразеалагізмы-клятвы: каб я праваліўся

- фразеалагізмы моўнага этыкету: смачна есці, добры дзень.

- фразеалагімы-пажаланні: усяго добрага

  1. Варыянтнасць фразеалагізмаў. Віды варыянтаў.

Варыянтнасць фразеалагізмаў

У галіне фразеадогіі даволі часта назіраецца такая з'ява, як варыянтнасць, або здольнасць аднаго і таго ж фразеалагізма выетупаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, узаемазамяняльных у любым кантэксце: чорная кошка прабегла (паміж кім) — чорны кот прабег (паміж кім); насіць камень за пазухай — тры-маць камень за пазухай — хаваць камень за пазухай. Нярэдка сустракаюцца і фразеалагізмы-сінонімы, у якіх ёсць агульны для іх кампанент: даць драла — даць лататы; біць бібікі — біць лынды.

Як відаць з гэтых прыкладаў, паміж варыянтамі і сінонімамі ёсць шмат агульнага, а таму іх часта змешваюць. Так, у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы пададзены як варыянты аднаго фразеалагізма браць за горла і браць за жабры, бокам вылезці і вомегам вы-лезці, бог (пярун, чорт, ліха, халера) ведае; у іншых слоўніках варыянтамі прызнаюцца бокам вылезці і праз бок вылезці, мяшаць з граззю і мяшаць з зямлёй і пад. Думаецца, што гэта не варыянты. Ёсць некалькі моўных паказчыкаў варыянтнасці і сінаніміі, якія дазваляюць адрозніць адну з'яву ад другой.

1. Крытэрыем адрознення варыянтаў ад сінонімаў з'яўляецца непарушнасць унутранай формы фразеалагізма з пераменным складам кампанентаў. Напрыклад, у дзвюх разнавіднасцях фразеалагізма пападаць паль-цам у неба і трапляць пальцам у неба нязменна за хоўваецца першапачатковы, этымалагічны вобраз, таму гэта варыянты аднаго фразеалагізма. Зусім іншае на-зіраем пры супастаўленні выразаў браць за горла (каго) і браць за жабры (каго). Хоць яны маюць гранічна блізкае значэнне 'сілай прымушаць да чаго-небудзь', але кожнаму з іх уласціва свая непаўторная ўнутраная форма. Фразеалагізм вылазіць (выходзіць) бокам агульны для ўсходнеславянскіх моў са сваёй вобразнай асновай, а фразеалагізм вомегам вылазіць — уласна бе-ларускі, унутраная форма якога мае непасрэдную сувязь з вомегам — другой назвай балігалову.

Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка варыянтаў аднаго фразеалагізма заўсёды аднолькавая. 3 тоесным адценнем неадабрэння функцыянуюць, напрыклад, варыянты дурыць (тлуміць, марочыць, чмуціць, чмурыць) галаву (каму). Вельмі часта і сінанімічныя фразеалагізмы маюць аднатыпную стылістычную афарбоўку, але сустракаюцца і неаднародныя ў гэтых адносінах сінонімы. Пры параўнанні, напрыклад, фразеалагізмаў-сінонімаў лезці (ісці) на ражон. і перці (перціся) на ражон відаць, што паміж імі няма экспрэсіўна-ацэначнай тоеснасці, што фразеалагізм перці (перціся) на ражон надзелены болыпым канататыўным патэнцыялам, болын зніжанай афарбоўкай, чым фразеалагізм лезці (ісці) на ражон. Болыпая доля адмоўнай ацэнкі ў фразеалагізме перці на ражон ствараецца, відаць, за кошт прастамоўнага на лексічным узроўні кампанента перці, які захоўвае стылеўтваральную функцыю. Дарэчы, фразеалагізм перці на ражон і генетычна значна ранейшы, чым лезці на ражон: гэта запазычанне з царкоўнаславянскай мовы.

Варыянты аднаго і таго ж фразеалагізма заўсёды аднатыпныя па функцыянальнай замацаванасці за пэўным стылем. Напрыклад, варыянты гнуць спіну і гнуць горб — размоўныя, дулю з маслам, кукіш з мас-лам, фігу з маслам — прастамоўныя, закрываць вочы (на што) і заплюшчваць вочы (на што) — функцыянальна не замацаваньія. Фразеалагічныя сінонімы могуць быць аднатыпнымі і неаднатыпнымі. Так, фразеалагізмы аднаго сінанімічнага рада адзін на адзін, вока на вока, з вока на вока, сам-насам аднатыпныя, функцыянальна не замацаваныя, а ў сінанімічным радзе ўсё.

роўна, хоць патоп, абы дзень да вечара, і гора мала, і не шум баравы, ні горача ні холадна, усё адно, хоць бы што, хоць воўк траву еш, хоць трава не расці, што з гусі вада, адзін чорт, адна трасца, адна халера, адно ліха, хоць бы хны першы і другі фразеалагізмы — функцыянальна не замацаваныя, трэці — адзінаццаты — размоўныя, а астатнія пяць — праста-моўныя.

Фразеалагізмы-сінонімы бог нясе (каго) і чорт нясе (каго) непадобныя па многіх паказчыках. Яны перадаюць неаднолькавую, процілеглую рэакцыю на нечаканы прыход каго-небудзь і адрозніваюцца экспрэсіўна-ацэначнай і функцыянальна-стылявой афарбоўкай. Сэнсавая структура фразеалагізма бог нясе (каго) ускладняецца афарбоўкай здзіўлення, недаўмення, спачування, станоўчых адносін да нечаканага госця, у той час як кам-панентам зместу фразеалагізма чорт нясе (каго) з'яўляецца. афарбоўка незадавальнення, прыкрасці, злосці, адмоўных адносін да каго-небудзь. Першы фразеала-гізм — размоўны, а другі — прастамоўны. Яны стылістычна несумяшчальныя і не дапускаюць узаемаза-мяняльнасці.

4. Варыянты аднаго фразеалагізма не адрозніваюцца паміж сабой якімі-небудзь сэнсавымі ці стылістычнымі адценнямі, таму заўсёды ўзаемазамяняльныя ў любых кантэкстах. Фразеалагізмы-сінонімы таксама могуць замяняць адзін аднаго, але толькі пры ўмове, калі яны стылістычна сумяшчальныя. Возьмем такі сінанімічны рад: хто ведае (разм.), бог ведае (разм.), адзін алах ведае (разм., часцей жарт.), адзін бог <святы> ведае (разм.), ліха ведае (праст.), адзін чорт ведае (праст.), чорт ведае (праст.), чорт ведама (праст.). Першыя чатыры фразеалагізмы хоць і функцыянальна аднатыпныя, але адрозніваюцца экспрэсіўна-эмацыянальнымі адценнямі і далёка не заўсёды ўзаемазамяняльныя. Напрыклад, у наступным кантэксце нельга замяніць фразеалагізм хто ведае ніводным з сінанімічнага рада: Але хто ведае, ці не залежыць шчаслівы іх лёс ад таго, як памрэ на гэтай дарозе дваццацідвухгадовы камандзір узвода лейтэнант Іваноўскі? (В. Быкаў). Розныя варыянтныя відазмяненні фразеалагізма (лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і інш.) заўсёды адбываюцца ў рамках адной і той жа сінтак-січнай канструкцыі. Калі фразеалагізмы, тоесныя ў сэнсавых і стылістычных адносінах, маюць неаднолька-вую сінтаксічную структуру, то гэта ўжо не варыянты, а сінонімы. Як свабодныя словазлучэнні тыпу вась-мігадовы хлопчык — хлопчык васьмі гадоў, ісці даро-гай — ісці па дарозе слушна лічацца сінтаксічнымі сінонімамі, так і фразеалагізмы тыпу бочка з пора-хам — парахавая бочка, вылазіць бокам — вылазіць праз бок, карона з галавы не спадзе (у каго, каму) — карона не спадзе (з каго), рассыпацца драбней маку — рассыпацца <дробным> макам павінны кваліфікавацца не як варыянты, а як рознаструктурныя фразеала-гічныя сінонімы.

Калі мнагазначны фразеалагізм мае пераменны склад кампанентаў ва ўсіх сваіх значэннях, то перад намі з'ява варыянтнасці. Калі ж у адных значэннях фразеалагізм здольны вар'іравацца, а ў другіх замена аднаго кампанента другім не адбываецца, то мы маем справу ўжо не з варыянтнасцю, а з сінаніміяй. Прыкладам варыянтнасці можа быць фразеалагізм хоць ваўкоў (сабак) ганяй, у якім назоўнікавы кампанент сзабодна замяняецца ў абодвух значэннях ('вельмі хо-ладна дзе-небудзь' і 'вельмі вялікі, займае значную прастору'). Прыкладам сінаніміі з'яўляюцца фразеал-гізмы разяўляць рот і раскрываць рот: першы мае 6 значэнняў, а другі толькі два ('пачынаць гаварыць што-небудзь' і 'не згаджацца, рэзка пярэчыць'), ідэнтычныя з першымі двума значэннямі фразеалагізма ра-зяўляць рот. У гэтых двух значэннях фразеалагізмы звязаны паміж сабой сінанімічнымі адносінамі. Выраз мяшаць з зямлёй трохзначны, але толькі адно яго зна-чэнне сінанімічнае са значэннем адназначнага фразеалагізма мяшаць з граззю (каго, што).

Нярэдка межы паміж варыянтамі і сінонімамі вельмі хісткія і рухомыя. У такіх выпадках, «калі цяжка або немагчыма вызначыць, ці з'яўляюцца канкрэтна гэтыя звароты варыянтамі адной фразеалагічнай адзінкі або выступаюць як сінонімы, пытанне вырашаецца на карысць сінаніміі» (8, с. 10).

Як відаць са сказанага, варыянты — гэта дзве і болын агульнамоўныя, сэнсава і стылістычна раўназначныя разнавіднасці фразеалагізма. У з'яве варыянтнасці, як піша У. П. Жукаў, «выяўляецца супярэч-насць паміж формай і зместам фразеалагізма. Ідэальна фразеалагічнае значэнне, адпрацаванае і замацаванае моўнай традыцыяй, павінна адназначна перадавацца формай, але такая адпаведнасць пастаянна парушаецца. Справа ў тым, што значэнне фразеалагізма мае тэндэнцыю набываць розныя формы выражэння, і наадварот: адна і тая ж фразеалагічная форма імкнецца абслу-гоўваць розныя моўныя функцыі» (6, с. 103—104).

Часам сцвярджаюць, што «варыянтным можа быць амаль кожны з кампанентаў фразеалагізма» (1, с. 28). Але гэта не так. З'явай варыянтнасці ахоплены каля 1620 фразеалагізмаў, што складае 28 % ад іх агульнай колькасці.

У залежнасці ад таго, што змяняецца ў фразеала-гізме: увесь кампанент ці толькі яго фармальны бок (марфалагічны, фанетычны і г. д.), вылучаюцца 5 ты-паў варыянтнасці. Пералічым іх, падаючы ў дужках акругленыя колькасныя паказчыкі: лексічныя (660), марфалагічныя (180), словаўтваральныя (180), фане-тычныя (30), акцэнтныя (30). Апрача гэтага, асобна павінны разглядацца варыянты канструктыўна-колькасныя (180) і камбінаваныя (360).

Найболып пашыраны тып — лексічныя варыянты, г. зн. слоўнакампанентныя разнавіднасці фразеалагізма: гуляць (жартаваць) з агнём, дзесятая (сёмая) вада на кісялі. Ужыванне пэўнага фразеалагізма ў некалькіх разнавіднасцях адпавядае яго моўнай норме. Нарматыўныя слоўнікі ў форму такога фразеалагізма ўключаюць усе ўласцівыя яму варыянты (лексічныя і іншыя).

Пераменнымі кампанентамі ў лексічных варыянтах звычайна выступаюць словы, якія і па-за межамі фра-зеалагізма з'яўляюцца тоеснымі ці блізкімі ў сэнсавых адносінах або аб'ядноўваюцца на розных асацыятыўных прыметах і ўваходзяць у адно семантычнае поле: кава-лак (кусок) хлеба, з усёй сілы (моцы), ведаць (знаць) свае' месца, дах (страха) над галавой, гамоніць (гаворыць) з небам, адлягло ад душы (сэрца), воўк (мядзведзь) у лесе здох, галава (лоб) гуза шукае, за ліваць за каўнер (гальштук), кату (сабаку) пад хвост і г. д.

Лексічная варыянтнасць пашыраецца на кампаненты, суадносныя як з самастойнымі, паўназначнымі, так і са службовымі словамі: званіць (біць) ва ўсе званы, гад (змей) падкалодны, з адкрытым (паднятым) за-бралам, на сёмым (дзесятым) небе, ва ўсякім (кожным) выпадку, дагары (уверх) дном, праз (скрозь) зубы, як (што) серада на пятніцу, і (ні) пары з рота не пусціць і г. д.

Даволі часта фразеалагічны кампанент можа мець не адзін заменнік, а два і больш, напрыклад: вайна (бітва, змаганне) з ветракамі, дулю (кукіш, фігу) з маслам, калом (кіем, палкай) не загоніш, іграць (ду-дзець, дзьмуць, свістаць) у адну дудку, лажыцца ў м-гілу (труну, дамавіну, зямельку), крукам (кіем, аршы-нам, сажнем) носа не дастаць. А прыслоўны выраз як пшаніцу прадаўшы ўжываецца яшчэ аж з чатырма за-меннікамі назоўнікавага кампанента: як пшаніцу (пяньку, проса, муку, лыка) прадаўшы. Тое самае і дзе-яслоўны выраз дурыць (тлуміць, марочыць, чмурыць, чмуціць) галаву.

У некаторых фразеалагізмах могуць вар'іравацца два кампаненты. Напрыклад, фразеалагізм балець душой ужываецца і ў такіх разнавіднасцях: балець сэрцам, хварэць душой, хварэць сэрцам. Яшчэ прыклады: галава (лоб) трашчыць (расколваецца), вудзіць (лавіць) аку-нёў (рыбу), хоць на кавалкі (часткі) разрывайся (рассыпайся), сем (сорак) патоў выйшла (выцекла, вылілася) і пад.

Марфалагічныя варыянты — гэта разнавіднасці склонавых, лікавых і іншых формаў аднаго з фразеалагічных кампанентаў. Некаторыя назоўнікавыя кампаненты адрозніваюцца адзін ад другога склонавымі канчаткамі (такія варыянтныя канчаткі характэрныя і для суадносных слоў свабоднага ўжывання): есці вачамі (-ыма), з завязанымі вачамі (ыма), бразгаць дзвярмі (-ыма, -амі), за плячамі (-ыма) не насіць, крывёй (-ёю) сэрца, трасцу з хваробай (-аю) і інш. У некаторых выпадках назоўнікавы кампанент можа ўжываецца то з сучаснымі, то з устарэлымі канчаткамі, напрыклад: без году (а) тыдзень, камар носа (у) не падточыць, язык па-за вушамі (па-за вушшу) ходзіць і пад.

Фразеалагічныя кампаненты іншы раз ужываюцца ў розных склонавых формах: браць з боем (-ю), порах (у) не выдумляць, даваць здачы ), заламаць асінку (аю), кідаць камень (-ем), лаві вецер (ветру) у полі, костка (-ай) у горле і г. д.

Шмат якія кампаненты здольныя ўжывацца ў розных лікавых формах: араць дарогі (у), браць на язык (-і), вастрыць вушы (вуха), вяроўкі (у) віць, вока гарыць (вочы гараць), вочы ў вочы (вока ў вока), у вус (■ы), не за гарамі (гарой), каціць бочку (і), на курыных ножках (курынай ножцы) і інш.

Нароўні з гнуць спіну, ламаць галаву выкарыстоўваюцца як варыянты ў межах нормы гнуць спіны, ламаць галовы, калі фразеалагізмам характарызуюць дзеянне не адной асобы, а некалькіх: Продкі гнулі спіны (В. Праскураў); Следчыя ламалі галовы над гэтай справай (К. Чорны). Назоўнікавы кампанент у такіх выпадках нарматыўна можа быць і ў адзіночным ліку: Другія гнуць спіну на іх (I. Навуменка); У кабінеце ламалі галаву, чаму людзей няма (М. Лобан).

