Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_blok_shpor_na_bel_movu.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
96.36 Кб
Скачать

40 . Пытанне аб мадальных словах. Сінтаксічная аснова выдзялення мадальных слоў у асобную групу. Словаўтваральная і семантычная сувязі мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы. Разрады па значэнні.

Мадальныя словы — гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яўрэчаіснасці або да ўласнага выказвання. Да мадальных адносяцца словы безумоўна, бясспрэчна, відавочна, напэўна, мабыць, відаць, канечне, магчыма і інш.

Мадальныя словы — нязменныя. Яны не называюць пэўных прадметаў, прымет, дзеянняў, а толькі паказваюць адносіны таго, хто гаворыць, дарэчаіснасці: Работаў школе, бясспрэчна, вельмі цікавіла маладога настаўніка. Магчыма, прастор двару надавала незвычайная чысціня навакол. У першым сказе мадальнае слова бясспрэчна выражае ўпэўненасць, перакананне ў тым, пра што гаворыць аўтар, у другім — мадальнае слова магчыма выражае няўпэўненасць, меркаванне.

Мадальныя словы не з'яўляюцца членамі сказа і не служаць для сувязі слоў у сказе. Яны не прымыкаюць да іншых слоў, ужываюцца звычайна як пабочныя словы і выдзяляюцца інтанацыйна: Сапраўды, у лесе было вельмі хораша. У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады.

У дыялогу мадальныя словы ўжываюцца ў ролі непадзельных сказаў:

  • Адбудзецца сёння спектакль? - Безумоўпа. - А мы пойдзем у тэатр?

Паводле значэння мадальныя словы падзяляюцца на дзве групы. Да першай адносяцца мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: бясспрэчна, безумоўна, відавочна, вядома, канечне, зразумела, сапраўды і інш. Да другой належаць мадальныя словы, якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, сумненне: відаць, здавалася, мабыць, напэўна і інш.

Мадальныя словы паходзяць ад розных часцін мовы, яны суадносныя:

а) з назоўнікамі: сапраўды, праўда, факт; параўн.: 3 бацькам пазнаў я радасць першай разоры, хоць, праўда, 'ён і рэдка мяне пускаў за плуг. і Праўда даражэй за грошы.

б) з прыметнікамі ў кароткай форме, з дзеепрыметнікамі, прыслоўямі: безумоўна, бясспрэчна, вядома, відавочна, канечне, магчыма, напэўна, пэўна; параўн.: Вядома, цяжка было ў ролі настаўніка. і Здаўна вядома, што чалавек — істота калектыўная.

в) з дзеясловамі: відаць, здавалася, можа, мусіць; параўн.: Па дрэвах і па плошчах шапацеў нудны, відаць, восеньскі дождж. і 3 гэтага пагорка ўжо добра відаць хаты, рэчка каля вёскі, постаці людзей на вуліцы.

Самастойныя часціны мовы, пераходзячы ў разрад мадальных слоў, страчваюць свае граматычныя катэгорыі, перастаюць змяняцца.

Як мадальныя могуць ужывацца словазлучэнні трэба думаць, можа быць, можна меркаваць, на самой справе, па ўсёй верагоднасці, па праўдзе сказаць, можна сказаць, можна думаць, уласна кажучы і інш.: Па праўдзе сказаць, настаўніку хацелася пабачыць Ядвісю. (К-с) Гэта быў, можна сказаць, ужо край горада, і называўся ён Калоніяй.

  1. Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў.

Цяжкасці размежавання выклічнікаў і гукаперайманняў. Аказіянальная субстантывацыя і вербалізацыя выклічнікаў.

Выклічнік — часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы, што выражаюць розныя эмоцыі, пабуджэнні, заклікі, але не называюць іх: эх, ах, ай-яй-яй, дзякуй, біс, ура, айда і інш.

Выклічнікі з'яўляюцца толькі сігналамі эмоцый, пабуджэнняў, заклікаў, сродкамі выражэння пэўных пачуццяў і волевыяўленняў.

Выклічнікі не адносяцца да самастойных часцін мовы, бо нічога не называюць, і не з'яўляюцца членамі сказа. Не ўключаюцца ў групу службовых часцін мовы.

Выклічнікі сінтаксічна не звязаныя са сказам і выступаюць як ізаляваныя часткі сказа. Інтанацыйнае адасабленне выклічніка на пісьме перадаецца знакамі прыпынку — коскай ці клічнікам. Калі выклічнік знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з двух бакоў: Ляцім жа, браткі, э-эх, ляцім! Даганяй — не дагоніш. (М. Л.)

Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеннік ты або вы, то знак прыпынку пасля выклічніка не ставіцца: Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна! (Куп.) Ад выклічнікаў трэба адрозніваць гукапераймальныя словы, якія не выражаюць пачуццяў і пабуджэнняў, а ўжываюцца для перадачы розных гукаў жывой і нежывой прыроды: гаў-гаў, му-у, і-га-га, дзын-дзын, буль-буль. Звычайна гэтыя словы складаюцца з паўтарэння гукаў і на пісьме афармляюцца як простая мова: «Ку-ку! Ку-ку!» — абудзіла мой успамін сапраўдная зязюля. (Кір.)

Выклічнікі бываюць невытворныя і вытворныя.

Невытворныя выклічнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы; яны складаюцца з аднаго гука ці са спалучэнняў гукаў, а таксама з іх паўтарэння: о, а, эх, ох, ух, ой, ай, эй, но, ну гэй, ого, о-о-о, о-хо-хо, ай-яй-яй, кось-кось і інш. Выклічнікі, што складаюцца з паўтарэння гукаў, называюцца складанымі: ай-яй-яй, о-го-го, о-ё-ёй.

Выклічнікі бываюць – эмацыянальныя (эх)., пабуджальныя (тсс), этыкету (добрай раніцы).

Вербализация - абазначае вербальнае апісанне пачуццяў, думак, паводзін чалавека. І гэта ўсё пры дапамозе выклічнікаў, напрыклад: О, каго я бачу!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]