Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Функцыі мовы па канспекце лекцый!!!

1 Камунікатыўная

  • фатычная (ф-я наладжвання кантактаў)

  • акумулятыўная (ф-я назапашвання, захоўвання традыцый, культуры)

2 ф-я адлюстравання – здольнасць мовы адлюстроўваць у свядомасці чалавека пэўную рэчаіснасць.

3 Пазнавальная – мова выступае як сродак атрымання ведаў

  • намінатыўная – ф-я наймення прадметаў

  • эмацыйная – ф-я выражэння эмоцый

4 эстэтычная – мастацкае слова задавальняе эстэтычныя патрэбы чалавека

5 экспрэсіўная – мова як сродак выражэння думак, пачууцяў

6 фатычная (кантактная)

7 валюнтатыўная – ф-я волевыяўлення

8 амеляцыйная – зварот

  1. Дыялекты на тэрыторыі Беларусі. Формы існавання дыялектнай мовы.

Д ы я л е к т н а я м о в а – мова народа,якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Г а в о р к а – мова пэўнай мясцовасці, аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з агульнмі рысамі.

На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:

  • П а ў н о ч н а-ў с х о д н і (гаворкі Віцебскай, большай часткі Магілеўскай, пн раёнаў Мінскай вобласці)

  • іканне (вісна, кріўда)

  • наяўнасць мяккага зычнага р (треба, кріўдна)

  • наяўнасць цокання (пецка, авецка)

  • асіміляцыя ў спалучэннях зычных дн (халонна, ланна замест ладна, халодна)

  • падаўжэнне зычных пры іх спалучэнні (ружжо)

  • п а ў д н е в а-з а х о д н і

    • наяўнасць у насціскных складах дыфтонгаў іе, уо (піеч, куост)

    • недысімілятыўнае аканне (пшаніца, п’ата)

    • зацвярдзелы р(рэчка, бяроза)

    • прыстаўны г перад а, о , у, і (гозэро, гусы – вусы)

    • зацвярдзенне губных і узнікненне й паміж а, о (мйаса, аўйос)

  • з а х о н е п а л е с к і я або брэсцка-пінскія гаворкі

  • оканне (вода, гора)

  • адсутнасць дзеканн, цекання

  • цверды зычны паміж е, і і галоснымі верхняга пад’ёму (вэчор, мыска)

  • наяўнасць канчатка – ові (сынові, братові)

  • сярэднебеларусія говоркі - на іх аснове створана сучасна літаратурная мова.

Пераважная форма існавання дыялектнай мовы – вусная, у народных гаворках. Але і ў пісьмовай форме дыялекты таксама выкарыстоўваюцца, часцей за ўсё ў творах мастацкай літаратуры для наданя тэрытарыяльнага каларыту (напрыклад у Івана Мележа).

  1. Мэты і задачы вывучэння фанетыкі (сінхронная, дыяхронная, агульная, супастаўляльная). Размежаванне паняццяў вусная форма існавання мовы і пісьмовая Спантаннасць незваротнасць шматканальнасць як формы існавання вуснай мовы Сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі.

Ф а н е т ы к а – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы. Да іх адносяцца гукі мовы, склады, націск і інтанацыя. Тэрмінам “фанетыка” называюць яшчэ гукавы лад мовы.

Асноўныя фанет. адзінкі падзяляюцца на с е г м е н т н ы я (лінейныя) – гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма, або такт, фраза, якія вылучаюцца на аснове лінейнага члянення (сегментаці).

С у п е с е г м е н т н ы я (прасадычныя) – націск, інтанцыя, якія накладваюцца на сегментныя адзінкі.

У залежнасці ад задач вывучэння гукавай матэрыі адрозніваюць фанетыку а г у л ь н у ю (вывучае будову маўленчага апарата, вызначае прыроду гукаў, умовы члянення моўнай плыні на пэўныя адрэзкі, заканамернасці вывуч гукаў, прыроду склада, інтанац сродкі мовы).