Нярэдка, аднак, разнавіднасці тыпу ламаць галаву і ламаць галовы трэба кваліфікаваць не як марфалагічныя варыянты, а як дзве (неўзаемазамяняльныя!) формы выражэння катэгорыі ліку. Напрыклад, у наступным сказе, дзе гаворыцца не пра некалькіх, а пра адну асобу, фразеалагізм ламаць галаву нельга замяніць формай ламаць галовы: Дзянісаў бацька ламаў галаву над цяжкай геаметрычнай задачай... (К. Крапіва). Нельга лічыць марфалагічнымі варыянтамі і яшчэ шматлікія аналагічныя формы выражэння граматычных катэгорый: пальчыкі абліжаш (аце), як аблупленага (ую, -ых), даваць волю языку (ам), малоць языком (амі), агонь яго (яе, іх) ведае, вышэй галаву (галовы), хадзіць на галаве (галовах), не нашага поля ягада (ы), язык развязваецца (языкі развязваюцца) і інш.

Як марфалагічныя варыянты выступаюць поўная і кароткая формы прыметнікавых і дзеепрыметнікавых

кампанентаў у некаторых фразеалагізмах: з макава (е) зерне, повен (поўны) рот, свет не мілы (міл), вока на-біта (-е), вароты пірагамі падпёрты (я) і інш.

Словаўтваральныя варыянты адрозніваюцца адзін ад другога словаўтваральнай структурай аднаго з фразеалагічных кампанентаў. Так, суфіксам ці прыстаўкай адрозніваюцца асобныя кампаненты ў фразеалагізмах перамываць косці (костачкі, косткі), адпус-каць (папускаць) лейцы. Яшчэ прыклады: падмазаць пяты (пяткі), ні за панюх (нюх) табакі, адкрываць (раскрываць) вочы, выцягнуць (працягнуць) ногі, грушы (грушкі) на вярбе, даваць (задаваць) драла, танцаваць ад печы (печкі), адчыняць (расчыняць) акно ў свет і г. д.

Фанетычныя варыянты — гэта разнавіднасці, якія адрозніваюцца адна ад другой якім-небудзь гукам, нязначнымі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго з кампанентаў: шэрая (шарая) гадзіна, каліф (халіф) на час, на сваёй скуры (шкуры), жваць (жаваць) жвачку, львіны (ільвіны) зеў, іерыхонская (ерыхонская) труба, зямля ненаедная (ненаежная), кроў льецца (ліецца), на лбе (лобе) не напісана, трыццаць сярэбранікаў (срэбранікаў), фіндос (хвіндос) пад нос і інш.

Акцэнтныя варыянты адрозніваюцца месцам націску ў адным з кампанентаў: затычка (затычка) ва ўсе дзіркі, на ласкавым (ласкавым) хлебе, пляскаць (пляскаць) языком. У іншых выпадках дваякі націск вядзе і да фанетычных змяненняў (а таксама арфаграфічных), у выніку чаго ўзнікаюць варыянты, якія можна назваць акцэнтна-фанетычнымі: абіваць бакі (бокі), хоць воўкам (ваўком) вый, гладзіць сўпраць (супроць) шэрсці, ісці ўгору (угарў), сўпраць (супроць) ліха на ўзгорачку, доўгі (даўгі) рубель, піва не пе-ралг'ўкі (пярэліўкі) і інш. У адным фразеалагізме два-які націск у абодвух кампанентах: цапам-лапам ( цапом-лапом)."

Замена аднаго слова-кампанента другім, а таксама вар'іраванні іншага характару заўсёды адбываюцца, як ужо гаварылася, у рамках адной і той жа сінтаксічнай канструкцыі. Выключэнне складаюць фразеалагізмы з факультатыўнымі кампанентамі ў іх складзе, здольныя ўжывацца то ў поўным, то ў скарочаным выглядзе. Такія варыянты (тыпу: рассыпацца <дробным> макам, малочныя рэкі <з кісельнымі берагамі>, кум каралю <і сват міністру>) найболын правамерна называць к а н структыўна-колькаснымі (ане эліпсаванымі ці рэдукаванымі, як іх нярэдка называюць), бо, скажам, варыянты малочныя рэкі і малочныя рэкі з кісельнымі берагамі адрозніваюцца адзін ад аднаго сваёй канструкцыяй і колькасцю кампанентаў, адзін з гэтых варыянтаў выкарыстоўваецца ў сваёй поўнай, нескарочанай форме, а другі — у эліпсаваным, рэдукаваным выглядзе (і толькі гэты другі можна называць эліпсаваным — пры параўнанні з першым).

У канструктыўна-колькасных варыянтах найчасцей прапускаюцца займеннікавыя кампаненты свой, самы, сабе, усе, ты і інш.: несці <свой> крыж, браць у <свае> рукі, <самае> балючае месца, па <самыя> вушы, зарубіць <сабё> на носе, кусаць <сабе> локці, <усе> карты раскры-ты, <усе> дарогі адрэзаны, дай <ты> рады, хоць <ты> іголкі збірай і г. д. Яшчэ некалькі прыкладаў са скарачэн-нямі іншага характару: браць <блізка> да сэрца, ні бэ ні мэ <ні кукарэку>, як бот <з левай нагі>, <браць> ногі за пояс, волас у волас < голас у голас >, лыжка дзёгцю <у бочцы мё-ду>, з галоднага краю <прыехаў>, за пусты мех <а ў мяху смех> і пад.

У значнай частцы фразеалагізмаў (каля 360) спалучаюцца дзве і больш разнавіднасці вар'іравання. Гэта — камбінаваныя варыянты. Напрыклад, у фразеалагізме мароз ла скуры (спіне, целе) <прабягае, ходзіць, дзярэ> ёсць лексічная і канструктыўна-колькасная ва-рыянтнасць, у фразеалагізме валасы (волас) становяц-ца (падымагоцца, устаюць) дыбам (дуба, дыба, дуб-ка) — марфалагічная, лексічная і словаўтваральная, у фразеалагізме <матчына (мамчына, маміна)> малако на губах не абсохла (высахла, павысыхала) — канструктыўна-колькасная, лексічная і словаўтваральная. Некалькі іншых прыкладаў: грэбці (грабці, заграбаць) лапатай, <адна> скура (шкура) ды косці, горы (гару) вяр-нуць (валіць), выкідаць (выкідваць) каленца (конікі) і г. д.

Пад варыянтнасць, асабліва лексічную, падпадаюць найчасцей фразеалагічныя адзінствы, бо ў іх адчуваецца сэнсавая сувязь кампанентаў са словамі свабоднага ўжывання, і вельмі рэдка — фразеалагічныя зрашчэнні. Часцей вар'іруюцца шматкампанентныя фразеалагізмы тыпу мурашкі бегаюць па целе, ляйчына пад хвост па-пала, радзей — двухкампанентныя. Амаль не бывае варыянтаў сярод рыфмаваных фразеалагізмаў (абое рабое, куку ў руку і пад.), таўталагічных вока на вока, ду-ша ў душу і інш.), выразаў, кампаненты якіх звязаныя паўторнымі злучнікамі (і дома і замужам, ні два ні паўтара, хоць стой хоць падай і г. д.), іншых выразаў з асаблівасцямі мастацка-паэтычнага характару агню ды ў полымя, з хварай галавы на здаровую, касіць ду-гой, голаму за пазуху і пад.).

  1. Фразеалагізмы беларускай мовы паводле паходжання. Фразеалагічныя калькі. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў.

  1. Полісемія, сінанімія і аманімія фразеалагізмаў. Памылковае ўжыванне ўстойлівых словазлучэнняў у тэкстах СМІ

Мнагазначнасць фразеалагізмаў

З'ява полісеміі ўласцівая як словам, так і фразеалагізмам, але яе пашыранасць, спосабы развіцця новых значэнняў і іншыя асаблівасці неаднолькавыя ў лексіцы і фразеалогіі.

Прыкладна чацвёртая частка лексікі беларускай літаратурнай мовы — мнагазначныя словы. Пераважаюць словы з двума значэннямі. Сярод астатніх мнага-значных слоў сустракаецца нямала такіх, якія за сваё шматвяковае жыццё развілі па некалькі дзесяткаў значэнняў. Так, семантычная структура дзеяслова ісці складаецца з 28 значэнняў і 35 сэнсавых адценняў. Усе значэнні полісемантычнага слова звычайна звязаны паміж сабой і ўзніклі ў выніку развіцця асноўнага, зыходнага значэння, шляхам метафарычнага, метанімічнага, ці сінекдахічнага пераносу адной з'явы на другую.

З 5755 фазеалагізмаў, пададзеных у Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы (1993; у дадейшым: ФСБМХ-_на долю мнагазначных прыходзицца 873 фразеалагізмы.^або 15 % ад агульнай колькасці. Абсалютная болыпасць з гэтых выразаў мае па 2 значэнні; напрыклад: першая скрыпка абазначае 'найбольш уплывовая асоба ў якой-небудзь галіне, справе' і 'галоўная, вядучая роля ў чым-небудзь'; сабакам сена касіць — 'бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой ці невядома якой справай' і 'знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям'і'.чТрохзначных фразеалагізмаў — 123 (адзін на адзін, зямлю грызцТГяк на ^ало7і»ТГ1нціТ)^натырохзнач-ных — 25 (без аглядкі, даваць дыхгпу, сам праз сябе і г. дТ)Гпгш__і1ачных — 7__(на ўсе заспгаўкі, на нагах, па-дымаць на ногі, на ўвесь ростп, на руках, сам па сабе, стпавіць на ногі), &дзш^-выраз~(разлўляць ротп) мае* 6-аначэнняў.

. Некатопьтя—аутары мовазнаўчых прац личаць, што мнагазначнасць найчасцей назираецца сярод дзеяслоуных и прыслоуных фраз. На самай жа справе наяўнасць ці адсутнасць мнагазначнасці наўрад ці залежыць ад таго, да якога структурна-семантычнага тыпу адносіцца той ці іншы фразеалагізм. Дзеяслоўныя фразеалагізмы колькасна (іх болып за 2200) пераважа-юць над усімі іншымі разрадамі, а таму і мнагазначнасць сярод іх адпаведна часцейшая, чым сярод выразаў іншых тыпаў, а менавіта 350 дзеяслоўных фразеалагізмаў — мнагазначныя; напрыклад: хварэць на пана, цягнуць катпа за хвостп. Затым ідуць прыслоўныя фразеалагізмы, іх звыш 1700, сярод іх мнагазначных болып як 300: колькі было сілы, без нічога ніякага і інш. Пашыранасць полісеміі і сярод астатніх разрадаў амаль гэтак жа адпавядае ў працэнтных адносінах іх колькасным паказчыкам. Некалькі прыкладаў мнагазначных назоўнікавых фразеалагізмаў: манна нябесная, месца пад сонцам; прыметнікавых: адзін пад адзін, падбітпы ветпрам; мадальных: няма чаго казаць, па сло-вах (каго); выклічнікавых: крый бог, вецер у спіну; не-суадносных з часцінамі мовы: галава забітпа (у каго, чыя чым), рука не падымаецца (у каго, чыя).

Мнагазначнасць у лексіцы і фразеалогіі адрозніваецца і Неаднолькавым_узаемадзеяннем стылістычнай афарбоўкі зсэнсавай структурай полісемантычных слоў і фразеалапзмаў. Прыватныя значэнні полісемантычнага слова часцей за ўсё неаднародныя ў стылістычных адносінах. Інакш кажучы, расслаенне лексемы на некалькі значэнняў у болышасці выпадкаў суправаджаецца і яе стылістычным расслаеннем. Так, слова заяц у зыходным значэнні 'звярок-грызун' ней-тральнае і міжстылявое, а ў значэнні 'безбілетны пасажыр' мае афарбоўку неадабрэння і належыць да размоўных сродкаў; дзеяслоў заваліцца, апрача зыходнага, нейтральнага 'ўпасці за што-небудзь', мае яшчэ 8 значэнняў і адценняў, некаторыя з іх размоўныя ('атрымаць многа чаго-небудзь'), а некаторыя ('улегчыся', 'бесцырымонна зайсці куды-небудзь') прастамоўныя.

Пераважная большасць полісемантычных фразеала-гізмаў характарызуецца стылістычнай аднароднасцю, маналитнасцю их стылістычнага значэння, тая ці іншая канатацыя звычайна ахоплівае ўсе іх значанні. Сты-~лістычнае адзінства ўласцівае, напрыклад, мнагазначным фразеалагізмам: кніжнаму з адкрытпым забралам, функцыянальна не замацаваным выклікаць агонь на сябе, адкрываць сэрца, да апош'няга, не за гарамі, размоўным не чуць ног пад сабой, ні даць ні ўзяць, апало- скваць костачкі, прастамоўным вочы на лоб лезуць, за будзь здароў, адварочваць нос. Усе 6 значэнняў фразеа-лагізма разяўляць рот маюць адценне неадабрэння і з'яўляюцца прастамоўнымі. Аднолькавыя як у функцыянальна-стылявых, так і ў экспрэсіўна-ацэначных адносінах, напрыклад, прыватныя значэнні выразаў ад-лежваць бакі, брацца загрудкі, вымаць душу, якія ў слоўніку прыводзяцца з паметамі «разм., неадабр.». Або: ад адама — з паметамі «разм., іран.», адарваць галаву — «праст., незадав.».

У лексічным складзе мовы няма і не можа быць ніводнага мнагазначнага слова, якое б складалася толькі з пераносных значэнняў. А ў фразеалогіі ўсе прыватныя значэнні полісемантычнага выразу даволі часта бываюць вобразнымі, пераноснымі. Праўда, гэта адносіцца толькі да фразеалагічных адзінстваў — выразаў з жывой унутранай формай. Развіццё новага значэння ў такіх фразеалагізмах адбываецца ў выніку паўторнай метафарызацыі таго самага свабоднага словазлучэння, на аснове якога склалася і першае значэнне гэтага фразеалагізма.

Такім спосабам узніклі, напрыклад, усе значэнні фразеалагізма разяўляць рот ('пачынаць гаварыць'; 'не згаджацца, рэзка пярэчыць'; 'крайне здзіўляцца'; 'быць крайне няўважлівым'; 'зазяваўшыся, пераставаць рабіць што-небудзь'; 'прагнуць, хціва жадаць чаго-небудзь'). Аналагічна, у выніку абагульнення аднаго вобраза для абазначэння розных паняццяў, развілася мнагазначнасць у вельмі многіх фразеалагізмах: віць сваё гняздо, трымаць вуха востра, выпускаць з сваіх рук, высалапіўшы язык, гусіныя лапкі, заварочваць аглоблі, круціць хвастом, па самую завязку, сыходзіць са сцэны, сядзець на двух крэслах, як завязаць і г. д. Развіццё полісеміі ў выразах тыпу не браць у рот, у чатырох сценах адбывалася ў выніку паўторнага метанімічнага пераносу.

Што да фразеалагічных зрашчэнняў, то мнагазначнасць у іх развіваецца іншымі спосабамі. Адзін з іх — пераасэнсаванне першага 'значэння фразеалагізма. У такім разе другое ці другія значэнні складваюцца на базе першага, назва якога пераносіцца на іншыя сферы паняццяў.

Фразеалагізм бабіна лета, як ужо гаварылася ў §11, мае 4 значэнні. На аснове яго першага значэння ('ранняя восень з яснымі цёплымі днямі') у выніку метанімічнага пераносу развілося другое значэнне ('серабрыстае павуцінне, што плыве над зямлёй у дні бабінага лета'). Вынікам метафарычнага пераносу, з актуалізацыяй патэнцыяльных сем ('нібыта зноў лета вярнулася'), сталі яшчэ два значэнні: 'астра новабельгійская' (расліна, якая цвіце да глыбокай восені) і 'час прыліву новых сіл, творчай энергіі або ўзнікненне кахання ў пажылыя гады'. Вось прыклады на 2—4 значэнні: «Бабіна лета» плыло даўжэзнымі пасмамі ў паветры (Р. Мурашка); Блакітнае бабіна лета вытрымлівала першы снег і гінула толькі ў сапраўдны мароз (К. Чор-ны); У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй — квецень вясныі (П. Пруднікаў).

Фразеалагізм аддаваць канцы трохзначны. Яго першае значэнне ('адвязваць канаты, трос або ланцуг, калі судна адыходзіць ад прычала ў плаванне') ужываецца толькі ў прафесійным маўленні маракоў (замест афіцыйнага аддаваць швартовыя). Яно болып канкрэтнае, чым астатнія ('уцякаць' і 'паміраць'), якія развіліся на яго аснове. Гэтак жа, на базе першага значэння, звычайна суадноснага з канкрэтнымі з'явамі, узніклі новыя, болын адцягненыя значэнні ў шмат якіх выразах: божая кароўка, галава ідзе кругам, галава кружыцца, галава ходырам ходзіць, на вачах, баявое хрышчэнне, зялёны змей, косць ад косці, хлеб-соль, хлеб надзённы, плоць і кроў і інш.

