Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

2. Спрадвечна беларуская лексіка і яе падгрупы.

Спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць, безумоўна, уласнабеларускія словы, якія адносяцца да перыяду фарміравання і развіцця самастойнай беларускай народнасці, а пасля нацыі. Перыяд ад 14 ст. – да нашага часу.

- назвы атмасферных з’яў і паняццяў: заранка, золак, надвор’е¸ спёка, цемра.

- назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, красавік, палетак, прастора.

- назвы абстрактных паняццаў: абавязак, абставіны.

- назвы тэрміналагічнага характару: клічнік, прымаўка.

- назвы дзеянняў і працэсаў, псіхалачічнага стану: адказаць, адлюстраваць, спачуваць, хіліць.

- словы: абапал, бусел, будаваць, ачуняць, гаспадар, сяліба, сейбіт, гаворка, гушчар, здань, абрус, волат, лазня, клопат, алешнік, вясёлка, хвароба, хустка.

Фанетычныя прыкметы:

- поўнагалоссе: вораг, салодкі

- прыстаўныя: вокліч

- спалучэнне ры,лы: дрыжаць

На якія групы падзяляецца сучасная беларуская лек- сіка паводле паходжання?

Паводле крыніц і характару паходжання ўся беларуская лексіка падзяляецца на дзве фупы:

I - спрадвечна беларуская (агульнаславянская, усходнеславян-ская і ўласнабеларуская);

II - запазычаная.

3. У чым спецыфіка спрадвечна беларускай лексікі?

Спрадвечна беларуская лексіка - гэта словы, якія існуюць у беларускай мове спакон вякоў (яны перайшлі з агульнаславянскай ці ўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на ўласна беларускім лексічным матэрыяле). Яе падгрупы і называюцца адпаведна: агульнаславянская, усходнеславянская і ўласнабеларуская.

4. Чым характарызуецца агульнаславянская лексіка?

Агульнаславянская лексіка бытуе ў беларускай і ішпых славянскіх мовах:

хлеб (у беларускай і рускай); хліб (ва ўкраінскай); сНІеЬ (у польскай і чэшскай); хляб (у балгарскай).

Гэта словы, атрыманыя з праславянскай мовы. У тэматычным плане агульнаславянская лексіка вельмі шырокая - ахоплівае ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця. Да прыкладу: чалавек, рука, вока, вада, лес, зіма, зямля. Сюды адносіцца большасць займеннікаў і службовых слоў.

! У беларускай мове агульнаславянскія словы набылі своеасаблівае фанетычнае аблічча і характарызуюцца поўнагалоссем, дзеканнем, цеканнем, яканнем, наяўнасцю прыстаўных гукаў: палон, дзесяць, спяваць, возера. Гэтая лексіка складае прыкладна чвэрць усіх слоў, якімі мы карыстаемся.

5. Чым характарызуецца ўсходнеславянская лексіка?

Усходнеславянская лексіка бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах: дзед, сястра, маці, куст, сям я, бяроза, воўк.

Фарміраванне і ўзбагачэнне слоўніка ўсходнеславянскага перыяду адбывалася пераважна за кошт уласных рэзерваў мовы: ад агульнаславянскіх слоў утвараліся ўсходнеславянскія: ад сяло - селянін, ад племя - пляменнік.

Словы ўсходнеславянскай лексікі знаходзім ва ўсіх сферах гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця: жапейка, вяроўка, сорак, трэць, тулава, шчака, карова, мяцеліца, пагост, сутнасць.

6. У чым галоўная адмвтнасць уласнабеларускай лексікі?

Уласнабеларуская лексіка бытуе толькі ў беларускай мове: берасцянка, лявоніха, сківіца, араты, ухапіць.

Гэтыя словы складаюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы ў параўнанні з лексічным складам рускай і ўкраінскай моў.

Узнікненне ўласнабеларускай лексікі звязана з фарміраваннем беларускай народнасці і нацыі. Сюды адносяцца словы, якія:

- сталі ў беларускай мове агульнаўжывальнымі: абапал, ачу-шіць,поспех, волат;

-утвораны ад агульнаславянскіх каранбў з дапамогай менавіта беларускіх словаўтваральных сродкаў: авечка, печка, сцежка, спявак, сейбіт;

-перайшлі ў літаратурную мову з беларускіх гаворак: сківіца, хустка, аберуч;

- абазначаюць уласнабеларускія этнічныя паняцці: дранікі, мачанка, зацірка, батлейка.

