Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

1927 – Арыштаваны і асуджаны на 20 гадоў за палітычную дзейнасць.

1930 – выпушчаны, праз год зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў катаргі.

1933 – абменены на палітвязня, жыў у Маскве

1937 – арыштаваны ў трэці раз, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы.

29 лістапада 1938 – расстраляны.

Б. Тарашкевіч ў 1918 годзе выдаў “Беларускую граматыку для школ”. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў. І гэта невыпадкова, бо пры стварэнні кнігі аўтар :

  • Упершыню абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцістычнай літаратуры, у перыядычным друку;

  • Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследванні акадэмікаў А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага, якія актыўна дапамагалі яму ў стварэнні падручніка);

  • Улічыў вопыт папярэднікаў (у Вільні асобымі выданнямі выйшлі брашуры “Як правільна пісаць па-беларускі” (1917) і “Беларускі правапіс” (1918))

“Бел. граматыка для школ” складалася з двух колаў і раздзелаў: гукі, часціны мовы, падзел слова, правапіс, сказ.

Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось некаторыя з іх:

  • Аканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана, вясна, зялёны. Праўда, ён не выключаў магчымасці напісання літары Я ў другім пераднаціскным складзе, калі ў першым няма літар А (Я): лясуна, нявучоны, але: цецярука, лесавік і інш.;

  • Дзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха;

  • Правапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, схадзіць; прыставак і прыназоўнікаў на д-, звонкіх перад глухімі і на канцы слоў, а таксама глухіх перад звонкімі ў адпаведнасці з марфалагічным: падсохла, ад хаты; лёгка, сасна, дуб; просьба, шэсцьдзесят.

  • Правапіс Ў, І, Й: кароўка, даў, поўны, краіна, пуста й гола ўсюды;

  • Правапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль. Аднак ён дапускаў напісанне прыстаўных перад пачатковым А, калі перад гэтым словам стаіць прыназоўнік У: дом у вагні, але на лузе гарэў агонь.

Такім чынам, да заслугі Б. Тарашкевіча можна аднесці частковую ліквідацыю арфаграфічнага разнабою ў школьным навучанні і выдавецкай справе.

На граматыку Б. Тарашкевіча арыентаваліся і іншыя мовазнаўцы. Так, Я. Лёсік апублікаваў “Практычную граматыку” (1922) і падручнік “Беларуская мова. Правапіс” (1923), дзе правапіс Тарашкевіча пададзены без змен і прыняты для навучання ў школах БССР.

Рэформа правапісу 1993 года.

У 1926 годзе ў Мінску была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. На падставе многіх рашэнняў канферэнцыі ў 1930 годзе быў апублікаваны праект беларускага правапісу, у распрацоўцы якога прынялі ўдзел С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Янка Купала і інш. Аднак у сувязі з палітычнымі абставінамі і распрацаванымі партыйнымі ўладамі курсам на “зліццё” нацый і нацыянальных моў, лёс гэтага праекта, так як і лёс многіх яго распрацоўшчыкаў, аказаўся трагічным. А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а таксама ад некаторых папярэдніх прапаноў Тарашкевіча. Менавіта на аснове гэтага праекта 26 жніўня 1933 года СНК БССР зацведзій пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абявязковы для ўсіх арфаграфічныя правілы.

А ў 1934 годзе на аснове пастановы быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”. У ім было ўведзена 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:

  • Не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне;

  • Зычныя асновы на К, Т, Ц, Ч у спалучэнні з суфіксальным С перадаваліся літарай Ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны Д перад суфіксальным С захоўваўся: завадскі, грамадскі.

Аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларускага правапісу. Вось некаторыя непаслядоўнасці перадачы на пісьме галосных і зычных:

  • Ненаціскны галосны О ў іншамоўных словах абазначаўся літарай А: камісія, арганізацыя; выключэнне складалі словы з канцавым О: брутто, нето, а таксама інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы, якія пісаліся на ўзор рускай мовы: соцыялізм, комунізм, рэволюцыя;

  • Захаванне ў запазычаных ўласных імёнах Э, Е, а таксама пачатковых В, О, Т, СЧ: Шэўчэнка, Нева, Владзімір, Орол.

Чацвёрты этап – паслярэформенны (1934 – 1959).

