Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_blok_shpor_na_bel_movu.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
96.36 Кб
Скачать

17. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на коль-касныя і парадкавыя.

Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазнача-юць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, два-наццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжыва-юцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.

Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы:

лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;

дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі:

адна шостая, сем пятых;

зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра.

Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.

  1. Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі.

Зборныя лічэбнікі аазначаюць пэўную кольккасць прадметаў ці асоб як сукупнасць, адно цэлае.

Большасць зборных лічэбнікаў не мае катэгорыі роду і ліку, але скланяецца. Катэгорыю роду маюць толькі зборныя ліч абодва, абедзе.

Зборныя лічэбнікі ўсупаюць у снтаксічную сувязь з назоўнікамі:

  1. назвамі маладых істот

  2. множналікавымі наз (двое акуляраў)

  3. назвамі асоб мужчыінскага полу (пяцёра вучняў)

  4. з наз асобы, людзі, дзеці, коні, , свінні, гусі, двое дзяцей, шасцёра свіней.

Парадкавыя лічэбнікі паказваюць на парадкавы нумар аднародных прадметаў пры іх лічэнні . Паводле марфалагічных асаблівасцей парадк ліч набліжаюцца да прыметнікаў. Яны змяняюцца па ліках і па родах, дапасуюцца да назоўнікаў і сказе выконваюць ролю пераважна дапасаванага азначэння. Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя вілічыні – частку адзінкі або цэлы лік .

Асаблівасцю парадк ліч з’яўляецца іх здольнасць спалучацца не толькі з прадметнымі, але і рэчыўнымі ці зборнымі назоўнікамі: адна пятая насельніцтва.

Паводле структуры дробавыя лічэбнікі састаўныя.

Калі ліч выражаюць цэлы лік і частку цэлага, то пасля назвы цэлага ліку ужываецца злучнік і або прымпетнік цэлы, а потым дробавы лічэбнік: дзве цэлыя і восем сотых. Дробавыя ліч пераважаюць у навуковым і афіцыйна-справавым стылях мовы

19.Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.

Скланенне колькасных ліч мае наступныя асаблівасці:

  1. ліч адзін, адна, адно, адны скланяюцца, як прыметнікі з асновай на цвёрды або як указальныя займеннікі той, гэты

  2. Ліч два абодва дзве абедзве ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрзненні і маюць дзве разнавіднасці: цвёрдую ( пры ўжыванні з назоўнікамі м.р. і н.р.) і мяккую (з наз ж.р.)

  3. Ліч ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення тыпу радасць, сенажаць. У форме творнага склону гэтых ліч падаўжаецца гук ц у становішчы паміж галоснымі

  4. Ліч дзевяноста ва сіх склонах мае аднолькавую форму. Ліч сорак, сто змяняюць форму ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага на сарака, ста

  5. Пры скланенні складан ліч ад 50 да 80 і ад 200 да 900 змяняюцца абедзве часткі.

  6. Пры скланенні састаўн ых колькасных змян конае слова, як адпаведны просты ці складаны лічэбнік

  7. Лічэбнік тясяча скланяецца, як назоўнікі першага скланення з асновай на зацвядзелы зычны, а мільён, мільярд – як назоўнікі 2 скланення м.р. з асновай на цвёрды зычны

  8. Зборныя ліч двое, трое, склан, як займеннікі мае, твае, свае, а ліч чацвёра , пяцёра, шасцёра, сямёра – як ліч адны

  9. Пры склан ліч абодва абедзве першая частка (або, абе) застаецца нязменнай, а другая скланяецца, як ліч два, дзве

  10. У дроавых лічэбніках лічнік склан, як колькасны ліч, а назоўнік – чк парадкавы: няма адной васьмой трох чацвёртых.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]