  1. Што ўяўляв сабой запазычаная лвксіка і як яна з'яві- лася ў бвларускай мовв?

Запазычаная лексіка - словы іншамоўнага паходжання: з рускай (бальшавік, ваенрук, ураўненнё); з польскай (цуд, тлусты, пакунак); з грэчаскай (гіпотэза, камедыя, філасофія); з лацінскай (глобус, акварыум, натарыус) і.г.д.

Гэтая лексіка пранікала ў беларускую мову на працягу ўсяго яе развіцця па розных прычынах, асноўныя з якіх - сацыяльна-эка-намічныя і дзяржаўна-палітычныя кантакты між народамі. Працэс запазычання можа ісці непасрэдна з моў-крыніц або праз пасрэдніцтва іншых моў (словы з неславянскіх моў часцей за ўсё пранікаюць праз рускую і польскую, радзей - праз чэшскую мову). Шляхоў запазычання два: 1) вусны - пры непасрэдных моў-ных зносінах носьбітаў розных моў; 2)пісьмовы (праз пераклады і кнігі, праз сродкі масавай інфармацыі і афіцыйныя дакументы, праз прьіватнае ліставанне).

Самыя даўнія запазычанні з неславянскіх моў у беларускую мову праніклі з грэчаскай, лацінскай, татарскай, італьянскай, фран-цузскай, нямецкай. У наш час слоўнік значна папоўніўся англійскімі словамі, што з'яўляецца вынікам развіцця гандлю, бізнесу, марке-тынгу, актывізацыі кантактаў паміж дзяржавамі.

СПРАДВЕЧНА БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА: Уласная лексіка — гэта сукупнасць слоў, якія спрадвечна бытуюць у беларускай мове. У складзе гэтай лексікі выдзя-ляюцца агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія і бела-рускія словы.

  1. Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.

См 42

  1. Транслітарацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе. Барацьба за чысціню мовы.

  2. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.

Лексіка беларускай мовы ўвесь час змяняецца ў працэсе гістарычнага развіцця грамадства. Разам са зменамі ў навуцы і тэхніцы, вытворчасці і культуры, грамадскім ладзе і эканоміцы слоўнікавы склад мовы пастаянна павялічваецца, абнаўляецца за кошт узінікнення новых слоў, якія адлюстроўваюць гэтыя змены ў жыцці народа.

Адначасова ў лексіцы назіраецца і адваротная з’ява – знікненне слоў. Такім чынам лексіка – вельмі адчувальны барометр, які хутка рэагуе на змяненне рэалій чалавечага і грамадскага жыцця. У выніку ўжыванне адных слоў частае, актыўнае, а другія словы як бы затухаюць у сваім ужыванні, з меншай частотнасцю гучаць у мове. Паводле ступені ўжывання лексіка падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Да актыўнай лексікі адносяцца:

  • Усё сучасныя прывычныя агульнаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці і адцення навізны. Напрыклад, стылістычна нейтральныя агульнанародныя словы, што ўжываюцца ў розных стылях мовы і вядомыя ўсім яе носьбітам. Вада, дарога, дом, лес, сёння, учора і г.д.

  • Тэрміны розных галін навукі, тэхнікі, культуры, якія часта выкарыстоўваюцца ўсімі носьбітамі мовы. Алфавіт, алмаз, радыус, квадрат, стронцый, інсульт, акумулятар, стакоўка.

Да пасіўнай лексікі алносяцца рэдкаўжывальныя, зразумелыя, але непрывычныя з-за сваёй устарэласці ці навізны словы: воласць, вярста, самін, электрашокер, спорнсар, прэзентацыя.

Устарэлыя словы:

Прычыны пераходу з актыўнага лексічнага складу ў пасіўны:

  1. Перастаюць існаваць як сучасныя рэаліі асобныя пардметы, бытавыя рэчы, звужаецца сфера функцыянавання паняццяў у сувязі з чым і адпадае неабходнасць у выкарыстанні іх назваў.

  2. З развіццем і ўдасканаленнем лексікі як сістэмы на змену адным структурам прыходзяць іншыя, больш дасканалыя ў структурных і сістэматычных адносінах, больш сістэмныя і лаканічныя.

