Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Раздзел 2 Узнікненне дзяржаўных утварэнняў немцаў у Лівоніі і іх характарыстыка

У гэтым раздзеле мы разгледзем узнікненне, арганізацыю ўлады, унутраны падзел, войска, судовую ўладу як царкоўных дзяржаўных утварэнняў, так і Ордэна Мечаносцаў і горада Рыгі. Важнасць такой характарыстыкі кожнага дзяржаўнага (ці арганізацыйнага) утварэння на пачатак XIII ст абумоўлена тым, што менавіта ў гэта час былі закладзены тыя асновы і механізмы існавання і адносінаў, якія будуць існаваць, і, зразумела, змяняцца, на працягу ўсяго існавання самастойных лівонскіх дзяржаў ажно да Лівонскай вайны. Тыя структуры, якія былі ўтвораны ў к.XII – п.XIII стст. існавалі яшчэ даволі працяглы час, канешне яны з цягам часу змяняліся, але гэтыя структуры існавалі на тым падмурку які быў створаны ў разглядаемы намі час. Перад намі паўстае даволі цяжкае пытане: чым з’яўляліся гэтыя новаствораныя немцамі структыры – гэта дзяржавы, ці арганізацыі, ці ўвогуле нешта аўтэнтычнае.

Параграф 2.1: Рыжскае і іншыя лівонсія біскупствы.

Узнікненне каталіцкай царкоўнай арганізацыі ў Лівоніі. Вясной 1184 г. аўгустынец Мейнард, які на той час быў у даволі сталым узросце, разам з брэменскімі купцамі прыбывае ў вусце Дзвіны. Але для пачатку пропаведзі і заснавання нейкай царкоўнай установы, Мёйнарду трэба было атрымаць дазвол ад полацкага князя Ўладзімера, бо немцы добра ведалі, што мясцовыя плямёны былі падпарадкаваныя Полацку і што сплочвалі апошняму даніну. Мейнард атрымлівае дазвол ад Уладзімера на пачатак місіянэрскай дзейнасці і пачынае прапаведваць сярод ліваў хрысціянства. Перш за ўсё Мейнард будуе драўляную царкву ў вёсцы Юкскюль.

Прыкладна ў гэты ж час, у 1184 г. памірае адзін з магчымых ініцыятараў лівонскага праекту, брэменскі арцыбіскуп Зігфрыд. Яго месца займае ў 1185 г. Гартвіг, але той адразу ж сутыкнуўся з массай праблем у сваіх епархіях [14.47-48]. У 1185 г. памірае другі ініцыятар міссіі ў Лівонію – папа Люцый III.. У 1186 г. Мейнард быў пасвечаны новым брэменскім арцыбіскупам Гартвігам у сан біскупа Юкскельскага, а пасланне папы Клімента III ад 01.10.1188 г.[14.72] падцвердзіла ўтварэнне новага біскупства. Да таго ж папа Цэлесцін III, калі цыстэрцыянскі манах Тэадорых з Турайды прыйшоў за дапамогай у Рым у 1195-1196 гг., адпусціў грахі усім тым, хто пойдзе абараняць царкву ў Лівоніі, то бок заклікаў у крыжовы паход супраць паганцаў у Лівоніі [4.I.12]. Адзначым і той момант, што лівы абяцалі прыняць хрысціянства, калі Мейнард пабудуе ім два замкі ў Юкскюлі і Гольме, але тыя, пасля заканчэня будаўніцтва, не падцвердзілі сваіх намераў. Да спробы крыжовай экспедыцыі можна аднесці сумесны паход Мейнард, у 1196 г. разам з шведамі, готландцамі і немцамі на куршаў, але ён выліўся ў трохдзённае рабаваніі ў Віроніі (вобласць у Эстоніі) [4.I.13]. У тым жа 1196 г. Мейнард памірае. Мы бачым, што галоўнай заслугай Мейнарда было заснаванне каталіцкага біскупства ў Лівоніі, але існаванне апошняга было пад вялікім пытаннем, бо лівы ў асноўнай массе адмаўляліся ад хрышчэння і ставіліся адмоўна і даволі варожа да нямецкіх пілігрымаў, напрыклад другога Юкскельскага біскупа Бертольда, калі ён прыехаў да сваёй будучай паствы, амаль не забілі [4.II.2].

