Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Параграф 2.2: Ордэн мечаносцаў.

Разгляд Ордэна Мечаносцаў мы пачнем з вызначэння прычын узнікнення апошняга. Гэта аспект вельмі падрабязна разгледзіў А.А. Канапленка ў сваёй кандадацкай дысертацыі. Канапленка з’яўляецца бадай што адзіным даследчыкам, які звярнуў увагу на праблему ўзнікнення Ордэна мечаносцаў, бо па яго ўласнаму сцверджанню – абсалютная большасць гісторыкаў выказвалася толькі ў агульнай форме наконт узнікнення Ордэна [9.52]. Звычайна даследчыкі абмяжоўваліся канстатацыяй таго, што Ордэн быў створаны для хрысціянізацыі новых і ўтрымання заваяваных тэрыторый. Але менавіта Канапленка паказаў тое, што ўзнікненне Ордэна магло быць абумоўлена ня толькі вышэй узгаданымі прычынамі, але і іншымі абставінамі.

Канапленка ліча, што неабходнасць стварэння Ордэна была абумоўлена па-першае аб’ёмам вайскова-стратэгічных і палітычных задач, якія нямецкія заваёўнікі спадзяваліся рашыць; па-другое – гэта стан вайсковых сіл, якія меліся ў нямецкіх пілігрымаў. Касацельна першага пункта даследчык ліча, што на момант узнікнення Ордэна (1202 г.), каланісты кантралявалі нязначную палоску зямлі ўздоўж Заходняй Дзвіны. Вакол падкантрольнай немцамі тэрыторыі распасціраліся агромністыя тэрыторыі заселеныя тубыльнымі плямёнамі. Да таго ж немцы непазбежна павінны былі сутыкнуцца з Полацкам, Псковам і Ноўгарадам, якія мелі свае пэўныя цікаўнасці ў гэтым рэгіёне. Для рашэння гэтых даволі складаных задач, немцам была неабходна значная вайсковая сіла.

Альберт меў дзве крыніцы апошняй – рыцарства Вестфаліі і Саксоніі з аднаго боку і вайсковыя аддзелы мясцовай знаці. Канапленка ліча, што ва ўмовах перманентнага крыжовага паходу, падмога з Германіі не магла быць дастатковай і вычарпальна па цэламу шэрагу аб’ектыўных прычын. У тым ліку: невялікая колькасць узброеных пілігрымаў; каланісты не былі ўпэўнены ў колькасці крыжакаў, якія прыплывуць у вусце Заходняй Дзвіны і ўвогуле ў іх прыбыцці, тобок з-за гэтай неўпэўненасці было даволі цяжка планаваць свае дзеянні; невялікая колькасць прыбываючых у Лівонію пілігрымаў тлумачыцца і стаўленне пап да паходаў у Лівонію, якая не лічыла гэтыя паходы першаснымі і аідавочна аддавала перавагу паходам на Бліжні Ўсход. Ды і ўвачах саміх рыцараў паходы ў Лівонію стаялі значна ніжэй паходаў у Святую Зямлю. З іншага боку, заваёўнікі мелі магчымасць выкарыстання вайсковых фарміравання мясцовых нобілей, што неаднаразова рабілася (найчасцей немцы выкарыстоўвалі войскі з ліваў і латгалаў (за перяд з 1206 па 1227 гг – 22 разы), радзей эстаў (3 разы), адданасцю немцам адзначыўся ліўскі нобіль Каўпа [9.62-64]), але войскі тубыльцаў мелі значна ніжэйшы ўзровень вайсковай культуры (тактыкі, узбраення, дысцыпліны). Так, земгалы самі выступілі ў 1208 г. як арганізатары паходу на Літву, але ў рашаючы момант, падчас бітвы з літоўцамі, яны бягуць і пакідаюць немцаў сам насам з літоўцамі. Натуральна, што войска немцаў было ўшчэнт разгромлена. [4.XII.2]. Падчас бітвы на Імеры ў 1210 г лівы і латгалы пакінулі крыжакоў сам на сам з войскамі эстаў [4.XIV.8].

Такім чынам мы бачым, што ні ўзброеныя пілігрымы з Германіі, ні аддзелы мясцовага набілітэту не маглі гарантаваць вырашэнне вышэй азначаных задач па заваяванню і ўтрыманню Лівоніі. Відавочна гэтыя абставіны і абумовілі ўзнікненне Ордэна Мечаносцаў як арганізацыі, яка я б стала размяшчалася ў Лівоніі і магла б забяспечыць патрабаванні Альберта ў надзейнай вайсковай сіле.