З улікам такіх акалічнасцей устарэлыя словы падзяляюць на гістарызмы і рахаізмы:

Г і с т а р ы з м ы – гэта назвы тэх прадметаў, з’яў і паняццяў, якія зніклі з сучаснай рэчаіснасці, “сталі гісторяй”. Назвы грамадстка-палітычных паняццяў: баярын, аброк, войт, земства. Назвы прылад працы: саха, стпу, церніца. Зброі: дзіда, калчан.

Гістарызмамі могуць быць і словы якія не так даўны увайшлі ва ужыта, але з-за змен у грамадстве выйшлі з ужытку: працадзень, будзёнаўка, лікбез.

А р х а і з м ы – словы, якія з’яўляюцца ўстарэлымі назвамі тых прадметаў і паняццяў, што існуюць у сучаснай мове, але абазначаюцца іншымі словамі: раць – войска, тлумач – перакладчык, скрыжалі – законы.

Н е а л а г і з м ы – гэта новыя словы ці новыя значэнні вядомых слоў, якія называюць новыя прадсметы, з’явы сучаснай рэчаінасці і не страцілі адцення навізны: аквамабіль, аўтабан, галаграфія, ёгурт,

Як толькі страчваюць адценне навізны – перастаюць быць неалалімамі. Касманаўн, касмадром, акванаўт – 60-я гг. – неалагізмы, цяпер – не.

Лікбез, наркам - 20-30 гг.

Трэба адрозніваць наватворы асобных аўтараў – а к а з і я н а л і з м ы або індывідуальна-аўтарскія неалагізмы, якія ствараюцца майстрамі слова з пэўнымі стылістычнымі мэтамі і рэалізуюць сваё значэнне ў пэўным мастацкім тэксце. Аказіяналізмы не ўваходзяць у агульнанародную мову, не становяцца яе набыткам. Ранішні раззязюлены лес. Я у сад хачу! У той прасторны сад, дзе вішанна, яблычна і грушна.

  1. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку: дыялектызмы, тэрміналагічная і прафесійная лексіка, жарганізмы і аргатызмы. Выкарыстанне ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Патэнцыяльныя словы і аказіяналізмы. Слэнгіраванне камп’ютэрнага маўлення, лексічныя працэсы ў інтэрнэт-выданнях.

Паводле сферы ўжывання неаднароды. Ён падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага выкарыстання.

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца:

  • Словы, якія бытуюць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і ўласцівыя ўсім стылям беларускай мовы: возера, лес, холадна сорак. Гэтыя словы зразумелыя ўсім носьбітам мовы. Яны бытуюць як ў літаратурнай мове, так і ва ўсіх мясцовых гаворках і складаюць самую шматлікую групу слоў, якой карыстаюцца ўсе члены грамадства. Словы гэтай групы часцей за ўсё ўзніклі ў агульнаславянскі альбо агульнаходнеславянскі перыяд. Аснова слоўнікавага фонды мовы.

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, якія бытуюць на пэўнай тэрыторыі, у асяроддзі людзей пэўнай прафесіі ці сацыяльнай групы. У залежнасці ад сферы бытавання такая лесіка падзяляецца на д ы я л е к т н у ю (абласную), с п е ц ы я л ь н у ю (прафесійна-тэрміналагічную) і ж а р г о н н у ю.

Лексічны склад мовы

Дыялектная лексіка (абласная) – словы, уласцівыя адной тэрытарыяльна абмежаванай гаворцы альбо дыялекту і не пашыраныя ў літаратурнай мове.

На Беларусі 2 дыялекты: паўночна-усходні, паўднева-заходні, а таксама вылучаюць у асобную групу брэсцка-пінскія гаворкі.

Віды дыялектызмаў:

  1. Лексічныя д. – словы невядомыя літаратурнай мове. Сярод іх выдзяляюцца уласналксічныя і этнаграфічныя д. Уласналексічныя – з’яўляюцца мясцовымі назвамі агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, якасцей і з’яў. Грубка, столбік – печка. Этнаграфічныя – мясцовыя назвы прадметаў, з’яў не вядомыя ў іншых рэгіёнах: ёўня, восень, сушня – усх. Беларусь, памяшкнанні для сушкі сена.

  2. Семантычныя дыялектызмы – агульнавядомыя словы, якія ў пэўнай мясцовасці маюць уласнае значэнне, якое адрозніваецца ад агульнавядомага. Мост на Гомельшчыне – падлога.