Новы біскуп Юкскелькі Бертольд быў прызначаны на гэтую пасаду ў 1197 г. Бертольда сустрэлі вельмі варожа, і той вырашыў вярнуцца за ўзброенай дапамогай у Саксонію. Папа адпускае грахі ўсім тым, хто пойдзе ў Лівонію [4.II.3]. Бертольд збірае войска і, прыплыўшы ў Лівонію ў 1198 г. у бітве з лівамі гіне, але бітву немцы ўсё ж такі выйгралі. Лівы падпарадкоўваюццы толькі вайсковаму ўздзеянню, як толькі войска адплывае, лівы “змываюць” хрышчэнне рачной вадой і пад пагрозамі ліаваў, святары былі вымушаныя з’ехаць назад у Германію [4.II.9]. Фактычна ўсе намаганні першых двух біскупаў сыходзяць на нет. У Лівоніі застаюцца толькі нямецкія купцы, які змаглі адкупіцца ад ліваў.

У 1198 г. Альберт, канонік брэменскі быў пасвечаны у сан Юксюльскага біскупа. Альберт улічыўшы вопыт і памылкі сваіх папярэднікаў на гэтай пасадзе, вырашае ехаць у Лівонію адразу з войскам. Папярэдне сабраўшы вялікае войска на Готландзе і ў Германіі, якое размясцілася на 23 караблях, што магло складаць прыкадна 2300 чалавек [9.59], вясной 1200 г. Альберт высаджваецца ў вусце Заходняй Дзвіны. У выніку баявых дзеянняў войск пілігрымаў, к 1209 г., калі князь Герцыке стаў лённікам біскупа Альберта [4.XIII.4], тэрыторыі ўздоўж ніжняга цячэння Заходняй Дзвіны да ўсходніх меж рассялення селаў і латгалаў, знаходзіліся пад уладай нямецкіх заваёўнікаў. Але становішча пілігрымаў стала больш трывалым у 1207. Бо як толькі немцы ўсведамляюць, што яны больш-менш надзейна замацаваліся ў Лівоніі, у вузкім сэнсе слова, яны імкнуцца замацаваць новыя тэрыторыі і ў прававым аспекце. Так, Альберт ужо ў 1207 г. атрымлівае Лівонію ад караля Філіпа у якасці лену [4.X.17] і такім чынам робіцца імперскім князем і вярхоўным сузерэнам у Лівоніі. Такім чынам Рыжскае біскупства з 1207г. робіцца фактычна незалежнай дзяржавай, то бок у 1207 г. працэс узнікнення Рыжскага біскупства як уладавай структуры можна лічыць завершаным. Узнікненне іншых лівонскіх біскупстваў будзе разгледзена разам з іх характарыстыкай ніжэй, бо гэтыя біскупствы былі так бы мовіць надбудовамі, падмкркам жа ўлады немцаў у Лівоніі ўсё ж такі трэба лічыць магутнае Рыжскае біскупства.

Вельмі слушная думка наконт улады Аьберта ў Лівоніі была выказана Матузвай В.І і Назаравай Е.Л., якія сцвярджаюць, што рыжскае біскупства к 1210 г. з’яўлялася духоўна-дзяржаўным ўтварэннем, бо мела духоўную, палітычную ўладу, мела войска і наладжаны збор царкоўнай дзесяціны [14.59]. Нам уяўляецца гэта вызначэнне вельмі ёмістым, і таму мы спынімся больш падрабязна на кожным з гэтых аспектаў, дадаўшы змены ў палітычным статусе Рыжскага біскупства а таксама адзначыўшы ролю каталіцкіх манахаў і манастыроў, якія адразу ж сталі на бок Альберта і факт самастойнай знешняй палітыкі Альберта.

