Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ НА ЭКЗАМЕН.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
210.43 Кб
Скачать

36. Жывопись в 19 в.

Определяющую роль в развитии живописи сыграли воспитанники Виленской школы живописи - отделение изобразительного искусства факультета литературы и искусства Виленского университета. Основателем школы был профессор Ф. Смуглевич. За четверть века школа подготовила более двухсот пятидесяти художников, граверов, скульпторов. Член императорской академии искусств Иосиф Олешкевич написал портрет А. Чарторийского , М.Радзивилла, Л. Сапеги, А. Мицкевича и др. Представитель романтизма В. Ванькович создал портреты поэтов А. Пушкина, А. Горецкого, пианистки М Шимановской, а также картину «Мицкевич на скале Аю-Даг» и др. Живописец Ян Дамель создал картины исторического жанра «Смерть Глинского в неволе», «Освобождение Т. Костюшко из темницы», «Отступление французов через Вильно в 1812 г.». Хруцкий работал в жанре классического натюрморта и бытовой живописи. Одним из основателей белорусского реалистического пейзажа был В. Дмоховский.

35. Жывопись б. 9-18 вв.

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент. Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра.

Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў: разьбы і лепкі, накладных элементаў і разьбяных ліштваў, што надавала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне", "Маці боская Іерусалімская", "Маці боская Смаленская".

3 пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў". 3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Сярод манументальных роспісаў захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры (Польшча). У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У маёнтках амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі шырока прадстаўлены т. зв. галерэі продкаў. Пераважна ў гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і іншых магнатаў. На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI стст. Адным з буйнейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі майстэрня для аздаблення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка. Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае евангелле, створанае ў пачатку XIV ст.

Вялікае мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны - адзін з самых ранніх партрэтаў друка-роў наогул.

Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два налрамкі. Першы — мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі — жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцо-вай школай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіх прынцыпаў. У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой ўласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокае выка-рыстанне этнаграфічных элементаў. Пад уплывам Адраджэння з'яўляецца імкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя ("Нара-джэнне Багародзіцы", "Апосталы Лука і Сымон", "Пакланенне веш-чуноў" з Брэстчыны). У XVIII ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока ("Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў). У канцы XVIII - пачатку XIX ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа. Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапісе з'яў-ляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве - "Новазапаветная Троіца".

3 перамогай контррэфармацыі ў манументальным жывапісе распаўсюджваецца стыль барока. Яму характэрна прасторавасць, маляўнічасць, дынамізм кампазіцыі, багацце ўзору, натуралізм. Тамаш Макоўскі, каморнік пры двары Радзівілаў. Па прапанове Мікалая Радзівіла Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага княства Літоўскага. Тамаш Макоўскі з'яўляецца аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў. Ён ілюстраваў таксама многія книги.. Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылі і працавалі ў XVIII ст. Яны рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. У канцы XVIII ст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацылй стану, а рэалізм — бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму лылю ў выяўленчым мастацтве — класіцызму.