Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Все лекции.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

3. Пад уплывам арфаграфіі.

  • Вымаўленне [і] без прыстаўнога [j] у пачатку слова

  • Вымаўленне [э] у часціцы не і прыназоўніку без, калі яны стаяць перад словам з націскам на першым складзе

  • Цвёрдае вымаўленне [з] і [с] перад мяккімі зычнымі

Арфаэпія – сукупнасць нормаў, якімі забяспечваецца адзінства гукавага афармлення нацыянальнай літаратурнай мовы, іншымі словамі, гэта збор правіл аб аднастайным вымаўленні гукаў, слоў, фраз, вучэнне аб нормах літаратурнага вымалення.

Сучасная беларус. Мова пачала фарміравацца ў 19 ст на базе народных гворак голоўным чынам цэнтральнай часткі беларусі. Фарміраванне сістэмы павілаў бел арфаэпіі цесна звязана з фарміраваннем арфаграфіі. Нягледзячы на складаны і супярэчлівы працэс выпрацоўкі арфаэпічных нормаў у бел мове ужо існаваў шэраг фанет рысаў. Якія былі агульнапрынятымі для таго часу:

  • асімілятыўная мяккасць зычных (снег)

  • цвердае вымаўленне шыпячых, р і ц (часнок)

  • вымаўленне а замест о і э ў перым пераднаціскным складзе, але гэтыя асаблівасці не былі кадыфікаваны.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі бел мова атрымала пэўныя магчымасці для свайго развіцця і ўзбагачэння. Гэтаму садзейнчаў рост кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі, актыўнае пашырэнне ўжытку бел мовы у вусных зносінах, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў.

Кадыфікацыі бел мовы спрыяла пастнова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правпісу” 1933.

Другая ўрадавая пастанова “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу” 1957 ліквідавала некаторыя супярэчнсці ў правілах.

Прычыны адхілення ад норм беларускага літаратурнага вымаўлення.

  1. захаванне ў мове дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі (у гаворках па-рознаму вымащляецца суф. ся – стаіўса, стаміўсо)

  2. уплыў арфаграфіі. Пры фанетычнім прынцыпе – супадае, пры марфалагічным – не.

  3. Недастатковае засваенне арфаэпічных нормаў рускай і бел моў. Зблытванне гэтых нормаў.

  1. Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення: галосныя націскныя і ненаціскныя, зычныя ў моцных і слабых пазіцыях, гукі на стыку слоў. Вымаўленне галосных.

Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення:

  • Правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый

  • Правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях (вымаўленне гукаў слабых пазіцый)

  • Правілы вымаўлення запазычаных слоў

1. Заўсёды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ж], [ш], [дж], [ч].

2. Вымаўленне фрыкатыўнага працяжнага гука [г].

3. Глухі зычны [к] перад звонкімі можа вымаўляцца як выбухны [г].

4. Вымаўлення як аднаго гука афрыкат [дж], [дз], [дз’].

Вымаўленне мяккага [дз’] замест мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы.

5. Цвёрда вымаўляецца афрыкаты [ц] (цана, цэгла, крыніца) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы этымалагічна мяккага [т’] (цень, цёмны), а таксама на месцы [т] цвёрдага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – у хаце).

6. Вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з’] і [с’] (сеяць, змена).

7. Цвёрдае вымаўленне губных зычных [б], [п], [м], [ф].

8. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [шш]ытак.

9. Шыпячыя зычныя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы.

+ памякчэнне з, с не адбываецца перад заднеязычнымі г, к, х: згінуць, скінуць, схіліць.

+ у форме Д. і М. склону таксама памякчэнне не адбываецца: у назве, у Літве, на прызбе.

Асаблівасці вымаўлення зычных на стыку слоў:

  1. Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў нама адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца: не гор[ж] за іншых, пры запавольненым тэмпе азванчэнне не адбываецца: не гор[ш] за іншых.

