Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_lit_redu_voprosy_1-20.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
88.18 Кб
Скачать
  1. Распрацоўка тэмы. Якасць фактычнага матэрыялу. Навуковы апарат матэрыялу.

Важнай умовай глыбокай распрацоўкі тэмы з’яўляецца прадуманы адбор і адпаведнае мэце артыкула выкарыстанне аўтарам фактычнага матэрыялу.

У рэдактыйна-выдавецкай практыцы паняцце “фактычны матэрыял” уключае ў сябе ўласна факты, гэта значыць нешта цвёрда ўстаноўленае, што адбылося ў рэальнасці: уласныя імёны, даты, колькасныя паказчыкі і гэтак далей. Да фактычнага матэрыялу прынята адносіць таксама цытаты (вытрымкі з якога-небудь тэксту, узятыя без змяненняў).

Рэдактарскі аналіз фактычнага матэрыялу выконвае дзве асноўныя задачы. Па-першае, гэта вызначэнне якасці матэрыялу. Ці ўдала прыведзеныя факты, ці тыповыя яны для дадзенай з’явы; ці выражаюць яны галоўнае, сутнаснае ці другаснае; ці не робіць аўтар вывадаў на падставе выпадковых прыкладаў, мінаючы галоўнае. Па-другое, гэта ўстанаўленне праўдзівасці прыведзеных фактаў.

Бывае і так, што аўтар, замест выкладу факта, прапаноўвае чытачу толькі свае адносіны да яго.

Адной з разнавіднасцяў фактычнага матэрыялу з’яўляюцца лічбавыя дадзеныя. Іх аналіз прадугледжвае неабходнасць ацаніць ці дарэчнае ўжыванне лічбаў у артыкуле, ці ўдалая форма іх падачы, а калі маюцца на ўвазе статыстычныя звесткі, то ці правільна выбраныя дадзеныя для супастаўлення, ці прыводзіць аўтар апошнія рэзультаты або выкарыстоўвае ўстарэлыя. Нарэшце, абмяжоўваецца ён абсалютнымі паказчыкамі або дае таксама адносныя дадзеныя.

Другая задача рэдактарскага аналізу фактычнага матэрыялу - устанаўленне правільнасці, дакладнасці прыведзеных у рукапісы дадзеных.

Значная частка недакладнасцяў, якія сустракаюцца ў рукапісах, ідзе ад аўтара. Прынята лічыць, што пэўную колькасць памылак робіць кожны чалавек, які піша, якой бы культуры разумовай працы ён не дасянгуў. Але ж многія памылкі могуць з’явіцца падчас набору, чытання карэктур, друку. Таму трэба падкрэсліць, што найменшае паслабленне рэдактарскай увагі, патрабавальнасці, адказнасці нярэдка прыводзіць да з’яўлення недакладнасцяў, скажэння фактаў.

Яшчэ адзін паказчык таго, як распрацаваная тэма – лагічнасць будовы матэрыяла. Каб выконваць сваю задачу, тэкст мусіць адпавядаць такім патрабаванням логікі, як дакладнасць, пэўнасць, несупярэчлівасць, абгрунтаванасць. Ён павінен утрымліваць правільныя і дзейсныя, з пункту гледжання логікі, высновы, доказы, азначэнні.

Вядома, узровень лагічнай строгасці неаднолькавы ў дачыненні да розных відаў артыкулаў. Найбольшае значэнне яна набывае ў працэсе рэдагавання навуковых і навукова-папулярных твораў, а таксама тэкстаў з дакладнай фактычнай або дакументальнай асновай.

Істотнай з’яўляецца таксама задача ацэнкі кампазіцыі (будова твора, якая аб’ядноўвае ўсе яго элементы ў адзінае цэлае). Рэдактару патрэбна ўсталяваць прадуманыя суадносіны аб'ёмаў розных частак рукапісу. Рэдактар ​​падлічвае памер кожнай часткі, супастаўляе розныя часткі і вызначае, ці адпавядае менавіта такі аб'ём значнасці кожнай з іх.

Канешне, падыходзіць механічна тут нельга. У аўтара могуць быць свае думкі наконт таго, якой частцы аддаць перавагу, пра што расказаць больш падрабязна, а што падаць коратка. Довады аўтара трэба ўважліва выслухаць, з яго абгрунтаванымі меркаваннямі пагадзіцца. Але пры ўсім тым неабходна пастаянна ўлічваць значэнне таго ці іншага канкрэтнага пытання ў агульным развіцці тэмы.

Научный апарат - примечания, указатели и другие дополнительные материалы к научному труду, собранию сочинений и т.п.

Из всех периодичных изданий наиболее обширным и разнообразным аппаратом обладают журнальные издания. Их аппарат делится на две части - аппарат отдельных публикаций и аппарат журнала в целом.

К обязательным элементам аппарата материала, публикуемого в журнале, особенно специальном, относятся:

- заглавие материала.

- подзаголовочные данные. Они включают: сведения, поясняющие заглавие публикуемого материала; сведения о типе публикуемого материала («Обзор литературы», «Обзор писем», «Тезисы доклада» и др.

- аннотация. Предназначенная для краткой характеристики содержания публикации, аннотация отвечает на вопрос: о чем в ней говорится. В аннотации приводятся сведения, которые характеризуют тему, проблему, предмет содержания публикации, цель выполненной работы и ее результаты, отмечается их новизна.

- сведения об авторах, составителях и других лицах, участвовавших в работе над материалом, предшествуют заглавию публикации. Они включают имя автора, его ученое звание, ученую степень, должность или профессию, место работы и наименование страны (для иностранных авторов). Имена авторов коллективной работы располагают в последовательности, предлагаемой ими самими.

- индекс Универсальной десятичной классификации статей (кроме передовых), докладов, сообщений, тезисов, писем в редакцию и рецензий с собственным заглавием.

- сведения о дате поступления в редакцию.

- библиографические ссылки и библиографические списки.

- пристатейные списки литературы должны попадать только те работы, которые имеют непосредственное отношение к теме статьи и использованы в ней. Не рекомендуется давать списки литературы, превышающие сорок названий. Списки в обзорных статьях могут включать и большее число источников.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]