Вярхоўную палітычную ўладу, як адзначалася вышэй, Альберт атрымаў у 1207 г., калі стаў імперскім князем і падданым караля Філіпа. Увогуле трэба адзначыць, што на атрыманне гэтага статусу, Альберта мог падштурхнуць цэлы шэраг прычын. Так, прыкладна ў 1207 г. становішча нямецкіх каланістаў у Лівоніі стабілізавалася, і Альберт вырашае замацаваць сваю фактычную вярхоўную свецкую ўладу над Лівоніяй юрыдычна. Трэба адзначыць, што факт усталявання свецкай улады над землямі царкоўнай асобай не з’яўляецца адзінкавым ці выпадковым, гэты факт знаходзіцца ў агульнанямецкай традыцыі. Апошняя была закладзена Вормскім канкардатам 1122 г. і была замацавана пад час праўлення імператара Фрыдрыха I Барбароссы (1152-1190 гг.). Згодна з гэтай традыцыяй, нямецкія біскупы выступалі ў якасці тэрытарыяльных імперскіх князёў, і валодалі суврэннай уладай у сваіх землях, выдывалі заканы, вяршылі суд (уключаючы вярхоўную юрысдыкцыю), чаканілі манету, збіралі падаткі і мыты, прызначалі і здымалі асоб, якія займалі пэўныя дзяржаўныя пасады. Кажучы аб становішчы Альберта як вассала Філіпа, неабходна пазначыць тую акалічнасць, што гэтая залежнасць Альберта была больш чым намінальнай [21.т.1.125]. Трэба меркаваць, што і Альберт імкнуўся да набыцця такога незалежнага становішча. Фактычна, яно такім і было, і Альберту толькі юрыдычна заставалася яго замацаваць.

А.А. Канапленка прыводзіць даволі слушнае меркаванне Ф.Коха, які звязваў інфеадацыю Альберта з пагрозай трапіць пад уладу дацкага караля Вальдэмара [9.180]. Сам А.А. Канапленка тлумачыць набыццё Альберта тытула імперскага князя тым, што Ордэн Мечаносцаў менавіта ў 1207 г. упершыню прад’ўляе правы на зямельныя ўладанні і Альберт праз імперскую інфеадацыю імкнуўся “умацаваць свае пазіцыі перад тварам непазбежнай канфрантацыі з братамі-рыцарамі” [9 с.180]. І хоць набыццё статуса імперскага князя адбылося 28 лютага 1207 г., а патрабаванне зямель мечаносцамі адбылося з 10 чэрвеня па 24 снежня 1207 г., трэба думаць сепаратысцкія памкненні ордэна маглі праяўляцца і раней.

Такім чынам мы бачым, што Альберт у адносінах да кіраўнікоў Свяшчэнна Рымскай імперыі быў на пазіцыях фармальнай залежнасці. Але адносіны з Полацкам развіваіся ў іншым рэчышчы, іх можна ахарактаразаваць як добраспланаваны стратэгічны ход, зразумела з боку Альберта, для Полацка – гэта поўная параза. Яшчэ першы біскуп Юкскюльскі Мейнард, адразу пасля прыбыцця ў Лівонію, у 1184 г. ідзе ў Полацк за дазволам пачаць пропавдзь сярод туземных плямёнаў[4.I.2], тобок Мейнард прызнае сваё падначаленае становішча ў адносінах да Полацка.Але рыжскі біскуп Альберт не жадае мірыцца з такім становішчам. Выхад рыжскіх біскупаў з-пад улады Полацку, у значнай ступені паскорылі пастаянныя напады ваяроў полацкага княства. Так, падчас перамоў з Полацкам у 1206 г. Альберт ліча сябе незалежны кіраўніком, і таму паслы Полацка павінны ісці да яго, а непавінны прызначаць месца для перамоў [4.X.4]. Але у 1210 г. заключаецца мірнае пагадненне з Полацкам, па якому лівы павінны сплочваць даніну Полацку, ці за іх гэта рабіць можа Альберт [4.XIV.9]. Цікава адзначыць, што перамовы вёў не біскупскі васал ці святар, а рыцар-мечаносец Арнольд. Такім чынам на 1210 г. Альберт быў вассалам двух сеньёраў – імператара і полацкага князя. Але ўжо прпз два гады, ў выніку перамоў 1212 года Альберта, ордэна і ўсіх пілігрымаў і купцоў з полацкім князем стала тое, што Уладзімер адмоўляўся ад будзь-якіх прэтэнзій на Лівонію, аддаваў яе Альберту і адкрываў гандаль нямцам па ўсёй Дзвіне [4.XVI.2]. Тобок менавіта з 1212 г. Альберт робіцца, фактычна, незалежным кіраўніком.

