Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Параграф 1.2 Прычыны паходаў крыжакоў у Лівонію

У дадзеным параграфе будуць акрэслены галоўныя прычыны крыжацкага пранікнення ў Прыбалтыку, таксама мы адзначым некаторую спецыфіку дадзенай з’явы. Разглядаючы агульныя, глабальныя прычыны, мы не будем выпускаць з віду суб’ектыўны фактар, бо, як убачым ніжэй, ва ўсіх былі свае інтарэсы, зацікаўленасці і матывацыі ва ўдзеле у экспансіі ў Лівонію .

Развіццё Еўропы з другой паловы X ст. звязваюць з палітынай стабілізацыяй, ростам вытворчых сіл сельскай гаспадаркі, і так званым “дэмаграфічным бумам” [7.99; 12.58-61]. Апошні у хуткім часе выклікае абеззямельванне сялян, патэнцыяльная зямля для апрацоўкі яшчэ неакультававана; і сяляне, а ўслед за імі і рамеснікі (якім трэба было для кагосці рабіць вырабы) і гандляры (якім былі пасрэднікамі паміж рамеснікам і селянінам ці мяшчанінам) каланізуюць землі Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, землі прусаў [Historical Atlas of the Medieval World.80-81]. Лівонія была пазбаўлена гэтай людской крыніцы для заваёвы, каланізацыі і асіміляцыі туземнага насельніцтва, і толькі нешматлікія лівонскія гарады засяляюцца нямецамі, а на XIII ст. гэта фактычна Рыга і Дэрпт [7.100].

Першымі у Лівонію з Заходняй Еўропы пранікаюць купцы і звязана гэта ў першую чаргу менавіта з вельмі выгодным эканоміка-геаграфічным становішчам Лівоніі. Праз Заходнюю Дзвіну праходзіў знакаміты шлях з “варагаў у грэкі”, які шоў да Дняпра і далей у Візантыю. Шляхам праз Дзвіну актыўна карысталіся нарманы. Аб актыўнасці гандлёва-транзітнай дзейнасці у X ст. сведчыць шматлікасць археаалагічных знаходак уздоўж Дзвіны у выглядзе адзінкавых снаходак і кладаў англа-саксонскіх, нямецкіх і арбскіх манет [7.101]. Акрамя транзіту замежныя гандляры набывалі і вывозілі ў асноўным сыравіну: меха, мёд, воск, скуры, смалу, сала, дзёгаць, бурштын, рыбу, лес, медзь, жалеза, рабы а пазней нават збожжа. Увозілася соль, тканіны, вострыя прыправы, ювелірныя і іншыя рамесныя вырабы. [14.27] Зразумела, што для плямёнаў Лівоніі гэтыя прадметы смела можна назваць прадметамі раскошы і ў большасці сваёй прызначаліся для вышэйшых слаёў насельніцтва.

З ростам заходнееўрапейскіх гарадоў узрастаюць іх патрэбы ў сыравіне, у тым ліку і з Лівоніі, тобок узрастае аб’ём вытвочасці, і гарады пачынаюць шукаць новыя рынкі збыту, у тым ліку на Русі і ў Лівоніі. Фактычна гандлёвае пранікненне у Лівонію пачынаецца з пачатку IX ст. і яго да 970-ых звязваюць з Біркай, пасля з дацкім Хэдэбю, а з канца XI ст. на першае месца выходзіць Вісбі, размешчны на выспе Готланд, які размяшчаўся акурат пасярэдзіне Балтыкі і нам не выпадае тлумачыць аб выгодах ад гэтага размяшчэння. Гандаль на Балтыцы вялі таксама і рускія купцы. Яны мелі рэгулярныя зносіны з Готладам (“Гоцкі бераг”) і эпізадычныя з Даніяй (1157 г. у Шлезвігу) і магчыма з Германіяй. Данія змагла падпарадкаваць Готланд і такім чынам мела ў сваіх руках балтыйскі гандаль [7.102-103].

У XII ст. для паўночна-нямецкіх гарадоў наступае перыяд актыўнага развіцця, у гэты час актывізуецца нямецкі гандаль на Балтыцы. Звязана гэта ў большай ступені з дзейнасцю любекскіх і брэменскіх купцоў. Яны не жадалі мірыцца з тым, што яны вымушаны гандляваць з Усходняй Прыбалткай пры пасрэдніцтве Даніі і імкнуліся манапалізаваць балтыйскі гандаль адцясніць дацкіх і рускіх гандляроў. Тое, што паўночна-нямецкія гарады занялі пануючае месца ў балтыйскім гандлі можа быць следствам таго, што, па-паршае – нямецкія гарады мелі большы эканамічны патанцыял у той час калі дацкія замарудзілі сваё развіццё, па-другое немцы скарысталі шанец, дадзены ім уласна Даніяй, бо ў той на той час назіраліся як унутрапалітычныя праблемы, так і знешнепалітычныя – Данія ў 1180-ыя гг. вымушана была кінуць значную частку сваіх войска і флота на падаўленне мецежу паморскіх славянаў. Вынікам намаганняў і памкненнеяў нямецкіх гарадоў стала тое, што любекскія і брэменскія купцы ў 1180-ыя пранікаюць у вусце Дзвіны і ў хуткім часе замацоўваюцца бліз Ікскюля заснаваўшы сваю гандлёвую факторыю [7.104].