  2. На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе канчаецца на цвёрды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэнне не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя [з] і [с] змякчаюцца: бе[з’] мяне. Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес.

  3. На стыку слоў шыпячыя перад свісцячымі змяняюцца толькі па глухасці-звонкасці: рэ[ш] салому. Свісцычыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: [ж] жартам.

Арфаэпічныя нормы вымаўлення галосных (ад націску, ад суседніх гукаў):

1. Аканне (калі у 1 пераднаціскным складзе галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а]): воды – вада, рэкі – рака.

2. Яканне – вымаўленне ў 1 пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных гука [’a]: вясна.

3. Часціца не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу якання, калі наступнае слова пачынаецца націскным складам.

У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цердых-мяккіх зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваецца дзеканню і цеканню, г.зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад галоснымі [э], [і]: тэма. Выключэнне – словы з суфіксамі –ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -(ей)ск-, -(е)ец-: каранцін.

У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвёрдых зычных захоўваецца не пад націскам [э]: эпоха, тэорыя. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля [р] і [ц] вымаўляецца [ы]: брызент, дрызіна.

Захоўваецца [э] у 1ым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, сезон. Выключэнне – даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант, каляндар.

У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо, Токіо.

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя.

1. вымаўленне галосных

- пад націскам галосныя вымаўляюцца выразна

- галосныя і, ы у ненаціскным становішчы захоўваюць сваю якасць: добры, прачытаць

- у пачатку слова і выражае ёт, а таксама ў сяр пасля галосных, ь і ‘

Паслы слова на зычны (акрамя гкх) і – вымаўл як ы ён ышоў

  • галосны у выразна вымаўляецца і не пад націскам.

  • Галосныя о, а, э не пад націскам вымаўля як а. цэны – цана

  • Аканне. Яканне – характ асабл бел мовы

  • Для бел мовы не зарактэрна спалучэнне галосых у межах длява, толькі на стыку марфем. І запазычаых (заараны, вуаль).

Моцная пазіцыя для зычнага: перад галоснай або санорнай

  1. Нормы літаратурнага вымаўлення зычных і спалучэнняў зычных, некаторых граматычных формаў. Арфаэпічная норма і культура маўлення.

Гл. №22

Вымаўленне зычных:

-гук р – толькі цверды

- перад галоснымі, зычнымі, на канцы слова цверда вымаўляецца афрыката ч

- у бел мове г – фрыкатыўны, у запазычаных г – выбухны (гузік, ганак, гонта, швагер)

- дж – цв, зв афрыката

- дз - зв, мяк афрыката.

- наяўнасць падоўжаных зычных

Вымаўленне спалучэнняў зычных:

  • аглушэннена канцы

  • дч, тч – чч

  • шс, жс – сс

  • з, с перал г,к, х не памякчаюцца

Асаблівасці беларускага рускага вымаўлення:

  • дзеканне

  • цеканне

  • ж,ш,дж, ч, ц – заўседы твердыя, не маюць мяккіх адпаведнікаў

  • у бел мове ў замест в

На стыку слоў:

- дзейнічаюць фанет законы.

  1. Вымаўленне на тэлебачанні і на радыё. Інтэрферэнтныя з’явы ў вымаўленні і шляхі іх пераадолення. Дэфекты вымаўлення Прафесійныя “хваробы” ў аўдыёвізуальных СМІ: “каша ў роце”, празмерная лабіялізаванасць, дзеканне/цеканне.

Радыё і тэлебачанне з’яўляюцца ўзорамі літаратурнага вымаўлення, прапагандыстамі чысціні мовы. Але часам і ў артыстаў і ў дыктараў яно супярэчыць устаноўленым нормам.

