Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

22. Смаленскія крывічы і радзімічы. Узнікненне і развіццё гарадоў Пасожжа і Верхняга Падняпроўя. Гомельскае ўдзельнае княства.

У VIII — IX стст. у верхнім Падняпроўі і Падзвінні, на землях смаленскіх крывічоў, якія сфарміраваліся ў выніку змяшэння славян з мясцовым балцкім насельніцтвам і былі блізкімі па паходжанню да полацкіх крывічоў, сфарміравалася Смаленскае княства. Спачатку Смаленская зямля па развіццю адставала ад Полацкай, аднак у другой палове XII ст. стала адным з самых значных княстваў Русі. Галоўны горад зямлі - Смаленск (узнік у IX ст.) - распаўсюджваў сваю ўладу на паўночныя землі радзімічаў, што жылі ў Пасожжы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Захоплены ў 882 г. Алегам, ён папаў у залежнасць ад Кіева, да пачатку XII ст. заставаўся

яго воласцю і адыгрываў важную ролю ў барацьбе за днепрадзвінскія волакі, якая няспынна вялася ў X — XIII стст. У 1119 г. на Смаленск хадзіў Глеб Менскі, але гэты паход скончыўся для яго трагічна - быў узяты ў палон, вывезены ў Кіеў, дзе і памёр. У XII — XIII стст. у склад Смаленскага княства ўваходзілі беларускія гарады Прупой (Прапойск), Крычаў і Мсціслаў. У пачатку XII ст. да яго адышлі Копысь і Орша, аднак Орша была хутка вернута Полацку. У XII ст. адбываецца феадальнае драбленне Смаленскага княства. Сталіцай удзельнага княства ў 1180 г. стаў Мсціслаў. У ім тады правіў Мсціслаў Раманавіч з роду Манамаха. Княства займала

ўсходнюю частку тэрыторыі сучаснай Магілёўскай вобласці. Стаўшы смаленскім князем, Мсціслаў Раманавіч у 1196 г. далучыў да Смаленскага княства свой удзел. Заснавальнікам дынастыі смаленскіх князёў з'яўляецца Расціслаў Мсціславіч. Гады яго княжання ў Смаленску (1125—1159) і ў Кіеве (1159—1167) сталі гадамі росквіту і пашырэння Смаленскага княства, узрастання яго ролі ў агульных усходнеславянскіх палітычных і эканамічных працэсах. Менавіта пры Расціславе пачынаецца пранікненне Смаленска ў землі радзімічаў, якія з XI ст. былі пад уладай Чарнігава. Захопленыя Расціславам у 1127 і 1142 (у час другога паходу быў спалены Гомель), яны на працягу XII—XIII стст. заставаліся асноўнай прычынай спрэчак, не дазвалялі нармалізаваць чарнігаўска-смаленскія ўзаемаадносіны. Спрэчкі паміж князямі, неабходнасць замацавання далучаных зямель і збору даніны вымусіла смаленскіх правіцеляў умацаваць Прупой, Лучын, Копысь, Оршу, заснаваць у 1135 г.

Мсціслаў. У 50-70-ыя гады XII ст. Смаленск імкнецца аб'яднаць пад сваёй уладай ўсе крывіцкія землі. Даволі часта ў залежнасць ад яго пападалі Віцебск і Друцк. У 1232 г. землі полацкіх і смаленскіх крывічоў былі аб'яднаны ў адзінае цэлае. Але ў 40-ыя гады XIII ст. пачынаецца заняпад Смаленскага княства. Яно губляе свой уплыў на Полацк, Кіеў, Ноўгарад, церпіць ад набегаў літоўскіх дружын. У 70-ыя гады XIII ст. княства падверглася мангола-татарскай навале. У 1405 г. яно было далучана Вітаўтам да ВКЛ

23. Пачатак барацьбы з крыжацкай агрэсіяй (першая палова хііі ст.). Роля беларускіх зямель у яе спыненні.

У канцы ХІІ ст. у Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю – Рэвель (1209).

У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі.

Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім – ордэн шпітальераў-янітаў. У канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы ХІІ ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Прыбалтыка, праз якую праходзіў важны для Русі гандлёвы шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, ужо даўно знаходзілася ў сферы інтарэсаў Полацкага княства. Полацкія князі кантралявалі водны шлях, а мясцовыя плямёны ліваў прызнавалі васальную залежнасць ад Полацка і плацілі яму даніну.

Пабудаваўшы ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў. Працягваючы агрэсію, ордэн наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці – Ікскюль і Гольм. Немцам давялося адкупіцца грашыма. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла.

Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. У 1207 г. Вячка разам з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць націску крыжакоў і другі рускі горад-княства на Дзвіне – Герцыке. Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа.

Неўзабаве ордэн і полацкі князь Уладзімір заключылі “вечны” мір. Полацк адмовіўся ад збірання даніны з ліваў. Дзвіна аб’яўлялася свабоднай для праезду купцоў. Але варожасць захавалася. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але раптоўная смерць перашкодзіла яго ажыццяўленню.

Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.