Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

46. Барацьба з крымскімі татарамі ў апошняй чвэрці хv – першай палове хvі ст.

У другой палове XV ст. на ўсходзе і поўдні ВКЛ апынулася ў акружэнні непрыязных дяржаў. На яго паўднёвых межах з'явіўся тады моцны і небяспечны вораг - Крымскае ханства, што ўтварылася ў выніку распаду калісьці магутнай Залатой Арды, якая з 1475 г. папала ў васальную залежнасць ад Турэцкай Порты і ажыццяўляла палітыку султанаў. Крымская знаць жыла за кошт рабаўніцтва су-

седніх зямель. У апошняй чвэрці XV ст. ханства становіцца саюзнікам Маскоўскай дзяржавы. У 1480 г. паміж Менглі-Гірэем і Іванам III было заключана пагадненне аб сумеснай барацьбе з ВКЛ.

Крымскі правіцель абяцаў тады Маскве ваяваць землі вялікага князя літоўскага Казіміра. Галоўным аб'ектам сваіх спусташальных набегаў з таго часу хан абраў багатыя, урадлівыя землі свайго аўночнага суседа. Апроч прагі нажывы яго падштурхоўвала на тое і палітычная прычы-на - бавязацельства перад маскоўскім саюзнікам. Смерчам праносілася манеўраная татарская конніца па ўкраінскіх і беларускіх землях, а абраная тактыка - пазбягаць сечы, парабаваць і хутка ўбрацца прэч. Асабліва пакутавала ад гэтага Украіна. 3 канца XV ст. крымскія татары цачынаюць пустошыць землі Беларусі. 3 1500 да 1569 гг. яны зрабілі 45 наездаў. Дзесяткі тысяч чалавек выводзілі яны ў палон для продажу ў азіяцкія краіны. Асаблівую каштоўнасць уяўлялі для татараў перш за ўсё маладыя і дужыя людзі, дзяўчынкі, якіх яны потым прадавалі за вялікія грошы на нявольніцкіх рынках Крыма і Турцыі. Падчас вайны 1500-1503 гг. Іван III патрабаваў ад Менглі-Гірэя зрабіць абяцаны напад на ВКЛ у напрамку Турава - Пінска - Менска, каб паставіць яго пад двайны ўдар. Карыстаючыся тым, што асноўныя сілы княства знаходзіліся на ўсходзе дзяржавы, дзе ваявалі з Масквою, крымчакі ў гэты час пастаянна пустошылі беларускія землі. У 1500 г. яны спалілі прадмесці Бярэсця, пасад Ка-

мянца. Восенню 1502 г., у самы разгар баёў пад Смаленскам, пераправіўшыся цераз Прыпяць, яны ваявалі землі каля Турава, Пінска, Слуцка. Слуцкі князь Сямён Міхайлавіч Алелькавіч перахапіў крымчакоў у шасці мілях ад Бабруйска і ўшчэнт разбіў іх на рацэ Уша, вызваліўшы ўсіх палонных.

У наступным, 1503 г., 6-тысячны татарскі атрад, узначалены сынам хана Біці-Гірэем, прыйшоў пад Слуцк і стаў там кошам (лагерам). Распушчаныя па Беларусі загоны спустошылі ваколіцы Капыля і Нясвіжа, спалілі Клецкі замак. Даведаўшыся пра падыход вялікага войска, яны павярнулі назад і са значным палонам вярнуліся ў Крым. 3-тысячны татарскі атрад дайшоў амаль да Наваградка, але вярнуцца ў Крым яму на гэты раз не ўдалося. Літвінскае войска на чале з Сямёнам Алелькавічам, Станіславам Кішкай, Юрыем Неміровічам і Альбрэхтам Гаштольдам дагнала крымчакоў і разбіла іх каля Давыд-Гарадка. I ў час перамір'я Руская дзяржава ўмела выкарыстоўвала агрэсіўныя памкненні Крымскага ханства, накіроўваючы яго супраць ВКЛ. У 1505 г. сыны Менглі-Гірэя Біці і Бурнаш з ардою да 12 тыс. коннікаў накіраваліся ў цэнтр Беларусі, са Слуцка і Клецка распускалі загоны на Наваградак, Ліду і гаспадарылі на нашай зямлі. Гэта быў адзін з самых спусташальных набегаў. Рабаўнікі падпалілі ваколіцы шмат якіх гарадоў, пазнішчалі вёскі і вывелі ў Крым каля 100 тысяч палонных. Спадзяючыся на беспакаранасць, летам 1506 г. 30-тысячная татарская раць зноў варвалася на Беларусь. Гэта быў апераджальны ўдар маскоўска-крымскай кааліцыі напярэдадні чарговай вайны з ВКЛ. Але на гэты раз пазбегнуць расплаты не ўдалося. 5 жніўня 1506 г. каля Клецка асноўныя іх сілы былі ўшчэнт разгромлены літвінскім войскам пад кіраўніцтвам князя Міхаіла Глінскага. Тысячы варожых трупаў засталіся ляжаць на месцы бітвы, а недабіткі былі перахоплены пад Капылем і Петрыкавым. Вызвалены 40 тыс. чалавек, якіх вялі ў няволю ў Крым. Гэта была, бадай, першая перамога такога маштабу над татарамі за колькі трывожных дзесяці годдзяў. Пасля клецкай катастрофы палітыка Крыма ў дачыненні паўночнага суседа стала мяняцца. Татарскія напады на Беларусь сталі насіць эпізадычны характар (у 1508, 1510, 1521, 1526, 1527, 1530 гг.). Урэшце яны ўвогуле былі спынены наладжанай абаронай паўднёвых рубяжоў дзяржавы, у тым ліку стварэннем атрадаў казакоў ва Украіне. 3 другой паловы 1520-х гадоў крымская небяспека зменшылася. Змена адносін у трохкутніку Вільня-Масква-Крым выклікана і тым, што далейшае ўзмацненне Маскоўскай дзяржавы супярэчыла стратэгічным інтарэсам Асманскай імперыі і яе васала - Крымскага ханства, якія імкнуліся да падтрымання штучнай раўнавагі паміж краінамі Усходняй Еўропы.