Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

4 Класы моваў:

- ізаляцыйныя мовы (аморфныя) – кітайская, в’етнамская – не маюць словазмянення (канчаткаў), склад толькі з каранёў.

- аглютынацыйныя – маюць адно скланенне, адно спражэнне, граматычная адназначнасць афіксаў – угра-фінская, мангольская, татарская.

- флексійныя (фузійныя) – белар, руская, украінская – граматычнае значэнне выражана з дапамогай флексій.

- інкарпарацыйныя (полісінтэтычныя) – у адзін гукавы комплекс уваходзіць некалькі каранёў – словасказ - заўседы пачын дзейнікам і заканчваецца выказнікам. Індзейскія мовы паўн Амерыкі, чукоцкая, мексіканская.

Усяго ў свеце ад 3 000 да 5 000 моў. 20 сем’яў. Найбольш вялікая – індаеўрапейская, кожны 2-і жыхар планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моваў.

  • Германская група (англ, ням, дацкая, фламандская мовы)

  • Раманская група (фр, іспанская, італ, партуг).

Да 9 ст. славянская група распалася на 3 падгрупы:

  • усходнія славяне (беларусы, украінцы, рускія)

  • заходнія славяне (польская, сербалужская, славацкая, чэшская)

  • паўдневыя славыне (балгарская македонская, сербахарвацкая, славенская)

Мертвыя славянскія мовы: стараславянская, палабская.

Усходнеславянскія мовы – (руская, беларуская, украінская) – асобная падгрупа ў славянскай групе індаеўрапейскай сям’і моў. У колькасных адносінах, першае месца – руская, 2- украніская, 3 – беларуская. Усходнеславянскія мовы паходзяць з адной крыніцы, старажытнарускай мовы, якая з’явілася ў 8-9 стст. І стала асновай для ўсх.слав. моў. Графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы.

Паўднёваславянскія мовы - група славянскіх моў, у якую ўваходзяць балгарская, сербахарвацкая, славенская, македонская і шэрах пераходных гаворак. Пашыраны на Балканскім паўвостраве, у Славеніі, Харватыі, Македоніі, размаўляе на іх прыблізна 30 млн. чалавек. Паходзяць ад стараславянскай мовы.

Заходнеславянскія мовы - (польская, мертвая палабская, сербалужыцкія, чэшска, славацкая). Носьбіты насяляюць тэрыторыю Польшчы, Чэхіі, Славакіі.

  1. Мова і маўленне. Функцыі мовы (камунікатыўная, кагнітыўная, акумулятыўная, уплывовая, эмацыянальна-эстэтычная, фатычная). Спецыфіка навуковага асэнсавання тэрміна “маўленне” ў беларускім мовазнаўстве. Культура мовы і культура маўлення.

Мова і маўленне – паняцці ўзаемазвязаныя ў тым сэнсе, што мова як сістэма знакаў выяўляецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. Адсюль, м а ў л е н н е – гэта арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак з мэтаю выражэння пэўнага зместу. Інакш кажучы, гэта разнастайныя акты рэалізацыі камунікатыўных патрэб чалавека, асобных груп, калектываў. У тэорым мовазнаўства тэрміны “мова”, “маўленне” пачынаюцца з часоў Гумбальта. На беларусі – Шчэрба. Замест шырокага тэрміна маўленчая дзейнасць, ён уводзіць тэрмін “моўныя з’явы”, а сярод іх вылучае “маўленчую дзейнасць”, “моўную сістэму”, “моўны матэрыял”. (!!!) Маўленчая дзейнасць паводле Шчэрбы - гэта працэсы маўлення, гаварэння і слухання. У сучаснай псіхалінгвістыцы ёсць спроба размежаваць паняцці “маўленне” і “маўленчая дзейнасць”.

Маўленне як спецыфічная форма рэалізацыі мовы можа праяўляцца ў вуснай і пісьмовай форме (на слых або з дапамогай зроку).

Культура маўлення.

Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне сталямі і формамі сучаснай літаратурнай мовы.

2 значэнні тэрміна “к у л ь т у р а м а ў л е н н я”: 1. Сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце, дарэчнасць, чыстата, лагічнасць).2. вучэнне пра сістэму камунікатыўнх якасцей мовы. Галоўнае для культуры маўлення- правільнасць. Правільнасць маўлення – гэта творчы характар гаварэння, які прадугладжвае мэтазгоднасць выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у рацэсе камунікацыі.

У лінгвістыцы пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую выконвае мова ў жыцці грамадства.

Галоўная функцыя мовы – к а м у н і к а т ы ў н а я, або функцыя зносін паміж людзьмі. Яна раскрывае сацыяльны характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе свае існаванне. Праз гэтую функцыю выяўляецца псіхалагічная прырода мовы, таму што мова рэалізуецца праз маўленне, калі яна ажывае ў свядомасці людзей, перадаеца органамі маўлення і ўспрымаецца органамі пачуццяў.

Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз н а м і н а т ы ў н у ю функцыю мовы. Знешнія прадметы становяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі. Звычайна назвы даюцца тым прадметам, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага калектыву. Напрыклад, у арабскай мове болей за 5 000 назваў вярблюда. У беларускай мове – толькі адно.

Па слоўніку сінонімаў А.К. Клышкі паняцце бяды мае ў белар.мове 57 сінонімаў, паняцце вялікага памеру – 50.

Функцыя а д л ю с т р а в а н н я - змест мовы непасрэдна ўваходзіць у свядомасць чалавека, у кола яго думак, пачуццяў і ў цэлым звязаны з псіхікай чалавека. Але значэнні моўных адзінак з цягам часу змяняюцца, хоць многія знешнія прадметы і з’явы застаюцца нязменнымі. Напрыклад, атам (з грэч.) непадзельны, а цяпер уяўленне пра значэнне моўнай адінкі змянілась у сувязі з адкрыццямі.

Адна з асноўных ф-й мовы – п а з н а в а л ь н а я. Мова выступае як матэрыяльнае замацаванне ведаў, інструмент пазнавання.

Мова гэта яшчэ і спосаб выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека, таму яшчэ адна яе функцыя – э к с п р э с і ў н а я. Праз мову перадаюцца не толькі звесткі і факты, але і адносіны да іх.

Э с т э т ы ч н а я функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

Функцыі мовы рэалізуюцца яе адзінкамі і іх узаемадзеяннем. Кожная з адзінак імкнецца ўвасобіць якую-небудзь адну функцыю: слова – намінатыўная, сказ – камунікатыўная, фразеалагізм – экспрэсіўная, фнема – сэнсаадрознівальная.