Самыя пашыраныя выпадкі парушэння норм вымаўлення:

  • [Ч’]: ні[ч’о]га

  • Парушэнне дзекання і цекання: людзі

  • Замест дж – д+ж: хад+жу

  • Выбухны г замест фрыкатыўнага: ша[г]нуў

  • Э замест о ў першай асобе дзеясловаў множнага ліку: збяр[э]м

  • Суфікс -іва- замест –ва-: паблісківалі

  • Асіміляцыя з і с перад мяккімі зычнымі і : пе[сн’]я

  • Разнабой у націску: узяліся

  • Няправільнае ўжыванне канчаткаў: канцэрт[у]

  • Націскны а замест о: над[а]йваюць

  • О замест а: пл[о]цім

  • О замест э: с[ц’о]рлася і іншыя.

Таксама для аўдыёвізуальных СМІ характэрны некаторыя прафесійныя хваробы: “каша ў роце” (недакладнае і незразумелае вымаўленне слоў і іх канчаткаў), празмерная лабіялізаванасць (дадатковая артыкуляцыя губ), дзеканне/цеканне не па правілах.

Моўныя зносіны на тэлебачанні заўсёды зарыентаваны на асобу. Яны вызначаюць абавязковую дыялагічную мову вядучых, дыктараў. У параўнанні з бытавымі зносінамі мова ТБ больш нарматыўная, мае больш ацэначных элементаў, хоць і не відавочна выражаных.

Мова радыё змяшчае ў сабе фрагменты ўсіх іншых відаў вуснай моўнай дзейнасці: вусны дыялог, фальклор, лісты да рэдакцыі, навуковая і мастацкая літаратура, тэатральная пастаноўка і інш. Асаблівае значэнне мае прынцып дыялога.

Радыёвяшчанне як сродак СМІ выкарыстоўвае мову ў яе вуснай форме і з’яўляецца ўнікальным семіятычным відам моўнай дзейнасці. Па сваей прыродзе мова радыё блізкая да публічнай. Але прамоўцы на радые пазбаўлены магчымасці выкарытсоўвць міміку і жэсты.

Адкрытая ў 1925 годзе пешая не Беларусі радыёстанцыя пачала вяшчанне на беларускай мове. Разам з тэатрам радыё з’яўляецца ўзоорам літаратурнага вымаўлення, прапагандыстам чысціні мовы.

Парушэнні правіл на радыё:

  • неўласцівы бел мове ч мяккі (Ніч’ога)

  • парушэнне дзекання і цекання (дверы)

  • замест афрыкаты дж – д+ж

  • выбухны г замест фрыкатыўнага

  • асіміляцыі

  • разнабой у націсках

  • пры недастатковай меладычнай арганізацыі сінтагмаў і фраз узнікаюць паўзы, якія падзяляюць моўную плынь неадпаведна сэнсу выказвання.

  • Кепскае гукавае афармленне

Беларускія інтанацыі вылучаюцца павольным тэмпам маўлення. Адсутнічае прыкметная якасная рэдукцыя ненац складоў. Гэта надае фразам асаблівае рытмічнае гучанне.

  1. Графіка. Узнікненне пісьма Этапы развіцця пісьма Піктаграфічнае, ідэаграфічнае і фанаграфічнае пісьмо. Звесткі з гісторыі графікі.

Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні пры перадачы мовы.

Першапачатковыя формы пісьма ўзніклі прыкладна 5 тыс. г. таму назад, таму пісьмовая мова – другасны набытак чалавека, своеасблівае адлюстраванне вуснай мовы.

Пісьменнасць – адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. Па сутнасці ўся гісторыя цывілізацыі, прагрэс чалавецтва звязаны з пісьмом, якое пераадольвае прастору і час. Пісьмо – настолькі важнае і зручнае вынаходніцтва чалавека, што ў мінулым у многіх народаў свету існавала ўяўленне аю яго боскім паходжанні.

Доўгім шляхам ішло развіццё пісьма: ад малюнкаў прадметаў да літар.