Духоўная ўлада Альберта выражалася ў тым, што толькі ён засноўвае манастыры, прызначае святарам прыходы. У 1211 г. папа Інакенцій III надзяліў рыжскага біскупа паўнамоцтвамі арцыбіскупа (але ў сан арцыбіскупа Альберт так і не будзе пасвечаны), у тым ліку і абіраць усіх біскупаў на тых землях, якія будуць далучаны менавіта з дапамогай лівонскай царква [4.XV.4], то бок з гэтага году фактычна скасоўвалася залежнасць Рыжскага біскупства ад Брэменскага арцыбіскупства, значная частка якога ў гэты час было захоплена каралём Вальдэмарам II. Факт таго, што Альберт так і не стаў арцыбіскупам, можа патлумачыць тое, што папы вельмі прыязна адносіўся да дацкага караля Вальдэмара II, а арцыбіскуп брэменскі Гартвіг безумоўна не хацеў адпадзення новых тэрыторый ад свайго арцыбіскупства, бо сама місія ў Лівонію была арганізавана папярэднім брэменскім арцыбіскупам Зігфрыдам, які накіраваў у Лівонію Мейнарда. Такім чынам дацкі кароль і брэменскі арцыбіскуп і папа мелі свае выгады ад не прыняцця Альбертам сана арцыбіскупа. Але фактычна, Альберт з 1211 г. ім з’яўляўся, магчыма гэтае наданне арцыбіскупскіх правоў насіла толькі пажыццёвы тэрмін і было толькі тактычнай саступкай.

Вярхоўную свецкую земскую ўладу Альберт атрымлівае ў 1207 г., якая выяўлялася і ў вярхоўнай свецкай юрысдыкцыі, што па тагачасным уяўляенням і складае сутнасць урадавага кіравання [9.180; 21.т.1.307]. Але на справе ўсё аказалася па іншаму, бо, як убачым ніжэй, Ордэн з цягам часу займеў сваё унутранае кіраванне як у духоўнай ,так і ў свецкай сфэры, трохі пазней свае патрабаванні прад’явяць і гараджане Рыгі. Дазены аспект будзе разгледжаны ў трэцім раззеле.