П р ы в а т н а я фанетыка разглядае ўсе гэтыя праблемы ў адносінах да анкрэтнай мовы. Яна можа быць а п і с а л ь н а й (сінхроннай) і г і с т а р ы ч н а й (дысінхроннай). Апісальная ф-ка даследуе гукавы склад канкрэтнай мовы у сінхронным плане на пэўным этапе гістарычнага развіцця.

Гістарычная ф-ка даследуе змены фанет. адзінак у розныя эпохі. Параўнальная ф-ка займаецца парўнальным вывучэннем гукавых сістэм дзвюх або больш моў. Звязана з гістарычнай.

  1. Артыкуляцыйная фанетыка Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.

Aсаблівасцей у будове або функцыянаванні органаў мовы ў людзей розных народаў, нацыянальнасцей або рас няма. Кожнае дзіця мова вывучыцца размаўляць на любой мове без акцэнта, але пасля 13-15 гадоў здольнасць цалкам засвоіць мову без акцэнта страчваецца, таму што наш моўны апарат прывыкае да пэўных рухаў маўленчых органаў. Моўныя звычкі вельмі ўстойлівыя.

Артыкуляцыя гукаў – гэта рухі органаў мовы, неабходныя для іх вымаўлення. Адрозніваюць 3 фазы артыкуляцыі: экскурсію (прыступ), вытрымку, рэкурсію (адступленне).

Г у к – найменшы членарадзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю.

А с п е к т ы в ы в у ч э н н я г у к а ў:

  • акустычны – даследуе гукі мовы з пункту погляду акутсычных характрастык гукаў (вышыня, сіла, тэмбр) усе членарадз. Гуки маюць акуст. Хар-кі.

  • Артыкуляцыйны - звязаны з фізіялагічнаю дзейнасцю нашых органаў маўлення. Гукі ў сучаснай бел мове утвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату.

Актуўныя органы маўлення: лёгкія, галасавя звязкі, гартань, мяккае паднябенне язык ніжняя сківіца.

Пасіўныя – губы, цвердае паднябенне, поласць носа.

  1. Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукаў паводле: удзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, палатальнасці. Асаблівасці вымаўлення безэквівалентных у дачыненні да рускай мовы гукаў

Cтар. 50-52

Пры ўтварэнні зычных гукаў на шляху паветранага струменя ўзнікаюць перашкоды. Тып перашкоды абумоўлівае спосаб утварэння гука. Па спосабу утварэння зычныя падзяляюцца на змычныя, шчылінныя, змычна-шчылінныя.

Важнае значэнне для характарыстыкі зычных мае месца ўтварэнне перашкоды. Яно вызначаецца па па актыўным органе (языку, губах) або па пасіўным (паднябенні). Памесцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на губныя, пярэднеязычныя, сярэднеязычныя, заднеязычныя.

Пры вымаўленні змычных органы мовы ўтвараюць змычку /б/. /П/. змыкаюцца губы. І г.д.

З дадатковых артыкуляцыйный найбольш істотнае значэнне мае палаталізацыя, у выніку якой утвараюцца мяккія гукі. Утварэнне цвёрдых гукаў суправаджаецца велярызацыяй – пад’ёмам верхняй часткі языка да мяккага паднябення.

  1. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць).

Пры ўтварэнні галосных гукаў, крыніцай гуку з’яўляюцца галасавыя звязкі. Праходзячы праз ротавую поласць, гук, утвораны галасавымі звязкамі, мяняецца ў залежнасці ад становішча языка адносна верхняга паднябення. А яно можы быць нізкім, высокім або сярэднім. Пры нізкім становшчы языка вымаўляецца галосны /а/ (/../ - это транскріпція) – галосны ніжняга пад’ёму. Высокае становішча языка назіраецца пры вымаленні /і/ і /у/ - галосных верхняга пад’ёму. І прамежкавае становішча язык займае пры вымаўленні /Э/ і /О/ - галосных сярэдняга пад’ёму.

Для характарыстыкі галосных не менш важнае месца, дзе гэты пад’ем адбываецца па гарызанталі: пярэдняй, сярэдняй або задняй частыцы ротавай поласці. У адпаведнасці з гэтым галосыя характарызуюцца радам - пярэднім, сярэднім або заднім. Да галосных пярэдняга рада адносяцца /І/ і/Э/, сярэдняга /Ы/, задняга /У/, /О/.

