Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Раздзел 1 Лівонія напярэдадні заваявання Параграф 1.1 Лівонія да крыжовага заваявання

Спачатку нам трэба вызначыць – што мы разумеем пад тэрмінам Лівонія, разгледзіць этнічны склад, потым мы вызначым эканамічнае і палітычнае становішча Лівоніі і рэлігійную сітуацыю на дадзеных землях

Лівонія - гэта гістарычная назва зямель Усходняй Прыбалтыкі (тэр. сучасных Латвіі і Эстоніі). Назва пайшла ад племені ліваў. Па-лацінску гэту тэрыторыю называлі Livonia, па-нямецку – Livland. Трэба адзначыць, што ў тагачасных крыніцах пад паняццем Лівонія магла разумецца Лівонія ў вузкім сэнсе гэтага слова – як вобласць рассялення племені Ліваў, а пасля ўжо з-за таго, што немцы прыбылі спачатку менавіта на землі ліваў, гэтая назва пашыралася на ўсю тэрыторыю Усходняй Прыьалтыкі.

Наконт этнічнага складу адзначым тое што, насельніцтва гэтай тэрыторыі падзялася на тыя плямёны, ці хутчэй саюзы плямён, якія прыналежалі да фіна-вуграў: лівы, эсты і куршы; і да балтаў: земгалы, селы і латгалы (летты). Факт таго, што ўжо у XII ст. у рускіх летапісах пачынаюць выкарыстоўваць тэрміны «всей Чюдьской земли» і «Литвы» можа сведчыць аб пачатку складвання пэўных этнічных супольнасцяў і пачатку фарміравання мясцовых народнасцяў можа паслужыць [17.328]

В.Т. Пашута прыводзіць погляд такіх эстонскіх даследчыкаў, як Х.А. Моора і А.Х Моора, якія выдзяляюць тры гаспадарчых рэгіёны у межах сучаснай Прыбалтыкі пад час высокага сярэднявечча. Першы – цэнтральны (заходняя Літва, цэнтральная Латвія і большая частка матэрыковай Эстоніі), якая характаразуецца старажытнымі земляробчымі традыцыямі. Другі – прыморскі (эстонскія выспы, паўночна-заходняя Эстонія, узбярэжжа Курземе) з моцна развітымі рыбалоўствам і мараходствам. Трэці – усходні (эстонскае Прычуддзе, паўночна-заходняя Эстонія, Латгалія, усходняя Літва), які з’яўляўся пераходным паміж старажытнарусскім і прыбалтыйскім гаспадарчым ладам, адметнай рысай рыгіёну былі развітая рыбная лоўля і іншыя падсобныя промыслы. [17.327]

Размаўляючы аб гаспадарцы насельніцтва Лівоніі, адзначым і тое, што не гледзечы на не вельмі спрыяльныя прыродныя ўмовы, у Лівоніі пасьпяхова развівася жывёлагадоўля і земляробства. Лічыцца, што мясцовае насельніцтва ў земляробстве выкарыстоўвалі як двухпольную так і трохпольную сістэму севазвароту. [24.8]. У гэты час атрымалі распаўсюджанне ганчарства, металургічная і кавальска прамысловасць, ткацтва і ювелірная справа. [14.28]. У канцы XII – пачатку XIII стст. назіраецца вываз збожжа, прадуктаў паляўніцтва і збіральніцтва, а менавіта: выовозілі меха, воск, мёд, дзёгаць, рыбу, лес, скуры, чмолы, сала, медзь жалеза і рабоў ды традыцыйнага для узбярэжжа Прыбалыкі – бурштыну [9.45]. Увозілі ж сюды соль, зброю, ювелірныя вырабы, дарагія ткані і ўвогуле прадметы раскошы. Гандлем займалія як іншаземныя гандляры (са Скандынавіі, Германіі, Русі) так і мясцовыя. [14.27-28]. Актывізацыю знешняга гандлю трэба звязваць перш за ўсё з пранікненнем у Лівонію нямецкіх дацкіх і рускіх купцоў.