Адразу адзначым адну дэталь: Ордэн мечаносцаў у тагачасных даумэнтах мог называцца па рознаму, але больш распаўсюджанымі назвамі(калі так можна казаць) былі такія як “Fratres militiae Christi”, радзей “Milites Christi” і “Milites Dei” [2.19-20]. Канапленка прыводзіць такія назвы, як “fratrum militia Christi” ці “ordo et collegium fratrum militiae Christi”. Назва “Ордэн мечаносцаў”, атрыманая праз герб Орэна, сустракаецца пазней – у Рыфмаванай хроніцы і ў Хроніцы Бальтазара Русава [21.176;2.20], і зараз прынята за ўмоўную назву гэтага ордэнскага брцтва.

Узнікненне Ордэна звязана з тым, што ў 1202 г. Тэадорых з Турайды вырашае стварыць “некое братство рыцарей христовых, которому господин папа Иннокентий дал устав храмовников и знак для ношения на одежде - меч и крест, велев быть в подчинении своему епископу” [4.VI.4]. Хутчэй за ўсё, стварэнне Ордэна прыпісана Тэадорыху толькі таму, што Альберт у гэты час быў у Германіі [4.прым. 27].

Калі мы прагледзем некаторыя крыніцы па гітсторыі Лівоніі, мы ўбачым, што аўтары гэтых крыніц разыходзіліся ў поглядзе на ўтварэнне Ордэна – у прыватнасці на ідэнтыфікацыю стваральніка Ордэна. Як бачна з вышэй прыведзенага ўрыўка, Генрых Латвійскі не двухсэнсоўна кажа аб тым, што Ордэн быў створаны менавіта Тэадорыхам, папа толькі дае рыцарам устаў храмаўнікоў і вызначае сымволіку Ордэна ў выглядзе мяча і крыжа. Словы “папа Иннокентий … велев быть в подчинении своему епископу” можна разглядаць па рознаму: з аднаго боку гэта выказванне можна палічыць за рэальнае ўказанне Інакенція III, з іншага гэта можна палічыць за чарговы повад для Генрыха Латвійскага, каб паказаць пачатковую залежнасць Ордэна – тобок за фальсіфікацыю, зробленую ў інтарэсах Альберта.

Па іншаму бачыць узнікненне Ордэна аўтар Рыфмаванай хронікі, ён лічыць, што менавіта папа даручыў Альберту справу стварэння Ордэна [Rm.591-599]. Вартберг ліча, што асабіста папа быў стваральнікам Ордэна, пры чым яму адразу належала 1/3 ад усіх зямель Рыжскага біскупства [V.88]. Прэтэнзіі Ордэна з цягам часу ўзрастаюць і дасягаюць свайго апафеёзу ў Бальтазара Русава, калі той па загаду ордэнскіх дзеячоў піша : “И папа также основал рыцарский орден…Тогда папа даровал ордену и утвердил за ним все приобретенные земли и всех людей в Ливонии, и все что они или их потомки когда либо прибрать, так что они должны владеть на вечные времена этими землями как наследственные, свободные повелители, и быть защитниками святой церкви - падкр. – П.М.” [19.176]. Але гэты погляд на вырашальную ролю папы ў справе стварэнне Ордэна, разбівае папская булла Іннакенція III ад 12 кастрычніка 1204 г., дзе сказана “Альберт, епископ,… позаботился создать… [орден] верных мирян” [9.182]. То бок папа і не прэтэндаваў на ролю стваральніка Ордэна Мечаносцаў, пакідаючы яе за Альбертам. А пазнейшы погляд ордэнскіх гісторыкаў можна растлумачыць толькі імкненнем гістарычна абгрунтаваць прэтэнзіі Ордэна на панаванне ў Лівоніі і падпарадкаванне лівонскай царквы [9.182], што вельмі добра праглядаецца ў храналагічнай эвалюцыі выказванняў з хронік. Падагульняючы ўсё вышэй сказанае, адзначым тое, што Ордэн з самага сваёго стварэння з’яўляўся падпарадкаванай Альберту структурай

