Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Параграф 1.3: Рыга.

Месца для заснавання Рыгі было абрана далёка не выпадкова. У Хроніцы Генрыха Латвійскага некалькі разоў узгадўзгадваецца месца, дзе мазней размесціцца горад [4.II,4; IV,5]. Гэта месца, ад яго і горад, атрымала назву па прытоку Дзвіны - Рызе (Рыдзене), і размяшчалася гэтае месца як раз у месцы ўпадзення Рыгі ў Дзвіну, дзе знаходзілася зручная і глыбокая натуральная гавань, каля якой размясціўся цэнтр міжнароднага гандлю, і, хутчэй за ўсё, менавіта там і знаходзілася гандлёвая факторыя немцаў. Кажучы аб гандлёвых аспектах нямецкай дзейнасці ў Лівоніі, навукоўцы адзначаюць, што абранне месцаў будаўніцтваў замкаў у Гольме і Юкскюле былі прадыктаваны эканамічнымі замысламі купцоў, бо валоданне гэтым пунктамі дазволяла кантраляваць судаходства ў ніжнім цячэнні Дзвіны і, што самае галоўнае, выхад ў Балтыйскае мора. Таксама тут знаходзіліся пераправы праз Дзвіну; паміж Гольмам і Юкскюлям знаходзіўся важны цэнтр гандлю ліваў і памежных плямён (куршаў, земгалаў і інш.) з Руссю і Літвой – гарадзішча Даўгмале. Сваімі дзеяннямі немцы падрывалі гегемонію рускіх купцоў на Дзвінскі гандаль [14,62-63]. Так, у 1200 г. немцы ўводзяць уласную манаполію на гандаль у гавань была забаронена для гандлю [4.IV.6], што моцна падарвала пазіцыі рускіх гандляроў у гэтым рэгіёне [14.145].

Вось як апісвае Генрых заснаванне Рыгі у 1201 г: “… построен был город Рига на обширном поле, при котором можно было устроить и корабельную гавань” [4.V.1]. У 1202 г. прыбываюць першыя гараджане ў Рыгу. Паколькі гараджане Рыгі раней жылі ў гарадах ніжняй Германіі (Любек, Брэмен), то яны прыносіць у Рыгу нямецкую традыцыю арганізацыі гарадскога ўладкавання. Згодна з гэтай традыцыяй і была пабудавана сістэма арганізацыі гараджан Рыгі. З’яўленне першых уладавых структур ў Рызе ў працы якіх удзельнічалі гараджане Рыгі, звязваюць з падараваннем Альбертам Рызе готландскага права ў 1202 г., якім карысталіся немцы на выспе Готланд. Чашыхін прыводзіць і іншае разуменне готладскага права ў Рызе, пад ім трэба разумець “одни только права состаяния и учреждения” [21.т.1.327], а грамадзянскія і крымінальныя законы, законы аб судаводстве былі запазычаны Рыгай з Гамбургу.

З гэтага часу ў Рызе пачынае функцыянаваць магістрат (consilium, Rath), у якім у 1231 г. было толькі 12 ратсгераў (consules). У першыя часы, у магістрат маглі патрапіць толькі прадстаўнікі старажытных радоў, і толькі пасля ў магістрат могуць патрапіць купцы. Чальцы магістрату, фактычна, прызначаліся сваімі папярэднікамі на гэтай пасадзе, срок жа функцыянавання магістрату аднаго складу абмяжоўваўчя адным годам [19.т.1.325]. Заканамерна ўзнікае пытанне – хто ж мог уваходзіць у склад магістрату, калі купцы першапачаткова ня мелі туды доступу? Е.В. Чашыхін называе іх гараджанамі старажытных радоў, якія складалі першы гарадскі стан [21.т.1.325]. Так, сапраўды, у прадмове да другога тому Гісторыі Прыбалтыйкага Краю, можам знайсці факт таго, што грамадзяне (cives) па свайму паходжпнню належалі да рыцарства і доўгі час ня змешваліся ні з купецтвам, ні зіншы мнасельніцтвам гарадоў [Гісторыя Прыбалтыйскага краю.XXIII-XXIV]. Такім чынам мы бачым, што магістрат быў цалкам у рукох гарадскога патрыцыяту, які зачыніла доступ да ўлады ў Рызе іншым людзям. На наш погляд гэта можа быць звязана і з тым, што за працу ў магістраце не плацілі, а толькі багатыя маглі забяспечыць сваё існаванне не працуючы цэлы год, бо яны мелі вялікія вялікія грашовыя і натуральныя запасы.