Віды пісьма:

  • Піктагарфічнае (пісьмо малюнкамі)

Уяўляе сабой цэлае, не расчлянёнае на словы, паведамленне ў малюнках. Моўныя формы тут не раскрываюцца. Ім карысталіся індзейцы Амерыкі, жыхары Афрыкі і Аўстраліі, некаторыя малыя народы Сібіры. Сёння: дарожныя знакі, указальнікі, біркі на вопратцы, знак аптэкі, смайлікі.

  • Ідэаграфічнае (пісьмо паняццямі)

Кожны знак служыць сімвалам паняцця, якое стаіць за словам. На пачатку пры пераходзе ад піктаграфіі да ідэаграфіі выкарыстоўваліся тыя ж самыя малюнкі, але значэнне іх мянялася. Паступова колькасць знакаў павялічвалася, яны станавіліся больш спрошчанымі, умоўнымі. Знакі ідэагарфічнага пісьма ператварыліся ў іерогліфы (шумерскае і егіпецкае пісьмо; кітайская мова – 40000 іерогліфаў).

+ матэматычныя знакі, лічбы, хімічныя сімвалы.

  • Складовае (сілабічнае)

Пачало фарміравацца ў 2 тысячагоддзі да н.э.

Кожны знак абазначае склад (шумеры, егіпцяне, старажытнаіндыйскае, эфіопскае пісьмо)

Індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо.

  • Фанаграфічнае (літарна-гукавое)

Кожная літара – гук.

Сучасныя славянскія мовы.

1 літарная сістэма – фінікійцы. Яна была кансанантнай (зычныя). У сярэдзіне 2 тыс. Да н.э. вынайшлі літары для зычных і размясцілі іх у строга замацаваным парадку – стварылі алфавіт. У ім было 22 літары.

У 9 ст. да н.э. з фінікійскім пісьмом пазнаёміліся грэкі. Яны крыху змянілі абрысы літар і назвы, напрамак пісьма (пачалі пісаць злева направа), абазначылі літарамі яшчэ і галосныя, такім чынам узнікла кансанантна-вакалічнае пісьмо.

Старажытная беларуская мова карысталася традыцыйным кірыліцкім алфавітам. Да 16 ст. усё было рукапісным. У 1517 г. Скарына заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. На аснове кірыліцы Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя і радковыя літары. Кірыліцай карысталіся на Беларусі да канца 17-пач.18 ст. Пасля 1696 г. афіцыйнай мовай на Беларусі становіцца польская. Да самага пачатку 20 ст. беларусы карысталіся лацінкай і кірыліцай.

Традыцыйная кірыліца к гэтаму часу моцна змянілася. Напрыклад, па загаду Пятра І была ўведзена грамадзянская азбука.

Грамадзянская азбука развівала кірыліцу. За тысячагоддзі ва ўсіх славян было ўведзена ўсяго некалькі новых літар: э (узаконена Пятром І), й (1735г.), ё (1797г., Карамзін). У беларускім варыянце кірыліцы – ў, ’, і, дж, дз. У такім змененым выглядзе беларускі алфавіт захаваўся да нашых дзён. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт быў замацаваны як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы.

Пісмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. Карыстацца вуснай мовай для абмену думкамі можна толькі у працэсе непасрэдных зносін людзей. Аднак, у сувязі з ростам грамадскай дзейнасці людзей узнікла неабходнасць фіксаваць і запісваць нейкія звесткі. Неабходна было пісьмо.

Пісьмо – форма фіксацыі вуснай мовы, што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і у часе.

У розных народаў пісьмо ўзнікла ў розны час. Вызначаюць 4 віды пісьма: піктагарфічнае, ідэаграфічнае, складовае, літарна-гукавае.

Першыя спробы пісьма – у эпоху першабытага лду. Мамы старажытны від пісьма – піктаграфія – малюнкавае пісьмо. Малюнак схематычна перадаваў агульы сэнс выказвання, але не адлюстроўваў падўзелу на словы. Элемены піктаграфіі выкарыстоўваюцца і цяпер.