Г.Гільдэбранд ліча, што невыразнасць паведамленне 1202 г. аб стварэнні Ордэна трэба хутчэй разглядаць як узнікненне думкі аб Ордэне, чым як сведчанне аб непасрэдным утварэнне Ордэна [4.№27]. Гэта сцверджанне мае рацыю, бо Тэадорых у 1203 – 1204 гг. здзейсніў паездку да папы каб той зацвердзіў праэкт Ордэна [1.17], паспяховасць паездкі ўскосна праглядаецца па вышэй узгаданай булле ад 12 кастрычніка 1204 г. Да таго ж “браты-рыцары” за наступныя пяць год будуць узгаданы толькі двойчы [4.IX.2; X.2]. Канчатковая і фактычнае зацверджанне Ордэна адбылося толькі ў 1210 г., калі ў булле Інакенція III ад 20 кастрычніка 1210 г., дзе Ордэн у першыню выступае як новая сіла з якой трэба лічыцца, як моцная арганізацыя, якая дамаглася выдзялення ёй 1/3 ад усіх ужо заваяваных тэрыторый [9.162,186]. Больш падрабязна адносіны паміж Ордэнам і Рыжскім біскупствам будуць разгледжаны ў наступным раздзеле.

Адзначым тое, што пры вывучэнні ўнутранага ўладкавання Ордэна, мы сутыкаемся з малалікасцю сведчанняў аб гэтым аспекце у крыніцах. У першую чаргу, гэта звязана як з тым, што ўнутры Ордэна свая хроніка так і не была створана, а пазнейшыя крыніцы вельмі схематычна паказваюць гісторыю Ордэна першага дваццадзігоддзя XIII ст.

У будаўніцтве Ордэна як арганізацыі, вызначальную ролю зграў устаў тапліераў (створаны Бернарам Клервоскім у 1128 г. на падмурку ордэнскага ўставу Св.Бенедыкта і некаторых правілаў узятых з уставу цыстэрцыянцаў), які быў падараваны Інакенціем III разам з ордэнскім знакам – мячом і крыжом [2.21;4.VI.6]. Хутчэй за ўсё мечаносцы таксама карысталіся статутамі тампліераў, якія дэталёва рэгламентавалі жыццё ордэнскіх братоў [2.21]. Згодна з уставам тампліераў, усе ордэнскія браты падзяляліся на тры катыгорыі, а менавіта на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-служачых. Стаць чальцом Ордэна мог любы жадаючы, пры ўмове выканання некаторых патрабаванняў: кандыдыт павінен быць народжаны ў законным шлюбе, быць халастым, быць здаровым у фізічным пляне, ня мець неаплочаных даўгоў і не быць чальцом іншага ордэну.

Першай і найбольш уплывовай катэгорыяй ордэнскіх братоў былі браты-рыцары. Каб патрапіць у гэты разрад, трэба было падцвердзіць сваё шляхецкае паходжанне і быць ужо пасвечаным у рыцары. Канапленка дапускае тое, што пры ўмовах вострай неабходнасці Ордэна ў новых рыцарах, кіраванне Ордэну ў некаторых выпадках магло зачыняць вочы на паходжанне кандыдата і праходжанне выпрабавальнага тэрміну, які папярэднічаў уступленню ў Ордэн. Пасля, кандыдат павінен быў прынесці запаветы паслухмянасці, цнатлівасці, беднасці і няспынаай вайны з паганцамі [2.22]. Магістр мог прыняць новага рыцара толькі са згоды ордэнскага капітула, на якім павінны былі прысутнічаць усе ордэнскія рыцары і святары [9.72]. Калі рыцара прыймалі ў Ордэн, ён атрымоўваў трох коней і збраяносца. Былі ў Ордэне і святары. Толькі ў Хроніцы Генрыха Латвійскага мы сустракаем імёны ордэнскіх святароў: Іаан [4.XIII.2], Отта [4.XVIII.7], Гартвіг [4.XXIV.6] і Дытрых [4.XXVI.5]. Будучы святар павінен быў адпавядаць вышэй адзначаным патрабаванне, за выключэннем патрабавання аб паходжанні са шляхецкай сям’і. Малалікасць ордэнскіх святароў можна патлумачыць тым, што Ордэн быў хутчэй вайсковай арганізацыяй, а місіянэрская функцыя заставалася ў лівонскіх біскупаў, бо ім патрабавалася дапамога менавіта ў вайсковым аспекце, а справу хрсціянізацыя плямёнаў яны былі гатовыя ўзяць на сябе. На ніжэйшай прыступцы ў структуры Ордэна стаялі браты-служачыя. Бунге дзеліць гэты разрад ордэнскіх братоў на братоў-збраяносцаў, да якіх трэба адносіць і арбалетчыкаў і ўласна збраяносцаў рыцараў; і братоў-рамеснікаў (кавалі, кухары, пекары, хатняя прыслуга і інш.). Існавалі пры Ордэне і такія катэгорыя як субраты -“Confratres”, да ліку якіх трэба адносіць жанатых рыцараў, гасцей Ордэна, бюргераў гарадоў, якія выказалі жаданне змагацца з паганцамі ў шэрагах Ордэну, але па нейкіх прычынах, ці па асабістаму жаданню, ня стаўшых паўнавартаснымі чальцамі Ордэну. [2.25-26]. Некаторыя даследчыкі тлумачаць з’яўленне рыцараў у Лівоніі толькі тым, што яны мелі магчымасць атрымаць новыя землі [7.109]. Гэта сцверджанне можна дапасаваць бадай што толькі да вассалаў Альберта. Але чым жа кіраваліся тыя рыцары, якія пажадалі ўступіць у Ордэн? Бо па запавету аб беднасці, братам-мечаносцам было забаронена мець маёмасць [2.28]. Застаюцца толькі нейкія духоўныя прычыны, а менавіта – жаданне загладзіць цяжкі грэх, вострая неабходнасць у вайне як ладу жыцця, ня трэба забываць і аб псіхічна неўраўнаважаных людзях (узгадаем таго ж Вікберта – забойцу магістра Венно і ягонага капелана Іаана., але гэта адна з тэорый, боьш падрабяўна аб гэтыс інцындэнце будзе сказана ніжэй).

