- •Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.
- •Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы.
- •Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму. Марфалагічны аналіз.
- •Іі скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў іі скланення (мужчынскага і ніякага роду) у адзіночным і множным ліку.
- •Скланенне назоўнікаў, якія паходзяць ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. Скланенне назоўнікаў pluralia tantum(наз. Мн.Л.). Нескланяльныя назоўнікі.
- •Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыметніка як носьбіта непрацэсуальнай прыметы. Функцыянальная характарыстыка прыметніка.
- •Адносныя прыметнікі. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Формы ацэнкі прыметнікаў.
- •Скланенне прыметнікаў. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя.
- •Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавымі значэннямі. Разрады лічэбнікаў паводле значэння, іх спалучальнасць з назоўнікамі.
- •17. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі.
- •19.Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.
- •20.Разнастайнасць значэнняў і функцыі займеннікаў. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з іншымі часцінамі мовы.
- •Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.
- •Лічэбнік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Асаблівасці выкарыстання лічэбнікаў у кантэксце.
- •36. Агульная характарыстыка службовых слоў, іх класіфікацыя. Прыназоўнікі, злучнікі і часціцы як службовыя часціны мовы.
- •38. Семантычныя і граматычныя адзнакі злучнікаў. Класіфікацыя злучнікаў. Злучнікі і злучальныя словы.
- •39. Семантычныя і граматычныя адзнакі часціц. Разрады часціц паводле іх функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы слоў з іншых часцін мовы.
- •40 . Пытанне аб мадальных словах. Сінтаксічная аснова выдзялення мадальных слоў у асобную групу. Словаўтваральная і семантычная сувязі мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы. Разрады па значэнні.
- •Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў.
Іі скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў іі скланення (мужчынскага і ніякага роду) у адзіночным і множным ліку.
Р.скл. – н.р. з асновай на г,к,х маюць канчатак –а (вуха, цяпла), пры мяккай аснове –я (семя, полымя). М.р. – сінанімічныя канчаткі –а(-я), -у(-ю), якія залежаць ад лексічнага скланення слова. З канчаткам на –а(-я) ужываюцца наз., якія абазначаюць канкрэтныя прадметы (трамвая, агурка), установы, аб’яднанні (завода, класа), геагр. назвы (Мінска, горада), жывых істот (брата, воўка), адзінкі вымярэння, адрэзкі часу (рубля, метра), спецтэрміны (электрона), назвы танцаў, гульняў (вальс, футбол). Канчатак –у(-ю) маюць наз. якія абазначаюць рэчыўныя прадметы, хімічныя элементы, злучэнні (соку, цынку), зборныя (бярэзніку), з’явы прыроды (ветру), месца, прастор, напрамак (краю, усходу), дзеянні і рух (бегу, смеху), паняцці і адчуванні (розуму, смутку), грамадскія фармацыі (плюралізму, нігелізму).
Д. скл. – канчатак –у(-ю) (клёну, маку).
В.скл. – сінанімічныя канчаткі (нулявы, -а(-я)) м.р. залежаць ад катэгорыі адушаўлённасці (-а(-я) сябра, студэнта), неадушеўлёнасці – нулявы (дуб, сад).
Т.скл. – канчаткі залежаць ад характару асновы і націску: з цв., зацвярдзелай і асновай на г,к,х пад націскам маюць канчатак –ом (арлом), не пад націскам –ам (сцягам), з асновай на мяккі зычны пад націскам –ём (рублём), не пад націскам –ем (юбілеем).
М.скл. - сінанімічныя канчаткі –е, -і, -ы, -у(-ю).
–е - маюць наз. з цв. асновай (абед – (па) абедзе) з асновай на г,х якія чаргуюцца з мяккімі з,с (луг – (на) лузе).
–ы - маюць наз. з асновай на зацвярдзелы гук (дождж – (на) дажджы).
–і - наз. з асновай на мяккі зычны (шчасце – (у) шчасці).
–у – з асновай на к,г,х, калі яны не чаргуюцца з “з”, “с” (зборнік – (у) зборніку).
–у(-ю) – маюць асабовыя агульныя і ўласныя наз. (аб) герою, (аб) Міхасю). У асобных наз. могут ужывацца варыантныя канчаткі ((пры) сын-у (-е), аграном-у (-е)).
ІІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення (жаночага роду з чыстай асновай) у адзіночным і множным ліку. Рознаскланяльныя назоўнікі і іх групы. Асаблівасці склонавых канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў у адзіночным і множным ліку.
Н.скл. і В.скл. – маюць нулявы канчатак (чыстая аснова) (восень, гладзь)
Р.скл., Д. скл., М.скл. – з асновай на мяккі і цвёрды зычны маюць канчатак –і (солі, ртуці); з аснова на зацвярдзелы –ы (печы, глушы).
Т.скл. – з мяккай, цв. і асновай на р – маюць канчатак –ю (плынню, любоўю); з асновай на зацвярдзелы зычны і канчаткам –у (мышшу, Нараччу). Апошнія зычныя асновы (апрача губных і р), калі знаходзяцца ў інтэрвакальным становішчы, падаўжаюцца (рассю, планню). Калі зычны стаіць не ў інтэрвакальным становішчы, падаўжэнне не адбываецца (радасцю, сталасцю). Пасля р і губных (апрача ў) ставіцца ‘ (Свір’ю, верф’ю).
Разнаскланяльныя:
1. наз н.р., што з’яўляюцца назвамі маладых істот, з канчаткам –я,-ё (дзіця-дзіцё). У Р., Д., М. скл. адз.л. – канчатак –і, суфікс –яц- (дзіцяці, жарабяці). Т.скл. канчатак –ём(-ем), не маюць суфікса –яц- (жарабём, дзіцем (-ём)). У мн.л. ва ўсіх склонах гэтыя наз. (апрача слова дзеці) маюць суфікс -ят-. У Р., В. скл. – нулявы канчатак (парасят, гусянят). Д.скл. –ам (парасятам). Т.скл –амі (парасятамі). М.скл –ах ((пры) парасятах). 2. Тры назоўнікі на -мя: імя, стрэмя, племя, могуць ужывацца без суфікса -ен- і скланяюцца як наз. 2 скл. з мяккай асновай: Н.- імя, Р. – імя, Т. – імем.
Калі яны ўжываюцца з суфіксам -ен- (уН.і В. –ен- не
3. Наз. м.р. з канчаткам –а(-я) бацька, дзядуля і наз. агульнага роду, якія абазначаюць асоб муж. полу плакса, цёзка.
Р. і В.скл. – наз. маюць канчаткі 1 скл.: Р. мужчыны , В. мужчыну, Д. і М. – 1 і 2 скл..: пад націскам ўжываюцца канчаткі –е, -і. Д.скл. - Кузьме, старшыні, М.скл. – (пры) Кузьме, (пры) старшыні. Калі націск падае на аснову, то ўжываецца канчатак –у(-ю): Д.скл. – бацьку, запявалу; М.скл. – (пры) бацьку, запявалу; Т.скл. – пад націскам маюць канчаткі 1 скл. –ой(-ою), -ёй(-ёю): Кузьмой (-ою), тамадой (-ою), не пад націскам – канчаткі 2 скл. –ам,-ем: старастам, дзядулем.Слова сірата мае канчатка 1 скл., нягледзячы на тое, што абазначае асобу муж. ці жан. полу: Н.скл. - малы, малая сірата; Р. – малога, малой сіраты; Д. – малому, малой сіраце; В. – малога, малую сірату; Т. – малым, малой сіратой; М – (пры) малым, малой сіраце.