У плане сацыяльнага развіцця адзначым тое, што ў гэты час ужо існавалі племянныя нобілі, напрыклад у Хроніцы Генрыха Латвійскана ўзгадваюцца такія племянныя правадыры, як Каўпа, правадыра тарэйдскіх ліваў [4.VII.5], старэйшыны Саккалы [4.XXVII.3], старэйшына земгалаў Вестгард [4.IX.1], Віэвальд, старэйшына Аскраты [4.XXIII.8], Дабрэл, старэйшына ліваў у Тарэйдзе [4.X.14] і інш. Як сцвярджае В.Т Пашута, казаць аб сялянах як аб класе яшчэ заўчасна таму, што шматлікія нобілі яшчэ не зліліся ў адзін стан. [15.351], але ўсё ж такі менавіта сяляне, вольныя землеўладальнікі-абшчыннікі складалі абсалютную большасць насльніцтва тагачаснай Лівоніі. Існуюць некаторыя абставіны, якія дазваляюць меркаваць аб тым што, рабы ў Лівоніі існавалі – гэта і гандаль імі у Лівоніі, Пашута спасылаецца на частыя набегі эстаў на Данію і Швецыю, пры чым нам вядома, што саарэмасцы прадавалі шведаў куршам. Вышэй узгаданы Пашута раглядаў рабаў як ранне-феадальную чэлядзь [17.350].

Як паведамляе Пашута, ва ўсёй Лівоніі можна даволі выразна прасачыць іерархічную сістэму арганізацыі так званых канфедэрацый зямель ( мааконды ці “terrae”). У сваю чаргу гэтыя землі дзяліліся на устойлівыя тэрытарыяльныя саюзы (кіхельконды ці “правінцыі”) групаў абшчын. Гісторыкі налічваюць 8 маакондаў у Эстоніі. Напрыклад Ляэнемаа (Памор’е ці Вік) складалася з сямі кілегундаў [4.XXVIII.2], а Вірумія з пяці. У Латвіі знаходзіліся 5 такіх зямель, якія адпавядалі тэрыторыі рассялення такіх плямёнаў, як латгалы, земгалы, селы, куршы і лівы [17.354].

Існавала таксама і кіраванне ў гэтых структурах. Адзначаецца, што кіраўнікі-старасты кілегундаў і тым больш маакондаў былі значна адарваныя ад грамадства. Старасты маглі выконваць функцыі падтрымання бяспекі і правапарадку, здзяйснення знешніх адносінаў, функцыі рэлігійных і вайсковых правадыроў [17.355]. Як мы бачым, гэтыя канфедэрацыі можа і мелі ўладу, якой было дастаткова для вырашэнне некаторых унутраных пытанняў, але для абароны ад знешніх дзяржаваў яе недастаткова. Яскравым прыкладам гэтаму з’яўляецца як падпарадкаванне Русі, так і наступная сапраўдная заваёва краю немцамі. Але нельга забываць аб вялікім паўстанні эстаў у 1222 – 1224 гг. калі улада немцаў у Эстоніі была амаль знішчана і каланістам прыйшлося зноў заваёўваць гэтыя тэрыторыіі. Адзначым і тое, што грамадска-палітычная сруктура рэгіёну было пераходнай ад патрыярхальна-абшчыннай да феадальнай. На больш ранняй прыступцы былі эсты і куршы. Больш развітыя формы назіраюцца ў плямён, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Латвіі, ну і самыя развітыя назіраюцца ў Літве, дзе ў даволі хуткім часе ўзнікне дзяржава [17.358].

