Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ibzh_shpory.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
76.4 Кб
Скачать

14. Падрыхтоўка журн. Кадраў Беларусі ў пасляваенны час

Падрыхтоўка журналісцкіх кадраў у БДУ пачалася з 1 лістапада 1944 года. Паводле пастановы ЦК ВКП(б) у Мінску быў утвораны першы ў Савецкім Саюзе факультэт журналістыкі. Вызвалены Мінск ляжаў у руінах, не было будынку універсітэта, не было яшчэ і факультэта – спачатку заняткі праводзіліся на станцыі Сходня, пасля – у школьных класах Мінска. Першымі выкладчыкамі аддзялення сталі вядомыя вучоныя і педагогі: М.Г. Ларчанка, В.В. Гутараў, М.І. Жыркевіч, І.В. Зазека.1946 – журфак стаў аддзяленнем пры філфаку БДУ (да 1967) з-за недахопу матэр базы. У гэты час адкрываецца завочная і вячэрняя формы навуч, колькасць студэнтаў павял у 3 разы. 1-ы дэкан журфака – Уладзімір Ліс. 5 красавіка 1946 года ўтворана кафедра журналістыкі. Яе ўзначаліў ваенны журналіст, вучоны М. С. Зярніцкі. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў-журналістаў. З таго першага выпуску трое з іх прысвяцілі сваё жыццё працы на родным факультэце: прафесар Е.Л. Бондарава, прафесар М.Я. Цікоцкі, дацэнт Н. А. Сніцарава.

У 1967 годзе першым дэканам самастойнага навучальнага падраздзялення БДУ – факультэта журналістыкі – стаў прафесар, ў мінулым баявы афіцэр Савецкай Арміі, Г.В. Булацкі. З 1980 па 1986 г. дэканам факультэта працаваў прафесар П.І. Ткачоў, з 1986 па 1996 г. – прафесар О. Г. Слука, у 1996 г. – дацэнт П. Л. Дарашчонак, з 1996 па 2005 г. – дацэнт В. П. Вараб’ёў, з 2005 г. – дацэнт С. В. Дубовік. Факультэт з кожным годам рос, набіраў моц. Ствараліся новыя кафедры, з’яўляліся новыя навуковыя напрамкі. У 1965 годзе на базе кафедры журналістыкі былі створаны дзве новыя кафедры. У 1998 годзе на факультэце працавала ўжо восем кафедр. У розныя гады дыпломы журналістаў на факультэце атрымлівалі вядомыя паэты і празаікі М. Аврамчык, І. Чыгрынаў, У. Пташнікаў, А. Вярцінскі, Б. Сачанка, В. Зуёнак і інш. Амаль 90% кіраўнікоў і супрацоўнікаў нацыянальных СМІ – выпускнікі факультэта журналістыкі БДУ.

У пасляваен час ствараецца газетнае аддзяленне ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПБ. → забеспячэнне газет праф кадрамі паляпшаецца. Новы від спецыялістаў – для радыё і ТБ (а зараз і інтэрнет).

1958 – 1-ы часопіс для ж-таў “Удапамогу работнікам мясцовага друку”.

1959 – 1-ы з’езд ж-аў БССР.

15. Пастановы аб паляпшэнні работы раённых газет у 50-я гг., іх перавод на чатырохпалосны фармат.

У гады пятай пяцігодкі ЦК КПБ прыняў некалькі важных пастаноў, у якіх намячалася паляпшэнне работы партыйна-с-вецкага друку рэспублікі: “Аб фактах няправільнага выкарыстання рэдактараў раёных гахет” (снежань 1951). Райкомы пасылалі рэдактараў на вытворчасць, каб выправіць дрэннае становішча. ЦК КПБ асудзіў такую практыку і забараніў выкарыстоўваць рэдактараў не па прызначэнню.

24 студзеня 1952 г. ЦК ВКП(б) прыняў прыняў пастанову “Аб мерах па паляпшэнню раённых газет”. У пастанове адзначалася, штсг' дзейнасць раённых газет, шматлікага звяна ў сістэме партыйна-савецкага друку, мае сур'ёзныя недахопы. Мясцовым партыйным арганізацыям было прапанавана больш актыўна кіраваць сваімі друкаванымі органамі, была распрацавана прыкладная тэматыка нумара раённай газеты.

Таксама на пачатку 1952 года была прынята пастанова “Аб паляпшэнні дзйнасці раёнага друку рэспублікі”. Пры рэдакцыях “Звязды” і “Советской Белоруссии” і “Калгасная праўда” былі створаны курсы па павышэнню кваліфікацыі рэдактараў і сакратароў раёных газет. Адначасова пачынаецца і перавод раёных газет на чатырохпалосны аб’ём. У 1954 у рэспубліцы было ужо 40 такіх газет.Перыядычнасць узрасла да трох разоў на тыдзень.

Праблемы раёнак: 1) шмат рэспубл інфы, мала мясцовай 2) шмат афіцыёзу (пастановы, пленумы), мала аналітыкі 3) недахоп прафес кадраў 4) дрэннае абсталяванне друкарняў 5) выкар газет мясцовым кіраўніцтвам у сваіх мэтах 6) выхад 1 раз на тыдзень на 2 паласах

Рашэнні: 1958 – пастанова ЦК КПБ “Аб стане і мерах паляпшэння раённых газет рэспублікі”.

20 з’езд КПСС прыняў меры па фінанс дапамозе, забеспячэнні кадрамі, закупцы новага абсталявання, адкрыцці папяровых фабрык і заводаў.

1958 – часопіс “У дапамогу работнікам мясцовага друку” (для ж-таў, абмену вопытам).

1959, 5-6 сак – 1-ы з’езд ж-таў БССР, падымаецца праблема мясцовага друку.

1956-59 – пераход 117 раёнак БССР на 4 паласы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]