2-і від пісьма – ідэаграфічнае. Яно ўзнікла ад неабходнасці перадачы не выаказвання, а асобнага паняцця. Намаляваная нага – ходзіць.

Ператварэнне малюнкаў у ўмоўныя знакі прывяло да узнікнення у старажытнм Егіпце іерогліфаў. Сучаснае кітайскае пісьмо. (больш за 40 тыс іерогліфаў)

3-і від пісьма – складовае (сілабічнае)пачаў фарміравацца ў 2 тыс да н.э. Кожны знак абазанчае не слова, а склад Таму ў параўн з іншымі гэта пісьмо мае менш знакаў, і дакладней адлюстроўвае фанет і грамат склад слова.

Складовае – сучасне індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо.

Фанаграфічнае – або літарна-гукавае, у якім кожная літарат абазначае асобны гук.

Найбольш пашыраныя сістэмы пісьма заснаваны на лацінскі, арабскім і кірылічным алфавітах.

Арабскі – народы Ірана і Аўганістана

Кірыліца –балгарскі, сербскі, рускі, белар.

У сваім развіцці старабеларуская графіка прайшла 3 этапы:

- устаў – характэрызуецца строгай геаметрычнай формай літар, якія пісаліся выразна і асобна адна ад адной. Да 14 ст.

- паўустаў – узнік у сувязі з неабх. пашырэння працэсу пісьма. Больш простае напісанне літар за наіхілам, скарачэнні ў словах.Літ пісалісяя асобна. 3 сяр 14 – да 17 ст.

- скорапіс- ужываўся ў прыватнай перапісцы, афіц-прававай літ-ры.Адсутнасць строгіх форм літар – 15-18 стст.

  1. Сучасны беларускі алфавіт “Лaцінка” і кірыліца кітабы Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.

Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні пры перадачы мовы.

Беларускае пісьмо ў сваёй аснове – літарна-гукавое (для абазначэння асобных гукаў выкарыстоўваюцца графічныя знакі – літары). Літара – умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у пэўным парадку - алфавіт.

Беларускі алфавіт – 32 літары, 10 галосных, 21 зычная. Літара ь гука не абазначае, ёсць ’, дж і дз – дыграфы. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмлўны. Але ён выкарыстоўваецца ў практычных мэтах (слоўнікі, картатэкі). Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы “строгі” алфавіт, г.зн. улічваецца не толькі алфавітнае становішча 1ай літары слова, але і ўсіх астатніх.

У 6 ст. да н.э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свій алфавіт – лацініцу. Яна ўключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары не ўвайшлі, некаторыя змянілі сваё гукавое значэнне, змяніліся і назвы літар. У эпоху Рымскай імперыя лацінка пашырылася ў Еўропе. У сярэднія вякі лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. Лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы.

У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію місію на чале з 2 братамі – Канстанцінам і Мяфодзіем. Мэта – стварэнне славянскай пісьменнасці, пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін пастрыгся ў манахі і атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў. У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай.

З канца 14 стагоддзя на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія выкарыстоўвалі арабскі алфавіт. Яны пераклалі Каран і іншыя тэксты на беларускую мову. З’явіліся кітабы (кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім алфавітам).

Этапы:

  • Устаў (від пісьма, які характарызуецца строгай геаметрычнай формай літар, яны пішуцца строга перпендыкулярна, выразна, асобна)

  • Паўустаў (узнік з неабходнасцю паскарэння пісьма, літары пісаліся з ухілам у правы і левы бок, выкарыстоўваліся скарачэнні)

  • Скорапіс (існаваў з 14 па 18 стагоддзе у прыватнай і афіцыйна-справавой дзейнасці, для літар характэрна строгасць форм, наяўнасць скарачэнняў)

Першая літара заўсёды пісалася чырвоным колерам. Лічбаў не было, але літары выконвалі лічбавае значэнне.

