Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_pa_stylistytsy_Martsishewski.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
298.5 Кб
Скачать

19. Стылістычныя эфекты, заснаваныя на выкарыстанні паронімаў. Паранамазія.

Паронімы - розныя па сэнсу, але вельмі блізкія па гукавому складу і напісанню словы. Памылка ўзнікае з-за блытаніны значэнняў: факт - фактар, рамантычны раманічны, культываванне культывацыя. Паранамазія - троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў. Л і л е ю млявы плёс л ю ля е.

Часам спалучэннем блізкагучных слоў дасягаецца камічны эфект (загалоўкі): «Фермы і фірмы», «Выбары без выбору».

3 моўная недастатковасць: Шахматыстка адстала ад суперніцы ў развіцці.

4 абрэвіятуры, якія маюць лексічныя амонімы:

5 унутрыслоўная антанімія: Я праслухаў даклад

20. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.

Антонімы— словы з процілеглым значэннем. Часта сустракаюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы: Ласка і гнеў, ціша і бура!

У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы( пустая бутэлька - поўная, пустая размова - змястоўная.

Антонімы дапамагаюць удакладніць сэнс_блізкіх па значэнню слоў ці ўмовы ўступлення ў сінанімічныя адносіны: стары - устарэлы - старажытны і малады - навамодны - сучасны.

Шырока выкарыстоўваюцца ў прказках, прымаўках, частушках: Багаты беднаму не сябра;

Словы, антанімічныя ў сістэме мовы,.часам могуць выступаць не як антонімы: правыя і левыя эсэры. Адваротна: кантэкстуальныя антонімы: персанажы верша Крапівы Янка і Карла.

Антытэза - стылістычны прыём, заснаваны на супрацьпастаўленні процілеглых паняццяў. Могуць супастаўляцца паняцці -неантонімы па-за кантэкстам. «Майстры крывавага джаза»:

Кожны другога раззброіць рад.

А сам — нібы кветка мімозы;

На вуснах у кожнага — шакалад,

А за пазухай бамбавозы.

Публіцыстыка - разгорнутыя антытэзы: У людской грамадзе ёсць розныя людзі. У ей ёсць вялікія таленты. Як ранішні золак, усходзяць яны над народам і асвятляюць яму дарогі ў заўтрашні дзень. ... Але ёсць у ёй і расколы-адшчапенцы, ганюбуючыя свой народ. Ёсць у ёей розны людскі бруд, шкурнікі, прадажнікі, іуды, гатовыя гандляваць і нажывацца на крыві народа.

Часта - ў загалоўках – экспрэсія: "Людзі і д'яблы» - меладрама Крапівы. Для выразнасці выкарыстоўваем толькі сапраўды антанімічныя словы.

24. Стылістычная характарыстыка запазычаных слоў.

У беларускую літаратурную мову на працягу яе развіцця пранікла шмат слоў, запазычаных з іншых моу. Асабліва вялікую ролю ва ўзбагачэнні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы адыграла руская мова. Многія запазычаныя словы даўно ўвайшлі у шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку - тэатр стадыён, пінжак, паліто і інш., якія ўвайшлі ў мову параўнальна нядаўна і не замацаваліся у масавым ужытку, успрымаюцца як запазычаныя, нават калі і падпарадкуюцца граматычным патрабаванням белару­скай мовы і шырока выкарыстоўваюцца у пэўных стылях: радыёактыўны, кемпінг, сервіс і інш.

Вядома, што большасць запазычаных слоў уваходзіць у наш абыходак менавіта праз газету. Прыклады такіх слоў: матэль, сервіс, кемпінг, хоббі, эскалацыя, хунта, хіпі, бестселер і інш. Таму трэба вельміі асцярожна карыстацца запазычанымі словамі, браць з іх толькі тыя, якія дапамагаюць больш дакладна выказаць думку і не маюць адпаведных эквівалентаў.

Так, запазычаныя думпкар, гэлікоптэр, галкіпер легка ўступілі месца самазвалу, вертолёту, варатару, а хрэстаматыя, піка, наадварот, перамаглі чытанку, дзіду.

Аднак ёсць запазычаныя словы, якія мірня ўжываюцца побач з беларускімі ў якасці семантычных або стылістычных сінонімаў: шафёр – вадзіцель, аэраплан — самолёт, лайнер — карабель, канцэр — рак, туберкулёз — сухоты і інш.