Суддзі прызначаныя (Альбертам, капітулам, настаяцелем рыжскага сабору [4.X.14]) па прыходах, выконвалі шэраг розных функцый. Па-першае – гэта свецкі і духоўны суд. Так, Алебранда ў 1206 г. турайдскія лівы самі (?) просяць судзіць іх не толькі ў духоўных справах, але і ў грамадзянскіх “па хрысціянскіх законах” [4.X.15]. Алебранд разбіраў справы па факту крадзяжа, рабаўніцтва. Але толькі духоўным асобам было дазволена чыніць суд па духоўных справах. Па-другое – гэта збор падаткаў і штрафаў за злачынствы. У 1207 г.у Тарэйду быў накіраваны рыцар-пілігрым Готфрыд, прызначаны ў Турайду судзіць свецкія справы. Ён сабраў массу грошаў і падарункаў, але біскупу ўдзяліў невялікую частку, праз гэта ён і быў у хуткім часе змешчаны са сваёй пасады [4.XI.4]. Некаторы час пасаду суддзі займаў паскоўскі “кароль” Уладзімер. У 1213 г. ён быў суддзёй у Ідумеі [4.XVI.6], … і пачаў судзіць, збірая з вобласці, што яму было неабходна.” [4.XVII.6]. Па-трэцяе – некаторыя з суддзяў былі святарамі – і таму выконвалі прапаведніцкую фунцыю сярод туземнага насельніцтва. Фактычна, суддзі былі прадстаўнікамі Альберта на месцах – мясцовай адміністрацыяй. Але ў Альберта былі вассалы, якія самі збіралі падаткі, вяршылі суд і збіралі войска [21.т.1.309]. Першымі вассаамі Альберта былі Даніэль і Конрад з Меендорфу, якія ў 1201 г. атрымалі ў бенефіцый адпаведна замкі Ленэвардэн (фактычна – з 1205 г.) і Юкскюль. Галоўным абавязкам вассалаў было нясенне вайсковай службы на баку Альберта, што яны і выконвалі. Цікава наступная дэталь – у 1208 г. сявятар Генрых атрымлівае некую вобласць у Талове (ці Імеры), дзе ён пабудаваў царкву, у бенефіцый – тобок ён стаў духоўным феадалам (?) [4.XI.7].

Вышэй узгаданы святар Алебранд у 1212 годзе ўвогуле выступае ў ролі пасрэдніка паміж лівамі і Ордэнам, калі лівы звярнуліся да Альберта са скаргай на тое, што ордэнцы адбіралі ў іх гошы і землі. Хоць Алебранд нічога так і не змог вырашыць, але атрымліваецца так, што біскупскі святар мог умешвацца ў справы адносінаў паміж Ордэнам і насельніцтвам ордэнскай вобласці. Тым больш што адразу пасля прыяжджае сам Аьберт у Тарэйду каб разабраць справу паміж мечаносцамі з Зэгевольдэ і лівамі з Сатэзэле. [4.XVI.2]. Аналагічны выпадак адбыўся ў тым жа 1212 г. калі летты Аўцінэ прыйшлі ў Рыгу за пасрэднікамі ў цяжбе з вэндэнскімі рыцарамі, і было прысужана (хутчэй за ўсё Альбертам) узмясціць атраты леттам [4.XVI.6]. Такім чынам Альберт меў судовую ўладу над Ордэнам і насеьнікамі іх уладанняў [9.189].

Натуральна, яшчэ Мейнард прынёс у Лівонію каталіцкую сістэму царкаўнай арганізацыі. Чашыхін ліча, што Мейнард стварыў канвент з манахаў і святароў, якія былі прысланы брэменскім арцыбіскупствам (але толькі ў 1205 г. папа Інакенцій III падараваў Альберту браць з кожнай абіцелі па аднаму брату, які сам бы захацеў ехаць у Лівонію [4.IX.6]) і павінны былі дапамагаць распаўсюджваць каталіцтва сярод ліваў [21.т.1.297]. Сапраўды ўжо пры Мейнардзе ў Лівоніі стала пражывалі клірыкі (святары) і братыя (манахі) [4.I.11] дзейны цыстарыянец Тэадорых [4.I.10]. Але натуральна, хоць, магчыма, у хроніцы наўпрост і не сказана аб заснаванні канвенту, але ён павінен быў існаваць бо ўяўляў з сябе элементарную сукупнасць святароў. У 1202 г. браты манастыра (канвент?) Найсвяцейшай Дзевы Марыі, спачатку ў Юкскюлі а з 1202 г. у Рызе, абралі сабе настаяцелем (пробстам) брата Альберта – Энгельберта (Эггельберта). У той жа год быў заснаваны цыстэрцыянскі кляштар у Дзюнамюндэ з аббатам Тэадорыхам з Турайды і была перанесена біскупская катэдра з Юкскюля ў Рыгу. Тэадорых і Энгельберт былі асобамі дзейнымі і важнымі, так напрыклад у 1207-8 гг. менавіта ім Альберт аддаў сваю дружыну і пілігрымаў менавіта ім, каб яны ішля асаджаць замак селаў Аскарадэ (Ашэрадэн) [4.XI.6]. У 1209 г. на месца Энгельберта быў прызначаны аўгустынец Іаан [4.XIII.3], які ў хроніцы Генрых Латвійскага апошні раз узгадваецца пад 1226 г. (не ў сувязі з уласнай смерцю).