Гэты этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачаўся з дыскусіі ў перыядычным друку па пытаннях беларускага правапісу, якая працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі роднай мовы і літаратуры, прадстаўнікі шырокай грамадскасці. У 1951 г. была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам, якая распрацавала і вынесла на абмеркаванне “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”. У выніку было вырашана, што беларуская арфаграфія не патрабуе карэнных змен, а толькі частковага ўдакладнення. На гэтай падставе 11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “АБ удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”, на аснове якой у 1959 годзе выйшлі “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Вось некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнесены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:

  • Пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: трыо, Токіо, світэр, тэатр;

  • Напісанне Я ў першым ненаціскным складзе ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;

  • Удакладненне дзекання і цекання (устанаўліваліся напісанні тыпу Ціміразеў замест Тіміразеў);

  • Напісанне ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах на месцы пачатковага В – у адпаведнасці з вымаўленнем – У: Уладзімір, Урублеўскі;

  • Замацавана раздзельнае напісанне часціц б (бы), ж (жа);

  • Уведзена напісанне раздзяляльнага мяккага знака: Мальер, Нью-Йорк, канферансье;

  • Выпрацаваны правілы правапісу складаных і складанаскарочаных слоў;

  • Частка паў- стала пісацца праз літару а: паўлімона, паўдома.

Пяты этап – сучасны (1959 – да нашых дзён) – характарызуецца руплівай распрацоўкай і ўдакладненнем асобных напісанняў, бо далейшае развіццё беларускай мовы і беларускага мовазнаўства выявіла шэраг недахопаў у існуючай арфаграфіі.

19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года Дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.

У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратуранй мовы гаворыцца: “Само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за увагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, ўто вельмі згубна адбіваецца на агульным ўзроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што не гэта робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару”. Камісія вынесла на разгляд па 12 пунктах існуюцых правіл. Сярод іх:

  • Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, зьезд, разьюшаны.

  • Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.

  • Канцавыя спалучэнні асновы на –эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз –ар, -ал(ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.

  • Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога У ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу У,Ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.

  • Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна.

У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых неапраўданых выключэнняў.

Пастановай Савета міністраў РБ ад 17 жніўня 1993 года “Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы” была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Навуковы калектыў у складзе дактароў філалагічных навук акадэміка А. І. Падлужнага, прафесараў А. Я. Міхневіча, М. С. Сяўневіча, П. П. Шубы, кандыдата філалагічных навук А. А. Крывіцкага, кіруючыся рэкамендацыямі Дзяржаўнай камісіі на працягу 1997 – 1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл”.

На завяршальным этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі “Правіл” і распрацоўкі праекта Закона РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі РБ была створана рабочая група, якая пад навуковым кіраўніцтвам доктароў філалагічных навук прафесароў В. І. Іўчанкава і А. А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы”.

Увядзенне ў дзеянне Закона РБ “Аб Правілах буларускай арфрграфіі і пунктуацыі” садзеёнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьным навучанні і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы РБ.

Арфаграфія – раздзел мовазнаўства, які вывучае і распрацоўвае сістэму правіл, што вызначаюць аднастайную перадачу вуснай мовы на пісьме

  • гістарычна складзеная агульнапрыняая сукупнасць правіл напісання.

Перыяды станаўлення беларускай арфаграфіі.

  1. “тарашкевічаўскі” (1918-1933) Б. Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ” – першы удалы вопыт стварэння нарматыўнай граматыкі бел мовы, якая з 1918 па 1929 вытрымала 5 перавыданняў.

  2. Паслярэформенны (1933-90-я гг.) – рэформа беларускага правапісу.

  • не абазн асімілятыўную мяккасць на пісьме

  • к т ц ч +с =ц брацкі

  • Захаванне ў запаз словах э е і вотсч Нева, Владзімір +11 слоў пра рэввалюцыю (комунізм, рэволюцыя)

1934-1959 гг. – 11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР пастнова аб “правілах беларускай арфагарфіі і пунктуацыі”

- пашырэнне акання (Арол)

- напісанне я у першым пераднаціскным ва уласных іменах

- в – у Уладзімір

- ж,б адзельна

- Напісанне раздзялялььнага ь

- паў цераз а

  1. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі. Суадносіны фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у беларускай арфаграфіі. Рэфармаванне правапісу (кансерватызм і памкненне да арфаграфічных змен). Рэформа правапісу 1933-га года. Удакладненні правапісу (Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн.: Весці АН БССР, 1959г.). Навуковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу” (19-20 лістапада, 1992г.).