Для галосных у беларускай мове важны яшчэ адзін аспект – лабіялізаванасць. Пры вымаўленні /У/ і /О/ губы выцягваюцца ўперад у выглядзе вузкай трубачкі. Іх называюць агубленымі, або лабіліязаванымі, астатнія неагубленымі, нелабіялізаванымі

  1. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).

Фанетычныя законы- рэгуляторныя гукавыя змены, якія адбываюцца ў адной мове ў розныя перыяды развіцця.

У паўднева-зах. захоўваецца -усх. Дыялекце о пад націскам мяняецца на а, не пад націскам о –– гэта моцнае недысіміятыўнае аканне (вода, сіто, чаловек). Слабае недысімілят аканне - сярэднебеларускіх гаворках. У пн-зах дыялекце – дысімілятыўнае аканне (па правілы).

Асіміляцыя – фанетычны працэс прыпадабнення аднага гука да другога.

Асіміляцыя па напрамку:

прагрэсіўная - змяняецца наступны гук пад уплывам папя рэдняга. Рэгрэсіўная – змяняецца папярэдні гук пад уплывам наступнага.

Кантактная-прыпадабненне сумежных гукаў.

Дыстактая – прыпадабненне несумежных гукаў. Каклета, кучуравы.

поўная/няпоўная

Дысіміляцыя – замена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукаў іншым, менш падобным па вымаўленні. /шшытак/

  1. Фанетычныя працэсы (пратэза, эпентэза, дыярэза, метатэза, гаплалогія).

Пратэза – паяўленне галоснага або зычнага гука неапраўданнага этымалагічна у абсалютным пачату слова. Вопыт, востраў.

Дыярэза – выпадзенне асобнага гука з асобных трох- і чатырохгукавых спалучэнняў. Сэрца, позна, міласэрнасць.

Эпентэза – паяўленне дадатковага гука ў слове, устаўка в ці й паміж галоснымі ў словах. Лявон, Навум.

Метатэза – перастаноўка гукаў або складоў у слове. Сыроватка – сыворотка. Тырэлка Талерка.

Гаплалогія – разнавіднасць дыярэзы, сутнасць якой у выпадзенні аднаго з тоесных складоў. Мінерала+логія =мінералогія

  1. Фанетычныя чаргаванні гукаў галосных зычных гістарычныя і пазіцыйныя Пазіцыйныя чаргаванні гукаў як вынік фанетычных працэсаў. Асаблівасці сінтагматыкі гукаў беларускай мовы

Чаргаванне – замена гукаў адной марфемы ў розных формах слова або ў аднакаранёвых

Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца пад уплывам суседніх гукаў у слове.

Пазіц чаргаванні зычных:

1)чаргаванні зв/гл у сярдзіне слова (голуб-галубкі)

2)чаргаванні зв/гл на канцы слова як вынік аглушэння (снех)

3) чаргаванні цв/мяк як вынік асіміляцыі па мяккасці і змякчэнне зычных перад (э) і (і)

4) чаргаванне заднеязычных перад (і) у спрадвечнабеларускіх словах (падлога-падлогі, перамога-перамогі)

Гістарычныя чаргаванні не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове, а з’яўляюцца вынікам змен, якія адбываліся ў мінулым.

  1. чаргаванні заднеязычных (ГКХ) з шыпячымі (ЖЧШ): вага –важыць, пяку-пячэш, брахаць-брэша)

  2. чаргаванні ГКХ са свісцячымі З’Ц’С’ (дарога-дарозе)

  3. б’-бл’ раздалбіць-раздалблю

  4. в’-ўл – лавіць-лаўлю

  5. м’-мл’ карміць-кармлю

  6. л-ў (прошлы час дзеясл)

Галосныя:

Пазіцыйныя або фанетычныя – адбываюцца ў залежнасці ад месца гука ў слове і адлютроўваюць сучасныя фанетычныя нормы. Найбольш пашыраныя чаргаванні ў аснове якіх аканне і яканне. Сёстры-сястра.

