Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Инструкция о порядке комплектования музейных фондов.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
589.82 Кб
Скачать

Глава 4 функцыі навуковага супрацоўніка – адказнага захавальніка

32. Захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый, якія знаходзяцца ў фондах музея, музейных экспазіцыях і выстаўках, рэстаўрацыйных аддзелах і майстэрнях, ускладаецца на навуковых супрацоўнікаў аддзела фондаў музея, якія выконваюць функцыю адказных захавальнікаў музейных калекцый (далей – адказныя захавальнікі).

33. Адказны захавальнік прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады загадам кіраўніка музея і па ўзгадненні з галоўным захавальнікам.

34. Адказны захавальнік ва ўстаноўленым парадку нясе персанальную адказнасць за ўлік і захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія знаходзяцца на яго адказным захоўванні, ажыццяўляе свае функцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенай Інструкцыі, унутрымузейнай інструкцыяй і службовымі абавязкамі.

35. Адказны захавальнік абавязаны:

пры прызначэнні на пасаду прыняць на адказнае захоўванне музейныя калекцыі, якія перадаюцца яму паводле загада кіраўніка музея і актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне па форме згодна з дадаткам 1 да дадзенай Інструкцыі;

прымаць па актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне ўсе музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія паступаюць на пастаяннае захоўванне ў музей і размяркоўваюцца паводле пратакола ФЗК па музейных калекцыях, за якія ён адказвае;

забяспечыць своечасовую навуковую інвентарызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый, якія паступаюць яму на матэрыяльна адказнае захоўванне;

сістэматызаваць музейныя прадметы па месцах захоўвання ў адпаведнасці з правіламі захоўвання, складаць тапаграфічныя вопісы;

ажыццяўляць аўтаматызаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый;

ажыццяўляць зверку наяўнасці музейных прадметаў і музейных калекцый з уліковай дакументацыяй у адпаведнасці з зацверджанымі кіраўніком музея бягучымі і перспектыўнымі планамі-графікамі;

сачыць за рухам музейных прадметаў і кожны год прадстаўляць у аддзел уліку (альбо галоўнаму захавальніку) зводныя даныя пра рух музейных прадметаў, якія знаходзяцца на яго адказным захаванні;

праводзіць сістэматычнае назіранне за станам захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцый і прымаць удзел у прафілактычных аглядах, якія праводзяцца згодна з унутрымузейнай інструкцыяй, але не радзей чым адзін раз у 6 месяцаў;

фіксаваць пры наяўнасці пашкоджанняў вынікі аглядаў у акце і, калі ёсць такая неабходнасць, ставіць пытанне пра тэрміновую кансервацыю ці рэстаўрацыю музейных прадметаў;

сачыць за станам абсталявання фондасховішчаў, а таксама за станам замкоў, пломбаў і пячатак. Распячатванне пломбы або пячаткі, пастаўленай адказным захавальнікам, у яго адсутнасць не дапускаецца. У выпадку крайняй неабходнасці распячатвання фондасховішча альбо захавальніцкага абсталявання пры адсутнасці адказнага захавальніка распячатванне фондасховішча ажыццяўляецца камісіяй у складзе трох чалавек з абавязковай прысутнасцю галоўнага захавальніка або кіраўніка музея, а пры адсутнасці апошніх – асоб, якія іх замяшчаюць. Пры гэтым складаецца акт, у якім фіксуюцца прычыны і вынікі распячатвання;

паведамляць галоўнаму захавальніку або намесніку кіраўніка музея па навукова-фондавай рабоце, у выпадку адсутнасці апошніх – кіраўніку музея аб выяўленых парушэннях умоў захоўвання ў экспазіцыйных і выставачных залах (распячатванне фондасховішчаў без адказных асоб, парушэнні пломбаў і пячатак);

кантраляваць рэжымы захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый у фондасховішчах, экспазіцыйных і выставачных залах, прымаць адпаведныя меры для іх стабілізацыі і весці журнал тэмпературна-вільготнаснага рэжыму;

паведамляць галоўнаму захавальніку або кіраўніку музея аб усіх выпадках страты, крадзяжу, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, адхіленняў тэмпературна-вільготнаснага і іншых рэжымаў ад устаноўленых нормаў;

акціраваць усе выпадкі крадзяжоў, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, дакладна фіксуючы абставіны, пры якіх гэтыя выпадкі адбыліся. Да акта павінны прыкладацца фотаздымкі музейнага прадмета, а пры немагчымасці зрабіць фотаздымак – апісанне музейнага прадмета па інвентарнай кнізе або навуковым пашпарце;

аказваць дапамогу камісіям, якія ажыццяўляюць праверку ўліку і захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцый;

прымаць удзел у санітарных днях і кантраляваць уборку памяшканняў у адпаведнасці з правіламі ўнутранага распарадку ў музеі.

36. Адказны захавальнік мае права:

патрабаваць ад галоўнага захавальніка стварэння адпаведных умоў для захоўвання перададзеных яму на матэрыяльна адказнае захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў згодна з нормамі дадзенай Інструкцыі і ўнутрымузейнай інструкцыі;

выносіць прапановы на ФЗК аб мэтазгоднасці набыцця тых ці іншых прадметаў музейнага значэння, аб выдзяленні ў складзе асноўнага фонду калекцыйнага фонду, аб аднясенні музейных прадметаў да асноўнага фонду ці фонду навукова-дапаможных матэрыялаў;

быць членам або прымаць удзел у працы навукова-метадычнага (вучонага) і рэстаўрацыйнага саветаў, ФЗК музея.

37. Пры вызваленні адказнага захавальніка ад службовых абавязкаў кіраўнік музея павінен забяспечыць своечасовае стварэнне камісіі для перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія знаходзяцца на яго матэрыяльна адказным захоўванні, новаму адказнаму захавальніку ў адпаведнасці з дадзенай Інструкцыяй і ўнутрымузейнай інструкцыяй.