Якой жа была колькасць Ордэна ў разглядаемы намі час і якія былі суадносіны паміж ордэнскімі разрадамі? На гэты конт А.А. Канапленка ў сваёй кандыдацкай дысертацыі прыводзіць меркаванне Ф. Беннінгофэна, які ацэньваў колькасць братоў-рыцараў да 1210 г. у 10 асоб, а ў 1230-ых іх магло быць прыкладна 110-120 чалавек. Зыходзячы з таго, што колькасныя суадносіны рыцараў і служачых Беннінгофэну ўяўляюцца як 1:10, то ня цяжка палічыць колькасць усіх ордэнскіх братоў, памножыўшы колькасць рыцараў на 10 (судзіць аб колькасці ордэнскіх святароў вельмі цяжка і ніхто з аўтараў не рашае ацаніць гэтую колькасць).

Форма арганізацыі ўлады ў Ордэне была створана згодна з асноўнымі палажэннямі ўстава тампліераў. Так, на чале Ордэна стаяў магістр. Першым магістрам Ордэна быў Венно, забіты ў 1209 г., пасля якога новым магістрам стаў Волквін. Магістр меў неабмежаваную ўладу. Гэта добра паказвае запавет паслухмянасці, які “обязывает брата к совершенному отречению от собственной воли и к безусловному и немедленному повиновению и исполнению приказов орденского магистра или его заместителя” [2.22]. Натуральна, магістр ажыццяўляў вырхоўнае кіраванне войскам мечаносцаў. Хутчэй за ўсё, першы магістр Венно быў прызначаны на сваю пасаду Альбертам, але наступны магістр – Волквін [9.77], быў абраны орэнскімі братамі на генеральным капітуле [4.XIII.2]. Пры магістры знаходзяўся ягоны капелан, які выконваў функцыі канцлера і павінен быў захоўваць ордэнскую пячатку. Акрамя Іаана, капелана Вено, мы ня ведаем імёнаў іншых ордэнскіх канцлераў. Бунге ўзгадвае яшчэ некалькі ордэнскіх пасад, але па яго ўласнай заўвазе, гэтыя пасады існавалі напрыканцы існаваня Ордэна мечаносцаў. Да гэтых пасад адносіліся такія, як ордэнскі скарбнік (ці трэслер), драпір, які адказваў за атрыманне, захаванне і выдачу вопраткі і даспехаў ордэнскім братам [2.28]. А.А. Канапленка пагаджаецца з поглядам Ф.Беннінггофэна, які лічыў, што ў Ордэна павінен быў быць маршал. Праўда, мы ведаем імя толькі аднаго маршала – Арнольда. Выснова аб тым, што рыцар Арнольд быў маршалам зролена ў асноўным на падставе таго, што Арнольд падчас бітвы з эстамі падымае сцяг і загадвае братам “Плотнее, братья тевтоны!...” [4.XIV.8]. Але згодна з уставам тампліераў, пад’ём сцяга абазначаў загад атакаваць, і аддаваць гэты загад мог толькі маршал [9.80]. Існавалі і такія пасады, як правінцыйны магістр, папечыцель і фохт, якія будуць разгледжаны ў сувязі з тэрэарыяльна-адміністратыўным падзелам ордэнскіх зямель.