Гістарычныя вынік змен у фанетычнай мове ў апошнія часы. НЕ абумоўлена фанетычнай пазіцыяй.

(э)-(о)-(а) – грэбці-гроб-грабу

(э)-(о) –везці-вёз-возіць

(э)-(і)-(о) – церці-зацірка

(о)-(ы)- бровы-брыво

(о), (а), (э) – нуль гука – беглыя галосныя

Асаблвасці сінтагматыкі гукаў беларускай мовы.

Сінтагма – маўленчы такт.

  1. Гукапіс. Асананс і алітэрацыя.

Y вершах могуць мэтанакіравана паўтарацца зычныя і галосныя гукі, паасобныя гукаспалучэнні. Паводле таго, якія менавіта гукі паўтараюцца, адрозніваюць алітэрацыю (паўтарэнне зычных гукаў) і асананс (паўтарэнне галосных гукаў).

Здаўна вядома імкненне розных паэтаў выкарыстоўваць сродкі гукапісу перадаваць пэўныя гукі рэчаіснасці, пераймацьь іх. Гукаперайманне – гэта не самі гукі, а намек на іх.

Напрыклад, паўтрэнне гукаў с,ц у вершы Я. Купалы “Касцам” выклікае ў нашай “гукавой памяці” свіст косаў. А гэта ў сваю чаргу абуджае зрокавыя асацыяцыі - мы ўяўляем сабе рад касціў, якія косяць траву.

“Дзе вы, брацці-ўдальцы, дзе вы хлопы-касцы?

Гэй, дакуль на вас трэба чакаць?

Час вам косы кляпаць, час вам на сенажаць,

Час вам сілу сваю паказаць”

  1. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.

Фаналогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем.

Заснаванне фаналогіі адбылося ў 1930 годзе ў пражскім лінгвістычным гуртку.

Існуюць 2 фаналагічныя школы: Ленінградская (Шчэрба, Зіндэр, Бандарка) і Маскоўская (Аванэсаў, Рэфармацкі, Паноў). Асноўнае адрозненне паміж гэтымі школамі складаецца ў разу[менні фанемы і ступені аўтаномнасці Ф. па стаўленні да марфалогіі. Фанема, паводле МФШ, - гэта асноўная адзінка фаналагічнага яруса мовы, лінейна непадзельная на часткі, але складаная і ўключае мноства прыкмет. Прадстаўнікі МФШ лічылі неабходным улічваць не толькі дыферэнцыяльныя прыкметы, якія супрацьпастаўлялі фанему іншым фанемам, але і так званыя інтэгральныя прыкметы, не звязаныя з проціпастаўленнямі; падчас гістарычнага развіцця мовы інтэгральныя прыкметы могуць станавіцца дыферэнцыяльнымі і наадварот. Найважнай характарыстыкай фанемы, паводле МФШ, з'яўляецца пазіцыя, г.зн. умовы ўжывання і рэалізацыі фанем у прамовы.

Паняцце фанемы ў ЛФШ адрозніваецца, першым чынам тым, што яно забяспечвае магчымасць і абавязковасць выкарыстання характарыстак пэўных матэрыяльных з'яў для стварэння значных адзінак мовы. Менавіта гэтым забяспечваецца прынцыповая цікавасць паслядоўнікаў гэтай школы да матэрыяльных уласцівасцяў гукавых адзінак.

Зыходным і асноўным паняццем фаналогіі, найдрабнейшай адзінкай з’яўляецца фанема. Фанема – найменшая непадзельная гукавая адзінка мовы, якая служыць для пабудовы і адрознення марфем, слоў і словаформ.

Гэта паняцце ўвёў вучоны Бадуэн дэ Куртэнэ. Вывучэннем фанем займаліся Шчэрба (фанема – адзінка, здольная дыферэнцыраваць словы), Трубяцкі (тэорыя фаналагічных апазіцый), Якабсон.

Фанема і гук – паняцці нятоесныя. Каб вызначыць фанемны склад слова, трэба кожны гук паставіць у моцнай пазіцыі, у якой гук адпавядае фанеме.