Адразу адзначым вызначальную акалічнасць – Альберт валодаў амаль неабмежаванай уладай і быў вельмі дзейнай асобай. Толькі ў Германію за новымі крыжакамі ён з’ездзіў 16 разоў за перыяд з 1200 па 1227 г. Альберт жадаючы замацавацца ў Лівоніі і быць упэўненым у сваіх саратніках, накіроўвае і прызачае на розныя пасады шэраг сваіх родных братоў з роду Аппельдэрн. Ствараецца так бы мовіць цэлы клан. Так, Энгельберт быў з 1202 г. па 1209 г. пробстам царквы (пасля сабору) Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Рызе. Ротмар упершыню прыязджае ў Лівонію ў 1205 г., даволі працяглы час выконвае розныя даручэнні Альберта, і толькі ў 1224 г. Альберт ставіць Ротмара настаяцелем у Дэрпце [4.XXVIII.8] (трэба думаць кафедральнай царквы на рыжскі манер?) то бок з мэтай мець свайго даверанага чалавека на ўплывовай пасадзе (Дэрпцкага пробста) ў Дэрпце. Іншы брат Альберта – Германн атрымаў таксама вельмі ўплывовую пасаду ў сістэме лівонскай царквы. Фармальна, Германн быў прызначаны на пасаду эстонскага біскупа ў 1220 г., але з-за перашкод дацкага караля Вальдэмара II Герман змог прыехаць у сваё біскупства толькі ў 1224 г. Іншы брат Альберта – Тэадорых прыехаў у Лівонію даволі рана – ў 1203 г. Трэба меркаваць, Тэадорых мог займаць пасаду ваяводы біскупскай дружыны. Такім чынам мы бачым, што Альберт праз сваіх братоў мог уплываць на лівонскія справы тобок кантраляваць іх дзеянні.

Хоць Альберт быў і даволі самаўладнай асобай, але пры ім існаваў такі ворган, як капітул. Капітул быў саветам пры біскупе, які прыймаў удзел у кіраванні. Менавіта капітул прадстаўляў кандыдата на пасаду біскупа папе і выконваў функцыі першага падчас адстутнасці біскупа [21.т.1.300]. У капітуле першаснае месца займаў кафедральны протаярэй (настаяцель кляштара Дзевы Марыі ў Рызе). Генрых Латвійскі склад і функцыю капітула ўяўляў наступным чынам : “Біскуп склікаў усіх святароў, сабраў капітул, раіўся з імі” [4.XVIII.5]. Пасля пажару 1215 г. у Рызе, сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў перанесены за гарадскія сцены і да яго прыбудавалі два памяшканні – памяшканне для біскупскага капітулу і памяшканне для ўласна самаго біскупа [21.т.1.305]. З усяго вышэй сказанага бачна, што капітул мог адыграваць даволі значную ролю ў вырашэнні спраў свецкіх і царкоўных спраў Лівоніі. І хутчэй ня столькі ўвесь капітул, як некалькі актыўных асоб, якія з-за гэтай якасці ці па іншых прычынах атрымалі права дарадчага голасу ў Лівонскіх справах, у тым ліку і браты Альберта. Значную ролю ў лівонскіх справах адыграваў Тэадорых – супрацоўнік Мейнарда, святар у Тарэйдзе, з 1202 г. – аббат цыстэрцыянскага кляштара ў Дзюнамюндэ, а з 1211 г па 1219 г.. – эстонскі біскуп.