Таксама у склад Рыжскага магістрату з 1225 г. павінны былі ўваходзіць адзні-два ордэнскія браты [21.т.1.326], і фогт [Гісторыя Прыбалтыйскага краю.XVII]. Больш таго – фогт займаў першае месца ў магістраце. Гэта сверджанне можа падцвердзіць факт таго, што ў дамове 1226 г., паміж Рыжскім біскупам Альбертам, настаяцелем рыжскага сабору Іаганам і магістрам мечаносцаў Волквінам з аднаго боку і Рыгай, разглядалася пытанне судаводства. Рыгу прадстаўляў сіндык Альберт, якога з некаторай доляй упэўненасці атаясамляюць з фогтам Альбертам [Папское подтверждение договора Риги с ливонскими феодалами о "готском" праве 1225 г]

Адным з першых ратсгераў быў Марцін, бо ён вёў перамовы у 1205 г. з літоўскім правадыром Свельгатам [4.IX.1], то бок Марцін павінен быў мець пэўныя паўнамоцтвы на вядзенне столь важных дзеянняў. Некальки разоў у Хроніцы Латвійскага ўзгадваюцца старэйшыны рыжан, ці старэйшыны Рыгі [XII.2; XVI. 1; XX.4]. Зыходзячы з кантэксту гэтых паведаменняў – старэйшыні Рыгі прыймаюць важныя рашэнні, ці ўзгадваюцца асобна на роўне з рыжскім біскупам і братамі-рыцарамі. Тобок існуюць падставы меркаваць аб тым, што гэтыя старэйшыны маглі быць ратманамі.

У кампетэнцыю рыжскага магістрату ўваходзіла кіраванне ўсімі гарадскімі справамі, магістрат прыймаў у грамадзянства (трэба думаць, пад грамадзянствам разумелі статус вольнага мяшчаніна), выдаваў для жыхароў пастановы, прв неабходнасці мог выконваць абавязкі ўсях гарадскіх пасад (акрамя пасады гарадскога суддзі – фогта), магістрат вызначаў меры ваг і мер. Кажучы аб судовай сістэме адначым, што да першай судовай інстанцыі адносіўся фогт, якога абіралі з ліку рыжа, але фогта заўсёды павінен быў зацвредзіць рыжскі біскуп; трэба думаць, фогт здзяйсняў напесрэднае даследване і ўзнаўленне ўсіх абставінаў справы і выносіў па ёй прысуд. Другой судовай інстанцыяй быў магістрат, куды падавалі апеляцыю ўсі, хто быў незадаволены рашэннем фогта. Калі рашэнне і рашэннем магістрату былі незадаволены, то тады заставаўся суд рыжскага біскупа, як трэцяя судовая інстанцыя. Пры судаводстве, усе судовыя інстанцыі карысталіся Рыжскімі статутамі, і хоць да нас дайшлі больш познія спіскі гэтых статутаў, адзін з якіх узыходзіць да Гамбурскага статута 1270 г., трэба меркаваць, што першыя рыжскія статуты былі створаны ў час Альберта. У статутах утрымліваюцца паліцэйскія, грамадзянскія і крымінальныя пастановы [19.т.1.327-328]. Дакладных звестак няма, але існуюць меркаванні аб тым, што першыя гільдыі маглі быць заснаваныя ўжо ў першыя гады існавання Рыгі. Гэта маглі быць дзве гільдыі, вялікая купецкая гільдыя Св.Марыі і малая рамесніцкая гільдыя Св.Іаана.

У 1226 г. Рыга зрабілася яшчэ адным з землеўласнікаў у Лівоніі. Так, граматай ад 23 траўня 1226 г. Вільгельм Мадэнскі [Urkundenbuch Bd.1;№LXXXVIII] надаваў Рызе права на трэць ад усіх зямель, якія будуць заваяваны ў будучым, тобок Рыга.

Мела Рыга і сваю невялікую патрыманіялюную акругу. Яна была сфарамавана. Як сведчыць Е.В. Чашыхін, Альберт адразу пры заснаванні гораду, надаў Рызе нявялікую тэрыторыю каля Рыгі, дакладныя меды якой невядомы. Але Вільгельм Мадэнскі сваёй граматай ад 15 сакавіка 1226 г. [Urkundenbuch Bd.1;№LXXVIII] замацаваў межы патрыманіяльнай акругі горада Рыгі, папа ж 11 снежня 1226 г. [Urkundenbuch Bd.1;№LXCIII] зацвердзіў гэтыя межы саёй буллай. Мяжа патрыманіяльнай акругі праходзіла каля Дзюнамюндскага кляштара, далей шла ўздоўж Розэнпоймкага возера і падыходзіла да Далена, далей мяжа праходзіла праз Заходнюю Дзвіну да Бабітскага возера і падыходзіла да мора [19.т.1.294]. Патрыманіяльнай акругай кіраваў магістрат і фохт, землі ж гэтыя былі раздадзены гараджанам у арэнду [Гісторыя прыбалтыйскага краю т.1.XXIV]

Гараджане Рыгі прыймалі актыўны ўдзел у заваяванні Лівоніі. Асобны атрад, які фарміраваўся з ліку бюргераў з’яўляецца толькі ў 1231 г., калі ў гэтым жа годзе атрымоўваюць у лённае ўладанне землі ў Курляндыі [19.т.1.313;2.40-41], пры чым атрад артрад купцоў і атрад грамадзян адмяжоўваліся адзін ад аднога. Адносна колькасці атраду Рыжан, адзначым, што ў 1232 г. купцы Рыгі былі павінны выставіць атрад у 71 чалавека [19.т.1.327].

Такім чынам, мы бачым, што ў пачатку XIII ст. у Рыгу былі прыўнесены ўладавыя інстытуты з Ніжняй Германіі, і хаця гэтыя інстытуы былі на стадыі фарміравання, з дапамогай іх гараджане здзяйснялі эфектыўнае кіраванне горадам.