Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_lit_redu_voprosy_1-20.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
88.18 Кб
Скачать
  1. Значэнне рэдактарскага вопыту беларускіх пісьменнікаў (к. Крапіва, я. Колас, м. Лужанін, к. Чор­­ны, я. Брыль, я. Скрыган і інш.).

З кастрычніка 1913 да жніўня 1915 г. Я. Купала у Вільні, працуе ў "Беларускім выдавецкім таварыстве", рэдагуе газету "Наша ніва". Як паэт і публіцыст актыўна выступаў у прэсе 1919 – 21 гг. (“Звон”, “Беларусь”, “Вольны сцяг”, “Рунь”, “Савецкая Беларусь”). У артыкуле "Ці маем мы права выракацца роднай мовы?" Я. Купала назваў родную мову народа найвышэйшай каштоўнасцю. З 1921 года актыўна ўдзельнічаў у стварэнні БДУ, Інстытута беларускай культуры, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў (па ўтварэнні на базе Інбелкульту Акадэміі навук у 1928 годзе Купала стаў акадэмікам). У 1923 годзе падрыхтаваў літаратуразнаўчы слоўнік «Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва», які ўвайшоў у сэрыю «Беларускай навуковай тэрміналёгіі», выдаванай Інбелкультам.

Кандрат Крапіва - аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я.Коласам і П.Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Русско-белорусского словаря» (1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984) і інш. Выбітны знаўца беларускай мовы, Крапіва узначальваў Тэрміналагічную камісію Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, непасрэдна займаўся распрацоўкай тэрміналогіі ў розных галінах навукі. Кандрат Крапіва — акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук.

Разам з Р. І. Аванесавым і Ю. Ф. Мацкевіч выпусціў працу «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).

У сваіх артыкулах закранае такія пытанні, як культура мовы, змены ў правілах арфаграфіі і пунктуацыі, разважае над праблемай напісання ўласных імёнаў і прозвішчаў, выступае супраць залішняй “беларускасці” беларускай мовы на граматычным і лексічным узроўні. Абараняе права пісьменнікаў адыходзіць ад правілаў, калі гэта апраўдала стылістычна. Кандрат Крапіва шмат разважае пра ўплыў на мову сярэднебеларускіх гаворак, розных дыялектаў і асуджаў тых, хто ўжывае ў сваіх творах зашмат дыялектных слоў.

Максім Лужанін - з 1931 г. працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. У 1935—1941 гг. рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. З 1944 г. загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык». З 1959 г. член сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 гг.галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

У маі 1979 года на старонках «Звязды» быў надрукаваны артыкул Кандрата Крапівы «Ці будзем мы ездзіць па левым баку?» Ён крытыкаваў тых аўтараў і рэдактараў, якія, на яго думку, занадта клапоцяцца пра «"беларускасць" беларускай мовы», адхіляюцца «ад агульнапрынятых правіл і норм». Артыкул выклікаў неадназначную рэакцыю ў навуковых і літаратурных колах. Адкрыты ліст Кандрату Крапіве напісаў Максім Лужанін. У сваім лісце Максім Лужанін абараняе спецыфічна беларускія словы, такія як цягнік (замест поезда), згадка, прыгадка, згадаць, прыгадаць, нагадаць, навучэнец, незачэпа. Таксама ён звяртаецца да пытанняў парушэння белрускага правапісу на старонках друку і, між іншым, выражае адмоўную ацэнку апошняй яго рэдакцыі (1957).

“А як можна было рабіць змены ў правапісе без тэарэтычнага абгрунтавання, не маючы належнай падпоры ў выглядзе гістарычнай граматыкі, не памножыўшы назіранняў над мовай, не разгарнуўшы даследавання яе асаблівасцей, дыялектаў, тэндэнцый развіцця? Аднак рабілі і багата ўзаконілі такога, такую правялі рэформу, пра мэтазгоднасць якой даводзіцца спрачацца і сёння.”

Кузьма Чорны яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска». У 1932—1937 — галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР. З верасня 1944 і да сваёй смерці (22 лістапада 1944) працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Кузьма Чорны змагаўся за культуру мовы, прапагандавай белрускую культуру. Пісьменнік – настаўнік граматыкі і стылю для тых, хто чытае яго творы. Змагаўся супраць моўнага штукарства, за прастату і даходлівасць выражэння думкі (“Не пішы чорт ведае як”, “Публіцыстычныя нататкі”, “Нашто такая непісьменнасць”). Лічыў, што рэдактар не павінен перапісваць аўтарскі тэкст. Самым агідным ў літаратурным творы называў штучнасць і непісьменнасць.

У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі.

Праблемам культуры творчасці, мовы мастацкіх твораў, пісьменніцкага майстэрства Янка Скрыган прысвяціў мноства артыкулаў, якія сёння сталі класічнымі працамі. З гэтых артыкулаў склаліся кнігі “Ранішнія росы” (1965) і “Некалькі хвілін чужога жыцця” (1979, 1990).

Несумненна, пісьменнік мэтанакіравана імкнуўся “занатаваць”, захаваць у літаратурных творах, у паўсядзённым ужытку як мага больш “сакаўных”, жывых, “натуральных” беларускіх слоў. Ці не яму дзякаваць, што ў нашай літаратуры пасяліліся і сёння не забытыя “любата” і смаката”, “даткненне” і “пярэгалас”, “свідравіна” і “радовішча”…

Прывядзем прыклады з артыкулаў Янкі Скрыгана “Яшчэ трохі аб мове” і “Беглыя запісы”, прысвечаных роднаму слову і культуры мовы [6]:

“Каларытнае слова цяпершчына. I калі б папракнулі нейкага пісьменніка, што ў яго творах мала цяпершчыны, то ўсё роўна ён зразумеў бы, што ад яго патрабуюць суаснасці. Сінонімы — багацце мовы; яны ніколі не варагуюць”.

“Забываюцца некаторыя словы. I не яны вінаваты ў гэтым, а мы: усё аддаляемся ад жывое гаворкі. Неўміручы, агністы, агняны, неўпрашоны... А ў нас жа толькі бессмяротны, вогненны, няўмольны. Добрыя словы, але ж іх мала”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]