Акрамя чыста царкоўных структур і пасад, у Рыжскім біскупстве існавала такая пасада, як ваявода біскупскай дружыны, якую па меншай меры ў 1206 г. займаў Гевегард, які ў тым жа годзе быў забіты ў сутычцы з людзмі Ўладзімера Полацкага. Але так пераклаў Аннінскі слова “dapifero”. Матузава ж лічыць што будзе больш правільна перакладаць гэта слова на рассійскую мову, як “управляющий”. Яна прыводзіць погляд Э.Магурэвіча, які лічыць, што Гевегард, і трэба думаць ня толькі ён, але і яго папярэднікі і наступнікі на гэтай пасадзе, павінен быў забяспечваць родзічаў Альберта (і яго братоў) усім неабходным у тым і ліку і ежай. В.І. Матузваа і Е.Л. Назаравай ж лічыць, што ў кампетэнцыю Гевегарда ўвахозіла кіраванне складаючагася біскупскага дамену [14.153]. Вышэй была выказана думка аб тым, што брат біскупа Альберта – Тэадорых мог быць ваяводай біскупскай дружыны, ці па меншай меры выклнваць ягоныя функцыі пасля смерці. Мы сцвярджаем гэта на падставе таго, што ў тэксце Лівонскай хронікі Тэадорых агульным чынам узгаданы 16 разоў, з іх 7 разоў Тэадорых прыймае ўдзел ва ўзброеных паходах на роўне з кіраўнікамі мечаносцаў (вендэнскім магістрам мечаносцаў Бертольдам ці магістрам Волквінам), а ў1212 г. узгаданы слугі Тэадорыха: “Тэадорых, брат біскупа, са сваімі слугамі і Бертольд з Вендэну таксама сабралі войска…(падкр.- П.М.)” [4.XV.7], аналагічны выпадак 1215 г.: “… і Тэадорых,брат біскупа, з рыцарамі і слугамі…” [4.XIX.3] і 1220 г., калі Тэадорых узначальвае ў паходзе іншых царкоўных людзей [4.XXIII.9].

Што ж сябе ўяўляла вышэй узгаданая біскупская дружына? Гэтае пытанне даволі падрабязна разгледзіў Е.В. Чашыхін. Ён выдзяляў пяць складаючых частак: 1) Крыжаносцы. Пераважная частка прыязджала толькі на адзін год; 2) васалы біскупа; 3) Прыслуга, слугі біскупа; 4) да 1231 г. рыжскія мяшчане не мелі асобнага вайсковага атраду і таму да гэтага году з’яўляліся часткай дружыны біскупа; 5) Новаахрышчанае тубыльнае насельніцтва, у абсалютнай большасці выпадкаў – лівы і латгалы [9.64].

Такім чынам, Рыжскае біскупства амаль з першых гадоў свайго існавання ўяўляла сабой фактычна незалежную дзяржаву, бо факт прызнання лённай залежнасці ад імперыі насіў больш чым фармальны характар, бо з Германіі ніякай адмініністраці ніхто не прысылаў. Падобную структуру, але яшчэ менш сфарміраваную, мелі і іншыя лівонскія біскупствы, але звестак аб іх структуры занадта мала.

Эстонскае біскупства было ўтворана ў 1211 г., калі Альберт, атрымаўшы ў тым жа годзе паўнамоцтвы арцыбіскупа, прызначае Тэадорыха, абата цыстэрцыянцаў у Дзюнамюндэ, на гэтую пасаду. Фактычна, гэта біскупства было намінальным і эфімерным [21.т.1.290], бо яно было ўтварана тады, калі пакарэнне Эстоніі толькі распачыналася. Е.В Чашэхін прааналізаваўшы некалькі папскіх бул (Urkundenbuch №№ 32-37), дзе папа Інакенцій III пацвярджае ўтварэнне Эстонскага біскупства і вызваляў гэтае біскупства ад усялякай іншай мітраполіі (?), тобок папа хацеў мець біскупства ў Лівоніі, якое б было раўназначным Рыжскаму. Магчыма, гэта рабілася для таго, каб было лягчэй кіраваць столь далёкімі тэрыторыямі, магчыма гэта рабілася па просьбе мечаносцаў, якія прасілі для сябе асобнага біскупа. Але пасля перамоваў з папай у 1215 г., гаворкі аб асобным біскупстве для Ордэна скончыліся, у першую чаргу з-за таго, што Альберт нейкім чынам змог пераканацт Інакенція III у сваёй праваце. Эстонскае біскупства спыніла сваё існаванне разам са смерцю свайго першага біскупа Тэадорыха ў 1219 г., калі той вырашыў паўдзельнічаць у эстонскім паходзе разам з датчанамі.