Многія прыслоўныя фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў спалучэнні з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі: жыць душа ў душу, ведаць як свае пяць пальцаў і г. д. Некаторыя з такіх выразаў страчваюць сваю ўнутраную форму, становяцца зрашчэннямі, пачынаюць выкарыстоўвацца з іншымі словамі-суправаджальнікамі, у выніку чаго ў іх развіваецца новае значэнне. Фразеалагізм на поўную катушку паходзіць з жаргону зняволеных, дзе катушка асацыіруецца з тэрмінам асуджэння, зняволення каго-небудзь. Зыходнае значэнне фразеалагізма — 'вельмі строга, на ўвесь тэрмін, прадугледжаны законам (асудзіць, пакараць і пад.)'. Два іншыя значэнні развіліся ў фразеалагізме, калі ён, маючы цьмяную ўнутраную форму, стаў спалучацца з дзеясловамі не «судовай» тэматычнай групы: 'па-сапраўднаму, як і трэба (жыць, працаваць, шыка-ваць і інш.)' і 'спаўна, як толькі можна (рабіць што-небудзь)'.

Аналагічным спосабам развіў у сабе аж 5 значэнняў фразеалагізм на ўсе застаўкі . У залежнасці ад таго, з якімі дзеясловамі ён спалучаецца, выраз рэалізуе значэнні: 'як толькі можна (рабіць што-небудзь)'; 'вельмі хутка, імкліва (бегчы, ехаць і пад.)'; 'вельмі гучна, голасна (храпці)'; 'вельмі моцна, празмерна (хваліць, расхвальваць і пад.)'; 'шырока, прыветліва (смяяцца, усміхацца)'. Развіццё полісеміі такім жа спосабам адбылося ў многіх прыслоўных выразах: без аглядкі, за маліну, на шырокую нагу, па самае годзе, пятае праз дзясятае, як на дзяды і г. д.

Мнагазначнасць фразеалагізма можа быць і вынікам функцыянальнага працэсу, які «звязаны са змяненнем сінтаксічнай ролі фразеалагічнай адзінкі» (13, с. 38) і найболып тыповы для прыелоўных і прыметнікавых фразеалагізмаў. Напрыклад, прыслоўны выраз так сабе мае 3 значэнні, два з іх прыслоўныя ('ні добра і ні дрэнна, пасрэдна, сярэдне' і 'без усякай прычыны'), а трэцяе — прыметнікавае ('ні добры і ні дрэнны, ся-рэдні'), якое развілося, калі фразеалагізм пачаў ужывацца ў ролі азначэння ці выказніка: Але ў нас тут... Так сабе лес (I. Чыгрынаў). Выраз на вагу золата абазначае і 'вельмі высока, дорага (цаніць, каштаваць і пад.)', і 'вельмі значны, каштоўны, цэнны'; пусці павалюся — 'вельмі дрэнны' і 'вельмі дрэнна'. Прыметнікавыя і прыслоўныя значэнні ўласцівыя і такім, напрыклад, фразеалагізмам: збоку прыпёку, з царом у галаве, хоць рэпу сей, ні даць ні ўзяць, на жабін скок, на адно вока, на ўсе сто, хоць куды, на адзін манер.

Як адну з асаблівасцей фразеалагічнай полісеміі варта адзначыць здольнасць некаторых выразаў сумяшчаць у сваёй семантычнай структуры супрацьлеглыя, антанімічныя значэнні. Так, двухзначны фразеалагізм мець вока абазначае 'вельмі паважаць каго-небудзь' і 'ненавідзець каго-небудзь'; далей некуды — гэта і 'лепш не можа быць', і 'горш не можа быць'. У некаторых выпадках суіснаванне ў фразеалагізме антаніміч­ных значэнняў абумоўліваецца кантэкстам. Ужываю-чыся ў адмоўных сказах, выраз можа атрымліваць супрацьлеглае значэнне. Параўн. два значэнні ('заўсёды' і 'ніколі') у фразеалагізме як свет светам: Як свет светам чалавека цягне туды, дзе на свет прыйшоў (Ф. Янкоўскі); Такое не здаралася, відаць, як свет све-там (Я. Брыль). Супрацьлеглыя значэнні маюць і не-каторыя іншыя фразеалагізмы: век-вяком, ад зары да зары.

Выявіць у сэнсавай структуры фразеалагізма асобныя яго значэнні і размежаваць іх дапамагае кантэкст (найбліжэйшае акружэнне фразеалагізма) і некаторыя іншыя фактары. Напрыклад, дзеяслоўны выраз ні на вока (вочы) у адным значэнні ('не цярпець, не хацець бачыць каго-небудзь') ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы і кіруе залежным словам у вінавальным склоне: / пайшлі па людзях перасуды пра заручыны Рэні й Міколы... Толькі маці яго — у сварку, ні на вочы Рэню... (Д. Бічэль-Загнетава). У другім значэнні ('не па-дабацца як непрымальнае') выраз ужываецца пры дзей-ніку са значэннем канкрэтнага прадмета (ежа, пітво) і патрабуе, каб залежнае ад яго слова стаяла ў даваль-ным склоне: Шаляніца... не бочылася, як, скажам, Ядзя Фінік, што ні на вока ёй спіртное (В. Мыслівец).

Існуе цэлы шэраг моўных паказчыкаў фра-зеалагічнай полісеміі.

Прыватныя значэнні ў фразеалагізме могуць размяжоўвацца з улікам таго, што адно з іх абсалютыўнае, а другое — канструктыўна абмежаванае. Першае значэнне фразеалагізма дзевяты вал ('грозная, нязломная сіла') абсалютыўнае, г. зн. самадастатковае, не патрабуе ўдакладнення іншымі словамі, а другое ('найболыпае праяўленне чаго-небудзь') рэалізуецца толькі ў пэўнай сінтаксічнай канструкцыі: дзёвяты вал ч а г о . Па-раўн. таксама: мядовы месяц і мядовы месяц ч а г о; першая ластаўка і першая ластаўка ч а г о . Падобнае назіраецца сярод розных семантыка-граматычных раз-радаў. Вось толькі некалькі фразеалагізмаў, якія ў сваім другім значэнні звязаны з залежным словам аба-вязковай сувяззю кіравання або прымыкання: за вушы не адцягнеш (каго ад чаго), віляць хвастом (перад кім), у нагах (чаго, у каго), не мёд (каму), хоць ваўкоў ганяй (дзе), абы дзень да вечара (каму).

Адно значэнне дастасоўваецца да асобы, а дру-гое — не да асобы. Так, у фразеалагізме траянскі конь адно значэнне — 'чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дамагаецца чыйго-небудзь даверу, выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе', а другое^ — 'ашуканства, хітры падман'. Гэтак жа назоўнікавыя фразеалагізмы дзясятая спіца ў коле, музейная рэд-касць, пуцяводная зорка, косць ад косці, плоць ад плоці, плоць і кроў, кроў ад крыві і некаторыя іншыя адным значэннем абазначаюць чалавека з пэўнымі якасцямі, а другім — неадушаўлёны прадмет. Адно значэнне пры-метнікавага фразеалагізма не першай маладосці ('не малады, сярэдніх гадоў') дастасоўваецца да чалавека, а другое ('не новы, такі, які пабыў ва ўжыванні') — да машын, інструментаў і пад.

Адно значэнне абазначае канкрэтны прадмет, а другое — абстрактны: аўгіевы стайні — 'запушчанае памяшканне' і 'поўнае бязладдзе'; белая пляма — 'недаследаваны раён' і 'нявырашанае пытанне' і пад. Іншы раз фразеалагізм мае болып як два значэнні, ад-ны з іх дастасоўваюцца да канкрэтнага прадмета, а другія — да абстрактнага: святая святых, хлеб-соль і інш.

Размежаванне значэнняў у дзеяслоўных фразеалагізмах даволі часта звязана з асаблівасцямі суб'ектнага акружэння, з тым, як выражаецца дзейнік з пункту гледжання адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, канкрэтнасці-абстрактнасці. У мнагазначным фразеалагізме кантэкстуальныя сувязі яго значэнняў часцей за ўсё неаднолькавыя. Напрыклад, усе 4 значэнні фразеалагізма ўбірацца ў сілу рэалізуюцца пры розным суб'ектным акружэнні: першае — пры дзейніку са значэннем асо-бы, другое — пры дзейніку са значэннем неадушаўлёнага прадмета (назвы раслін), трэцяе — пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета, чацвёртае — пры дзейніку са значэннем асобы ці сукупнасці асоб.

Яшчэ прыклады. У трохзначным фразеалагізме сесці макам дзейнік у адным значэнні абазначае асобу, у другім — назвы раслін, у трэцім — абстрактны прадмет. Двухзначныя выразы ісці ўгору, выплываць на паверхню, вылятаць у трубу, выядаць вочы, каціцца ўніз і інш. у адным значэнні спалучаюцца з дзейнікам-асобай, а ў другім — з абстрактным назоўнікам. Фразеалагізм у ажуры ў першым значэнні ўступае ў сувязь з дзейнікам-займеннікам усё, а ў другім — з абстракт-ным назоўнікам.

Ва ўсіх гэтых прыкладах кожнае значэнне абазначае асобнае паняцце. I толькі пры размежаванні значэнняў 'памерці' (пра чалавека) і 'здохнуць' (пра жывёлу) у такіх, напрыклад, фразеалагізмах, як дух выпусціць, адкінуць капыты, абодва значэнні суадносяцца з адным паняццем 'перастаць існаваць, стаць мёртвым'.

5. Пры выяўленні і размежаванні асобных значэнняў у дзеяслоўных фразеалагізмах улічваюцца асаблівасці аб'ектнага акружэння, таго, якім аб'ектам, аду- шаўлёным ці неадушаўлёным, кіруе фразеалагізм. На- прыклад, выраз здаваць у архіў у спалучэнні з аду- шаўлёным назоўнікам-дапаўненнем ужываецца са зна- чэннем 'адхіляць каго-небудзь, лічачы непрыдатным да якой-небудзь дзейнасці', а спалучаючыся з неаду- шаўлёным назоўнікам, абазначае 'прызнаваць што- небудзь застарэлым, забываць'.

Ў слоўніках такія фразеалагізмы падаюцца з займеннікавымі паказчыкамі на іх сувязь з кантэкстам. Так, з займеннікам каго (для аднаго значэння) і што (для другога значэння) прыводзяцца, напрыклад, такія выразы: бачыць наскрозь, як і не было, выводзіць са строю, як вадой змыла, падтоптваць пад ногі, пры-біраць да рук. Параўн. фразеалагізмы з іншымі займеннікавымі паказчыкамі для розных значэнняў: даваць ход (каму — чаму), браць верх (над кім — над чым), вастрыць зубы (на каго — на што).

6. Аб'ектнаму акружэнню мнагазначных фразеала- гізмаў (дзеяслоўных, прыслоўных, а таксама несуад- носных са словам) уласцівыя і іншыя абавязковыя кантэкстуальныя сувязі (не толькі кіравання, але дапа- савання і прымыкання). Гэтыя сувязі неаднолькавыя ў кожным значэнні, чым і выяўляецца асобнасць, сама- стойнасць прыватных значэнняў. Гэта можна паказаць на прыкладзе (скарочанага тут) апісання ў ФСБМ фра- зеалагізма іграць ролю:

\.(якую ў чым. дзе. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, адуш., канкр. ці абстр. прадмета. Мець значэнне, аказваць уздзеянне на ка- го-, што-н. Тут, вядома, значную ролю іграла даўняя ўзаемная ва-рожасць паміж Сіўцом і Сівалапамі. Зарэцкі.

каго. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Выць кім-н., высту-паць у якасці каго-н. Кейтэль... хацеў, няйначай. іграць ролю гэтка-га бывалага ваякі... Дамашэвіч.

каго перад кім. Часцей неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Прытварацца, прыкідвацца, не быць самім сабою. Перад Чар-навусам ён імкнецца іграць ролю шчырага друга. Шкраба.

Вось яшчэ некалькі прыкладаў з паказам у дужках аб'ектнага акружэння, характэрнага для розных значэнняў у дзеяслоўных, прыслоўных і несуадносных фразеалагізмах: есці хлеб (з чаго — чый), перакідаць мост (да чаго — куды, да чаго — паміж кім, паміж чым), на манер (які, чый — каго, чаго, якога), пад маркай (чаго, якой — каго), жывога месца не застало-ся (на кім — у чым, дзе), і печкі і лаўкі (каму — у каго з кім).

I 7. Крытэрыем размежавання значэнняў у прыслоўных фразеалагізмах вельмі часта выступаюць аба-вязковыя словы-суправаджальнікі. Семантычна яны аказваюць уплыў на сэнсавы бок фразеалагізма і слу-жаць сродкам адрознення аднаго значэння ад другога. Так, фразеалагізм адным вокам, ужываючыся пры дзеясловах глянуць, зірнуць, рэалізуе значэнне 'крыху, нядоўга, імгненна', а пры дзеясловах наглядаць, пагля-даць, пазіраць абазначае 'спадцішка, адначасова з чым-небудзь'. Першае значэнне фразеалагізма днём з агнём ('ніякімчынам, аніяк') рэалізуецца пры дзеяслове з адмоўем не знайсці: У вайну мыла было днём з агнём не знайсці (I. Сіняўскі). У другім значэнні ('з вялікімі цяжкасцямі, прыкладаючы значныя намаганні') гэты выраз ужываецца з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі шукаць, пашукаць: О, цяпер такіх няве-стак днём з агнём пашукаць трэба (А. Цяжкі).

Адрозніваюцца значэннем і яшчэ шматлікія прыслоўныя фразеалагізмы, якія ў кожным значэнні спапучаюцца са строга-акрэсленымі словамі-суправаджальнікамі: адзін на адзін, вочы ў вочы, на ўсе грудзі, дагары нагамі, святым духам, на злом галавы, з пятага на дзесятае і пад.

8. Значэнні фразеалагізма нярэдка адрозніваюцца па той рознай сінтаксічнай функцыі, з якой яны выкары­стоўваюцца, і, у адпаведнасці з гэтым, па сваім неад-нолькавым катэгарыяльным значэнні. Параўн. два прыклады: У цябе голас як іерыхонская труба! (А. Маўзон); Паветрадуў каля самай зямлі. Грыміць як іерыхонская труба (В. Макарэвіч). У першым сказе фразеалагізм як іерыхонская труба абазначае 'вельмі гучны, моцны, прарэзлівы', гэта прыметнікавы выраз, які тут выступае ў сінтаксічнай ролі выказніка. У другім прыкладзе фразеалагізм з'яўляецца акалічнасцю і мае прыслоўнае значэнне 'вельмі гучна'.

Два розныя значэнні (прыслоўнае і прыметнікавае) маюць і такія, напрыклад, фразеалагізмы: як у аптэцы, з бляскам, з рук вон, як гром з яснага неба, на адзін капыл, як ёсць, за маё-маё, разлюлі-маліна. Рознымі ка-тэгарыяльнымі значэннямі і сінтаксічнымі функцыямі характарызуюцца шмат якія фразеалагізмы; напрык-лад, назоўнікавае і прыметнікавае значэнні маюць вы-разы: першы-лепшы, стрэчны і папярэчны; назоўнікавае і прыслоўнае: мора разліўное; прыслоўнае і выклічнікавае: з богам, як бог свят; прыслоўнае і ма-дальнае: адно слова, між іншым; выклічнікавае і дзея-слоўнае: няма дурняў; мадальнае і прыметнікавае: па крайняй меры.

9. Прыватныя значэнні полісемантычнага фразеалагізма часта адроз'ніваюцца па стылістычнай афарбоўцы. Так, пяцізначны фразеалагізм на ўвесь рост не мае стылістычнага адзінства, яго значэнні разыходзяцца ў фунцыянальна-стылявых адносінах: два значэнні — кніжныя, тры — функцыянальна не замацаваныя. Першае значэнне фразеалагізма бабіна лета як адзіная назва для абазначэння пэўнай часавай рэаліі кваліфікуецца як функцыянальна не замацаванае, а тры астатнія — як размоўныя. У фразеалагізме аддаць канцы першае значэнне — размоўнае, а два другія — прастамоўныя. Розную функцыянальна-стылявую афарбоўку маюць значэнні і такіх, напрыклад, фразеалагізмаў: стукаць у дзверы, з усёй душой, божая кароўка, не першай маладосці, убачыць свет.