У 1708 годзе па загадзе Пятра І у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву – грамадзянская азбука. Узоры літар былі прапанаваны Іллёй Капіевічам.

  1. Былі выкінуты юс вялікі, юс малы, юс ётаваны вялікі, юс ётаваны малы, амега, ксі, псі.

  2. Спрошчаны знешні выгляд літар.

  3. Замест кірылічных назваў уведзены лацінскія назвы літар.

Паступова алфавіт папаўняўся, з’яўляліся новыя літары: э, й (1735 г.), ё (1797 г., Карамзіным замест іо).

У беларускім алфавіце ў параўнанні з рускім існуюць ў, і, знак апострафа, дыграфы дз, дж.

У 1926 годзе Якаўлеў прапанаваў формулу найбольш эканамнага алфавіта.

А = (З + Г) – (З’ – Г’) + 1

А – агульная колькасць знакаў алфавіта

З – колькасць зычных фанем

Г – колькасць зычных

З’ – колькасць парна-адрознівальных зычных гукаў, фанем і варыянтаў

Г’ - колькасць парна-адрознівальных галосных гукаў, фанем і варыянтаў

Кожная літара мае асноўнае значэнне (гук у моцнай пазіцыі) і другараднае.

Адназначныя літары – маюць адно гукавое значэнне і абазначаюць адзін гук: а, о, ы, э.

Двухзначныя – два асноўных гукавых значэння: парныя цвёрдыя і мяккія, ётавыя галосныя.

Суадносіны паміж гукамі і літарамі паказваюць, што сучасная беларуская графіка заснаваны на двух прынцыпах – складовым і гукавым.

1. Складовы прынцып.

Гукавое значэнне асобных літар выступае толькі ў складзе, які з’яўляецца графічнай адзінкай. Згодна з гэтым прынцыпам ужываюцца двухзначныя літары. Складовы прынцып мае важнае значэнне, бо эканоміць графічныя сродкі: не трэба ўводзіць у алфавіт яшчэ 14 літар для абазначэння мяккіх зычных. Адсутнасць абазначэння гука [j] у пэўных пазіцыях таксама скарачае колькасць літар у беларускай графіцы, эканоміць месца.

2. Гукавы прынцып.

Адзін і той жа гук на пісьме заўсёды абазначаецца адной і той жа літарай. Паводле гэтага прынцыпу ўжываюцца адназначныя літары: а, о, э, у, ы, д, ж, р, т і іншыя.

Алфавіт – сукупнаць літар, размежаваных у агульнапрынятым парадку. Іначай азбука. З2 літары. У кожнай 4 варыянты: вялікая/малаяя, друкаваная/рукапісная

Назва кожнай літары акрамя й,ў,ь і няётавых галосных – гэта склад зычнага гука, абазнач. Літару і галосных э або а.

Асаблівасці беларускага алфавіту:

  • ётавыя

  • дыграфы

  • ў, і

  • у праўн з рускім няма щ,ъ

Парадак літар у алфавіце носіць умоўны характар. Заканамернасць: спачатку ідуць літары, абазн звонкі, а потым глухія.

Асноўныя прынцыпы беларускай графікі:

  • гукавы – адзін і той жа гук абазначаецца напсьме адной і той жа літарай. Па гэтаму прынцыпу ўжываюцца аднзн літары (д,дж, ж,р, ч, т, м, й,ў)

  • складовы – некаторыя гукі абазн на пісьме 2-ма ліарамі – галосн+зычны. Мнагазначныя літары.эканомяць графічныя сродкі – нямі літар для абазначэння мяккасці.

У 1926 годзе М. Якаўлеў вывеў “Формулу пабудовы найбольш эканомнага алфавіта”

А=(З+Г) – (З’ – Г’) +1.

А – агульная колькасць літар у алфавіце.

