Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Заключэнне

Разглядаючы гісторыю Лівоніі к.XII – п.XIII стст. на шырокім гістарычным матэр’яле, з выкарыстаннем пэўных крыніц і літаратуры, было выяўлена, што гісторыя Лівоніі пры ўсім тым, што ўжо зроблена, застаецца неўзараным полем для даследчыкаў. Працэс звяртання да разгляду нямецкіх патэстарных утварэнняў знутры толькі пачынаецца. Гэта абумоўлена як павярхоўнасцю даследванняў гісторыкаў XIX - п.XX стст., так і тым, што ў сярэдзіне XX ст. гісторыю Лівоніі атаясамлялі з гісторыяй прыгнёту мясцовага насельніцтва і агрэсіяй немцаў на Русь. Але большасць з іх не заўважала ўсю спецыфічнасць гэтага месца сустрэчы і крывавага сутыкнення зусім розных культур.

Менавіта на гэтым скрыжаванні і былі створаны патэстарныя ўтварэнні немцаў. Яны ўзніклі ў рамках нямецкай традыцыі і разумення дзяржаўнасці, але ў той жа час яны былі створаны на мясцовай глебе, і абсалютную большасць насельніцтва Лівоніі працягвала складаць мясцовае насельніцтва. Немцы змаглі перамагчы плямёны ня толькі праз сваё перавагу ў вайсковай справе з тэхнічнай кропкі зроку. Справа і ў тым, што лівонскія плямёны знаходзіліся толькі на стадыі фарміравання сваёй дзяржаўнасці, іх грамадства шмат у чым было архаічным, ішоў працэс фарміравання станоў, нобілі як стан яшчэ да канца не сфармаваліся – то бок аб моцным кіраўніцтве яшчэ даволі цяжка казаць. На момант пранікнення немцаў у Лівонію, апошнюю літаральна раздзіралі межплемянныя войны. З-за гэтага плямёны так і не змаглі выступіць адзіным фронтам супраць захопнікаў, метафарычна выказваючыся – яны былі яшчэ занадта маладымі для такой складанай працы.

Лівонія заставалася бадай што апошнім паганскім рэгіёнам Еўропы, што канешне не магло не прыцягваць погляды каталіцкай царквы. З іншага бок Лівонія была вельмі перспектыўным у эканамічным сэнсе для купцоў, і гараджан у цэлым, рэгіёнам. Рыцарству ж трэба было ў нечым сябе праявіць, яны не маглі заставацца дома – яны патрабавалі прыгод, новых земляў, ды нарэссце прабачэння за ўсе свае старыя грахі. Менавіта яны і забяспечылі поспех усёй аперацыі.

Вяртаючыся да патэсарных утварэнняў немцаў у Лівоніі, хацелася б адзначыць, што яны не былі дзяржавамі ці арганізацыямі. Для першага яны былі занадта недаразвітымі, для другога – занадта развітымі бо мелі шэраг прызнакаў дзяржавы. Гэтыя ўтварэнні трэба хутчэй раглядаць як патэнцыйныя цэнтры ўлады, пры чым тут яскрава бачны карпаратыўны прызнак выдзялення кожнага з іх. Гараджане ствараюць Рыгу, рыцары групуюцца вакол Орэна а святары натуральна ж – вакол лівонскіх біскупств. Зразумела былі выключэнні, у Альберта былі вассалы, ці ў Ордэна былі свае святары, але ні першыя ні другія не займалі пануючага стаовішча ў гэтых уладавых структурах. Гэты карпаратыўны працэс так яскрава праяўляецца менавіта ў Лівоніі, бо там ёсць магчымасць пабудаваць дзяржаўныя утварэнні хоць і ў рэчышчы нямеукай традыцыі, але у калоніі ёсць вольнае месца для пабудавання патэстарных утварэнняў, якія я б былі ідэальнымі для тых ці іншых колаў грамадства. У Германіі гэта ўжо немагчыма, бо там сувязі паміж станамі былі настолькі моцнымі і заблытанымі, што парваць іх ужо немагчыма.

Менавіта ў гэты час быў пакладзены першы камень у сцяну варожсці і непаразумення Ордэна з аднаго боку і Лівонскай царквы і Рыгі з іншага. Гэтая барацьба за гегемонію, якая пачалася з першага дзесяцігоддзя XIII ст. працягвалася ажно да знікнення Лівоніі як самастойнага суб’екту знешняй палітыкі падчас Лівонскай вайны. Карані барацьбы Ордэна і Лівонскай царквы трэба шукаць ня толькі ў жаданні Ордэна стаць эканамічна самастойным і быць палітычным гегемонам Лівоніі. Тут, на наш погляд, трэба разлядаць гэтае змаганне ў плоскасці ізвечнага супрацьстаяння двух уладавых полюсаў – вайсковага і тэакратчнага. А скромная роля гараджан тлумачыцца тым, што іх час яшчэ не надышоў, яны толькі набіралі моц.

Такім чынам мы дасягнулі галоўнай мэты – мы выявілі галоўны сэнс такой спецыфічнай з’явы, як патэстарныя ўварэнні немцаў у Лівоніі к.XII – п.XIIIстст.