Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Инструкция о порядке комплектования музейных фондов.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
589.82 Кб
Скачать

Глава 12 парадак звароту музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якія былі перададзены на часовае захоўванне

124. Вяртанне музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якія былі перададзены на часовае захоўванне, ажыццяўляецца па актах звароту з часовага захоўвання.

125. Акты звароту з часовага захоўвання рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі актаў звароту з часовага захоўвання.

Глава 13 парадак выключэння музейных прадметаў з музейнага фонду рэспублікі беларусь

126. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, калі яны:

пашкоджаны ў такой ступені, што іх немагчыма рэстаўрыраваць;

страцілі сваю культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;

страчаны або знішчаны ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў;

выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі;

знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея і выключаюцца на падставе пісьмова аформленай заявы гэтага музея;

абменьваюцца згодна з заканадаўствам на іншы музейны прадмет, які знаходзіцца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння ці на іншую музейную калекцыю, якія знаходзяцца ў замежным музеі.

127. Для прыняцця рашэння аб выключэнні музейных прадметаў і музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, падае ў Міністэрства культуры заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейных прадметаў і музейных калекцый, прадугледжаныя ў пункце 126 дадзенай Інструкцыі, адпаведную выпіску з пратакола фондава-закупачнай камісіі музея (для дзяржаўных музеяў), а таксама вопіс музейных прадметаў і музейных калекцый, што падлягаюць выключэнню. Пры разглядзе пытанняў аб выключэнні музейных прадметаў і музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь пасяджэнне фондава-закупачнай камісіі музея адбываецца з абавязковым удзелам прадстаўніка дзяржаўнага органа кіравання па падпарадкаванні музея. Рашэнне аб выключэнні музейных прадметаў і музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь прымае Міністэрства культуры ў форме загада.

128. Загад Міністэрства культуры з’яўляецца падставай выключэння музейных прадметаў з КП і інвентарных кнiг музея.

129. Адзнака аб выключэннi музейнага прадмета з КП, інвентарных кнiг робiцца ў графе «Заўвагi» са спасылкай на загад Мiнiстэрства культуры, падпiсваецца галоўным захавальнiкам i завяраецца пячаткай музея.

130. Забараняецца выкарыстанне iнвентарных нумароў, вызваленых пасля выключэння музейных прадметаў, для запiсу iншых музейных прадметаў.

131. Перавод музейнага прадмета з адной інвентарнай кнiгi ў іншую i адпаведна змена iнвентарнага нумара i шыфра робяцца па рашэнні ФЗК, якое зацвярджаецца кіраўніком музея пры ўмове, што музейны прадмет застаецца ў асноўным фондзе.

132. Замена старых інвентарных кнiг новымi магчыма толькi ў выключных выпадках, калі кнігі прыйшлі ў дрэнны стан і не падлягаюць узнаўленню, i з дазволу Мiнiстэрства культуры. Пры атрыманнi дазволу i пасля завяршэння работы па замене старых iнвентарных кнiг складаецца акт на скасаванне старых інвентарных кніг згодна з дадаткам 35. Акт зацвярджаецца кіраўніком музея.

133. У акце на скасаванне старых інвентарных кніг дакладна фiксуюцца дата, дакументы, на падставе якiх адбылася замена кнiг, прычына замены, апроч таго, у акце павiнны быць адзначаны:

колькасць нумароў, перанесеных у новыя кнiгi;

колькасць нумароў, раней выключаных;

колькасць страчаных нумароў.

134. Акт на скасаванне старых інвентарных кніг складаецца ў 2 экзэмплярах: першы захоўваецца ў аддзеле фондаў музея, другі – перадаецца Мiнiстэрству культуры.

Да зацвярджэння акта на скасаванне старых інвентарных кніг дзеючым лiчыцца стары iнвентар.

135. Калі музей мае музейныя прадметы, адносна якіх ёсць доказы, што яны трапілі да яго ў калекцыю з парушэннем нормаў міжнародных дагавароў Рэспублікі Беларусь, музей павінен спрыяць вяртанню гэтых прадметаў у краіну паходжання.