Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

24. Беларускія землі і татара-мангольскае нашэсце на Русь.

У 30–40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Полчышчы татара-манголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. Мужна змагаліся воіны галіцкага, валынскага і іншых княстваў. Аднак полаўцы нечакана кінуліся ўцякаць і змялі рускія палкі. Мангольскія войскі перайшлі ў наступленне і разбілі рускіх

З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Гераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на поўдзень. Татара-манголы як саранча прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў – “маці гарадоў рускіх”, валынскія і галіцкія гарады. 1240 г. – год узяцця Кіева – лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.

Разам з тым цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву – Залатую Арду.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў ХІІ – ХІІІ стст.) і баскакаў (прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў ХІІІ–ХIV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія набегі на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.  

25. Палітычны лад раннесярэдневяковай дзяржавы, яго эвалюцыя і асаблівасці.

Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асо-бы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права выра-шаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку.

.

Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нара-ды ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службо-вых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.

Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай.

На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе.

У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, уста-наўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.

Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у пе-рыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначаль-ваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.

Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Зна-ходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні па-садніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпаць-еўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.

Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэн-няў веча і распараджэнняў князя.

Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністра-цыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.