Але самай характэрнай рысай тагачаснага палітычнага жыцця Лівоніі была bellum omnium contra omnes. Так, латгалы варагавалі з лівамі і эстамі, а літоўцы пастаянна здзяйснялі рабаўніцкія паходы па ўсёй тэрыторыі Лівоніі [6.21]. Гэтыя міжусобныя спрэчкі і войны не спыніліся і з прыходам немцаў. Няма ніякіх падстаў сумнявацца ў тым, што менавіта гэтая татальная раз’яднанасць плямён Лівоніі стала галоўным фактарам поспеху крыжовага заваявання Лівоніі. Але вышэй адзначаная рыса выступае не як адна асобная, а характэрная для большасці развіваючыхся грамадстваў, і відавочна, што такую (узровень развіцця плямён Лівоніі на канец XII - пачатак XIII стст.) стадыю немцы прайшлі некалькі стагоддзяў таму, то бок узровень развіцця германскага грамадства на канец XII - пачатак XIII стст. быў вышэйшы. Натуральна ж і ўзровень вайсковай культуры ў крыжакоў быў на некалькі парадкаў вышэй, чым у туземных плямёнаў. Тыя маглі пераўзысці немцаў толькі колькасна, але, як ужо адзначалася вышэй, плямёны Лівоніі так і не змаглі дамовіцца паміж сабой, некаторыя з плямёнаў (лівы, латгалы,) рызглядалі немцаў як новых саюзнікаў у барацьбе са сваімі старымі ворагамі.

На канец XII ст. Лівонія заставалася адной з нешматлікіх тэрыторый Еўропы, дзе паганства ў рэлігійным жыцці займала абсалютна вядучае месца. Але першапачатковае пранікненне ў Лівонію хрысціянства пачалося задоўга да дзейнасці першага Юкскюльскага біскупа Мейнарда. Так, у апошняй трэці XI ст. дацкія купцы засноўваюць сваю царкву ў Курземе. У другой палове XII ст. на месцы Рэвеля, існавала царква готладскіх купцоў. А з 1120 г. Эстонія ўзгадваецца як тэрыторыя міссіянэрскай дзейнасці Сігтунскага біскупства [14.30]. Такім чынам, гіпатэтычна, існуе магчымасць таго, што некаторыя мясцовыя жыхары сталі хрысціянамі. Прычым такая магчымасць існавала і з Усходу, бо нобілі для падняцця свайго аўтарытэту ў вачах рускіх князёў маглі прыняць хрыціянства па ўсходняму ўзору.

Усё вышэй сказанае характаразавала Лівонію толькі знутры, але гэты рэгіён меў даўнія сувязі з Руссю, спачатку з Кіеўскай, а з наступленнем часоў феадальнай раздробленасці з Полацкім, Ноўгарадскім і Пскоўскімі княствамі. Прыкладна з канца X ст. кіеўскія князі пачынаюць здзяйсняць паходы за данінай у землі яцвягаў і літоўцаў. З 30-х гадоў XI с. пачынаюецца прасоўванне рускіх дружынаў у Эстонію [14.28]. У гэты час князі ішілі паходам на мясцовыя плямёны і шляхам прымання падарункаў , але ў большай ступені рабаваннем, збіралі даніну з падуладнага насельніцтва. У хуткім часе справу збору даніны з лівонскіх плямёнаў бяруць памежныя з Лівоніяй землі – Полацкая, Ноўгарадская і Пскоўская.

Фарпостам полацкай улады ў ніжнім падзвінні былі вассальныя княствы Герцыке і Кукенойс. Наконт прыналежнасці гэтых княстваў існуюць сур’ёзныя разыходжанні, так напрыклад Назарава Е.А. лічыць гэтыя княствы латгальскімі, але А.А. Канапленка ўслед Е.В. Чашыхіну, Л.А Арбузаву і іншым ўсё ж такі па некоторым прычынам (напрыклад, князь Вячка з Кокнесе быў прызначаны главой рускай адміністрацыі ў Дэрпце ў 1223 г. [4.XXVII.5]) залічвае княствы Кукенойс і Герцыке ў лік рускіх. [9.43]. На думку беларускага даследчыка Г.В. Штыхава Герцыке і Кокенойс належалі Полацку, яны былі фарпостамі і цэнтрамі ўладанняў Полацку ў Ніжнім Падзвінні [23.62]. Залежнасць плямёнаў залючалася ў пастаянай выплаце даніны Полацку. Так, рыжскі біскуп Альберт, па дамове 1210 г. з Уладзімерам, павінен быў сплочваць даніну за ліваў, альбо апошнія павінны былі самі сплочваць даніну Полацку [4.XIV.9], але ўжо праз два гады Уладзімер Полацкі адмовіцца ад сваёй улады ў Лівоніі [4.XVI.2]. Хутчэй за ўсё ў аналагінай з лівамі залежнасці былі земгалы, селы і латгалы [14.28]. Але ў другой палове XIII ст. сувязі з Полацкам усё больш аслабеваюць [9.44]