Прынцыпам арфаграфіі прынята лічыць пэўную заканамернасць, цесна звязаную з нацыянальнай спецыфікай мовы, на аснове якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання.

У сучаснай беларуская мове правапіс арфаграм грунтуецца на двух асноўных прынцыпах – фанетычным і марфалагічным. Разам з тым сустракаюцца нешматлікія выпадкі традыцыйных (гістарычных) і дыферэнцыраваных напісанняў.

Фанетычным прынцыпам прынята называць такі прынцып напісання слоў, паводле якога гукі перадаюцца на пісьме адпаведна літаратурнаму вымаўленню. Пры дапамозе гэтага прынцыпу адлюстроўваюцца пазіцыйныя чаргаванні фанем, г.зн. фанемы слабых пазіцый абазначаюцца літарамі на аснове прамой адпаведнасці: фанема – адпаведная ёй літара. Графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца. Напрыклад, у корані слоў цэны-цана, воды-вада чаргуюцца фанемы <э>, <о> у моцнай пазіцыі (пад націскам) з фанемай <а> у слабай пазіцыі (не пад націскам), і гэтаепазіцыйнае чаргаванне дакладна перадаецца на пісьме: пішацца э, о, а, як і вымаўляецца; таксама: у прыстаўцы слоў бездапаможны, беспамылковы не захавана графічнае адзінства фанемы <з> у моцнай пазіцыі з фанемай <с> у слабай пазіцыі. Ад фанетычных арфаграм неабходна адрозніваць напісанне, дзе ўсе фанемы знаходзяцца ў моцнай пазіцыі: сон, там.

На яго аснове пабудаваны наступныя правілы:

Аканне (прыгожа-прыгажосць); яканне (сцены-сцяна); правапіс галосных у складаных словах (рознакаляровы, чарнабровы), правапіс Ў.

Марфалагічны прынцып – гэта такі прынцып, пры якім незалежна ад вымаўлення нязменна захоўваецца графічнае адзінства марфемы. Напрыклад, у корані воз фанема <з> можа вымаўляцца па-рознаму ў аднакарэнных словах і іх формах: воз (вос), вазок (вазок), вываз (вывас), возчык (вошчык), але на пісьме абазаначаецца нязменна літарай з, г.зн. пазіцыйнае чаргаванне фанем <з>, і <с> у моцнай і слабай пазіцыях не перадаецца. Выбар літары ажыццяўляецца на аснове праверкі моцнай пазіцыяй: воз, вываз, возчык – вазіць.

На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:

Правапіс звонкіх-глухіх зычных (горад, мёд); напісанне Е ў прыназоўніку без і часціцы не (без веры, не трэба); напісанне літары І пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс- (звышімклівы).

Традыцыйнае напісанне – гэта такое напісанне, пры якім выбар літары для абазначэння фанемы ажыццяўляецца не на аснове праверкі моцнай пазіцыяй, а на аснове этымалогіі і традыцыі. Напрыклад, да традыцыйных адносіцца напісанне галосных у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.

Дыферынцыйныя напісанні дазваляюць адрозніваць сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць. Напрыклад, размяжоўваюцца агульныя і ўласныя назоўнікі: раман і Раман, колас і Колас; а таксама канчаткі творнага склону ў прозвішчах і геаграфічных назвах: з Барысавым, пад Барысавам.

***

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці беларускай мовы, з’яўляючыся рэгламентуючым сродкам жывой мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені пабудаваны на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядычна ўдасканальвацца.

У 1926 годзе ў Мінску была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. На падставе многіх рашэнняў канферэнцыі ў 1930 годзе быў апублікаваны праект беларускага правапісу, у распрацоўцы якога прынялі ўдзел С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Янка Купала і інш. Аднак у сувязі з палітычнымі абставінамі і распрацаванымі партыйнымі ўладамі курсам на “зліццё” нацый і нацыянальных моў, лёс гэтага праекта, так як і лёс многіх яго распрацоўшчыкаў, аказаўся трагічным. А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а таксама ад некаторых папярэдніх прапаноў Тарашкевіча. Менавіта на аснове гэтага праекта 26 жніўня 1933 года СНК БССР зацведзій пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абявязковы для ўсіх арфаграфічныя правілы.

А ў 1934 годзе на аснове пастановы быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”. У ім было ўведзена 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:

  • Не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне;

  • Зычныя асновы на К, Т, Ц, Ч у спалучэнні з суфіксальным С перадаваліся літарай Ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны Д перад суфіксальным С захоўваўся: завадскі, грамадскі.

Аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларускага правапісу. Вось некаторыя непаслядоўнасці перадачы на пісьме галосных і зычных:

  • Ненаціскны галосны О ў іншамоўных словах абазначаўся літарай А: камісія, арганізацыя; выключэнне складалі словы з канцавым О: брутто, нето, а таксама інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы, якія пісаліся на ўзор рускай мовы: соцыялізм, комунізм, рэволюцыя;

  • Захаванне ў запазычаных ўласных імёнах Э, Е, а таксама пачатковых В, О, Т, СЧ: Шэўчэнка, Нева, Владзімір, Орол.

Гэты этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачаўся з дыскусіі ў перыядычным друку па пытаннях беларускага правапісу, якая працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі роднай мовы і літаратуры, прадстаўнікі шырокай грамадскасці. У 1951 г. была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам, якая распрацавала і вынесла на абмеркаванне “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”. У выніку было вырашана, што беларуская арфаграфія не патрабуе карэнных змен, а толькі частковага ўдакладнення. На гэтай падставе 11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “АБ удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”, на аснове якой у 1959 годзе выйшлі “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Вось некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнесены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:

  • Пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: трыо, Токіо, світэр, тэатр;

  • Напісанне Я ў першым ненаціскным складзе ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;

  • Удакладненне дзекання і цекання (устанаўліваліся напісанні тыпу Ціміразеў замест Тіміразеў);

  • Напісанне ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах на месцы пачатковага В – у адпаведнасці з вымаўленнем – У: Уладзімір, Урублеўскі;

  • Замацавана раздзельнае напісанне часціц б (бы), ж (жа);

  • Уведзена напісанне раздзяляльнага мяккага знака: Мальер, Нью-Йорк, канферансье;

  • Выпрацаваны правілы правапісу складаных і складанаскарочаных слоў;

  • Частка паў- стала пісацца праз літару а: паўлімона, паўдома.

19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года Дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.

У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратуранй мовы гаворыцца: “Само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за увагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, ўто вельмі згубна адбіваецца на агульным ўзроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што не гэта робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару”. Камісія вынесла на разгляд па 12 пунктах існуюцых правіл. Сярод іх:

  • Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, зьезд, разьюшаны.

  • Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.

  • Канцавыя спалучэнні асновы на –эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз –ар, -ал(ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.

  • Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога У ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу У,Ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.

  • Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна.

У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых неапраўданых выключэнняў.

Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі

1) Фанетычны прынцып – пр-п, згодна з якім напісанне літар супадае з іх літаратурным вымаўленнем. Цэны-цана

2) марфалагічны – такі прынцып, пря якім незалежна ад вымаўлення нязменнаахоўваецца графічнае напісанне. Воз.

3) традыцыйна прынцып – пры якім захоўваецца напісанне,замацаванае традыцыяй. Якое не адпавядае сучаснаму гукаваму і марфемнаму складу. Дзевят.дзесяты.

4) дыферэнцыйны прынцып – выарыстоўваюць для адрознення слоў і і форм, якія супадаюць у вымаўленні. Раман і раман.

= лексічна-сінтаксічы –цяжкапаранены салдат/салдат які цяжка паранены

= словаўтваральна-грамтычны – пры напісанні разам, асобна, праз злучок.

  1. Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Рэформа правапісу 1933 года.

Б. Тарашкевіч нарадзіўся ў Літве. Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбугскага універсітэта, у 1916 выкладаў там грэчаскую і лацінскую мовы, з 1919 выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў педінстытуце. 1920 – загадваў беларускім сектарам дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы.

1921-1922 – дырэктар Вілескай беларускай гімназіі.

1922 – абраны паслом сейма Польшчы.

1927 – арыштаваны і асуджаны на 20 гадоў за палітычную дзейнасць.

1930 – выпушчаны, праз год зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадооў катаргі.

1933 – абменены на палітвязня, жыў у Маскве

1937 – арыштаваны ў трэці раз, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы.

29 лістапада 1938 – расстраляны.

