Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Инструкция о порядке комплектования музейных фондов.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
589.82 Кб
Скачать

Глава 34 паасобнае захоўванне геолага-мінералагічных матэрыялаў

306. Да прадметаў, якія звязаны з вывучэннем зямной кары, адносяцца:

мінералы i горныя пароды;

геалагічныя i палеанталагічныя аб’екты;

матэрыялы з глебы.

307. У склад прадметаў групы мінералаў i горных парод уваходзяць:

разнастайныя калекцыі (сістэматычныя, рэгіянальныя, геахімічныя i іншыя);

асобныя мінеральныя аб’екты (штуфы, пробы, эталоны і іншае);

вырабы i паўфабрыкаты.

308. Асноўным патрабаваннем да захоўвання мінералаў і горных парод з’яўляецца прадухіленне рэзкіх змен тэмпературы, ахоўванне ад вільгаці і пылу.

309. Адбіткі раслін, насякомых, рыб i іншых арганізмаў захоўваюць у ваце ў каробках (скрынях).

310. Маналіты глебы кладуцца ў спецыяльныя скрыні, якія ставяцца да сцен пад вуглом, а пробы глеб, якія вылучаны для хімічнага аналізу, – у шкляныя cлoiкi закаркаванымі.

Глава 35 паасобнае захоўванне батанічных матэрыялаў

311. Асноўнымі відамі батанічных калекцый i матэрыялаў з’яўляюцца гербарыі, батанічныя групы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

312. Расліны павінны быць добра засушаны.

313. Захоўваць гербарыі неабходна ў папках i закрытых шафах. У закрытых шафах таксама захоўваюцца біягрупы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

314. Найлепш класці папкі з гербарыямі ў скрыні з накрыўкамі, якія герметызуюцца ліпкімі стужкамі. У такіх выпадках скрыні магчыма захоўваць i на стэлажах.

Глава 36 паасобнае захоўванне заалагічных матэрыялаў

315. Па кансервацыі заалагічныя матэрыялы падзяляюцца на дзве групы: вадкасныя прэпараты, якія захоўваюцца ў кансервуючых вадкасцях (спірт, фармалін), да ix належаць рыбы, земнаводныя, паўзуны, дробныя млекакормячыя i іншыя, і сухія аб’екты – чучалы, шкуркі i тушкі, шкілеты i чарапы, яйкі i гнёзды птушак, калекцыі бесхрыбетных жывёл.

316. Шкуркі пушных звяроў захоўваюцца ў шафах у падвешаным выглядзе.

317. Для захоўвання набітых тушак птушак i млекакормячых ужываюцца спецыяльныя куфры. У ix жа могуць захоўвацца невялікія чарапы.

Выкарыстоўваюцца два віды куфраў:

куфры з верхняй накрыўкай, якая герметычна зачыняецца (для тушак буйных млекакормячых (лісіца i больш вялікія жывёлы) i набітых тушак буйных птушак (арлы, жоравы i іншыя);

куфры з дзверцамі па баках i скрынямі-латкамі, якія выцягваюцца.

318. Вадкасныя прэпараты адчувальныя да святла, таму ix лепш захоўваць у глухіх шафах.

319. Аб’екты, якія зафіксаваны ў спірце ці фармаліне, захоўваюцца ў шкляных слоіках закаркаванымі.

320. Паталагічныя i мікраскапічныя прэпараты захоўваюцца ў скрынках з гнёздамі i пад шклом альбо на планшэтах адпаведных памераў з ячэйкамі пад шкло.

321. Губкі, кішачнаполасцевыя, асобныя шматшчацінкавыя чарвякі, малюскі, мшанкі, плечаногія, членістаногія, мнаганожкі, iглacкypыя захоўваюцца толькі ў спірце-рэктыфікаце (72–75°) без наяўнасці дабаўкі кіслот i завісей. Kopкi слоікаў шчыльна абмотваюцца ліпкімі стужкамі. Аб’екты павінны знаходзіцца цалкам у вадкасці.

322. Для захоўвання энтамалагічных калекцый выкарыстоўваюцца спецыяльныя шафы, якія шчыльна зачыняюцца, i скрыні, якія выцягваюцца.