  3. Фанетычныя – словы, якія адлюстроўваюць якую-небудзь фанетычную асаблівасць гаворкі. Напрыклад, вымаўленне ў мінска-маладзечанскіх гаворках (о) настоўнік, проўда.

  4. Граматычныя - адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: гадуіць, рашаіць, нося, молоця.

  5. Словаўтваральныя – словы, якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных словатваральнымі сродкамі: прыножак – падножка, вяшак – вешалка.

Выкарыстоўваецца ў літратуры для надання мясцовага каларыту.

Прафесіная і тэрміналагічная лексіка.

У лексічным складзе мовы пэўнае месца займаюць словы, якія адносяцца да спецыяльнай лексікі, таму што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыльнасці або прафесіі, а таксама прадстаўнікамі озных галін навукі і тэхнікі.

Спецыяльна лексіка падзяляецца на: тэрміналічную і прафесійную.

Тэрміны – словы ці словазлучэнні, якія дакладна абазначаюць пэўныя паняцці навукі, тэхнікі, мастацтва, вытворчасці. Напрылад, геаметрыя – круг, ромб, квадрат, архітэктура – апсітд, неф, карніз. Асаблівасць тэрміналогіі – адсутнасць мнгазначнасці, сінаніміі, аманіміі.

Прафесійная лексіка, прафесіяналізмы – словы, характэрныя для людзей пэўнай прафесіі распаўсюджаныя ў гутарковай мове або ўжытыя ў мастацкім творы. Тэрміны – выключна афіцыйныя, прафесіяналізмы – паўафіцыйныя, ненарматыўныя назвы, якія бытуюць у гутарковым стылі. У журналістаў – падводка, звучок, махнатка, даць у вуха.

Жаргонная і аргастычная лексіка.

Ж а р г о н – умоўная гаворка якой-небудзь сацыяльнай і прафесійнай групы людзей, штучна створаная з мэтай абасобіцца схаваць свае намеры, дзеянні, насычаная своеасаблівымі элементамі.

Ж а р г о н н ы я с л о в ы – пераасэнсаваныя, метафарызаваня, часам фанетычна скажоныя словы літаратурнай мовы: ласома - салома, завязаць – парвць з нечым.

Аргатызмы – разнавіднасць жаргонаў – штучныя, засакрэчаня словы, якімі карыстаюцца дэкласаваныя элементы (жулікі, злодзеі), дамушнік, мент, урка.

  1. Стылістычныя разрады беларускай лексікі. Адметнасць функцыянавання лексічных пластоў вуснай і пісьмовай формаў.

Стыль – разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам зносін паміж людзьмі у той ці іншай сферы іх дзейнасці, характарызуецца пэўным адборам і арганізацыяй моўных сродкаў.

Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы (размоўны).

Словы беларускай мовы, якія выконваюць толькі намінатыўную функцыю, не маюць стылістычнай афарбоўкі, у аднолькавай ступені ужываюцца ва ўсіх стылях мовы – нейтральныя альбо межстылёыя.

Кніжная лексіка – словы, якія пераважна ўжываюцца ў навуковай і вучэбнай літаратуры, афіцыйна-справавых дакументах, публіцістыцы.

Словы, якія штодзенна жываюцца ў неафіцыйных і бытавых зносінах адносяцца да гутарковай лексікі.

Агульныя заўвагі

Сучасная беларуская літаратурная мова мае разгалінава-ную сістэму разнастайных с т ы л я ў'. У гэтай сістэме дастат-кова выразна размяжоўваюцца навуковы, афіцыяльна-дзелавы, публіцыстычны, паэтычны і іншыя стылі.

Адметнай адзнакай любога стылю сучаснай беларускай мовы з'яўляецца лексіка з яе спецыфічнымі разрадамі слоў, якія адрозніваюцца ступенню сваёй ужывальнасці, мэтамі і ўмовамі выкарыстання ў працэсе зносін паміж людзьмі. Адны словы вельмі пашыраны і ўжываюцца ў розных стылях літа-ратурнай мовы, а другія, наадварот, маюць абмежаванае па-шырэнне і выкарыстоўваюцца толькі ў пэўных стылях.

У стылістычных адносінах лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную, кніжную і" раз-моўную.