З – кольк зычных

Г – кольк галосных

З атрыманай агульн колькасці З+Г вылічваецца З’ – Г’, дзе З’ –

а Г’ –

У аснову бел графікі быў пакладзены славянскі кірыллічны алфавіт, створаны на аснове грэчаскага-візантыйскага пісьма. З канца 17 ст. беларускі шрыфт (кірыліца) выкарыстоўваўся мала з-за забароны беларускай мовы. Асно шрыфтам была лацінка да пач ХХ ст.

З канца 14 ст. на бел землях сталі сяліцца татары. Яны выкарыстоўвалі арабскі алфавіт. Кітабы – кнігі, напісаныя на бел мове арабскіх алфавітам.

У 1708 годзе Петр ! у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірылічнага пісьма. Рэфармаваня азбука атрымала назву – грамадзянскай азбукі.

- выключаны юсы, амега, ксі, псі.

- спрошчаны зн выгляд літар

Замест кірылаўскіх назваў уведзены лацінскія

  • новыя літары – э

  • й - у 1735 годзе расійскай акад навук

  • ё – 1797 г. Карамзіным

  1. Сінхроннае і дыяхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі. Гісторыя станаўлення. Уплыў экстралінгвістычных фактараў на беларускую арфаграфію. Адаптацыя правапісу да сацыяльна-эканамічных зрухаў у грамадстве (сістэмнасць – асістэмнасць). Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі.

Сінхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі – вывучэнне на пэўным этапе яе развіцця (апісальная).

Дыяхроннае (гістарычнае) вывучае працэсы змянення правіл арфаграфіі.

Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі.

Сучасная беларуская арфаграфічная сістэма пачала складавацца ў 19 ст., калі жывая народная гаворка стала асновай беларускай літаратурнай мовы. Станаўленню арфаграфічныхнорм садзейнічала інтэнсіўнае развіццё кнігадрукавання.

У сваім развіцці беларуская арфаграфія прайшла 5 асноўных этапаў.

Першы этап – пачатковы – працягваўся да 1906 г.; характарызуецца невялікай колькасцю беларускіх выданняў і адсутнасцю навуковых даследванняў па беларускай мове ўвогуле і арфаграфіі ў прыватнасці. Працы П. Шпілеўскага (1846) не былі надрукаваны і не аказалі істотнага ўплыву на беларускую арфаграфію. Пісьменнікі, якія жылі і працавалі ў гэты перыяд, апіраліся на блізкі ім дыялект, таму выпрацоўка арфаграфічных норм адбывалася стыхійна, непасрэдна ў працэсе друкавання. Значны ўплыў на фарміраванне беларускай арфаграфіі на гэтым этапе аказала літаратурная творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча. Менавіта іх вопыт напісання ўлічваўся пазней.

Другі этап – падрыхтоўчы (1900-1917). Пашырэнне беларускага друкаванага слова. За гэты час выйшла больш за 200 кніг на беларускай мове, з’явіліся беларускія выдавецтвы ( “Загляне сонца і ў наша аконца”), а таксама легальныя беларускія выданні (газет “Наша ніва”, “Дзянніца”). У беларускую літаратуру прыйшлі такія пісьменнікі, як Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч. Робяцца першыя спробы ўнармавання напісання. У 1917 г. братамі А. і Я. Лёсікамі быў апублікаваны дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. выходзяць дапаможнікі “Беларускі правапіс” А. Луцкевіча і Я. Станкевіча, “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” Р. Абіхта і Я. Станкевіча.

Трэці этап – дарэформенны (1918 – 1933) звязаны з іменем Тарашкевіча.

Б. Тарашкевіч нарадзіўся ў Літве. Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбугскага універсітэта, у 1916 выкладаў там грэчаскую і лацінскую мовы, з 1919 выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў педінстытуце. 1920 – загадваў беларускім сектарам дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы.

1921-1922 – дырэктар Вілескай беларускай гімназіі.

1922 – абраны паслом сейма Польшчы.