Іншы раз стылістычнае расслаенне мнагазначнага фразеалагізма ахоцлівае толькі экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку, але не пашыраецца на функцыянальна-стылявое адзінства. Напрыклад, размоўны фразеалагізм

без году тыдзень мае два значэнні, у адным з якіх ('зусім нядаўна') адсутнічае ацэначнасць: Ну, які з мя-не разведчык?.. Без году тыдзень, як я сюды пераведзе-ны (Я. Брыль). Другое яго значэнне ('з вельмі малым вопытам работы') ускладнена іранічным ацэначным момантам: Люба... пакідае лепшае ўражанне, чымся ўсе гэтыя без году тыдзень правадыры шматмільённага сялянства (Р. Мурашка). Тое самае можна сказаць і ў дачыненні да фразеалагізма прыбіраць да рук, адно са значэнняў якога мае афарбоўку неадабрэння.

Часам адно значэнне (напрыклад, у фразеалагізме першай гільдыі) ужываецца з адценнем адабрэння, а другое — з адценнем неадабрэння. Неаднолькавай экс-прэсіўна-ацэначнай афарбоўкай характарызуюцца та-кія, напрыклад, фразеалагізмы: абіваць бакі, біць язык аб зубы, галава забіта, на лес гледзячы, званіць ва ўсе званы, так званы, мокрая курыца, зямлю грызці, віць сваё гняздо.

Абмежаваная сінанімія таксама можа быць па-казчыкам мнагазначнасці. Адно значэнне ў фразеала-гізме можа мець сінонімы, а другое іх не мае. Трох-значны фразеалагізм кульгаць на абедзве нагі толькі ў трэцім значэнні ('вельмі дрэнны') уступае ў сінаніміч-ныя адносіны з іншымі фразеалагізмамі. Не ўсе зна-чэнні ахоплены сінанімічнымі адносінамі і ў такіх фра-зеалагізмах: адзін пад адзін, як апараны кіпнем, пад бокам, вастрыць лыжы, не лезе ў галаву, не пакідаць каменя на камені і інш.

Як крытэрый размежавання значэнняў выступае і абмежаваная антанімія. Яна ахоплівае не ўсе значэнні фразеалагізма, а толькі адно з іх. Напрыклад, у двух-значным фразеалагізме хвастом накрыцца адно яго значэнне ('не выканаць абяцанага') мае антонім тры-маць сваё слова. Калі ў фразеалагізме больш чым два значэнні, то ён можа знаходзіцца адначасова ў не-калькіх антанімічных сувязях. Напрыклад, у чатырох-значным выразе без аглядкі два значэнні ўтвараюць ан-танімічныя адносіны, а два не маюць іх. Абмежаваная антанімія ўласцівая такім, напрыклад, фразеалагізмам: браць у свае рукі, валіць з ног, вісець на шыі, на адно вока, птушка невысокага палёту.

Пры размежаванні фразеалагічнай полісеміі ўлічва-юцца ўсе магчымыя крытэрыі. Так, у трохзначным фразеалагізме як адзін два значэнні рэалізуюцца ў сінтаксічнай ролі акалічнасці, а трэцяе выступае як аз-начэнне або выказнік. Першае значэнне ('без выклю-чэння, абсалютна') ужываецца толькі пасля слова ўсе, другое ('аднадушна, дружна') — пры дзеясловах-суправаджальніках рабіць, стаць і пад., трэцяе ('зусім аднолькавыя і добрыя ў якіх-небудзь адносінах') — пры назоўніку са значэннем адушаўлёнага ці канкрэтнага прадмета. Першае і трэцяе значэнні ўступаюць у сінанімічныя адносіны, другое — сінанімаў не мае. Трэцяе значэнне мае афарбоўку адабрэння.

Сінанімічнасць фразеалагізмаў

Фразеалагічныя сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, маюць тоеснае ці гранічна блізкае значэнне, належаць да аднаго семантыка-граматычнага тыпу, але звычайна адрозніваюцца адзін ад другога адценнямі значэння, стылістычнай афарбоўкай і іншымі адметнымі адзнакамі.

Вазьмем, напрыклад, такі сінанімічны рад: выхо-дзіць у людзі, выходзіць на арбіту, выбівацца ў людзі, ісці ўгору, ісці ў людзі, далёка пайсці, прабіваць сабе дарогу, пракладаць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях (куды). Усе гэтыя дзеяслоўныя фразеалагізмы ўжываюцца з агульным значэннем 'дабівацца высокага становішча ў жыцці'. Фразеалагізмы ж выбівацца ў людзі, прабіваць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях маюць дадатковае сэнсавае адценне 'настойлівымі нама-ганнямі', а фразеалагізм выходзіць на арбіту ўтрымлівае адценне 'станавіцца прыкметным, вядо-мым'. Фразеалагдзмам далёка пайсці і прабіваць сабе дарогу ўласціва афарбоўка адабрэння, а выразы выхо-дзіць на арбіту, ісці ўгору надзелены ацэначнай рухо-масцю і могуць ужывацца з адценнем то адабрэння, то неадабрэння. Прабіваць сабе дарогу, пракладаць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях — функцыянальна не замацаваныя фразеалагізмы, астатнія — размоўныя. Выраз далёка пайсці, у адрозненне ад астатніх, ужываецца толькі ў форме закончанага трывання. Выраз пра-цярэбліваць сабе шлях (куды) звязваецца са словамі свабоднага ўжывання спосабам прымыкання.

У навуковай літаратуры іншы раз гаворыцца, што сінанімічнасць у фразеалогіі — параўнальна рэдкая з'ява і што ў фразеалагічныя сінанімічныя рады, у адрозненне ад лексічных, звычайна аб'ядноўваюцца два фразеалагізмы, часцей за ўсё аднаструктурныя.

Калі параўнаць сінанімічнасць у лексічным і фразеалагічным складзе нашай мовы, то можна выявіць, што фразеалагізмы значна часцей, чым словы, уступаюць у сінанімічныя сувязі. Як засведчана ў «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі, толькі прыкладна дзесятая частка слоў (каля 11 тысяч) аб'ядноўваецца ў сінанімічныя рады (іх каля 1900). У фразеалогіі ж абсалютная болыпасць фразеалагізмаў (а менавіта 3600 адзінак, ці 62 % ад агульнай колькасці) ахоплена сінанімічнымі сувязямі.

Сінанімічныя рады, у якія ўваходзяць два фразеалагізмы, сустракаюцца ў 4 разы радзей, чым сінанімічныя рады, што складаюцца з трох і значна болын фразеалагічных адзінак. Так, у сінанімічны рад з агульным значэннем 'спрытна, хітра ашукваць, пад-манваць' аб'ядноўваюцца 30 фразеалагізмаў: абводзіць вакол пальца (каго), абуваць у лапці (каго), бакі за-біваць (каму), браць на арапа (каго), браць на бога (каго), браць на вудачку (каго), браць на пушку (каго), вадзіць за нос (каго), вешаць <лапшу> на вушы (каму), віляць хвастом, выводзіць у поле (каго), гнуць дугі, гу-ляць у ката і мышку, дурыць галаву (каму), задурыць галаву (каму), замазваць вочы (каму), замыльваць вочы (каму), запраўляць арапа (каму), кампасціраваць мазгі (каму), корчыць дурня, круціць хвастом, муціць галаву (каму), настаўляць акуляры (каму), прадаць (каго) і грошы палічыць, пудрыць мазгі (каму), пускаць пыл у вочы (каму), сляпіць вочы (каму), травіць баланду, туманіць вочы (каму), туманіць галаву (каму).

Найболыная колькасць фразеалагізмаў (55) увахо-дзіць у сінанімічны рад, які ўзначальваецца дамінантай хоць адбаўляй (каго, чаго) са значэннем 'вельмі многа':

адбою няма (ад каго), ад пуза, без ліку, без меры, будзь здароў, бяры не хачу (чаго), валіцца цераз горла (у ка-го), вышэй галавы (чаго), да гібелі (каго, чаго), дай бог, дай бог кожнаму, да ліха, да Масквы ракам не пера-ставіш (каго), да халеры (каго, чаго), да хваробы, да чорта, дзякуй богу, з горла лезе (у каго), з горла прэ (у каго), імя (каму, чаму) легіён, канца-краю не відаць (чаму), колькі ўлезе, колькі хочаш, мора разліўное, на валовай скуры не спішаш (чаго), не кот наплакаў, не-пачаты край (чаго), не хаханькі, пальцам не пра-ткнуць (каго), па <самае> горла, па <самую> завязку, па <самыя> вушы, плюнуць некуды, повен рот, праз меру, сорак саракоў (чаго), у кожнай кішэні па жмені (каго), хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым), хоць зава-ліся (чаго), хоць заліся (чаго), хоць плот гарадзі (кім, каго), хоць ты махалам махай, цераз край (каго, чаго), цьма цьмушчая (каго, чаго), цэлы воз (каго, чаго), чор-тава гібель (каго, чаго), чортава процьма (каго, чаго), чорт што (чаго), як бобу (каго), як гразі (каго, чаго), як дроў, як завязаць, як на дзяды, як сабак нярэзаных (каго).

Як відаць з прыведзеных прыкладаў, раней памянёнае сцвярджэнне, нібыта сінанімічныя рады найчасцей уключаюць у сябе аднаструктурныя фразеалагізмы, не падмацоўваецца, а абвяргаецца. Быразы, аднолькавыя паводле сваёй структуры, пабудаваныя па адной мадэлі, аб'ядноўваюцца ў сінанімічныя рады (звычайна двух-членныя) вельмі рэдка: як ветрам абдало — як агнём апякло; як нажом адрэзаў — як сякерай адсек; дойная карова — бяздонная бочка; ад альфы да амегі — ад а да я — ад слова да слова. Зрэдку аднаструктурныя фразеалагізмы ўтвараюць мнагачленны сінанімічны рад; напрыклад, з 15 выразаў складаецца група сінонімаў на чале з дамінантай даваць лататы.

У сінанімічныя групы найчасцей уваходзяць рознаструктурныя фразеалагізмы: адзін на адзін — вока на вока — з вока на вока — на чатыры вокі — сам-насам, а таксама падобнаструктурныя, г. зн. такія, у якіх граматычна галоўны кампанент выражаны аднолькавай часцінай мовы (напрыклад, дзеясловам), а іншыя кампаненты звязаны з галоўным па-рознаму, не па адноль­кавай схеме. Параўн., напрыклад, падобнаструктурныя выразы з пададзенага вышэй сінанімічнага рада: абво-дзіць вакол пальца — абуваць у лапці — бакі за-біваць — браць на арапа — вадзіць за нос — вешаць <лапшу> на вушы — віляць хвастом — выводзіць у поле і інш.

У сінанімічным радзе, які пачынаецца дамінантай хоць адбаўляй, пераважаюць рознаструктурныя фразеалагізмы, ёсць у ім і аднаструктурныя (хоць заваліся — хоць заліся; непачаты край — чортава гібель — чор-тава процьма; як бобу — як гразі — як дроў) і падоб-наструктурныя фразеалагізмы (валіцца цераз горла — з горла лезе). Параўн. таксама іншы сінанімічны рад: ва-ды не замуціць, мухі не пакрыўдзіць, цішэй вады <і> ніжэй травы, божая кароўка.

Неаднолькавая структура — гэта адна з адметнасцей фразеалагізмаў, аб'яднаных у сінанімічныя рады.

Назавём, апрача ўжо адзначанай структурнай неаднатыпнасці, іншыя адрозненні паміж фразеалагізмамі, прааналізаваўшы для гэтага сінанімічны рад з да-мінантай хоць адбаўляй.

Гэта, па-першае, невялікія сэнсавыя разыходжанні паміж фразеалагізмамі. Некаторыя з іх (адбою няма, валіцца цераз горла, па <самую> завязку і інш.) пры агульным для ўсіх значэнні 'вельмі многа' ўтрымліваюць дадатковае адценне 'празмерна многа, болын, як трэба', а выраз не кот наплакаў абазначае 'многа, нямала'.

Па-другое, фразеалагізмы адрозніваюцца экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай. Выразы валіцца цераз горла, з горла лезе, як сабак нярэзаных надзелены афарбоўкай неадабрэння, не кот наплакаў — жар-таўлівасці, з горла прэ — пагардлівасці.

Па-трэцяе, ёсць адрозненні паміж фразеалагізмамі з боку іх функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Пе-раважная болыпасць выразаў (хоць адбаўляй, бяры не хачу, вышэй галавы, хоць гаць гаці і інш.) — раз-моўныя; ад пуза, да халеры, да чорта, плюнуць некуды, да хваробы, з горла прэ, як сабак нярэзаных — прастамоўныя; імя легіён - кніжны. Дарэчы, выраз сорак са-ракоў адрозніваецца ад іншых сваёй устарэласцю, прыналежнасцю да пасіўнага складу фразеалогіі.

Па-чацвёртае, фразеалагізмы далёка неаднолькавыя па сваіх спалучальных асаблівасцях. Тут можна вылучыць некалькі груп. Адны фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў адносінах да людзей (у слоўніку маюць займеннікавы паказчык каго): пальцам не праткнуць (каго), у кожнай кішэні па жмені (каго), як бобу (каго) і інш. Выраз як сабак нярэзаных дастасоўваецца як да людзей, так і да іншых адушаўлёных прадметаў. У дру-гую групу ўваходзяць фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да людзей і неадушаўлёных прадметаў (з займеннікавымі паказчыкамі каго, чаго): без ліку, будзь здароў, да ліха, хоць ты махалам ма-хай, цераз край, цьма цьмушчая, чортава процьма, як гразі і г. д. Трэцяя група аб'ядноўвае выразы, якія спалучаюцца толькі з неадушаўлёнымі прадметамі (маюць паказчык чаго): ад пуза, дзякуй богу, непачаты край, сорак саракоў, чорт што, як завязаць і інш. Тут у сваю чаргу вылучаюцца выразы, якія ўступаюць у кантакт толькі з пэўнымі неадушаўлёнымі прадметамі. На-прыклад, вышэй галавы і па <самае> горла кантактуюць з назоўнікамі работа, клопаты і пад., мора разліўное ўжываецца, калі гаворка ідзе пра віно, гарэл-ку і пад., на валовай скуры не спішаш — пра клічкі, прозвішчы, повен рот — пра турботы, клопаты, хоць заваліся — пра сена, дровы, ламачча і пад., хоць за-ліся — пра ваду, малако і пад., як на дзяды — пра яду, бяры не хачу — пра матэрыялы, ежу і інш.

Ёсць і іншае непадабенства паміж фразеалагізмамі паводле іх спалучальных магчымасцей. Некаторыя выразы кіруюць аб'ектам не ў форме роднага склону (каго, чаго), а ў іншых склонах; ёсць выпадкі беспрыназоўнікавага і прыназоўнікавага, а таксама варыянтнага кіравання: адбою няма (ад каго), валіцца з горла (у каго), канца-краю не відаць (чаму), імя (каму, чаму) ле-гіён, хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым), хоць плот гарадзі (кім, каго). Выраз колькі ўлезе рэалізуецца пры дзеясловах браць, набраць і пад., а колькі хочаш — пры дзеясловах даваць, адпускаць і інш. Фразеалагізмы не кот наплакаў і не хаханькі ўжываюцца пры дзейніку, які выражаецца колькасна-іменным спалучэннем: Паўтары тысячы цалковых, гэта, брат, не кот на­плакаў (М. Лынькоў); Семнаццаць кіламетраў — не хаханькі (У. Кбрбан).

Спалучальныя адрозненні, як і некаторыя іншыя адметнасці, часам становяцца падставай для ўтварэння суадносных сінанімічных радоў, у якія ўваходзяць сэнсава збліжаныя фразеалагізмы. Так, агульнае значэнне 'вельмі многа' маюць не толькі сінанімічны рад з дамінантай хоць адбаўляй, а і яшчэ чатыры сінанімічныя рады. У першы з іх уключаюцца фразеалагізмы мех з торбай, мех і кайстру, сем карабоў, бочку арыштан-таў, сем вёрст да нябёс і ўсё лесам. Усе яны, па-першае, семантычна адрозніваюцца ад выразаў папя-рэдняга сінанімічнага рада, бо абазначаюць не 'вельмі многа', а 'вельмі многа і абы-чаго'; па-другое, рэалізуюць сваё значэнне толькі пры дзеясловах-суправаджальніках закончанага трывання нагаварыць, навыдумляць і пад. Другі сінанімічны рад складаецца з аднаструктурных і падобнаструктурных фразеалагізмаў, якія маюць значэнне 'вельмі многа, у вялікай колькасці' і дастасоўваюцца звычайна да грыбоў і ягад: хоць касой касі, хоць вазамі вазі, хоць граблямі грабі, хоць касу закладвай. Трэці сінанімічны рад аб'ядноўвае фразеалагізмы куры не клююць, хоць сцены ў хаце аб-клейвай, спалучальныя магчымасці якіх абмяжоўва-юцца толькі словам-суправаджальнікам грошай. У чац-вёрты сінанімічны рад уваходзяць фразеалагізмы яблы-ку няма дзе ўпасці (у чым) і як селядцоў у бочцы (у чым). Яны ўжываюцца ў дачыненні да мноства людзей у якім-небудзь месцы (памяшканні, вагоне і пад.).