Такім чынам, пранікненне запазычаных слоў — непаз-бежны аб'ектыўны працэс,_з якім наіўна змагацца, але які трэба пазнаваць і рэгуляваць.

У першую чаргу гэта датычыцца мовы нашай прэсы. У газетах часта загрувашчваюць тэксты запазычанымі словамі-тэрмінамі: Значная частка калгасаў не мабілізуе ўнутраных рэсурсаў на фарсіраванне будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў.

Больш простай і зразумелай была б яна без іншамоўных слоў: Большая частка калгасаў раёна не выкарыстоўвае сваіх магчымасцей для паскарэння будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў.

Як пародыя на навуковую мову ўспрымаецца і такая фраза з газеты: Перспектыўным методам барацьбы з пацукамі з’яўляецца прымяненне культуры пацуковага тыфусу. У газетах часта блытаюць запазычаныя словы-паронімы: факт-фактар, культывіраванне-культывацыя, эфектны-эфектыўны.

Вось некалькі прыкладаў:

На палях Гродзеншчыны спее багаты ўраджай. Гэта вынік пленнай працы калгаснікаў, адзін з фактараў сапраўды ўпартай барацьбы калгаснікаў за стварэнне багацця прадуктаў;

На фоне чорнай хмары, якая захапіла амаль паўнеба, светлы будынак школы выглядаў асабліва эфектыўна. Снегазатрыманне - гэта вельмі эфектнае мерапрыемства ў барацьбе з засухой.

У першым прыкладзе замест слова факт няправільна ўжыта фактар, якое азначае рухаючую сілу, прычыну якога-небудзь працэсу. У другім прыкладзе замест эфектыўна трэба было выкарыстаць эфектна, а у трэцім замест эфектнае —эфектыўнае.

У беларускіх газетах часта сустракаюцца выпадкі, калі замест дакладнага беларускага слова неапраўдавана

ўжываецца калькаванае рускае слова.

Рабяты прывозяцьсватм любімцам клевер, капусту? Частуюць іх молоком;

Яго выдзвінулі ў брыгадзіры за добрасумленнасць; Яны, дзве маладыя і бадзёрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка.

Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры. Такая засмечаная русізмамі мова атрымала неадабральную мянушку «трасянка» Трапна парадзіруе неахайныя адносіны да мовы Ніл Гілевіч:

Ну, еслі просіць прадсядацель, Ці, ізвіняюсь. тамада, Каб я сказаў што к гэтай даце, то я далжон адвеціць: да! Дык, вот, у нашай юбіляркі Есць многа качастваў такіх, Што быў бы грэх не выпіць чаркі, не ўшанаваць пачотам іх.

Экзатычная лексіка - назвы нацыянальных прадметаў і

з’яў, якія характарызуюць быт розных народаў (панна,

янычар, чалма, гарэм, хурма.

Розную функцыю выконваюць варварызмы — словы іншамоўнага паходжання, якія не да канца асвоены гэтай мовай. Яны ўводзяцца у беларускі тэкст для стварэння мастацкага каларыту, перадачы пэўных з'яў і паняццяў, якіх няма ў нашым жыцці: Здымкі Нью-Йоркского сабвея (метро) (Панч.); Напляваць на запляваны стрыт (вуліца) (Панч.); Усмешка — імідж, вобраз, так папавінен выглядаць урач (Луж.); Такім чынам пачынаецца 14-ы дзень у New York Medical College (Луж)

Другая функцыя варварызмаў — служыць сродкам сатыры І гумару, сродкам іранічнай моўнай характарыскі дзеючых асоб: «Без е! Будзеш безе, калі смо­лены певень кяюне»,— няласкава сказаў ён і дадаў ужо для яе: Як там безе? Я гут» (В. Б.); Што, браток, не ўдалося? ...Дай я патрымаю, ідзі па сядло. I чаго ты спалохаўся? Я не відзялэм, не слышалэм і ніц не повеем.

Мова, насычаная варварызмамі, носіць назву макаранічнай (па, назве італьянскан камічнай оперы «Маккаронеа” Часцей за ўсё яна ўжываецца ў вершах (макаранічныя вершы): Бэндзьце здровы, кумпякі Довідзэння, млеко, Во, пся крэў, бальшавікі Бардзо недалеко! (К. Крапіва)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]