Па іншаму склаліся адносіны Ноўгараду з фіна-угорскім насельніцтвам Эстоніі. У 1030 г. вялікі князь Яраслаў з Ноўгараду ідзе паходам у Эстонію і засноўваюе там Юр’еў [1.8]. Яны ўсталявалі сваю ўладу над усходняй эстонскай зямлёй - Уегаўніяй [14.29]. У выніку напрыканцы XII ст. наўгародцы збіралі даніну з большай часткі Эстоніі і з паўночных тэрыторый рассялення латгалаў. Плямёны, якія жылі ў басейне Заходняй Дзвіны плацілі даніну Полацку. Ёсць падставы меркаваць аб тым, што і куршы плацілі даніну, але каму менавіта і дагэтуль невядома [14.28-29]. Але ужо ў 1061 г. эсты руйнуюць Юр’еў, выганяюць прадстаўнікоў ноўгарадскай улады і здзяйсняюць напад на Пскоўскую вобласць [1.8]. Пачалася зацятая барацьба эстаў (вельмі характэрная для іх з’ява) супраць данніцкай залежнасці ад Ноўгарада і Пскова, скончыўшаяся ў 1190-х гг. тым, што эсты выйшлі з-пад рускага кантролю. Але ў некаторых рэгіёнах Лівоніі, сувязі з Руссю склаліся па іншаму, так, напрыклад, мы можам упэўнена сцвярджаць, што латгалы з вобласці Талова сплочвалі даніну Ноўгараду і Пскову нават ў 1224 г [4.XXIX.9].

Сувязь з Руссю даволі значна паўплывала на ўнутранае развіццё грамадстваў лівонскіх плямёнаў. Так, мясцоваму набілітэту было ў некаторай ступені выгодна гэтае падуладнае становішча. Па-першае мясцовая арыстакратыя, якая на гэты час была толькі на стадыі фарміравання, шукала падтрымкі звонку для ўмацавання свайго становішча. Па-другое набілітэт, фактычна з XII ст, меў права збору даніны і, па-першае мог прысвойваць сабе частку гэтай даніны, а па-другое такім чынам нобілі ахоўваўвалі сваю зямлю ад рабаўніцкіх паходаў рускіх князёў [14.29].

Такім чынам мы збольшага разгледзелі становішча Лівоніі да пачатку крыжацкага паходу. Адзначым тое, ў этнічным плане рэгіён можна падзяліць на дзве групы – балцкаю і фіна-вугорскую. Ня гледзечы на геаграфічныя цяжкасці, некаторая частка насельніцтва вытворчай формы гаспадарання і за кошт гэтага Лівонія стала значнай крыніцай сыравіны ў тым ліку і ў краінах Заходняй Еўропы. У сацыяльным плане зазначым тое, што станы былі толькі на стадыі фармавання, але паступова ідзе працэс вылучэння нобілей з усёй массы насельніцтва, у якія ўжо пачынаюць выконваць уладавыя функцыі. Палітычнае развіццё Лівоніі характаразавалася па-першае татальнай раз’яднанасцю плямёнаў, па-другое у ніводнага з плямёнаў не хапала сілаў захапіць уладу над усімі астатнімі, па-трэцяе плямёны Лівоніі былі толькі на шляху ад патрыярхальна-абшчыннага грамадства і таму ня мелі сваёй дзяржаўнасці. Менавіта з-за гэтых абставінаў насельніцтва Лівоніі было ў той ці іншай меры заваявана нямецкімі крыжакамі за параўнаўча невлікі перыяд, У рэлігійным аспекце адзначым тое, што Лівонія на канец XII - пачатак XIII стст. заставалася адной з апошніх паганскіх тэрыторый Еўропы. Адзначым і тое, што сувязі з Руссю мелі данніцкі характар падпарадкаваня і, ў большаці сваёй, па меры аслаблення рускіх княстваў з-за працэсаў феадальнай раздробленасці, і па меры унутранага развіцця лівонскіх плямёнаў дадзеная залежнасць усё больш і больш аслабляецца.