Паміж фразеалагізмамі аднаго сінанімічнага рада могуць быць не тоЛькі спалучальныя разыходжанні, але і іншыя адрозненні граматычнага характару. Напрыклад, у групе фразеалагізмаў са значэннем 'памерці' сінанімізуюцца дзеяслоўны выраз са зменнай формай загавець (ю, -еш, -е і г. д.) душой і нязменны выраз з капылоў далоў. Дзеяслоўны кампанент фразеалагізма мала кашы еў рэалізуецца і ў такіх формах: ела, елі, з'еў, з'ела, з'елі, а сінонім гэтага выразу молада-зеле-на — нязменны.

Фразеалагізмы-сінонімы, нават тады, калі яны адэкватныя паводле семантыкі, стылістычнай афарбоўкі, структуры і спалучальнасці, усё роўна адрозніваюцца

адзін ад аднаго сваім этымалагічным вобразам, не-паўторнай унутранай формай. Параўн., напрыклад: мокрая курыца — мокрая ануча; у абозе — у хвасце.

Нягледзячы на гэта, шмат якія фразеалагізмы ўзаемазамяняльныя ў любым кантэксце. Замяняць адзін аднаго могуць перш за ўсё аднаструктурныя фра-зеалагізмы, калі толькі яны аднолькавыя ў семантыка-стылістычных адносінах. Такія фразеалагізмы характа-рызуюцца «самай высокай сінанімічнасцю» (8, с. 4). Свабодна замяняюцца, скажам, такі выраз са значэннем 'кідацца наўцёкі, уцякаць': даваць лататы, аддаваць канцы, падмазваць пяткі, даваць драпака, паказваць пяткі.

Узаемазамяняльнымі могуць быць і падобнаструк-турныя фразеалагізмы; напрыклад, выразы са значэн-нем 'зусім не (патрэбны каму-небудзь)': як дзірка ў мосце, як леташні снег, як пятае кола ў возе, як зайцу стоп-сігнал, як рыбе парасон, як сабаку пятая нага. Замена рознаструктурных фразеалагізмаў, калі іх кан-тэкстуальныя сувязі неаднолькавыя, патрабуе абавяз-ковай перабудовы сказа. Параўн., напрыклад, ужыван-не фразеалагізмаў салаўі пяюць у жываце (чыім, у каго) і падцягвала жывот (каму, у каго): У жываце маім ужо даўно салаўі пяюць (Я. Купала); А Фінця ім глядзела ў рот, і ёй падцягвала жывот (К. Крапіва).

У якасці дамінанты (стрыжнёвага, апорнага выразу) сінанімічнага рада звычайна выступае найболып ужы-вальны фразеалагізм, які мае шырокую кантэкстуаль-ную спалучальнасць і, што асабліва важна, здольны больш-менш свабодна замяшчаць у кантэксце іншыя сінанімічныя выразы. У сінанімічнай групе фразеала-гізмаў з агульным значэннем 'вельмі многа' такімі якасцямі найболып валодае фразеалагізм хоць адбаўляй (каго, што). Ён ужываецца ў дачыненні як да людзей, так і да канкрэтных і абстрактных прадметаў: Кавале-раў у санінструктара хоць адбаўляй (I. Навуменка); У вас тут сваіх вяснянак хоць адбаўляй (I. Аношкін); Не лепшы і Харчаў, у якога, здавалася б, вопыту — хоць адбаўляй (I. Мележ). Гэты выраз «без урону для сэнсу замяняе любы фразеалагізм» у сваім сінанімічным ра-дзе, «тады як адваротнай замены можа і не быць» (8, с. 5). Напрыклад, у наступных сказах фразеалагізмы вышэй галавы, па самыя вушы, якія звычайна даста-соўваюцца да слоў работа, клопаты, справа, лёгка за-мяняюцца дамінантай хоць адбаўляй: Гэтымі днямі ра-боты было вышэй галавы (А. Кажадуб); А тут без яго клопатаў па самыя вушы (С. Грахоўскі). Аднак «адваротнай замены» (у раней прыведзеных сказах з фразеалагізмам хоць адбаўляй) зрабіць нельга.

Сінанімія фразеалагізмаў цесна звязана з іх мнага-значнасцю. Калі фразеалагізм мае не адно, а некалькі значэнняў, то кожнае яго значэнне можа мець свае сінанімічныя сувязі. Так, выраз пальчыкі абліжаш мае два значэнні, кожнае з якіх утварае свой сінанімічны рад, які складаецца з фразеалагізмаў, розных для кож-нага значэння. Бывае і так, што розныя значэнні аднаго мнагазначнага фразеалагізма супадаюць са значэннямі другога мнагазначнага фразеалагізма. Напрыклад, трохзначны выраз адзін на адзін мае тры сінанімічныя рады, у кожны з якіх, апрача іншых фразеалагізмаў, уваходзіць адным са сваіх значэнняў і выраз сам-насам. Найчасцей не ўсе значэнні мнагазначнага фразеалагізма ўтвараюць сінанімічныя рады. Так, чатырохзначны фразеалагізм без аглядкі толькі ў двух значэннях усту-пае ў сінанімічныя адносіны з іншымі выразамі.

Можна адзначыць як выключэнне з агульнага пра-віла і такую з'яву: двухзначны выраз мець вока адным сваім значэннем сінанімізуецца з адназначным, анта-німічным па форме не мець вока.

Антанімічнасць фразеалагізмаў

Антанімія ў фразеалогіі — значна радзейшая з'ява, чым сінанімія. Як зафіксавана ў ФСБМ, толькі 412 фразеалагізмаў, або 7 % ад агульнай колькасці, усту-паюць у антанімічныя адносіны з іншымі фразеала-гізмамі.

Фразеалагічныя антонімы — гэта выразы з палярна супрацьлеглым значэннем. Напрыклад, за вочы — гэта 'пры адсутнасці каго-небудзь, завочна', а ў вочы — 'у прысутнасці каго-небудзь, адкрыта і нічога не хаваю-чы'. Фразеалагізмы-антонімы зрэдку адначасова выка-рыстоўваюцца ў адным кантэксце, непасрэдна супраць-пастаўляючыся: За вочы вернуць лухту на яго, а ў вочы падмазваюцца, фальшывяць (М. Машара). Або: За свой век я... быў, як кажуць, на кані і пад канём. Больш, ка-нечне, пад канём (Б. Сачанка); Толькі будучыня пака-жа, хтпо з іх са шчытпом, а хтпо на шчыце (У. Шыцік).

Фразеалагізмы выступаюць як антонімы толькі пры ўмове, калі яны маюць як супрацьлеглае значэнне, так і аднолькавую спалучальнасць са словамі свабоднага ужывання. Напрыклад, антонімы ў вочы і за вочы рэа-лізуюць свае значэнні пры дзеясловах маўлення (казаць, гаварыць, хваліць, лаяць і пад.). Фразеалагізм поўныя косці абазначае 'вельмі многа', а з жабіны пры-гаршчы — 'вельмі мала', аднак гэта не антонімы, бо першы ўжываецца пры дзеяслове-суправаджальніку злосці і характэрызуе злога, запальчывага чалавека, а другі спалучаецца з назоўнікамі (у родным склоне) шчасця, радасці, здароўя і пад.

Не з'яўляюцца антонімамі выразы, якія могуць ужывацца то з часціцай не, то без яе (не прыходзіць у галаву і прыходзіць у галаву, не па душы і па душы, не з рукі і з рукі і пад.), бо гэта часціца не ўваходзіць у іх кампанентны склад і выконвае сваю функцыю ад-маўлення, як і пры ўжыванні са словамі (пайду — не пайду, мой — не мой).

У адзінкавых выпадках часціца не можа быць кам-панентам пэўнага фразеалагізма, які, аднак, ужываецца (з супрацьлеглым значэннем) і без гэтай часціцы. У ФСБМ гэта паказана наступным чынам: загаловачны фразеалагізм падаецца як адмоўная канструкцыя (з часціцай не), а пасля ў гэтым жа слоўнікавым артыкуле прыводзіцца і сцвярджальная канструкцыя (без час-ціцы не) з сэнсавай паметай «з супрацьлеглым значэн-нем». Гл., напрыклад: не поле насеяна (каго) — поле насеяна (каго); на лбе не напісана (у каго) — на лбе напісана (у каго); у цемя не бітпы — у цемя бітпы; не ў сваёй тпалерцы — у сваёй тпалерцы; рука не падымаец-ца (у каго, чыя) — рука падымаецца (у каго, чыя). Два іншыя выразы, з улікам частотнасці іх выкарыстання то ў сцвярджальнай, то ў адмоўнай канструкцыі, па-дадзены так: нюхаць порах — не нюхаць пораху; светп клінам сышоўся (на кім, на чым) — светп клінам не сышоўся (на кім, на чым).

Сустракаюцца адзінкавыя фразеалагізмы, якія па форме адрозніваюцца наяўнасцю ці адсутнасцю ў іх складзе часціцы не, але не маюць супрацьлеглага зна-чэння і не з'яўляюцца антонімамі: язык не паварочва-ецца (у каго) і язык паварочваецца (у каго); не па адра-су і па адрасу (каго, чыйму); мокрага месца не застпа-нецца (ад каго, ад чаго) і мокрае месца застпанецца (ад каго, ад чаго). Як ужо адзначалася (§ 12, 14), двух-значны фразеалагізм мець вока сумяшчае ў сваёй сэнса-вай структуры два антанамічныя значэнні, а адназнач-ны выраз не мець вока выступае як сінонім да аднаго значэння і як антонім да другога значэння ў фразеала-гізме мець вока.

Значная частка фразеалагізмаў-антонімаў (больш за 140) характарызуюцца частковай тоеснасцю кампа-нентнага складу. Так, фразеалагізмы стпавіць на ногі (каго) 'вылечваць' і валіць з ног (каго) 'даводзіць да хваробы' маюць супрацьлеглыя значэнні, аднолькавую спалучальнасць з кантэкстам, частковую тоеснасць кампанентнага складу (ногі, ног), процілегласць (у ге-нетычным плане) астатніх, нятоесных кампанентаў (стпавіць —валіць, на — з). Прыкладна тое самае бачым і ў такіх выразах: цяжкі на пад'ём —лёгкі на пад'ём; з аглядкай — без аглядкі; заварваць кашу — расхлёбваць кашу; акцыі падаюць — акцыі паднімаюцца; вочы ад-крываюцца — вочы заплюшчваюцца; глядзець зверху ўніз — глядзець знізу ўверх; добры геній — злы геній; закручваць гайкі — адпускаць гайкі і інш.

Часта тоеснымі бываюць два, а то і тры кампаненты: адзін бок медаля — адваротпны бок медаля; выбіваць козыры з рук — даваць козыры ў рукі; глядзець праз ружовыя акуляры — глядзець праз чорныя акуляры; іграць першую скрыпку — іграць другую скрыпку; гла-дзіць па шэрсці — гладзіць супраць шэрсці і пад.

Пераважаюць антонімы, кампанентны склад якіх не супадае. Тут, як і сярод антонімаў з частковай тоеснас-цю кампанентаў, найчасцей у антанімічныя рады аб'ядноўваюцца аднаструктурныя і падобнаструктур-ныя фразеалагізмы. Некалькі прыкладаў аднаструктур-ных антонімаў: блакітпная кроў — чорная коспгка; іграць ролю — скідаць маску; на словах — на справе; са спакойным сэрцам — з цяжкай душой; абразаць крылы — развязваць рукі; агарод гарадзіць — расхлёбваць кашу; хоць вока выкалі — хоць іголкі збірай і г. д. Прыклады падобнаструктурных антонімаў: весці рэй — іграць другую скрыпку; здымаць шапку — глядзець зверху ўніз; сядзець на шыі —злазіць з карку; віць сваё гняздо — здымацца з якара; дыхаць на ла-дан — стаяць насупраць свайго веку і інш.

Антанімічнымі адносінамі ахоплены і шмат якія рознаструктурныя фразеалагізмы, напрыклад: хоць зу-бы выберы — на адно вока; з бухты-барахты — з ад-крытымі вачамі; за маліну — як на плот вешаць; язык праглынеш — расце ў роце; самі з вусамі — у бога цяля ўкраў; не ўсе дома — галава варыць; адкрытым тэкстам — за вочы.

Фразеалагізмы-антонімы характарызуюць розныя якасныя прыметы (пальчыкі абліжаш — хоць на саба-ку вылі), дзеянні ці стан (бачыць шклянога бога — не браць у рот), час (ад расы да расы — ад цямна да цямна), прасторавыя паняцці (журавель у небе — сініца ў руках) і г. д. У гэтай сувязі антанімічнымі ад-носінамі звязваюцца (з прыкладна аднолькавай прапар-цыянальнай частотнасцю) фразеалагізмы розных семан-тыка-граматычных разрадаў: дзеяслоўных (каманда-ваць парадам, пападаць пальцам у неба), прыслоўных (на злом галавы, проста з моста), назоўнікавых (тоў-сты кашалёк, конь божы), прыметнікавых (зроблены на адзін капыл, кату на пяту), выклічнікавых (веч-ная памяць, зямля пухам), несуадносных з часцінамі мовы (язык гладка ходзіць, дурны поп хрысціў).

Фразеалагізмы, аб'яднаныя ў адзін антанімічны рад, даволі часта характарызуюцца стылістычнай аднарод-насцю. Стылістычнае адзінства ўласціва, напрыклад, такім размоўным антанімічным парам: за маліну — як на плот вешаць; як маслам па душы — не ў смак; як жару ўхапіўшы — як чарапаха. Аднолькавую афар-боўку іранічнасці і ўжывальнасць у размоўным стылі маюць антонімы ад зямлі не адрос — хоць сабак вешай.

3 другога боку, многія антонімы неаднолькавыя па-водле функцыянальна-стылявой і экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі. Так, у антанімічным радзе мяшок з саломай — светлая галава першы выраз — раз­моўны, з адценнем неадабрэння, а другі — функцыя-нальна не замацаваны, з адценнем адабрэння. Фразеа-лагізм хвастом накрыцца — прастамоўны, неадабраль-ны, а яго антонім трымаць сваё слова — функцыя-нальна не замацаваны.

Антанімія фразеалагізмаў мае цесную сувязь з іх мнагазначнасцю. Часцей за ўсё ў мнагазначным фра-зеалагізме антанімізуецца толькі яго адно значэнне. Напрыклад, у пяцізначным фразеалагізме ставіць на ногі толькі адно яго значэнне ('вылечваць') утварае ан-танімічны рад з выразам валіць з ног. Адным сваім зна-чэннем уступаюць у антанімічныя сувязі і такія мнага-значныя фразеалагізмы: пальчыкі абліжаш, даваць во-лю, даваць. ход, хоць ты вока выкалі, на адным ды-ханні, дыхаць на ладан, есці хлеб, на ўсе застаўкі, за маліну, у нагах, цераз пень калоду, саступаць з дарогі і г. д.

Зрэдку два мнагазначныя фразеалагізмы звязваюцца антанімічнымі адносінамі ва ўсіх сваіх значэннях. На-прыклад, выраз з першых рук мае два значэнні: 'непасрэдна ад сведкі, відавочніка (даведвацца пра што-небудзь)' і 'непасрэдна ад уладальніка, не праз пера-купшчыка (набываць, купляць)'. Абодва гэтыя значэнні ўтвараюць антанімічныя рады з такімі ж значэннямі двухзначнага фразеалагізма з другіх рук. Тое самае да-тычыЦь і двухзначных фразеалагізмаў кішэня вя-лікая — кішэня малая; лёгкі на пад'ём — цяжкі на пад'ём. Абодвума значэннямі ўступаюць у антанімічныя адносіны і такія двухзначныя фразеалагізмы (толькі ўжо ў кожным значэнні — з рознымі выразамі): выбы-ваць са строю, на злом галавы, на скрут галавы, на зламанне карка. Два значэнні антанімізуюцца ў чаты-рохзначным фразеалагізме без аглядкі і ў трохзначным з галавой.

Раней (§ 12) ужо адзначаліся выпадкі, калі ў адзін-кавых двухзначных фразеалагізмах сумяшчаюцца, суіснуюць два антанімічныя значэнні. Гэта такія выра-зы, як ад зары да зары ('увесь дзень' і 'ўсю ноч'), мець вока, далей некуды, як свет светам, век-вяком.