Фанема – гэта не любы гук, а толькі той, які выступае тыповым сродкам сярод яго варыянтаў і выконвае адрознівальную функцыю. Напрыклад, у словах рот і род ёсць канцавы гук [т]. У першым слове [т] – фанема, якую мы чуем і ў моцнай пазіцыі – [з рота], у другім слове гук [т] не з’яўляецца фанемай, гэта варыянт фанемы <д>, што правяраецца творным склонам – [родам].

Усе варыянты фанем ствараюць фанемны рад. Узначальвае яго тыповы варыянт, які знаходзіцца ў моцнай пазіцыі.

Варыянты (алафоны) – гукі, якія рэалізуюць пэўную фанему: цэны – цана, <э> мае 2 варыянты – <э> і <а>.

Варыяцыі фанем – відазмяненні фанемы, якія не супадаюць з іншай фанемай. Належаць сюды змяненні галосных пад уздзеяннем суседніх мяккіх зычных: [мац’і], [м’ата], [м’ац’], варыяцыі <а> – а’, ’a, ’a’; бяроза, бярозка, бярэзнік, бярэзіна, беразак, варыяцыі фанемы <з> – [з’].

Такім чынам, варыянты і варыяцыі фанем выступаюць як разнавіднасці фанемы. Яны з’яўляюцца гукавымі адзінкамі, у якіх рэалізуецца кожная фанема, апынуўшыся ў розных фанетычных умовах.

Моцная пазіцыя для зычных бывае перад галоснымі або перад санорнымі. На такой падставе адрозніваюць 33 зычныя фанемы. Аднак такая методыка і крытэрыі вызначэння фанем далёка не ідэальныя і неьясспрэчныя, таму асобныя даследчыкі галічваюць то 37, то 39 і нават 54 фанемы.

Як зычныя гукі, так і зычныя фанемы ўтвараюць 9 суадносных пар па звонкасці-глухасці. Суадносны рад цвёрдых-мяккіх фанем складаецца з 11 пар. Астатнія 11 фанем з’яўляюцца няпарнымі па цвёрдасці-мяккасці.

Веды з фаналогіі знаходзяць прымяненне пры авалоданні графікай і арфаграфіяй, пры вывучэнні словаўтварэння і граматыкі.

\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\ ==== ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||=\=\=\=\

Фаналогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем. Зыходным і асноўным паняццем фаналогіі з’яўляецца фанема.

Фанема - мінімальная фанетычная адзінка, якая служыць для адрознення або таясамліванія значымых фанетычных адзінак мовы (марфем, слоў) і вылучаецца на аснове параўнання гукаў у аднолькавых пазіцыях у слове.

Фанема і гук – паняцці нятоесныя.

Фанема – гэта не любы гук, а толькі той, які вытупае тыповым сродкам сярод яго варыянтаў і выконвае адрознівальную функцыю. Напрыклад, род і рот есць канцавы гук (т) але у слове рот – гэта фанема, а ў другім не – варыянт.

У словах бяроза, бярэзнік, бярозка – (з) – фанема, (с) выступае яе варыянт фанемы, (з’)_ як варыяцыя фанемы, г зн гук, якасць якога пасля змякцэння змянілася нязначна і ен не супаў з іншай фанемай.

Варыянты і варыяцыі выступаюць як разнавіднасці фанемы. Яны ‘яўляюцца гукавымі адзінкамі, у якіх рэалізуецца кожная фанема, апынуйшыся ў розных фанетычных умовах.

33 значныя фанемы.

Фаналагічныя школы:

Ленінгрдская (звязваюць лінгвістыную прроду фанемы з яе роляй у моўнай дзейнасці чалавека; Шчэрба, Зіндзер, Матусевіч)

Маскоўская (неабходнасць прымянення марфалагічнага крытэрыя пры взначэнні фанемнага складу мовы; Аванэсаў, Рэфармацкі, Паноў).

  1. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў Архіфанема Гіперфанема Сістэма фанем Формула акання.

Фанема – сукупнасць фаналагічна істотных прыкмет, уласцівых дадзенаму моўнаму ўтварэнню (па Трубяцкому).