У Ордэне існаваў такі ўладавы інстытут, як капітул. Супольнасць братоў кожнага замку называлася канвентам на чале якога мог стаяць магістр, ордэнскі саноўнік ці папечыцель. А сход братоў канвенту утвараў капітул (натуральны сюды ня мелі доступу браты-служачыя), які збіраўся не рэгулярна, а ў залежнасці ад абставін. Другім відам капітулаў быў генеральны капітул, які складаўся з усіх ордэнскіх рыцараў і святароў. Толькі магістр валодаў правам склівання генеральнага капітулу, пры чым скліваць гэты капітул ён мог па ўласнаму жаданню. Генеральны капітул меў права толькі дарадчага голасу, ён мог склікацца пры прыманне ў Ордэн новага брата, зацверджанні нейкага саноўніка, аб’яўленні вайны ці заключэння міру. Але, паўторым, магістр толькі выслухваў меркаванні братоў, але толькі ён прыймаў рашэнне [2.28-29].

Разгледзеўшы ўнутраны склад Ордэна, звернемся да ягонага тэрытырыяльна-адміністратыўнага ўладкавання. А.А. Канапленка лічыць, што ў розныя часы было створана сем ордэнскіх аддзяленняў. Так, у Рызе размяшчалася рэзідэнцыя магіста ў замку Св.Юргена, а з 1224 г. размяшчалася ў Вэндэне. Трэба думаць, магістр Ордэна адначасова выконваў функцыю кіраўніка рыжскага адзялення Ордэна. Канапленка абгрунтоўвае гэту думку тым, што ў грамаце Вільгельма Мадэнскага ад 16 сакавіка 1226, калі вырашалася пазямельная спрэчка паміж Рыгай і Дзюнамюндскім кляштаром, у якасці сведкі выступае Волквін, пры чым ў якасці Рыжскага магістра (накшталт Бертольда, “магистра рыцарства в Вендене”[4.XIII.5]), а не як магістр усяго Ордэна [9.81].

Існавала ордэнскае аддзяленне і ў Ашэрадане, які размяшчаўся на беразе Ўсходняй Дзвіны. Хутчэй за ўсё, гэта аддзяленне ўзнікла ў 1206 г. [9.81]. Да гэтага ж году трэба адносіць узнікненне аддзялення ў Зэгевольдэ, якое ўзначальваў брат Рудольф, будучы кіраўнік вэндэнскага адзялення [982-83]. У 1208 г. у Вэндэне было створана аддзяленне Ордэна, на чале якога стаяў правінцыйны магістр Бертольд. Вэндэн меў выключнае стратэгічнае становішча, бо з’яўляўся галоўнай базай наступу Ордэну на эстаў, таму мы і сустракаем Бертольда на старонках хронікі Латвійскага ажно 16 разоў. У 1219 г. (ці 1220 г.) вэндэнскім правінцыйным магістрам становіцца брат Рудольф. Было аддзяленне Ордэна і ў Фэлене. Яно было ўтворана не раней чым у 1215 г., але з-за эстонскага паўстання 1223-1224 гг., гэтыя тэрыторыя прыйшлося зноў заваёўваць. Аднаўленне ордэнскай вобласці ў Эстоніі з цэнтрам у Фэліне трэба адносіць да 1224 г. [9.83]. З 1224 г. у Рэвеле і з 1227 г. ў Вэзенбергу па 1238 г. існавалі аддзяленні Ордэна. Існаванне гэтых ордэнскіх структур звзана з тым, што яны былі ўтвораны на землях аднятых у Даніі, але ў1238 г. страчаных немцамі. У сваю чаргу, адзяленні Ордэна распадаліся на шэраг замкаў, канвентамі якіх кіравалі фогты, комтуры ці папячыцелі (знайсці адрозненні паміж гэтымі пасадамі уяўляецца большасці гісторыкаў даволі праблематычным, але лічыцца, што фогты займаліся пераважна судва-палітычнымі праблемамі [9.85(прым. 1); 85-56]). Разам з замкамі, маглі існаваць ордэнскія дамы, якімі кіравалі балеі, і ордэнскія кляштары пад кіраўніцтвам пфарркомтураў.

