Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Инструкция о порядке комплектования музейных фондов.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
589.82 Кб
Скачать

Глава 9 парадак вяртання прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў з часовага захоўвання

104. У выпадку, калі ФЗК адмаўляецца ад набыцця прадмета музейнага значэння, ён вяртаецца ўладальніку асабіста, аб чым складаецца акт звароту з часовага захоўвання. Адзін экзэмпляр акта звароту з часовага захоўвання перадаецца ўладальніку, а другі – застаецца ў музеі.

105. Акты звароту рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі актаў звароту з часовага захоўвання.

Глава 10 навуковая інвентарызацыя музейных прадметаў

106. Усе музейныя прадметы асноўнага фонду падлягаюць навуковай інвентарызацыі, якая з’яўляецца асноўнай формай іх даследавання, навуковага апісання і атрыбуцыі.

107. У працэсе навуковай iнвентарызацыi музейныя прадметы сiстэматызуюцца па групах у адпаведнасцi з прынятай i зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў. Класіфікацыя музейных прадметаў распрацоўваецца музеем у адпаведнасці з парадкам класіфікацыі музейных прадметаў.

108. Згодна з зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў i колькасцю асноўных груп усе музейныя прадметы асноўнага фонду размяркоўваюцца памiж адпаведнымi музейнымі калекцыямі. Кожная музейная калекцыя мае сваю інвентарную кнiгу i шыфр.

109. Навуковы супрацоўнiк музея, які атрымаў музейны прадмет для навуковага даследавання, у аптымальны тэрмiн вывучае прадмет, праводзіць яго навуковае апісанне ў базе даных у адпаведнасці са структурай навуковага апісання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41.

Пры вядзенні ўліковай дакументацыі ў аўтаматызаваным рэжыме інвентарныя кнігі музейных калекцый і навуковы пашпарт музейнага прадмета згодна з дадаткам 42 фарміруюцца на падставе інфармацыі, уведзенай у базу даных музея.

Працэс навуковага апісання музейнага прадмета каардынуецца і кантралюецца галоўным захавальнікам ці намеснікам кіраўніка музея па навуковай рабоце.

110. Аб’ём раздрукаванай інвентарнай кнігі, перыядычнасць перанясення электроннай версіі на папяровы носьбіт вызначаюцца ўнутрымузейнай інструкцыяй. Раздрукаваная інвентарная кніга павінна быць падшыта ў асобную справу, прашнуравана, старонкі пранумараваны. Яна павінна быць падпісана галоўным захавальнікам, кіраўніком музея і заверана пячаткай музея.

111. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сістэму ўліку дазваляецца вядзенне інвентарных кніг музейных калекцый і навуковых пашпартоў музейных прадметаў на папяровых носьбітах. У гэтым выпадку інвентарная кніга да запаўнення павінна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпісам галоўнага захавальніка, кіраўніка музея, заверана пячаткай музея.

У рукапісным варыянце інвентарныя кнігі і навуковы пашпарт музейнага прадмета запаўняюцца ў адпаведнасці з формамі, якія дадаюцца да дадзенай Інструкцыі.

112. Усе акты, кніга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кніга ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, кніга ўліку фонду сыравінных матэрыялаў, інвентарныя кнiгi, пратаколы ФЗК і іншыя ўліковыя дакументы складаюць архіў улікова-захавальніцкай дакументацыі, які захоўваецца ў асобным памяшканні або металічнай шафе, што апламбіруюцца ў канцы працоўнага дня. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца галоўным захавальнікам, загадчыкам аддзела ўліку музея.

Вынас усiх пералiчаных дакументаў i кнiг за межы музея забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.