Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Инструкция о порядке комплектования музейных фондов.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
589.82 Кб
Скачать

Глава 41 упакоўка твораў графікі

360. Акварэлі, малюнкі i гравюры пакуюцца ў скрыні ў папках, у якіх яны захоўваюцца ў фондах музея.

361. Папкі падзяляюцца на групы па памерах, абгортваюцца ў паперу, кладуцца ў вільгаценепранікальныя падвойныя пакеты i потым гарызантальна ў скрыні. На дно скрыні месціцца пракладка з пенапласту. Усе пустоты ў скрыні запаўняюцца ўпаковачным матэрыялам.

362. Творы графікі павінны ўпакоўвацца манціраванымі ў паспарту, але асобна ад шкла і рам. Перад упакоўкай шкло неабходна заклеіць цэлым лістом паперы ці марляй альбо шырокімі палоскамі ліпкай сінтэтычнай стужкі.

363. Творы графікі ў старой, мастацкай ці аўтарскай манціроўцы не падлягаюць пры ўпакоўцы дэмантажу.

364. Транспарціроўка пастэлей i малюнкаў вугалем дапушчальна толькі ў выключных выпадках у зашклёным выглядзе. Скрыні з зашклёнай пастэллю транспарціруюцца ў вертыкальным стане.

Глава 42 упакоўка скульптуры

365. Разборныя часткі скульптуры пакуюцца асобна.

366. Перад упакоўкай кожны прадмет абгортваецца паперай, якая мацуецца вяроўкай i месціцца ў чахол з белай тканіны. Выкарыстанне глянцавай i парафініраванай паперы забараняецца.

367. Скульптура (акрамя гіпсу) сярэдніх i вялікіх памераў надзейна мацуецца ў скрыні ў залежнасці ад індывідуальных асаблівасцей (планкамі з мяккімі пракладкамі, упорамі з дошак). Пустоты запаўняюцца ўпаковачнымі матэрыяламі.

368. Скульптуры з мармуру пакуюцца па адной у скрыню. У выпадку ўпакоўкі дзвюх скульптур у адну скрыню яны паміж сабой раздзяляюцца надзейнай сценкай i добра замацоўваюцца.

Глава 43 упакоўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

369. Пры ўпакоўцы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва кожны з іх абгортваецца тонкай паперай, потым ватаю, жгутом з лігніну, зноў паперай i перавязваецца. Кожная дэталь абгортваецца асобна.

370. Пры ўпакоўцы найбольш крохкіх твораў разам з абгортваннем мяккімі матэрыяламі ix трэба размяшчаць у невялікіх скрынях з фанеры ці кардону, а потым – у агульную скрыню.

371. Надзвычай каштоўныя i крохкія творы абгортваюцца ў паперу i пакуюцца кожны ці ў спецыяльны футарал, які зроблены па ix форме, ці ў індывідуальныя кардонныя, а потым у фанерныя скрыні.

372. Фанерныя скрынкі ці футаралы з творамі пакуюцца ў агульную скрыню, i пустоты шчыльна набіваюцца ўпаковачнымі матэрыяламі.

373. Скрыні для ўпакоўкі тканін павінны быць забяспечаны засцерагальнай унутранай накрыўкай i здымнымі паліцамі, на якія кладуцца тканіны. Яны пакуюцца ў скрыню без залішніх згінаў i перакладаюцца паперай.

374. Папярэдне тканіны змяшчаюцца ў вільгацеўстойлівыя пакеты.

375. Дываны i шпалеры (габелены) перад транспарціроўкай перакладаюцца двума слаямі паперы i накручваюцца на вал ворсам унутр.

376. Асобныя разборныя дэталі мэблі пры ўпакоўцы здымаюцца i месцяцца ў скрыні разам з асноўнымі.

377. Музейныя прадметы з металу ўпакоўваюцца аналагічна прадметам з керамікі i шкла.

 

 

 

Дадатак 1

да Інструкцыі аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

 

_____________________________________________________________________________

(назва музея)

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Кіраўнік музея ____________

«__» ____________ 20__ г.

Пячатка музея