Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_blok_shpor_na_bel_movu.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
96.36 Кб
Скачать
  1. Адносныя прыметнікі. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Формы ацэнкі прыметнікаў.

Адносныя прыметнікі абазнач пымету прадметаў праз іх адносіны да прадмета або іншай прыметы: срэбраны паднос, да месца і часу, да колькасці, да прызначэння і інш.

Адносныя прыметнікі – гэта вытворныя словы. Іх колькасць папаўняецца ў выніку словаўтварэння ад іншых часцін мовы (назоўнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў) Адносн прым могуць набываць якасныя значэнні пры пераносным жыванні, пры гэтым яны захоўваюць уласцівае ім абазначэнне прыметы празадносіны да іншых прадметаў. У значэнні якасных ужыв многія адносныя прым: свінцовая куля – свінцовае неба.

Форма ацэнкі.

Якасныя прым абазнач формы, чкія абазнач. Розную ступень якасці або непаўнаты як без параўнання з ігшымі прадметамі : жаўтаваты, высозны. Гэтыя формы перадаюць адносіны асобы да выражанай прыметы, іх называюць формамі ацэнкі. Бываюўь формы са значэннем:

Памяншальна – ласкальным

Высокай меры якасці і адценнем непахвальнасці

Недастатковай якасці, непаўнаты

  1. Скланенне прыметнікаў. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя.

Скланяюцца тольі поўныя прыметнікі. Кожны прым змяняецца па ліках – адз і мн, а у адз л – пародах (м.р, н.р, ж.р)

Склонавыя канчаткі прым залежаць ад апошняга зычнага асновы, таму выдзяляюцца 3 віды асноў: на твёрды і зацвярдзелы зычны, на мяккі зычны і на зычныя г, к, х.

Канчаткі прым м. р. і н.р. супадаюць ва усіх склонах , акрамя вінавальнага і назоўнага, а прым ж.р. маюць іншыя канчаткі. У мн.л. на канчаткі ўплывае толькі апошні зычны асновы: востры, летні.

Прыметнікі утвар прыставачным, суфіксальным, прыставачна-суфіксальным спосабамі, а таксама складаннем з розных часцін мовы: часцей ад наз і дзеясловаў

Прыставачны (прыметнікі ад прыметнікаў

Суфіксальны (прыметнікіад розных часцін мовы – гэта самы прадуктыўны спосаб)

Прыставачна-суфіксальным (прым пераважна ад назоўнікаў)

Складальны спосаб (з дапамогай інтэрфікса раўнапраўныя па сэнсе словы)

  1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавымі значэннямі. Разрады лічэбнікаў паводле значэння, іх спалучальнасць з назоўнікамі.

Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае аб-страктныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, двац-

Ічп

цаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое клоп-чыкаў; пяты ўрок, другі месяц.

Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.

Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазнача-юць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, два-наццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжыва-юцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.

Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы:

лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;

дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі: адна шостая, сем пятых;

зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра.

Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты пакой, восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзесят другі год.

Колькасныя лічэбнікі з'яўляюцца асноўным разра-дам лічэбнікаў.

Паводле складу лічэбнікі падзялякрцца на про-с т ы я (адзін, тры, шэсць), складаныя (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто сем-дзеспт шосты).

Лічэбнікі змяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па родах, а лічэбнік адзін — і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы, дзве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзве кнігі, абодва акны; адны сані.

Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяць

і восем — семнаццаць. Дзелім сорак на дваццаць. Сёння ў дваццатай школе сустрэча з пісьменнікамі.

Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]