Разгляддзем цікаўнасць каталіцкай царквы у Лівоніі. Адзначым тое, што Ўсходняя Прыбалтыка на канец XII ст. была амаль адзіным рэгіёнам, які жыў яшчэ ў паганстве, што канешне не магло не прыцягваць поглядаў царквы. Але ўласна сама ініцыятыва ішла не ад папскага прастола а ад паўночных епархій. Так у 1120 г. Эстонія узгадвалася як чатка Сігтунскага біскупства, а з другой паловы XII ст. ініцыятыва пераходзіць да дацкакага Лундскага біскупства па хрысціянізацыі Эстоніі, гэтым датчане хацелі спыніць рабаўнічыя паходы эстаў. А ў 1170 г. новапасвечаны эстонскі біскуп нават дамогся ад папы Аляксандра III абвяшчэння у Даніі, Нарвегіі і Швецыі крыжовага паходу супраць эстаў. Вынікі гэтага паходу нам невядомы і мы нават не ведаем ці адбыўся ўвогуле ён [21.55].

Высадцы місіянэраў у вусце Заходняй Дзвіны у канцы XII ст. пасадзейнічала сітуацыя ў Брэменскім арцыбіскубстве. Гэтая сітуацыя характаразавалася тым, што Брэменскае арцыбіскупства у другой палове XII ст. страчвае свой уплыў з-за таго, што шэраг біскупстваў і арцыбіскупстваў вылучаюцца з яго складу, і далучэнне новых земляў безумоўна ўзвысіла б аўтарытэт арцыбіскупства [21.73]. І ў 1184 г. аўгустынскі каноннік з Зегебергу Мейнард, як сведчць Генрых Латвійскі , па сваёй ініцыятыве [4.I.2], але хутчэй за ўсё накіраваны брэменскім арцыбіскупам Зігфрыдам, плыве разам з брэменскімі купцамі ў Лівонію [4.I.2].

Кажучы аб ролі рыцарства, адзначым тое што малодшым сынам на радзіме заставалася толькі стаць рабаўнікамі, а ў Лівоніі ў іх была надзея на набыццё сваіх уладанняў. Рыцарству трэба надаваць важную ролю ня тольці з-за іх высокай вайсковай падрыхтоўкі і добрай зброі, але і з-за іх няўрымслівасці, энергічнасці і смеласці, якія царква і купецтва змаглі направіць у патрэбным ім рэчышчы.

Але на наш погляд, вышэй пералічаныя абставіны хутчэй падштурхнулі людзей у бок Лівоніі, гэтыя абставіны могуць разглядацца сярод рухаючых сіл экспансіі, але сярод рухаючых сілаў манлі быць і нейкія духоўныя ўстаноўкі – жаданне прыгодаў, вера ў іскупленне грахоў і інш. Нейкія матэр’яльныя выгоды не могуць разглядацца як выключна кіруючыя сілы экпансіі ў Лівонію. Зразумела купцы, вышэйшыя царкоўнікі і феадалы маглі кіравацца, і кіраваліся, пэўнымі палітычнымі, эканамічнымі інтарэсамі. Але і гандляры былі ў нейкай ступені гераічны у пошуках новых шляхоў і рынкаў збыту [27]. Не трэба забывацца аб значнай спецыфічнасці сярэднявечнай свядомасці, бо пад татальным уздзеяннем царквы свядомасць магла набываць самыя неверагодныя і іррацыянальныя для цяперашняга часу формы. Міссіянеры шчыра верылі ў тое што, яны спасаюць душы паганцаў праз хрышчэнне і за гэта атрымоўваюць сабе месца на Нябёсах. Рыцары свята верылі, што за паход ім прабачаюцца ўсе грахі – яны прадавалі ўсё сваю маёмасць і ішлі ў паход. Гэта выклікала адносны наплыў, калі так можна выказацца, “крымінальных элементаў” з рыцарства, яны на радзіме маглі здзейсніць забойтва ці нейкі іншы цяжкі грэх і каб загладзіць яго – ішлі ў крыжовы паход: “Этот граф Бернард когда-то в своей стране был виновником многих битв, грабежей и пожаров и наказан был богом за это слабостью в ногах” [4.XV.4]. Увогуле рыцарства трэба разглядаць як галоўную рухаючую сілу, бо менавіта ад іх залежала пакарэнне і замацаванне немцаў у Лівоніі. У паходах таксама маглі ўдзельнічаць розныя дэклясаваныя і душэўнахворыя элементы і ўвогуле тыя, каму не было месца дома, людзі выключаныя з грамадства [27].

Такім чынам толькі дзякуючы самаму шчыльнаму ўзаемадзеянню і перакрыжаваннем інтарэсаў царквы, купцоў і рыцарства ў Лівоніі, немцы туды не толькі праніклі, але і замацаваліся на стагоддзі. З-за гэтага шчыльнага ўзаемадзеяння і судатыкальнасці інтарэсаў, пранікненне немцаў у Лівонію можна разглядаць як крыжовыя паходы праз нямецкую экспансію[14.23; 12.139]. Але адзначым і тое, што ўсіх гэтх людзей аб’ядноўвала падобнасць мыслення, бо ўсе яны знаходзіліся пад татальным ідэалагічным уздзеяннем царквы і матыў закладзены царквой у некаторых выпадках мог быць больш важкім, чым дасягненне нейкіх матэр’яльных выгод. Напрыканцы, для лешага разумення такой складанай і ў той жа час у некаторай ступені гарманічнай з’явы, як крыжовы паход у Лівонію, прывядзем цытату з Ле Гоффа адносна распаўсюджвання хрысціянства і крыжовых паходаў: “У выніку змяшаліся рэлігійныя, дэмаграфічныя, эканамічныя і нацыянальныя матывы, што надалоло гэтаму руху вельмі сваеасаблівы характар” [12.61-62].