Існуюць наступныя прыметы фанем і гукаў:

  • Дыферэнцыяльная = сэнсаадрознівальная = фаналагічна істотная

Сюды адносяцца звонкасць, выбуховасць, цвёрдасць, губнасць.

Напрыклад, бар-пар (звонкасць-глухасць), бал-вал (змычнасць-шчыліннасць), бэз-без (цвёрдасць-мяккасць), бык-дык (губнасць-пярэднеязычнасць).

  • Інтэгральная = несэнсаадрознівальная

Сюды адносяцца фрыкатыўнасць-выбуховасць.

Але у нямецкай мове гэта прымета сэнсаадрознівальная: gut (добры) і Hut (шляпа).

Гіперфанема – слабая фанема, якая не мае адрознівальнай моцнай пазіцыі: с<а/о>бака. (моцная пазіцыя для галосных – пад націскам, для зычных – перад галоснымі, перад санорнымі).

Архіфанема – слабая фанема ( з, с не адрозніваюцца на канцы слова).

Колькасны склад фанем:

33 зычныя фанемы (39 гукаў).

  1. Фанема <г>, а гукі [г], [г’], [], [’]

  2. Фанема <к>, а гукі [к], [к’].

  3. Фанема <х>, а гукі [х], [х’].

  4. Фанема <дз>, а гукі [дз], [дз’].

Моцная пазіцыя для зычных бывае перад галоснымі або перад санорнымі. На такой падставе адрозніваюць 33 зычныя фанемы. Аднак такая методыка і крытэрыі вызначэння фанем далёка не ідэальныя і неьясспрэчныя, таму асобныя даследчыкі галічваюць то 37, то 39 і нават 54 фанемы.

Як зычныя гукі, так і зычныя фанемы ўтвараюць 9 суадносных пар па звонкасці-глухасці. Суадносны рад цвёрдых-мяккіх фанем складаецца з 11 пар. Астатнія 11 фанем з’яўляюцца няпарнымі па цвёрдасці-мяккасці.

Адной з асноўных асаблівасцей беларускай мовы з’яўляецца аканне. Формула акання наступная - у 1 пераднаціскным складзе галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а]: воды – вада, рэкі – рака.

  1. Склад як фанетычная адзінка Тэорыі складу: экспіраторная, санорная, мускульнага напружання. Складовыя і нескладовыя гукі Характарыстыка складоў. Структура беларускага націску (слабае прымыканне, тэндэнцыя да адкрытага і прыкрытага складу). Аналіз складовай структуры слова

Cклад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвараецца з галоснага гука ці спалучэння галоснага і зычнага гукаў. У беларускай мове складовымі гукамі з’яўляюцца галосныя.

Склады могуць быць:

Адкрытыя(заканчваецца галосным) і закрытыя (заканчваеццы зычным)

Прыкрытыя (пачанаецца з зычнага) і непрыкрытыя (пачыаецца з галоснага).

Для беларускага націску характэрна слабае прымыканне, тэндэнцыя да адкрытага і прыкрытага складу.

Склад – гук ці комплекс гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком паветра.

  1. Адкрыты (заканчваецца на галосны) і закрыты (заканчваецца на зычны).

  2. Прыкрыты (пачынаецца зычным) і непрыкрыты (пачынаецца галосным).

Аснова любога склада – галосны гук, колькі ў слове галосных, столькі і складоў.

Склад – найменшая вымаўленчая адзінка:

  • Наяўнасць галоснага гука

  • Зычныя прымыкаюць да галоснага

Найбольш пашыраны тып складу: ЗычныГалосны.

  1. Санорная тэорыя склада (Есперсен, Аванэсаў) – склад як спалучэнне найбольш санорнага элемента з менш гучным.

1 = шчылінныя шумныя зычныя

2 = змычныя шумныя зычныя

4 = санорныя

5 = галосныя

Усе непачатковыя склады будуюцца на прынцыпе ўзыходнай гучнасці.

  1. Тэорыя мускульнага напружання (Шчэрба) – непадзельнасць склада вызначаецца імпульсам мускульнага напружання.

Узмацненне, максімум, паслабленне.

Зычны гук: моцнаканцавы, моцнапачатковы, двухвяршынны.