Варта адзначыць адну з асаблівасцей фразеалагічнай антаніміі ў параўнанні з лексічнай. Словы-антонімы часцей за ўсё аб'ядноўваюцца ў замкнёныя. пары: вы сокі — нізкі; жыццё — смерць; дзень — ноч. Зрэдку ан-танімічны рад можа складацца з трох слоў, прычым у такім разе два з іх — аднакаранёвыя: праўда — хлусня, няпраўда; кепска — добра, някепска. У фразеалогіі так-сама пераважаюць двухчленныя антанімічныя рады (іх каля 220). Аднак разам з тым амаль палова фразеала-гізмаў, ахопленых антанімічнымі адносінамі, утварае мнагачленныя антанімічныя рады. I адбываецца гэта таму, што некаторыя фразеалагізмы ўступаюць у антанімічныя сувязі з такімі фразеалагізмамі (з кож-ным паасобку), якія ў сваю чаргу аб'ядноўваюцца ў сінанімічны рад.

Параўн., напрыклад: язык гладка ходзіць — язык дрэнна падвешаны; язык добра падвешаны — язык дрэнпа падвешаны; язык на шарнірах — язык дрэнна падвешаны. У выніку атрымліваецца яшчэ адзін, ужо мнагачленны антанімічны рад: язык дрэнна падвешаны — язык гладка ходзіць, язык добра падвешаны, язык на шарнірах. Гэтак жа выраз як чарапаха (са зна-чэннем 'вельмі марудна') знаходзіцца ў антанімічных адносінах з сінанімічным радам фразеалагізмаў, якія маюць значэнне 'вельмі хутка' (іх аж 29, напрыклад: без аглядкі, высалапіўшы язык, на злом галавы, на ўсе ногі, як на пажар). Фразеалагізм не браць у рот (у сваім другім значэнні 'зусім не піць спіртнога') на та-кой жа аснове мае 12 антонімаў, з адкрытымі вачамі — 10, іграць другую скрыпку — 7 і г. д.

Бывае і так, што адзін сінанімічны рад анта-німізуецца з другім сінанімічным радам. Напрыклад, сінанімічнаму раду закасаўшы рукавы, душы паслухаючы, не пакладаючы рук з агульным значэннем 'не шкадуючы сіл, старанна' антанімічна супрацьпа-стаўляецца іншы сінанімічны рад са значэннем 'вельмі нядбала, без ахвоты і старання' (15 фразеалагізмаў: абы дзень давечара, абы з рук, пусці павалюся, спусціўшы рукавы і інш.). «Група фразеалагізмаў, аб'яднаная па-ралельнымі антанімічнымі і сінанімічнымі адносінамі, называецца антоніма-сінанімічным радам» (13, с. 103). Такія мнагачленныя рады ўтвараюць фразеалагізмы светлая галава, абое рабое, язык праглынеш, ад расы да расы, саступаць з дарогі і інш. Гэтак жа антанімічна супрацьпастаўляюцца сінанімічныя рады са значэннем 'вельмі многа' (з дамінантай хоць адбаўляй, 55 фразеалагізмаў) і са значэннем 'вельмі мала' (раз-два і ўсё, на пальцах можна пералічыць, як кот наплакаў і пад., 17 фразеалагізмаў).

Гэта — істотнае сведчанне цеснай сувязі паміж антаніміяй і сінаніміяй у фразеалагічнай сістэме як сукуп-насці суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак.

Пра амонімы ў фразеалогіі

Калі ў лексікалогіі ёсць нямала крытэрыяў, якія дазваляюць размежаваць полісемантычныя і ама-німічныя словы, то ў фразеалогіі зрабіць гэта вельмі цяжка. Таму тыя самыя выразы ў адных працах назы-ваюць мнагазначнымі фразеалагізмамі, а ў другіх — амонімамі. Што да фразеалагічных слоўнікаў, то ў іх або зусім не вылучаюць амонімаў, або кваліфікуюць як амонімы толькі адзінкавыя выразы. Так, у ФСБМ апісваюцца ў якасці амонімаў дзВе пары выразаў. Амаль тое самае і ў слоўніках некаторых іншых моў. Напрыклад, у «Фразеалагічным слоўніку ўкраінскай мовы» няма ніводнага амоніма, у «Фразеалагічным слоўніку рускай мовы» іх тры пары.

У навуковай і навукова-метадычнай літаратуры фразеалагічныя амонімы звычайна характарызуюцца як выразы, якія аднолькава гучаць, але абазначаюць розныя паняцці і маюць розныя значэнні. У такім разе пад гэту дэфініцыю падпадаюць не толькі аманімічныя, але і ўсе мнагазначныя фразеалагізмы, бо ў іх таксама кожнае значэнне адрозніваецца адно ад другога і абазначае зусім іншыя паняцці. Напрыклад, у фразеалагізме бабіна лета 4 розныя значэнні (гл. § 11). Кожнае з іх абазначае розныя паняцці, аднак перад намі не 4 амонімы, а чатырохзначны фразеалагізм з жывой узае-масувяззю паміж семантычнымі варыянтамі (значэннямі) яго сэнсавай структуры.

Існуе і болып дакладнае азначэнне фразеалагічных амонімаў як выразаў, якія аднолькава гучаць, але «нічога агульнага не маюць у сваім значэнні» (13, с. 45). Аднак і гэта азначэнне не заўсёды дапамагае размежаваць амонімы і мнагазначныя фразеалагізмы.

Справа ў тым, што мнагазначныя фразеалагізмы да-лёка не аднатыпныя паводле сэнсавай узаемасувязі

  1. Парэміялогія.Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя выслоўі. Перыфразы.

Нацыянальны характар, светаўспрыманне нельга зразумець, не пазнаёміўшыся з

прыказкамі, прымаўкамі і крылатымі фразамі. Фальклорныя сваімі вытокамі, яны

адлюстроўваюць шматвекавы вопыт народа, яго вобразнае бачанне свету, раскрываюць

духоўную культуру, выступаюць як своеасаблівы маральна-этычны кодэкс.

Прыказка - гатовае сінтаксіна аформленае выслоўе, якое заключае ў сабе важны

іншасказальны сэнс і змяшчае глыбокую філасофскую думку. Сэнс прыказкі, выражаны ў вобразнай форме, вынікае з літаральнага значэння слоў, але тыповасць з’яў, у ёй адлюстраваных, дае магчымасць ужываць прыказку па аналогіі ў розных жыццёвых сітуацыях. Звялікай хмары малы дождж бывае. Прыказкі – гэта мудрасць народа, якая назапашвалася стагоддзямі, у ім адбіўся багаты вопыт чалавека. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Пугай абуха не пераб’еш.

Прымаўкі – маюць незавешаную сінтаксічную будову і выступаюць часткай выслоўя,

якое канчаткова афармляецца ў пэўнай сітуацыі маўлення, калі становіцца вядомым

аб’ект трапнай характарыстыкі. Жыве гарох пры дарозе; хто ідзе, той і скубе;

мякка сцеле, ды мулка спаць.

Вобраз, на якім заснавана прымаўка, часта мае эмацыянальна-экспрэліўную ацэнку:

ні млеўЮ, ні пацеў, а рот разявіў; паспееш з козамі на торг.

Маюць шмат агульнага з фразеалагізмамі, але большасць вучоных лічыць, што іх

трэба разбіраць асобна.

Крылатыя словы - шырока вядомыя выслоўі, якія прышлі ў мову з літаратурнай,

публіцыстычнай, навуковай крыніцы і “набылі крылы” – сталі вядомымі амаль

кожнаму чалавеку. Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах. Гогаль. Чалавек – гэта гучыць

горда. Горкі. Я чалавек і нічшто чалавечае мне ... не чуждо))) Менандр.

Калі крылаты выраз выраждае абагульненую думку ў сціслай і дасканалай форме, яго

называюць афарызмам. Маюць кантэкстуальная паходжанне і ўзнікаюць стыхійна, калі

яны вычляняюцца зтвора і пачынаюць існаваць самастойна. “каб сонца засланіць –вушэй

асліных мала”

Устойлівыя выразы са структурай члянення папалам на аснове такога паказчыка, як

наяўнасць у іх аўтара, або адсутнасць. Адсутнасць аўтара назіраецца ў прыказках,

прымаўках, якія з’яўляюцаа здабыткам народа, а ў навуцы аб’ядноўваюцца тэрмінам

парэмія. Другую частку сказаў-выразаў, аўтарамі якіх часцей за ўсё становяцца

вядомыя людзі (пісьменнікі, вучоныя) складаюць цытаты, афарызмы, ркылатыя выразы.

“Мой родны кут, як ты мне мілы...” Я. Колас

Першы тып даследуецца спецыяльнай дысцыплінай – парэміялогіяй, другі –

афарыстыкай. Прыказкі не заўсёды выразна адрозніваюцца ад прымавак, але ва

многіх выпадках крытэрыем адрознення служыць уласцівасць прыказак мець не прамое,

а пераноснае значэнне, абагульнены сэнс, самастойнае меркаванне, пэўнае

павучэнне (Вышэй ілба не скочыш), у той час прымаўкі ўжываюцца ў сваім прамым

значэнні, не маюць абагульненага пвучальнага сэнсу (Не ў службу, а ў дружбу).

Акрамя таго прымаўкі часта з’яўляюцца мастацкімі вобразамі, у якіх гарманічна

сумяшчаюцца праммое і пераноснае значэнні адпаведнага выразу.

Перыфраза – сэнсава непадзедьны выраз, які апісальна абазначае прадмет або

дзеянне, паказваючы адначасова яго адметнасць. Структурна перыфразы супадаюць са словазлучэннямі (бачыць вычыма памяць – успамінаць, жывы чалавечы струмень -

натоўп) або сказамі (Усюды мае сябры, камбайнёр і сталь яго вырыць…-П.Броўка).

Перыфраза найчасцей вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету. Багаты сэнсавы

і эмацыянальны змест перыфразы робіць яе выразным стылістычным сродкам мовы

фальклору, мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.

  1. Сучасны стан і тэдэнцыі развіцця лексікаграфіі. Прадмет і задачы лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў: перакладныя, тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя, сінонімаў, паронімаў, міжмоўных амонімаў і паронімаў, паралексаў, этымалагічныя, гістарычныя, тэрміналагічныя, марфемныя, эпітэтаў, мовы пісьменніка, анамастычныя, частотныя і інш. Змест слоўнікавага артыкула. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.

Лексікаграфія – гэта раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай

укладання слоўнікаў.

Лексікаграфія – прадукт многіх стагоддзяў. Яна ўзнікла ў сувязі с патрэбамі

грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія

зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы. Да ліку такіх

першапачатковых элементаў лексікаграфінай дзейнасці, калі гаварыць у самых

агульных рысах, адносілася лексічная праўка царкоўных тэкстаў, сінанімічная

замена цяжкіх для разумення слоў у кнігах рэлегійнага зместу, тлумачэнне пры

дапамозе глос незразумелых слоў і цэлых выразаў.

Тэрмін “слоўнік” прыйшоў на змену больш старажытным тэрмінам “лексікон”, “азбукоўнік”,

“алфавіт”. У даслоўнікавы перыяд працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі

гласарыі. Са станаўленнем нацыянальнай літаратурнай мовы пачынаецца перыяд

развітой беларускай лексікаграфіі.

У лексіцы адбіваецца свет рэальных уяўленняў чалавека, і ўсебакова адлюстраваць

яе сучасны стан могуць слоўнікі самага рознага зместу, прызначэння і характару

вытлумачэння слоў. Галоўнае іх размежаванне – на энцыклапедычныя(паняцці) і лінгвістычныя(змест).

Энцыклапедычныя падаюць звесткі пра з'явы, прадметы, падзеі, асоб, краіны і

многае іншае, раскрываюць змест не слоў, а названых імі паняццяў (Беларуская

Савецкая Энцыклапедыя 1969-1975).

У лінгвістычных слоўніках аб'ектам вытлумачэння выступае слова. Інфармацыя аб ім

падаецца ў самых розных аспектах у залежнасці ад прызначэння слоўніка. Самы

пашыраны тып – тлумачальны. Ён дае не толькі вытлумачэнне значэння слоў, але

часткова характарызуе з пункту погляду граматычнага і экспрэсіўна-стылістычнага.

Апісанне паходжання слова праз яго генетычнае супастаўленне з іншым словам як

зыходным, таксама рэканструкцыя яго першаснай формы праводзіцца ў этымалагічных

слоўніках. У групу гістарычных уваходзяць слоўнікі, у якіх паказана гісторыя

слова на аснове яго ўжывання ў помніках пісьменства мінулых этапаў развіцця мовы.

Граматычныя слоўнікі раскрываюць марфалагічныя асаблівасці слова. Вымаўленчыя

нормы замацоўваюцца ў арфаэпічных слоўніках. Структуру слова з пункту погляду

сучаснага стану мовы і гістарычнае пераразмеркаванне марфем адлюстроўваюць

марфемныя слоўнікі. Семантычнае, стылістычнае, фармальнае апісанне ўстойлівых

выразаў падаюць фразеалагічныя слоўнікі. Уяўленне пра слоўнае багацце і

індывідуальнае маўленне пісьменнтка, увасобленае ў форме мастацкага твора, даюць

слоўнікі мовы пісьменніка. Лексіку, якая абслугоўвае патрэбы якой-небудзь часткі

грамадства, укладаюць дыялектныя і тэрміналагічныя слоўнікі. Для разумення

іншамоўных слоў звяртаюцца да двухмоўных слоўнікаў. Арфаграфічныя даюць

правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў (Бірыла,

Лепешаў). Слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку. Слоўнік эпітэтаў

сістэматызуе і апісвае вобразныя азначэнні. Слоўнік паронімаў дае тлумачэнне

слоў, блізкіх па гучанні, але розных паводле значэння.

  1. Слоўнік, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, каментарыі да слова (вакабулы), экземпліфікацыя, памета – асноўныя паняцці практычнай лексікаграфіі..

Слоўнікавы артыкул павінен мець па меншай меры наступныя камп``аненты: 1)

загаловачнае слова; 2) яго фармальныя характарыстыкі (граматычныя, арфаэпічныя,

арфаграфічныя і інш.); 3) яго семантызацыю; 4) вытрымкі з тэкстаў, што

ілюструюць тую або іншую фармальную ці семантычную асаблівасці загаловачнага

слова; 5) указанні на “суседзяў” загаловачнага слова ў лексічнай сістэме мовы па

розных восях семантычнай прасторы мовы; 6) спасылкі і даведкі рознага характару

і прызначэння.

  1. Словаўтварэнне, прадмет і задачы вывучэння. Асноўныя адзінкі словаўтварэння.

Словаўтварэнне – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных (матываваных) слоў, спосабы і сродкі іх утварэння. Гэта і сам працэс утварэння новых слоў. Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца

словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў,

устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад

іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў.

У словаўтварэнні вывучаюца толькі вытворныя словы, якія ўзніклі ў працэсе

словаўтварэння і значэнне і гучанне якіх абумоўлена іншымі аднакарэннымі словамі

(утваральнымі).

Вытворнае слова складаецца з утваральнай асновы і словаўтваральнага фарманта.

Утваральная аснова – гэта частка ўтваральнага слова, агульная з вытворным (бераг

– берагавы, аснова бераг-, фармант -ав-). Некаторыя словы маюць больш за адну

утваральную аснову (бетонамяшалка).

Словаўтваральны фармант - гэта сродак, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя словы.

Вытворнае і ўтваральнае слова звязаны адносінамі словаўтваральнай вытворнасці,

або матывацыі. Словаўтваральная вытворнасць – гэта такія адносіны паміж 2мя

аднакарэннымі словамі, калі значэнне аднаго можна растлумачыць праз значэнне

другога (выкладчык - выкладаць).

Вытворнае слова можа стаць утваральным для наступнага (чытаць – перачытаць -

перачытваць), утвараючы словаўтваральны ланцужок. Сукупнасць словаўтваральных

ланцужкоў, якія маюць адно і тое ж зыходнае слова – словаўтваральнае гняздо.

Касіць – выкасіць – выкошваць – выкошванне

- накасіць – накошваць – накошванне

Словаўтваральная парадыгма – гэта сукупнасць вытворных слоў, якія маюць адну

словаўтваральную базу:

Мар–ск-і

Мора - мар-ак

Мар-а-ход

  1. Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.

Марфеміка – раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго састаўныя(структурныя) часткі – марфемы, іх віды, будову і заканамернасці спалучэння ў слове (словаформе).

Слова – цэласнае адзінства, але структура слоў можа быць розная:

  • Простая (складаецца з корню, гэта значыць аснова = корню, да якіх далучаецца канчатак): стол, вад-а.

