Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_blok_shpor_na_bel_movu.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
96.36 Кб
Скачать
  1. Скланенне назоўнікаў, якія паходзяць ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. Скланенне назоўнікаў pluralia tantum(наз. Мн.Л.). Нескланяльныя назоўнікі.

Скланенне наз. мн.л. Большасць склонавых канчаткаў наз. усіх трох скланенняў у мн.л. маюць агульныя склонавыя канчаткі, таму іх на тыпы скланення не падзяляюць. Наз. мн.л. Н скл. маюць канчатак –ы(-і) парты, коні; у наз. с суфіксам –анін-(-янін-) - -е мінчанін, мінчане; Д.скл. –ам(-ям) садам, песням; В.скл. – наз. што абазначаюць неадуш. прадметы, маюць канчатак –ы(-і) – бярозы, берагі; наз., што абазначаюць адуш. Прадметы, маюць канчаткі –аў(-яў), -оў(-ёў), -эй(-ей), нулявы канчатак – хлопцаў, вучняў, дзяцей, салдат; Т.скл. - -амі(-ямі) кніжкамі, героямі, можа быць канчатак –мі: людзямі – людзьмі, форма на –ыма: вачамі – вачыма. М.скл. - -ах(-ях) – (па) дарогах, (у) аповесцях. Р.скл. –аў(-яў), -оў(-еў) маюць наз. усіх тыпаў скланення: сталоў, таполяў.

Наз. 1 скл. у Р.скл маюць нулявы канчатак, калі: - аснова заканчваецца адным зычным (кніга, кніг), - збегам зычных, апошні з якіх гук К (лодка, лодак), - слова заканчваецца на –ыя(-ія) (армія-армій). –аў(-яў) ўжываецца ў словах аснова якіх заканчваецца збегам зычных (брытва-брытваў); - падоўжанным зычным (ванна-ваннаў).

Наз. 2 скл. –аў(-яў), -оў(-ёў) (вучняў, рублёў); нешматлікія наз. - -эй(-ей) (вушэй, гасцей).

Наз. 3 скл. пад націскам –эй(-ей) (мышэй, касцей); не пад націскам - -аў(-яў) (рэчаў, трэляў). Р.скл. ўжываюцца варыянтныя канчаткі: нулявы канчатак і –аў(-яў) (меж-межаў); –аў(-яў), -эй(-ей) (далоняў-далоней).

Нескланяльныя наз. – гэта наз. якія не змяняюцца па склонах і ліках. Гэта:

- наз. іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца галосным гукам (кенгуру, таксі).

- уласныя іншамоўныя наз. што заканчваюцца на галосны (Фрунзе, Баку).

- славянскія і запазычаныя прозвішча, якія заканчваюцца на зычны і належаць асобам жан. полу (з фраў Шміт, з Корбут Вольгай), прозвішчы на зычны, калі належаць асобам муж.полу, скланяюцца (с Корбутам Іванам).

- славянскія прозвішчы на –о (Шайко, Франко).

- складанаскарочаннае слова літарнага тыпу (ЗША, БДПУ).

  1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыметніка як носьбіта непрацэсуальнай прыметы. Функцыянальная характарыстыка прыметніка.

Асноўныя катэгарыяльныя значэнні і лексіка-граматычныя разрады.

Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і выражае гэтае значэнне ў катэгорыях роду, ліку і склону.

Прым абазначаюць прымету прадмета непасрэдна, праз адносіны да іншага прадмета ці прыметы і праз прыналежнасць пэўнай асобе або жывой істоце.

Катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка словаізмяняюцца і выяўлюцца сінтаксічна, па назоўніку, да якога дапасуецца прыметнік. Некаторм прым уласціва катэгорыя ступені параўнання.

Да прыметнікаў як часціны мовы могуць адносіцца невытворныя і вытворныя словы: белы, сіні, малады. Многія прыметнікі ўзнік у выніку словаўтварэння ад інш часцін мовы, найбольш часта – суфіксальным спосабам.

У сказе прым выконвае ролю азначэння, дапасуецца да наз або субстантываных часцін мовы. Прым можа быць часткай састаўнога іменнага выказніка. Адрозненні ў абазначэнні прыметы і граматын асаблівасці пыметнікаў пакладзены ў аснову іх падзелу на лексіка-граматыныя разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя

  1. Якасныя прыметнікі. Поўныя, кароткія і сцягнутыя (усечаныя) формы, шляхі іх распазнавання. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай мове і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.

Якасныя прым абазначаюць прымету прадмтаў, што могуць праяўляцца ў рознай ступені: разумны-разумнейшы.

Прыметы, названыя якаснымі прым успымаюцца органамі пачуццяў і маюць ступені параўнання.

Пыметнікі ў поўнай форме маюць наступныя канчаткі ў назоўным склоне адз ліку: -ы, -і у м.р. і –ая, яя – у ж.р, -ое, ае – у н.р.

Кароткія формы прым ужываюцца рэдка. Яны не скланяюцца, але змяяняюцца па ліках. У назоўным склоне адз ліку ім уласцівы нулявы канатак у м.р. : чуцён, люб., у ж.р. – а : люба, чутна, у н.р. а, о : чутно

Кампаратыў (выйшая ступень параўнання) утвар. Пры дапамозе суф. –ейш(-эйш), -ш (вялікі-большы). Часта блытаюць вышэйшую ступень параунання ад прыслоўяў і ад прыметніка. Асабліва ў перакладах з рускай мовы, паколькі ў рускай мове гэтыя формы падобныя. Агульн. Правілу ўтварэння форм вышэйшай ступені параўнання падпарадкоўв. Прым. малады, стары пры абазначэнні ўзросту. Ад кампаратываў неабходна адрозніваць прым. малодшы, старшы ў тэрміналагічных спалучэннях тыпу: ( старшы лейтынант), а таксама прым. малодшы і старшы ў значэнні больш позні паводле часў свайго з’яўлення, якія не маюць значэння вышэйшай ступені параўнання.

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання утвараюцца шляхам спалучэння:

1)займ. самы+якасны прым. шчаслівы; + шчаслівейшы(простая форма кампаратыва); + найшчаслівейшы (простая форма найвышэйшай ступені параўнання)

2)найбольш (найменьш) + просты (якасны прыметнік)

У сказ ступень параўнання ўводзіццатолькі з прыназоўнікам за.

Суплетывізм – утварэнне формаў аднаго і таго ж слова ад розных асноў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]