  1. Тэорыя складападзелу (Ф. дэ Сасюр)

  2. Экспіраторная – склад уяўляе такре спалучэнне гукаў, якое адпавядае аднаму выдыхальнаму штуршку (Стэтсан).

Ротазмыкальныя, ротаразмыкальныя склады.

Правілы складападзелу:

  1. Зычны ў пазіцыі паміж галоснымі адносіцца да наступнага галоснага: чы-таць.

  2. Два шумныя зычныя ў пазіцыі паміж галоснымі адносяцца да наступнага галоснага: ка-зка.

  3. Калі паміж галоснымі знаходзіцца група зычных, першы з якіх з’яўляецца санорны, то гэты санорны адносіцца да папярэдняга склада: моў-ны.

  4. Калі паміж галоснымі знаходзіцца спалучэнне шумных і санорных зычных, прычым шумныя стаяць перад санорнымі, то ўсё спалучэнне зычных адносіцца да наступнага склада: ся-стра.

  5. Два розныя санорныя паміж галоснымі звычайна адносяцца да розных складоў: вай-на.

Аналіз складовай структуры слова:

  1. Прывесці фанетычную транскрыпцыю слова, адзначыўшы складовыя і нескладовыя гукі.

  2. Пабудаваць хвалю санорнасці слова.

  3. Пад літарамі лічбамі адзначыць ступень санорнасці.

  4. На транскрыпцыі вертыкальнымі лініямі адзначыць складападзелы.

  5. Даць характарыстыку складоў.

  6. Пры варыянтнасці прывесці ўсе варыянты.

Націск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў – вышыні, працягласці. У выніку слова набывае адметнае фанетычнае аблічча. Органы маўлення актыўна артыкулююць пры вымаўденні націскных складоў.

Націск адыгрывае важную ролю ў стварэнні агульнага рытмічнага малюнка маўлення, які розны ў розных мовах.

Для беларускага націску характэрна слабае прымыканне, а таксама ў большасці выпадкаў ён падае на адкрыты і прыкрыты склад.

  1. Прынцыпы складападзелу. Закон узрастаючай гучнасці. Фанетычны, графічны складападзелы і іх адрозненне ад марфемнага падзелу слоў. Перанос слова паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Bызначэнне межаў паміж складамі ў словах і на стыу слоў – складпадзел. У бел мове складападзел праводзіцца з улікам узрастаючай гучнасці. Найбольш гучныя – галосныя, затым санорныя, звонкія і глухія.

  1. зычны, які знаходзіцца паміж галоснымі адносяцца да наст склада: бя-ро-за

  2. калі паміж галоснымі спалучэнні дзвух шумных або шумнага і санорнага уё спалуч адносіцца да наступнага склада: до-шка, ле-сві-ца

  3. калі паміж галоснымі санорны+шумны – санорны да папярэдняга, а шумны – да наступнага. Баль-зам.

  4. калі паміж глоснымі 2 санорных – варыянтнасць

  5. й,ў заўседы аднос да папяр скалада.

Склдпадзел –фанетыная з’ява, якая існуе ў мове, перанос слоў – умоўна прынятыя правілы , выкліканыя патрэбамі перадачы вуснай мовы на пісьме.

Перанос слова адрозніваецца ад марфемнага падзелу слова. Але трэба памятаць наступныя правілы:

Неальга адрываць 1 літару ад прыстаўкі, калі корань пачынаецца з зычнага. Літара ы заўседы далучаецца да прыстаўкі.

Нельга адрываць зычны ад корня

Нельга адрываць пачатковую літару ад кораня

Складападзел – гэта фанетычная з’ява, якая існуе ў мове; марфемнае чляненне слова – з’ява граматычная, мэта якой – вызначэнне структурных частак слова; перанос слоў – умоўна прынятыя правілы, выкліканыя тэхнічнымі патрэбамі перадачы мовы на пісьме.

У аснове складападзелу ляжыць закон узрастаючай гучнасці: размяшчэнне гукаў у слове ад менш гучнага да больш гучнага.

1 = шумныя

2 = санорныя

3 = галосныя

Склад не можа пачынацца з больш гучнага.