  • Складаная (вытворныя словы).

Марфемы – састаўныя часткі слова. Праз марфемы выражаюцца многія граматычныя значэнні:

  • Канчатак – значэнне роду, ліку, асобы і г. д.

  • Прыстаўка, постфікс – знач. трывання дзеяслова.

Марфемы з̒яўляюцца канстытутыйнымі (вызначальнымі) прыметамі слова ў цэлым.

(ст. 5-13)

Адметныя прыметы:

Паўтаральнасць (Адна і тая ж марфема паўтараецца: стол-ік, коц-ік).

Непадзельнасць (калі драбіць, страчваецца ўласцівы ёй сэнс і атрымліваюцца

меншыя ужо нязначныя часткі слова - фанемы).

Значымасць

Абстрактнасць (матэрыяльная нявыражанасць.)

  1. Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.

Марфема – гэта найменшая граматычная адзінка мовы, якая ў складзе слова выражае пэўнае (лексічнае ці граматычнае) значэнне.

Характэрнай рысай яе з̒яўляецца:

  • Мінімальнасць

  • Сэнсавая непадзельнасць на меншыя адрэзкі (калі яе драбіць, страчваецца ўласцівы ёй сэнс і атрымліваюцца меншыя, але ўжо нязначныя часткі слова - фанемы)

Марфема можа складацца з адной ці некалькіх фанем:

  • Аднафанемныя (монафанемныя): кніж-к-а: 4-1-1

  • Многафанемныя (поліфанемныя)

Ад слова яна адрозніваецца тым, што :

  • як найкарацейшая адзінка не можа падзяляцца далей на больш дробныя часткі без страты значэння.

  • не мае такой дакладнай структурна-граматычнай аформленасці і сэнсавай закончанасці.

Іх вылучэнне магчыма толькі на подставе супастаўлення словаформ:

корань рад-, суфікс –асць (рады, радаваць…)

Адсюль вынікае і такая рыса, як рэгулярнасць, паўтаральнасць у складзе іншых слоў і выдзяленне яе шляхам супастаўлення словаформ.

Марфема канкрэтна рэалізуецца праз сваіх пэўных прадстаўнікоў. Для іх абазначэння выкарыстоўваецца тэрмін “морф” (“морфа”). Морф – гэта канкрэтная рэалізацыя той ці іншай марфемы як адзінкі абагуленай:

Марфема дом- (дом, дом-а), морфы дом- (дом-ік), дам- (дам-ашні), дам- (дам-ішча).

2. Паводле значэння і ролі ў слове марфемы:

  • Каранёвыя (корань) – абавязковая частка слова, без якой яно не можа існаваць. У ім выражаецца рэчаўнае (прадметнае) значэнне слова

(прыгарад – значэнне ў -гарад)

  • Афіксальныя (афіксы) – неабавязковыя часткі слова: адня словы іх маюць, другія – не.

(стол, тут)

Значэнне афіксаў:

  • Словаўтваральныя (дэрывацыйныя) – відазмяняюць рэчаўнае значэнне корня і ўтвараюць новыя словы (аўтар – са-аўтар).

  • Словазмяняльныя (рэляцыйныя) – толькі змяняюць форму слова (стол – стал-а – стал-у).

  • Словаформаўтваральныя (сінкрэтычныя) – выкрнваюць і словаўтваральную і словазмяняльную функцыю (кум – кум-а: -а – не толькі выражае граматычнае значэнне Наз склону адз ліку, але і служыць сродкам утварэння назвы асоы жаночага роду).

Афіксы вылучаюцца і такой рысай, як абавязковая паўтаральнасць у словах, аналагічна пабудаваных і надзеленых агульнымі элементам значэння.

Корань слова.

-гэта абавязковая і неад̒емная частка слова. Ён носьбіт рэчаўнага, матэрыяльнага значэння слова. Праз корань перадаецца агульнае значэнне слова.

Звязаныя корні (радыксоіды) адрозніваюцца ад свабодных тым, што:

не могуць ужывацца без словаўтваральных афіксаў

  • самі па сабе не валодаюць дастаткова выразным значэннем

  • абавязкова павінны паўтарацца ў радзе слоў, інакш не будзе падстаў для іх вылучэння.

(ст. 8-13)

Корань уяўляе сабой цэнтральную марфему слова, у якой засяроджана рэчыўнае

значэнне і якая далучае да сябе іншыя, службовыя марфемы, канцэнтруе іх вакол

сябе. Апошнія ўдакладняюць лексічнае значэнне слова, спалучаюць з іншымі словамі

ў выказванні. Корань вылучаецца звычайна ў цэлым мностве роднасных слоў, што

могуць належыць да розных часцін мовы (кошт, кашт-оў-н-ы, каўт-оў-н-а).

Каранёвая марфема нярэдка можа супадаць з самастойным словам (дуб, конь). У тых

выпадках, калі корань слова не падлягае далейшаму чляненню на значымыя часткі,

яго называюць невытворнай асновай, якая, такім чынам, супрацьпастаўляецца

вытворнай аснове слова, дзе вылучаюцца і корань, і афіксы (параўн., з аднаго оку:

вад-а, зямл-я, з другога: водн-ы, землян-ы). Выдзяленне грунтуецца на

супастаўленні з іншымі словамі (крык, крык-ну-ць, крык-лів-ы). Корані слоў

бываюць свабоднымі, калі яны сустракаюцца ў чыстым выглядзе, або без афіксаў (горад,

горад-а, горад-у) і звязнымі. Звязныя карані ў чыстым выглядзе не ўжываюцца (вул-іц-а,

вул-іч-н-ы). Карані бываюць адкрытыя(пе-ць, лі-ць) і закрытыя (галав-а, рук-а).

У выніку гістарычных пазіцыйных чаргаванняў гукаў марфемны склад кораня можа

мяняцца (бот – боцік, пень - пянёк). У некаторых выпадках корань слова выдзеліць

даволі цяжка, бо ён можа ўтварацца з адной фанемы (аб-у-ць), або з рознага

складу фанем (гн-а-ць, ган-ю).

  1. Віды афіксальных марфем: прэфікс, суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс (цыркумфікс), флексія. Рэгулярнасць/нерэгулярнасць, прадуктыўнасць/непрадуктыўнасць, матэрыяльная выражанасць/нявыражанасць, спрадвечнасць/запазычанасць афіксаў.

Суфікс. Суфіксы адносяцца да службовых марфем і надаюць слову дадатковае, або

дэрывацыйнае, значэнне (дом – дам-ін-а). Суфіксы размяшчаюцца заўсёды пасля

кораня слоыв або пасля 2га суфікса і іх месца з'яўляецца нязменным (грыб – грыб-ок

– грыб-оч-ак). Далучэнне суфікса да кораня слова можа мяняць часцінамоўную

прыналежнасць апошняга (бег – бег-а-ць). У склад можа ўваходзіць адна фанема (бял-і-ць), дзве (дабр-ат-а) і болей (сан-лів-ы). Бываюць адкрытымі (гля-ну-ць) і закрытымі

(садоў-нік). Пры наяўнасці некалькіх суфіксаў у слове, апошні з іх указвае на

часцінамоўную прыналежнасць гэтага слова (актыв-іст-к-к – наз., дабр-от-н-ы -

прыметнік). Часцей за ўсё суфіксы маюць матэрыяльнае выражэнне, але сустракаюцца

і нулявыя. Так, загадны лад дзеяслова можа выражацца пры дапамозе суфікса і- (ган-і,

няс-і), на на фоне якога адсутнасць афікса ў іншых здеясловах загаднага ладу

сігналізуе менавіта аб гэтай форме дзеяслова (кінь, ляг). Суфіксы могуць мець як

уласнабеларускае паходжанне тыпу –к, -нік, -іц, так і замежнага тыпу –ізм, -іст,

-аж, -ірав.

Кожны суфікс характарызуе тую ці іншую часцінамоўную прыналежнасць пэўнага слова, напрыклад, -нік- азначае, што адпаведнае слова з'яўляецца назоўнікам (падраў-нік),

-ава- -дзеяслоў (чар-ава-ць), -ліў- - рпыметнік (маўк-лів-ы). Ад суфіксаў

неабходна адрозніваць суфіксоіды, у значэнні якіх сумяшчаецца семантыка і кораня,

і суфікса, г. зн. дадзены значымы кампанент адносіцца да марфем пераходнага тыпу

(-вод: харавод, пчалавод; -мер: вадамер, -роб: земляроб, -люб: жыццялюб).

Прыстаўка (прэфікс). Уяўляе сабой службовую марфему, якая размяшчаецца перад

коранем слова, выконвае словазмяняльную (чытаць – пра-чытаць) і значна радзей

словаўтваральную ф-цыю (год - штогод). Прыстаўка далучаецца да цэлага слова і

часцей за ўсё не мяняе часцінамоўную прыналежнасць лексемы. Адна і тая ж

прыстаўка можа ўжывацца пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы (загародка,

загародны, загарадзіць, зашмат). Прыстаўкі могуць складацца з адной фанемы (у-ступ-і-ць),

з 2х (на-нес-ці), шматфанемнымі (неда-гле-дзіць). У слове могуць сустракацца 2 і

болей прыставак (па-на-ва-дзіраць).

Большасць прыставак з'яўляецца незапазычанай. Да запазычаных адносяцца: анты-,

архі-, гіпа-, гіпер-, дэ-, контр-, суб-, супер-, ультра- і інш. Бываюць

адкрытымі (па-лічыць) і закрытымі (раз-лік). Адрозніваюць невытворныя, калі яны

не раскладаюцца на значымыя часткі (з-рабіць) і вытворныя (не-да-вучыцца).

Запазычаныя прыстаўкі актыўна спалучаюцца з уласна беларускімі словамі,

утвараючы лексічны гібрыд (анты-народны). Значэнне прэфікса не падляган

семантычнаму ўплыву з боку асновы слова, само ўздзейнічае на яе (апошні – перад-апошні).

Канчатак (флексія). Гэта службовыя марфемы, якія прадстаўляюць словазмяняльныя

формы і выкарыстоўваюцца для сінтаксічнага аб'яднання слоў у межах

словазлучэнняў, сказаў. Канчаткі ўжываюцца, як правіла, у канцы слоў, не

ўваходзяць у аснову слова і не ўплываюць на яго лексічнае значэнне. Канчаткі

шырока прымяняюцца ў граматычна зменных часцінах мовы: наз., дз., прым., ліч.,

займ., і не характэрны для прысл., інф., службовых слоў, апрача звязак. Бываюць

аднафанемнымі (дрэв-а), дзвюфанемныя (мэбл-яй), трохфанемныя (чорн-ымі). У

складаных лічэбніках адзначаюцца 2 і болей канчаткі (тр-ох-сот). Выконваюць і

словаўтваральную ф-цыю (ліс – ліс-а). Канчаткі могуць быць нулявыя, калі яны

фармальна не выражаны, але праяўляюцца ў парадыгме словазменных форм (конь -

каня). Выдзяляюцца пры скланенні імёнаў або пры спражэнні здеясловаў. Бываюць

адкрытымі (верш-амі) і закрытымі (агн-ём). У імёнах канчаткі сумяшчаюць у сабе

значэнне роду і ліку (рук-амі), у дзеясловах – асобы і ліку (піш-у).

Постфікс. Размяшчаюцца пасля канчаткаў, але уваходзяць у склад аднаго слова і

выражаюць як яго граматычнае, так і словаўтваральнае значэнне. Да постфіксаў

адносяцца фарманты –ся, -ца, -цца, -сьці, -сь, -небудзь, -це і інш. Словы з

падобнымі элементамі з'яўляюцца вытворнымі (мыю сябе - мыюся). У асноўным

адыгрываюць словаўтваральную ролю, акрамя –це, якая мае словазменны сэнс.

Далучаюцца да цэлага слова. Могуць далучацца і да нязменных слоў (ну-ка, усё-такі).

–ся (-ца) утварае пары пераходных – непераходных дзеяслоў (сніць-сніцца).

Інтэрфікс. Да іх належаць злучальныя элементы, якія аб'ядноўваюць асновы ў

саставе складанага слова, лучаць іх значэнні ў адзінае цэлае. Да іх належаць

фарманты: -а-, -е-, -і-, -о-, -ух-, -ох- (час-о-піс, дв-ух-томны).

Часам спецыялісты вылучаюць такія службовыя афіксы, якія складаюцца са

спалучэння прыстаўкі і суфікса, што далучаюцца да асновы слова (пад-барод-ак).

Спалучэнне такіх элементаў называецца конфіксам, або цыркунфіксам; лучнасць

прыстаўкі і суфікса носіць функцыянальны характар у межах слова. Матэрыяльная

раз'яднанасць прыведзеных элементаў дапускае іх інтэрпрэтацыю як прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне, але адметнасць яго палягн ў выкананні адзінай словаўтваральнай ролі.

(ст. 11, 30-33)

  1. Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.

(гл. пыт № 58)

Аснова слова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў

інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса – це, якая выражае лексічнае значэнне слова:

дрэв-а, зялён-ы. Бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адну каранёвую

марфему, а складаныя – 2 і больш: пол-е і паляводч-ы.

Простыя падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная – аснова, якая

складаецца з адной марфемы (трав-а, няс-у). Вытворная – складаецца з некалькіх

марфем (травяніст-ы, чарнават-ы).

Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова,

ад якой утворана слова называецца ўтваральнай (утваральныя асновы слоў выкладчык,

перапісчык – вытворныя – выклад-аць, перапіс-аць).

Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца

суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання

некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, добра – лепш;

склонавыя формы займеннікаў: мы – нас; формы трывання некаторых дзеясловаў:

браць – узяць, класціся – легчы.

(ст. 11-13)

  1. Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.

Аснова слова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў

інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса – це, якая выражае лексічнае значэнне слова:

дрэв-а, зялён-ы. Бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адну каранёвую

марфему, а складаныя – 2 і больш: пол-е і паляводч-ы.

Простыя падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная – аснова, якая

складаецца з адной марфемы (трав-а, няс-у). Вытворная – складаецца з некалькіх

марфем (травяніст-ы, чарнават-ы).

Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова,

ад якой утворана слова называецца ўтваральнай (утваральныя асновы слоў выкладчык,

перапісчык – вытворныя – выклад-аць, перапіс-аць).

Бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя супадаюць з корнем (снег, кафэ, таксі,

міні).

Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца

суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання

некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, добра – лепш;

склонавыя формы займеннікаў: мы – нас; формы трывання некаторых дзеясловаў:

браць – узяць, класціся – легчы.

  1. Марфаналогія як вучэнне аб фанемных заканамернасцях у структурнай арганізацыі марфем і іх спалучальнасці ў складзе слова. Морф і марфема Аламорфы і варыянты марфемы. Гістарычныя змены ў марфалагічным складзе слова (апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя). Прычыны і характар змен у марфеме.

Марфаналогія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца фаналагічная структура

марфем рознага тыпу і асаблівасці выкарыстання фаналагічных супрацьпастаўленняў

для выражэння марфалагічных адрозненняў. Як асобны раздзел мовазнаўства,

марфаналогія звязана з вывучэннем фаналагічных адрозненняў у будове марфем

розных тыпаў і ў складзе морфаў адной марфемы, а таксама з выкарыстаннем гэтых

адрозненняў у функцыянальных мэтах. Марфаналогія вывучае парадак і склад фанем

пры аб'яднанні гэтых элементаў у слова. Пры гэтым марфаналогія суадносіць

рэгулярным чынам граматычныя структуры з корпусам марфем, а з другой – пэўныя

граматычныя формы, словазмяняльныя парадыгмы, словаўтваральныя мадэлі, асноўным паказчыкам якіх з'яўляюцца спецыяльныя граматычныя марфемы (афіксы).

Асноўныя паняцці марфалогіі:

Марфема – найменшая і рэгулярна ўзнаўляльная згодна мадэлям канкрэтнай мовы

адзінка сістэмы выражэння, якая непасрэдна суадносіцца з адпаведным ёй элементам

сістэмы зместу (семай). Адзінкамі, якія маніфестуюць марфему і адлюстроўваюць яе

вар'іраванне ў плане выражэння, з'яўляюцца морфы.

Морф – канкрэтнае моўнае ўвасабленне абстрактнай, абагульненай моўнай адзінкі –

марфемы.

Пад аламорфамі разумеюць такія морфы, якія маюць тоеснае значэнне, валодаюць

фармальнай блізкасцю, але не могуць замяняць адзін другога ў адной і той жа

пазіцыі.

