Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ НА ЭКЗАМЕН.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
210.43 Кб
Скачать

18. Стоновление в б. Национального театра

У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскагй і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Прыязджалі таксама польскія тэатральныя ка-лектывы.

Пад уздзеяннем выступленняў прафесійных тэатраў у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У Мінску на сцэне Дваранскага сходу прафесіяналы і аматары ставілі творы рускай, украінскай і зарубежнай драматургіі. 5 чэрвеня 1890 г. у горадзе быў адкрыты пастаянны тэатр. У гэтым жа годзе ў Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтваў.

Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку XX ст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацыі т. зв. беларускіх вечарынак. На вечарынках звычайна выступалі хоры, танцоры, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п'есы. Рэпертуар вечарынак уключаў п'есы "Паўлінка" і "Прымакі" Купалы, "Антось Лата" Коласа, "Модны шляхцюк" Каганца.

На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. І.Буйніцкі на свае ўласныя сродкі стварыў трупу ў асабістым фальварку Палевачы ў Дзісенскім павеце. У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу ў Першай беларускай вечарынцы ў Вільні тэатр І.Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Пашыліся ў дурні" М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" Э.Ажэшкі,, "Модны шляхцюк" К.Каганца, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства.

У 1911 - 1912 гг. трупа І.Буйніцкага выступала ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў наведаў Варшаву. Такім чынам І.Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе асаблівасці, непаўторны нацыянальны каларыт. Справу І.Буйніцкага па стварэнні нацыянальнага тэатра актыўна падтрымлівалі газета "Наша ніва", прагрэсіўныя дзеячы беларускай культуры Я.Купала, Ядвігін Ш., Цётка, Ц.Гартны, З.Бядуля. Аднак матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І.Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр. Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра, упісала яркую старонку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіццё справы паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра.

Пераемнікам Першай беларускай трупы ў працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Яно ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізаваў таварыства вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Ф.Ждановіч. У яго калектыў праз некаторы час уступіў У.Галубок, якому належыць выдатная роля ў развіцці беларускага тэатра ў паслякастрычніцкі перыяд. Творчыя магчымасці таварыства былі даволі абмежаваныя, таму што яно трымалася толькі на энтузіязме ўдзельнікаў. Нягледзячы на цяжкасці, калектыў ужо ў першыя тыдні свайго існавання ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі.