Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_pa_stylistytsy_Martsishewski.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
298.5 Кб
Скачать

51. Асаблівыя прыёмы стылістычнай арганізацыі маўлення (сінтаксічныя сродкі экспрэсіўнага маўлення).

Сінтаксіс кніжнага маўлення вельмі разнастайны. У ім спалучаецца узаемадзеянне пісьмова-кніжных і гутарковых адзінак і індывідуальныя асаблівасці мовы пісьменніка. Літаратурна апрацаваны сінтаксіс х-ца упарадкаванасцю, раўнавагай, сіметрыяй розных адзінак. Асабліва ў паэзіі.

Анафара. Некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам, або групай слоў. Ствараецца паралелізм сказаў і эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца. Эпіфара. Суседнія сказы заканчваюцца аднолькавым словам або групай слоў, што ўзмацняе, падкрэслівае іх. Паралелізм. Члены сказа расстаўлены ў адной паслядоўунасці і выражаны аднолькавымі формамі. Кальцо страфы. Сказ пацынаецца і заканчваееца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі. Кампазіцыйны стык. Утвараецца паўтарэннем у пачатку новага сказа (новай страфы ў вершах) слоў, якія заканчваюць папярэдні сказ (страфу). Градацыя. Размяшчэнне частак выказвання (слоў, адрэзкаў сказа), калі кожная наступная частка мае большае сэнсавае або эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне, у выніку чаго нарастае выразнасць маўлення. Антытэза. Выражае процілегласць двух паняццяў, падкрэслівае кантраст. Паўтор слоў у сярэдзіне сказа ўжываецца для іх ўзмацнення. Рытарычнае пытанне – сродак эмацыянальнага пацвярджэння пэўнай думкі. Перыяд – асаблівая разнавіднасць складанага сказа, які спалучае рагорнутае выкладанне тэмы з музычнасцю і рытмічнасцю сінтаксічнай будовы. Перыяд выразна распадаецца на дзве часткі, адна з якіх чытаецца з павышэннем інтанацыі, а другая з паніжэннем. Першая частка перыяду пры чытанні звычайна заканчваецца некаторай паўзай – кульмінацыйным пунктам, пасля якога пачынаееца другая частка.

Пералічаныя сродкі х-ны для мовы ўзвышанай, урачыстай і таму патрабуюць асцярожнага выкарыстання (каб мова не стала пафаснай).

52. Паняцце аб тэксце. Канстытутыўныя прыметы тэксту. Суадносіны «мова – маўленне – тэкст».

Стылістыка тэксту зъящляецца састащной часткай стылістыкі маўлення. Яна разглядае складаныя слоўна-стылітстычныя струкуры, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе камунікацыі для выражэння пэўнага зместу. Грунтуецца на дыялектычным адзінстве мовы і маўлення (дэ сассюр)

Пад тэкстам (ад лац. textus – тканіна, спляценне, злучэнне) разумеецца аб’яднная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць моўных адзінак (выказванняў, абзацаў, ССЦ, раздзелаў і г. д.).

Трактоўкі тэкста: сукупнасць частак, семіятычны (дотман) – парадыгм. І сінтагмат., твор славеснасці і г.д.

Важна улічваць, змест, форму, мовы, вобраз аўтара

Х-ка тэксту па гаршкову: выказанасць, адмежаванасць, упарадкаванасць, інфарматыўнасць.

Тыпы тэкстаў па салганіку: 1)па х-ру пабудовы (ад 1, 2, 3 асобы) 2)па х-ру перадачы чужога маўлення 3)па ўдзелу ў маленні кол-ці асоб (маналог, дыялог) 4)функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне. 5)тып сувязі паміж сказамі. 6)прыналежнасць да функц.стылю

Стылістыка мовы і стылістыка маўлення. (Ф.дэ Сасюр). Тры аб’екты лінгвістычных даследванняў: мова як сацыяльная з’ява, маўленне як індывідуальная з’ява, моўная дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.

Мова — сукупнасць і сістэма моўных адзінак, якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць. Мова — сістэма структурных элементаў, “сістэма сістэм”. Структурныя элементы: гукавы склад, інтанацыйная структура, граматычны лад, лексіка-фразеалагічны склад і стылістычная сістэма.

Маўленне — функцыянаванне мовы, ужыванне яе людзмьмі ў працэсе зносін, камунікацыі. Мова — сістэма ў патэнцыі, маўленне — у дынаміцы. Мова — сродак зносін, маўленне — працэс зносін.

Маўленне — заўседы мэтанакіраванае, тут больш істотная сувязь мовы і мыслення.

Стыль — адначасова і факт мовы і факт маўлення.

Формы маўлення: вусная, пісьмовая.

Вусная. Рэалізуецца ва ўмовах непасрэднага кантакту субяседнікаў. Вялікае значэнне набывае інтанацыя: тэмп, тон, мелодыя, тэмбр, паўзы, лагічныя націскі.

Дапамагаюць нямоўныя элементы. Яно надзвычай экспрэсіўнае і эмацыянальнае, таму што гэта часцей за ўсе гаворка дзвюх ці больш асоб. Непасрэднасць маўлення абумоўліваецца тым, што яно адбываецца без падрыхтоўкі.

Пісьмовая. Маўленне, якое ажыццяўляецца на пісьме і разлічана на зрокавае ўспрыманне, на шырокае кола чытачоў. Галоўныя асаблівасці (Пяшкоўскі): адсутнасць агульнай для ўдзельнікаў зносін жыццевай асбатоўкі і агульнага жыццевага вопыту, адсутнасць дапамогі жэстаў, мімікі, інтанацыі (яна у схематычным выглядзе), максімальна ўскладнены сінтаксіс. Сказы больш развітыя, лексіка больш абстрактная, спецяльная, тэрміналагічная, не ўласцівыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адзінкі — прыказкі, прымаўкі, словы ацэнкі, дзеясловы з двайнымі прыстаўкамі. Гэта пераважна маналагічнае маўленне, якое звернута да масавага чытача.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]