Якімі ж паўнамоцтвамі валодалі кіраўнікі вышэй адзначаных адзяленняў? А.А. Канапленка даволі смела праводзіць аналогію паміж функцыямі правінцыйнага магістра мечаосцаў і падобнай пасадай у Тэўтонскім Ордэне і Лівонскім ландмайстарстве, дзе правінцыйныя магістры ажыцяўлялі вайскова – адміністратыўнае кіраванне, у тым ліку здзяйснялі суд, збіралі подаці і праводзілі вайсковыя аперацыі. Адзначым, што правінцыйныя магістры над сабой ня мелі ніяціх саноўнікаў, тобок яны непасрэдна падпарадкоўваліся магістру [9.85]. З вышэй сказанага вынікае, што Ордэн ня проста фармальна валодаў нейкай тэрыторыяй, але ажыццяўляў кіраванне на сваіх землях праз сваіх мясцовых кіраўнікоў розных узроўняў.

Ордэн мае сваё ўласнае войска. У яго склад, акрамя ордэнскіх братоў, маглі уваходзіць рыцары-пілігрымы, якіх не ўзяў у сваю дружыну рыжскі біскуп, на правах субратоў. Трэба думаць, вайсковыя аддзелы сфармаваныя на тэрыторыі ордэнскай вобласці, аб’ядноўваліся разам з войскам набраным на тэрыторыі уладанняў лівоскіх біскупаў у атрады толькі падчас сумесных паходаў Ордэна і біскупаў. Калі Ордэн дзейнічае самастойнойна, ён мог выарыстоўваць узброеныя адзелы набраныя з тэрыторый ордэнскіх уладанняў.

Наконт міжнародных адносінаў адзначым, што Ордэн такія стасункі меў з імператарамі імператарамі Сявяшчэнна Рымскай імперыі і каралямі Германіі, Ордэн некалькі звяртаўся да імператараў (1212г., 1226 г.) каб той замацаваў за Ордэнам заваяваныя імі тэрыторыі; Ордэн таксама меў стасунк і з папамі рымскімі, безумоўным поспехам ордэнскай палітыкі трэба лічыць падзел Лівоніі 1210 г. дзе прызнавалася існаванне Ордэна як структуры, якой павінны належыць адна траціна з усіх заваяваных зямель. За спіной Альберта, Ордэн вёў самастойныя перамовы з Даніяй [4.XXIV.2]

Такім чынам, Ордэн уяўляецца нам вельмі спецыфічнай структурай, бо з аднаго боку гэта духоўна-феадальная карапарацыя, проста кажучы – арганізацыя [9.68]. З іншага боку, Ордэн мае сваю зямлю, ордэнскія саноўнікі ажыццяўляюць суд над мясцовым насельніцтвам, збіраюць з яго падаткі, Ордэн мае сваё войска; Ордэн падтрымлівае незалежныя міжнародныя адносіны з Даніяй, імператарамі Сявяшчэнна Рымскай імперыі і каралямі Германіі і Даніі, якія ў некаторых выпадках шкодзяць сюзерэну Ордэну. З гэтага боку, Ордэн мае ўсе прызнакі сярэднявечнай дзяржавы. Можа ў гэтым дуалізме і заключаецца феномен нямецкіх дзяржаўных утварэнняў у Лівоніі? Цікавую думку праводзіць у сваім даследванні Бунге: фактычна, ён размяжоўвае Ордэн як арганізацыю, і Ордэн як уладальнік сваёй вобласці, як кіраўнік насельніцтва гэтай вобласці [2.36]. Але Ордэн – гэта цэласная з’ява, гэтыя два бакі ў ім гарманічна суаадносіліся, і напэўна трэба прызнаць, што Ордэн мечаносцаў на першае дваццацігоддзе XIII ст. уяўляецца нам самабытным дзяржаўным утварэннем, якое ўзнікла і, на думку сучаснікаў, працягвала быць арганізацыяй, але фактычна, было дзяржавай.