- •Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.
- •Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы.
- •Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму. Марфалагічны аналіз.
- •Іі скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў іі скланення (мужчынскага і ніякага роду) у адзіночным і множным ліку.
- •Скланенне назоўнікаў, якія паходзяць ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. Скланенне назоўнікаў pluralia tantum(наз. Мн.Л.). Нескланяльныя назоўнікі.
- •Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыметніка як носьбіта непрацэсуальнай прыметы. Функцыянальная характарыстыка прыметніка.
- •Адносныя прыметнікі. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Формы ацэнкі прыметнікаў.
- •Скланенне прыметнікаў. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя.
- •Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавымі значэннямі. Разрады лічэбнікаў паводле значэння, іх спалучальнасць з назоўнікамі.
- •17. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі.
- •19.Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.
- •20.Разнастайнасць значэнняў і функцыі займеннікаў. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з іншымі часцінамі мовы.
- •Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.
- •Лічэбнік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Асаблівасці выкарыстання лічэбнікаў у кантэксце.
- •36. Агульная характарыстыка службовых слоў, іх класіфікацыя. Прыназоўнікі, злучнікі і часціцы як службовыя часціны мовы.
- •38. Семантычныя і граматычныя адзнакі злучнікаў. Класіфікацыя злучнікаў. Злучнікі і злучальныя словы.
- •39. Семантычныя і граматычныя адзнакі часціц. Разрады часціц паводле іх функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы слоў з іншых часцін мовы.
- •40 . Пытанне аб мадальных словах. Сінтаксічная аснова выдзялення мадальных слоў у асобную групу. Словаўтваральная і семантычная сувязі мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы. Разрады па значэнні.
- •Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў.
Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.
Граматыка – навука, якая вывучае правілы пабудовы маўлення. Граматыка складаецца з двух частак: - марфалогія; - сінтаксіс. Ў адпаведнасці з гэтым граматычныя правілы падзяляюцца на дзве групы:
- правілы, што адносяцца да слова, ці “граматыка слова”;
- правілы, якія датычацца сказа, ці “граматыка сказа”. Граматыка слова – гэта правілы ўваходжання слоў у звязнае маўленне. Правілы шматлікія, разнастайныя, у мове ёсць групы слоў з аднолькавымі граматычнымі ўласцівасцямі. Задача марфалогіі – выявіць гэтыя прыметы і ўпарадкаваць паводле іх словы ў пэўныя групы. Самыя вялікія граматычныя групы слоў – часціны мовы.
З лексікалогіяй граматыку звязвае не толькі агульны аб’ект вывучання – словы. Лексічнае значэнне слова можа ўплываць на ўжыванне канчаткаў назоўнікаў. Напрыклад: назоўнікі мужчынскага роду 2 скл. у Р.скл. адз.л. маюць канчатак –а(-я), калі абазначаюць жывых істот (сына, аленя) і канчатак –у(-ю), калі абазначаюць з’явы прыроды (ветру, сухавею). Граматыка цесна звязана і з фанэтыкай: утварэнне форм слова падпарадкоўваецца фанетычным законам. Канчаткі назоўнікаў ў межах аднаго тыпу скланення залежаць ад характару канцавога зычнага асновы (адрозніваюць асновы на цвёрды, мяккі, зацвярдзелы зычныя і на г, к, х). Напрыклад: трава, зямля, дарога.
Веданне фанетыкі дапамагае адрозніваць лексічнае значэнне слова, разабрацца ў яго марфемнай будове. Таму сувязь фанэтыкі з лексікалогіяй і марфалогіяй відавочная.
Суадносіны паміж лексічным і граматычным значэннямі. Граматычнае значэнне і яго асноўныя крытэрыі. Граматычная катэгорыя, граматычная форма. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Сінтэтычны і аналітычны лад мовы.
Граматычныя формы – гэта відазмяненні слова, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне і адрозніваюцца граматычнымі значэннямі. Словазмяненне – гэта ўтварэнне форм аднаго і таго жа слова. Граматычныя формы бываюць простыя (сінтэтычныя), калі граматычны сродак для іх выражэння з’яўляецца часткай формы слова (напіш-у), і складаныя (аналітычная), калі грам. сродкам для іх выражэння з’яўляецца службовае слова (буду пісаць).
Лексічнае значэнне – індывідуальнае, канкрэтнае значэнне; кожнае самастойнае слова мае сваё пэўнае значэнне (зіма, вясна – поры года). Граматычнае значэнне – гэта дадатковае значэнне слова, яно ўласціва цэламу класу слоў і супрацьпастаўляе адны класы слоў другім. Словы, што называюць поры года пры розным іх лексічным значэнні маюць аднолькавыя граматычныя значэнні: прадметнасці, адзіночнага ліку, Н.скл., ж.р. Граматычныя значэнні знаходзяць сваё выражэнне ў моўных сродках: - канчатках (зім-а – зім-ы), - суфіксах (піса-л-а – піса-ў), - прыстаўках (найцікавейшы, найцікавей), - чаргаванне гукаў (сабраць – корань –бр-; сабіраць – корань –бір-), - змене месца націску (рукі(мн.л.) – рукі(адз.л.).
Граматычная катэгорыя – гэта сукупнасць аднародных граматычных значэнняў і іх грам. форм. У марфалогіі вывучаюцца грам. катэгорыі: роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу, асобы і інш. Словы розных часцін мовы маюць свае грам. катэгорыі, некаторыя грам. катэгорыі ўласцівы словам розных часцін мовы, напрыклад род, лік – назоўніку, прыметніку, дзеяслову і інш.