На месцы эстонскага біскупства ўтварылася два іншых. Датчане ў 1220 г. ўтварылі рэвэльскае біскупства на чале з Весцылінам і біскупства Віронскае і Гервенскае на чале з Острадам. Альберт не жадаючыся страціць свой уплыў у Эстоніі ў 1220 г. Леальскае біскупства, прызначыўшы на гэтую пасаду свайго брата Германа. Але з-за перашкод дацкага караля, Герман прыбыў у Эстонію толькі ў 1224 г. Герман прызначае свайго брата Ротмара на пасаду пробста кафедральнага касцёлу ў Дэрпце, дзе таксама павінен быў засядаць капітул каноннікаў. Эстонскі біскуп вырашае абкласці эстаў дзесяцінай. Герман дае святарам у бенефіцыі (?) цэрквы. Адразу прыехаўшы ў Эстонію, біскуп Эстоніі будуе моцны замак у Одэнпё, куды ён ствавіць сваіх вассалаў – Энгельберта з Тызенгаўзэна, свайго брата Тэадорыха, Гельмольда з Люнэнбургу і Іаана з Долэн, пры чым кожнаму з іх дае ў феод па адной воблаці – кілегундзе ў маакондзе Ўнгаўнія[4.XXVII.8]. У тым жа 1224 г. (6 лістапада) Герман робіцца імперскім князем. Генрых VII у сваёй грамаце спецыяльна агаворвае права біскупа на чаканку манеты, горныя распрацоўкі, заснаванне гарадоў і вярхоўную свецкую юрысдыкцыю [9.180-181].

Такім чынам мы бачым, што Леальскае біскупства (толькі 8 снежня 1235 г. легат Вільгельм дазволіў Герману называцца біскупам Дэрпцкім) развівалася ў тым жа кірунку, што і Рыжскае, мела падобную структуру і аднолькавы свецкі статус імперскіх князей, але Леальскае біскупства знаходзілася ў вядомай залежнасці ад Рыжскага.

У 1228 г. Альбертам было ўтворана Эзэльскае біскупства, але першы біскуп Готфрыд на Эзэле так і не з’явіўся, і толькі ў 1234 г. на Эзэль прыехаў новы біскуп Генрых, які пачаў больш грунтоўна займацца справамі свайго біскупства.

Вышэй былі ўзгаданы царкоўныя структуры размешчаныя на тэрыторыі Эстоніі, але паралельна з імі на поўдні Лівоніі таксама ішоў працэс утварэнне каталіцкіх біскупстваў. Так, у 1219 дзюнамюндскі абат Бернард быў пасвечаны ў сан біскупа Земгаліі. Рэзідэнцыяй біскупа павінен быў стаць Зэльбург, але з-за супраціўлення тубыльнага насельніцтва Бернард з’яўляецца ў Зэльбурзе толькі ў 1224 г., дзе ў хуткім часе і памірае. На пасаду земгальскага біскупа у тым жа годзе быў прызначаны Ламберт, які кіраваў біскупствам да 1229 г. У творы Генрыха Латвійскага амаль адсутнічае інфармацыя аб Земгальскім біскупстве, гэта можна патлумачыць тым, што дадзенае біскупства ў разглядаемы намі час было на ранняй стадыі свайго фарміравання. Таму для больш глыбокага вывучэння Земгальскага біскупства трэба выкарыстоўваць лацінамоўныя акты таго часу.