(ст. 28-30, 14-20)

  1. Прадмет і задачы словаўтварэння. Словаўтварэнне (дэрывацыя) – найважнейшая крыніца папаўнення слоўнікавага складу мовы. Словаўтварэнне і часціны мовы. Вытворнае слова Прыметы вытворнага слова

Слоўнік мовы з'яўляецца самай зменлівай, самай рухомай яе часткай. Ён

бесперапынны змяняецца, непасрэдна адлюстроўваючы ўсё новае, што ўзнікае ў жыцці

народа – творцы і носьбіта мовы. Пэўная частка новых слоў, што пашыраюць

выяўленчыя рэсурсы мовы, запазычваецца з іншых моў. Аднак гэты сродак не адзіны

і не самы галоўны.

Галоўны сродак узбагачэння лексікі – словаўтварэнне (дэрывацыя), г. зн.

узнікненне новых слоў на базе наяўнага моўнага матэрыялу шляхам індывідуальнай

або масавай словатворчасці. Стварэнне новых слоў тымі ці іншымі спосабамі

паводле існуючых у мове ўзораў і ёсць асноўная ф-цыя словаўтварэння. Найперш

праз словаўтварэнне ажфццяўляецца пастаяннае папаўненне і ўдасканаленне слоўніка

ў сувязі з развіццём грамадства, якое патрабуе ад мовы ўсё новых і новых слоў.

Слоўнік не складае закрытага рада, ён бесканечны ў тым сэнсе, што ўвечь час

папаўняецца, і словаўтварэнне якраз і служыць тым механізмам, дзякуючы якому і

праяўляецца бесканечнасць слоўніка.

Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца

словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў,

устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад

іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў.

Асаблівасці словаўтварэння назоўнікаў. Утвараюцца ад назоўнікаў і прыметнікаў (разумны - разумнік), радзей дзеясловаў (бегаць - бягун). Пры ўтварэнні назоўнікаў

выкарыстоўваюцца ўсе спосабы, найбольш прадуктыўны – марфалагічны (афіксацыя).

Суфіксы – найбольш важны дэрывацыйны сродак назоўнікаў: назвы асоб (настаўнік –

настаўніца), назвы прадметаў, адцягненых паняццяў і інш.

Ва ўтварэнні назваў асоб удзельнічае некалькі дзесяткаў суфіксаў, але актыўнаў з'яўляецца не такая ўжо вялікая іх колькасць – гэта суф. назваў асоб м.полу –чык/-шчык (барабаншчык, газетчык, -(н)ік (адпускнік), -ец (камсамолец), -іст/-ыст (журналіст); ж.полу –чыц(а)/-шчыц(а) – барабаншчыца, -(н)іц(а) – адпускніца, -к(а) – камсамолка.

Для ўтварэння наз. з адцягненым (абстрактным) значэннем вельмі шырока ўжываюцца

суфіксы –нн(е) – аказваць - аказанне і –к(а) – зварыць - зварка. Запазычаны –ацы(я):

дэманстрацыя, ліквідацыя. –ізм/-ызм: дэмакратызм, ідэалізм.

Прыстаўкі – даволі абмежаваны сродак утварэння. Пра- (прадзед), запазычаныя (а-,

анты-, архі-, дэ-, контр- і інш). Часцей прыстаўкі выкарыстоўваюцца з суфіксамі

– бескантрольнасць, пабярэжжа.

Складанне асноў слоў: генерал-палкоўнік, бетонамяшалка, шматтыражка.

Нулявая суфіквацыя: праезд, суш.

Абрэвіацыя: БДУ, партбілет.

Субстантывацыя (пераход прым., дзеепрым. у наз.): звеннявая, камандуючы.

Узнікненне амонімаў: лапатка:1) мед. тэрмін і прылада працы.

Асаблівасці словаўтварэння прыметнікаў:

Пераважная большасць якасных прыметнікаў і ўсе адносныя і прыналежныя прыметнікі з'яўляюцца вытворнымі.

Вытворныя прым. матывуюцца самімі ж прым. (белы - белаваты), наз-мі (хата -

хатні), дз-мі (сыпаць - сыпкі), прыслоўямі (сёння - сённяшні), лічэбнікамі (адзін

- адзінокі), займеннікамі (свій - свойскі).

Суффіксацыя: -ават/-яват (белаваты, гультаяваты), -ат- (вусаты), -іст- (лялісты),

-к- (ліпкі), -н- (паўторны), -лів- (дажджлівы), -ок-/-ёк- (высокі, далёкі), -оў-/-аў-

(ласкавы, памылковы), -ін-/-ын- (быбін, сястрын), -оў-/-ёў-/-еў-/-аў- (кавалёў,

Колеў).

Прыстаўкі (а-, анты-, архі-, без-/бес-/бяз-/бяс-, за-, між-, на-, над-, най-, не-,

небез-/небес-/нябез-/нябес-, па і інш.) утвараюць прыметнікі толькі ад

прыметнікаў.

Прыстаўка + суфікс – ад іншых часцін мовы.

Спалучэнне наз. з прыназ.: за мяжой – замежны.

Складанне: мясамалочны, хлебабулачны.

Ад'ектывізацыя дзеепрыметнікаў: вісячы, дохлы, чулы.

Асаблівасці словаўтварэння дзеясловаў:

Новымі славамі папаўняецца не ў такой значнай меры, як назоўнікі.

Ад асноў іншых часцін мовы, пры выкарыстанні суфіксацыі (-а-, -ав-, -ев-, -ва-,

-е-/-э-, -і-/-ы-, -іча-, -ніча-, -ну- і інш.): ад дз. (крычаць - крыкнуць), ад

наз. (друк-дрцкаваць), прым. (вясёлы-весялець), лічэб. (два - дваіць),

выклічнікаў і гукапераймальных слоў (ах-ахаць, ну-нукаць).

Такім чынам, афіксацыя – галоўны і амаль што адзіны спосаб словаўтварэння

дзеясловаў.

З дапамогай прыставак: несці – прынесці, чытаць – прачытаць.

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб ад дз. (крычаць-прыкрыкваць), наз. (лес-абязлесіць),

прым. (глыбокі-паглыбіць), ліч. (двое-падвоіць), прыслоўяў (інакш-перайначыць).

Складанне: самаакупіцца.

Асаблівасці словаўтварэння прыслоўяў:

Некаторыя прыслоўі згубілі свае словаўтваральныя сувязі з іншымі часцінамі мовы

і ўспрымаюцца як невытворныя: датла, куды, цяпер.

Абвербіялізацыя (утварэнне прыслоўяў на базе іншых часцін мовы): з нізу і знізу,

па новаму і па-новаму.

Утвараюцца ад назоўнікаў: вечарам, удзень; прым.: бадзёра, завочна; лічэбнікаў:

двойчы, удвух; займ.: па-мойму, штосьці; дз.: прыпяваючы, умеючы; ад прысл.:

назаўтра, недалёка.

Зліццё: папоўдні, датла.

Суфіксацыя: дом-а, даўн-о.

Прыфікс: доўга – ня-доўга, на-доўга.

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб: на-ўдач-у.

(гл. пыт. № 55)

  1. Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.

Спосабы дыяхроннага словаўтварэння:

Лексіка-семантычны. Новыя словы з'яўляюцца ў выніку паступовага ператварэння

значэнняў шматзначнага слова ў амонімы: доўг (запачычанасць) – доўг (абавязак).

Новыя паводле гукавога складу словы не ўтвараюцца. Наглядаецца толькі падзел

аднаго слова на амонімы, якія набываюць усе рысы самастойных слоў: завод (прадпрыемства)

і завод (механізм).

Лексіка-семантычныя словаўтварэнні ў сучаснай беларускай мове малапрадуктыўныя.

Акрамя таго, калі разглядаць словаўтварэнне як працэс сучаснай мовы, то

ўтварэнне слоў з дапамогай лексіка-семантычнага спосабу не адносіцца да

элементаў гэтага працэсу.

Марфолага-сінтаксічны. Новыя словы ўзнікаюць шляхам пераходу слоў з адной

часціны мовы ў другую. Сюды адносяцца:

Субстантывацыя (пераход у наз.): дзяжурны (дзяжурны вучань), сталовая (сталовая

лыжка).

Ад'ектывацыя (пераход у прым.): арганізаваны чалавек (арганізаваная студэнтамі

вечарына), бліскучая здольнасць (бліскучая на сонцы кропля).

Пранаміналізацыя (пераход у займ.): дадзеная падзея, г. зн. 'гэта падзея', 'тая,

аб якой ідзе размова', цэлы, г. зн. 'увесь' (цэлы дзень – увесь дзень).

Абвербіялізацыя (пераход у прысл.): ісці на ўдачу (спадзявацца на ўдачу), зраблю

па-вашаму (па вашай парадзе).

Лексіка-сінітаксічны спосаб. Новыя словы ўзнікаюць у выніку зрашчэння спалучэння слоў у адну лексічную адзінку: сёння (сяго дня), мімаволі (міма волі),

вечназялёны.

Марфалагічны спосаб:

З'яўляецца асноўным у беларускім словаўтварэнні. Вытворныя словы складаюць

асноўную частку слоўніка, існуюць шматлікія словы, на базе якіх утвораны

дзесяткі вытворных слоў. Слова ўтворанае ад іншага слова называецца вытворным

або словам з вытворнай (матываванай) асновай. Аснова, ад якой утвораны іншыя

асно вы, называецца ўтваральнай (матывавальнай).

У межах марфалагічнага спосабу новыя словы ствараюцца:

З дапамогай суфікса: лет-н-і, земл-ян-ы.

Прыставак: звыш-хуткасны, пера-чытаць.

Прэфікса і суфікса: а-поўдн-і, да-верх-у.

Постфікса: вітац-ца, вучэц-ца.

Без афікса: выбух, шыр.

Складанне слоў або асноў: мовазнаўства, шасціпавярховы.

Скарачэннем асноў, пры якім слова ўтвараецца:

а) з пачатковых складоў цэлага словазлучэння: прафком, філфак.

б) з пачатковай часткі аднаго слова і цэлага другога слова: насценгазета,

сельсавет.

в) з алфавітных назваў пачатковых літар слоў, якія складаюць словазлучэнне: РБ,

БДУ.

8. Адваротным словазлучэннем (рэдэрывацыяй), пры якой слова ўтвараецца ў

выглядзе ўтваральнага: даяр (парнае ўтварэнне да слова даярка).

  1. Спосабы дыяхроннага словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны. Калькаванне. Сучасныя тэндэнцыі беларускага словаўтварэння. Тыповыя памылкі ва ўтварэнні некаторых слоў.

(гл. пыт. № 64)

Лексічны склад мовы папаўняецца рознымі шляхамі. Найбольш пашыранымі з іх з'яўляюцца словаўтварэнне і запазычанне. Прамежкавае становішча займае калькаванне (стварэнне новых слоў са свайго моўнага матэрыялу, але на ўзор адпаведнай іншамоўнай лексемы). Калькі – адначасова вынік словаўтварэння і запазычання. Яны ўяўляюць сабой памарфемны пераклад іншамоўнага слова, калі кожная яго значымая частка замяняецца марфемай мовы-рэцыпіента з тым значэннем, якое мае адпаведная марфема мовы-крыніцы: месяцаход – калька з рускага луноход. Існуюць і семантычныя калькі, калі запазычваецца толькі семантыка (значэнне), само ж слова і яго структура з'яўляецца беларускімі: кранаць – калька з рускага трогать. Найчасцей калькі ўтвараюцца пры перакладде – маюць кніжнае паходжанне. Фразеалагічныя калькі: пункт гледжання, страціць галаву. Да фразеалагічных калек набліжаюцца: Злучаныя Штаты Амерыкі (з англ.), Арганізацыя Аб'яднаных нацый. Існуюць паўкалькі – словы, якія складаюцца часткова з запазычаных, а часткова з уласнабеларускіх кампанентаў: прилуниться – прылуніцца, лунаход – месяцаход.

У сучаснай беларускай мове ідзе няспыннае папаўненне розных лексіка-граматычных

разрадаў (часцін мовы) новымі словамі. Толькі некаторыя часціны мовы не

пашыраюць свій склад, напрыкад займеннікі, лічэбнікі. Павелічэнне таго ці іншага

лексіка-граматычнага разраду адбываецца рознымі шляхамі. У пэўных выпадках – як

вынік міжнародных кантактаў і моўнага ўзаемаабмену – з іншых моў запазычваюцца

гатовыя лексічныя адзінкі. Але гэты шлях узбагачэння мовы не самы галоўны і не

ўсе часціны мовы могуць папаўняцца за кошт запазычанняў, як, напрыклад,

службовыя часціны мовы. Немалую ролю ў працэсе ўзбагачэння часцін мовы адыгрывае транспазіцыя – пераход слоў з адной часціны мовы ў другую.пад уплывам

своеасаблівага сінтаксічнага ўжывання іх. Галоўны спосаб узбагачэння лексікі ў

межах той ці іншай часціны мовы – словаўтварэнне.

  1. Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.

Мноства разнастайных спосабаў словаўтварэння вымушае даследчыкаў аб'ядноўваць гэтыя спосабы на аснове тых ці іншых тоесных прыкмет у пэўныя ўзорыю Аб'яднанне

адбываецца перш за ўсё па знешніх і ўнутраніх семантычных прыкмет (чараўнік,

народнік, жартаўнік – утвараюць еднасць на аснове фарманта –нік, на грунце

аднесенасці дадзеных слоў даасобы). Менавіта на падмурку фармальных і

семантычных прыкмет узнікаюць словаўтваральныя тыпы, у межах якіх рэалізуюць

свае дэрывацыйныя можнасці любыя новыя словы. Прычым па-за межамі

словаўтваральных тыпаў застаецца адносна невялікая колькасць слоў, што мае, як

правіла, не зусім выразны склад марфем (старшын-я ці стар-ш-ын-я). Больш-менш

прымальнымі агульнымі прыкметамі пры вызначэнні словаўтваральных тыпаў з'яўляецца адзіная часцінамоўная прыналежнасць слоў, еднасць словаўтваральнага афікса, семантычная роднасць утваральных слоў. Іменна з улікам апошняй прыметы знешне падобныя па марфемнаму складзе словы тыпу грыбнік і халаднік, будаўнік і страўнік і інш. адносяцца да розных словаўтваральных тыпаў.

Словаўтваральная мадэль уяўляе сабой гіпанімічнае паняцце ў адносінах

словаўтваральнага тыпу, бо у складзе апошняга можна вылучыць некалькі мадэляў,

заснаваных на еднасці больш канкрэтных прыкмет. Так, у складзе аднаго

словаўтваральнага тыпу могуць выдзяляцца розныя мадэлі у залежнасці ад таго,

адбываюцца ці не адбываюцца чаргаванні на сутоках марфем (з аднаго боку: лес –

лясок, стол-столік, з другога: луг-лужок, бык-бычок), ёсць у словаўтваральным

тыпу інтэрфікс ці яго няма (з аднаго боку: нов-а-будоўля, брон-е-цягнік, з

другога: Слаўгарад, Беларусьфільм). У залежнасці ад прыведзеных лінгвістычных

фактараў унутры аднаго словаўтваральнага тыпу вылучаюцца розныя мадэлі. Не кожны тып раздзяляецца на мадэлі.

Тыпы могуць быць прадуктыўнымі, калі на іх аснове можа будавацца мноства новых

слоў (параўн.: канструкцыі з прыстаўкамі не-, без- і інш., з суфіксам –асць, -нік,

-цель і інш.), і непрадукцыйнымі (словаўтварэнні з суфіксам –тух тыпу пастух),

на аснове якіх практычна не ўзнікае новых слоў, або малапрадукіыўмі.

Прадуктыўныя словаўтваральныя тыпы з'яўляюцца адкрытымі, непрадуктыўныя

закрытымі. Прычым у першым выпадку любое новаўвядзенне будзе зразумелым (неабідчык, беспадарункавы, каханасць), у 2м выпадку новаўтварэнні практычна не ўзнікаюць.

Дзякуючы еднасці як каранёвых, так і некаранёвых марфем словы аб'ядноўваюцца ў

разнастайныя групоўкі, прычым на супольнасці каранёвай марфемы словы ўтвараюць

дэрывацыйныя гнёзды, у склад якіх могуць уваходзіць дзесяткі новых слоў. Так, на

аснове каранёвага элемента –вод- можна пабудаваць вялікае словаўтваральнае

гняздо. Беларускі слоўнік не змяшчае такіх гнёзд, але аб іх будове можна

меркаваць і на падставе прыведзеных даных у рускім слоўніку. Так у рускай мове с

марфемай –вод- прыведзена 338 розных слоў, прычым унутры гнязда аднакаранёвыя

словы групуюцца ў рады тыпу вада-водны-падводны-падводнік і да т.п.

112

85