Б. Тарашкевіч ў 1918 годзе выдаў “Беларускую граматыку для школ”. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў. І гэта невыпадкова, бо пры стварэнні кнігі аўтар :

  • Упершыню абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцістычнай літаратуры, у перыядычным друку;

  • Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследванні акадэмікаў А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага, якія актыўна дапамагалі яму ў стварэнні падручніка);

  • Улічыў вопыт папярэднікаў (у Вільні асобымі выданнямі выйшлі брашуры “Як правільна пісаць па-беларускі” (1917) і “Беларускі правапіс” (1918))

“Бел. граматыка для школ” складалася з двух колаў і раздзелаў: гукі, часціны мовы, падзел слова, правапіс, сказ.

Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось некаторыя з іх:

  • Аканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана, вясна, зялёны. Праўда, ён не выключаў магчымасці напісання літары Я ў другім пераднаціскным складзе, калі ў першым няма літар А (Я): лясуна, нявучоны, але: цецярука, лесавік і інш.;

  • Дзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха;

  • Правапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, схадзіць; прыставак і прыназоўнікаў на д-, звонкіх перад глухімі і на канцы слоў, а таксама глухіх перад звонкімі ў адпаведнасці з марфалагічным: падсохла, ад хаты; лёгка, сасна, дуб; просьба, шэсцьдзесят.

  • Правапіс Ў, І, Й: кароўка, даў, поўны, краіна, пуста й гола ўсюды;

  • Правапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль. Аднак ён дапускаў напісанне прыстаўных перад пачатковым А, калі перад гэтым словам стаіць прыназоўнік У: дом у вагні, але на лузе гарэў агонь.

Такім чынам, да заслугі Б. Тарашкевіча можна аднесці частковую ліквідацыю арфаграфічнага разнабою ў школьным навучанні і выдавецкай справе.

На граматыку Б. Тарашкевіча арыентаваліся і іншыя мовазнаўцы. Так, Я. Лёсік апублікаваў “Практычную граматыку” (1922) і падручнік “Беларуская мова. Правапіс” (1923), дзе правапіс Тарашкевіча пададзены без змен і прыняты для навучання ў школах БССР.

Рэформа правапісу 1993 года.

У 1926 годзе ў Мінску была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. На падставе многіх рашэнняў канферэнцыі ў 1930 годзе быў апублікаваны праект беларускага правапісу, у распрацоўцы якога прынялі ўдзел С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Янка Купала і інш. Аднак у сувязі з палітычнымі абставінамі і распрацаванымі партыйнымі ўладамі курсам на “зліццё” нацый і нацыянальных моў, лёс гэтага праекта, так як і лёс многіх яго распрацоўшчыкаў, аказаўся трагічным. А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а таксама ад некаторых папярэдніх прапаноў Тарашкевіча. Менавіта на аснове гэтага праекта 26 жніўня 1933 года СНК БССР зацведзій пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абявязковы для ўсіх арфаграфічныя правілы.

А ў 1934 годзе на аснове пастановы быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”. У ім было ўведзена 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:

  • Не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне;

  • Зычныя асновы на К, Т, Ц, Ч у спалучэнні з суфіксальным С перадаваліся літарай Ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны Д перад суфіксальным С захоўваўся: завадскі, грамадскі.

Аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларускага правапісу. Вось некаторыя непаслядоўнасці перадачы на пісьме галосных і зычных:

  • Ненаціскны галосны О ў іншамоўных словах абазначаўся літарай А: камісія, арганізацыя; выключэнне складалі словы з канцавым О: брутто, нето, а таксама інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы, якія пісаліся на ўзор рускай мовы: соцыялізм, комунізм, рэволюцыя;

  • Захаванне ў запазычаных ўласных імёнах Э, Е, а таксама пачатковых В, О, Т, СЧ: Шэўчэнка, Нева, Владзімір, Орол.

беларуская граматыка для школ Б.Тарашкевіча. Рэформа 1933 г.

  1. “тарашкевічаўскі” (1918-1933) Б. Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ” – першы удалы вопыт стварэння нарматыўнай граматыкі бел мовы, якая з 1918 па 1929 вытрымала 5 перавыданняў.

  2. Паслярэформенны (1933-90-я гг.) – рэформа беларускага правапісу.

  • не абазн асімілятыўную мяккасць на пісьме

  • к т ц ч +с =ц брацкі

Захаванне ў запаз словах э е і вотсч Нева, Владзімір +11 слоў пра рэввалюцыю (комунізм, рэволюцыя

  1. Удакладненні правапісу (Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн.: Весці АН БССР, 1959г.). Навуковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу” (19-20 лістапада, 1992г.).