Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ НА ЭКЗАМЕН.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
210.43 Кб
Скачать

7. Культура б. 14-18 вв.

Беларуская культура другой паловы XIII — першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыродна-геаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва.

Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю по-быту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларускі фальклор служыў сродкам захавання нацыя-нальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні бела-рускай мовы. Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту.

Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Панавала ідэалогія класа феадалаў пры духоўнай дыктатуры царквы. Куль-турныя здабыткі з'яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Так, пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У XV — XVI стст. фарміруюцца і ўзбагачаюцца буйныя царкоўна-манастырскія і прыватныя бібліятэкі, якія абслу-гоўваюць у асноўным прадстаўнікоў вышэйшых саслоўяў грамадства.

Паколькі змест і формы культуры ў эпоху сярэднявечча вызначаліся ў першую чаргу інтарэсамі феадалаў і рэлігіі, то царква ўнесла значны ўклад у развіццё асветы, грамадска-палітычнай думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі. Калі праваслаўная царква з'яўлялася носьбітам старажытнарускіх традыцый, то каталіцтва прыўносіла ў ВКЛ элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю куль-турнага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Заха-дам. Кантакты з Заходняй Еўропай прывялі да ўзнікнення новых з'яў у беларускай культуры. У беларускую мову пранікаюць новыя словы, літаратура ўзбагачаецца перакладнымі творамі, у архітэктуры і мастацтве назіраюцца элементы заходнееўрапейскіх мастацкіх сты-ляў.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI - XVIII стст. можна выдзеліць тры перыяды:

1) другая палова XVI ст. — актыўны рэфармацыйна-гуманістычны рух, які імкнуўся сінтэзаваць тэарэтычны гуманізм з сацыяльна-прак-тычнай дзейнасцю;

2) канец XVI - першая палова XVII стст. - гуманістычная думка эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыя і ўсталяванне барока1;

3) другая палова XVII - XVIII стст. - панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.

9. Культура б. 18-19 вв.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэн-нем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці бела-русаў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў Беларусі: у літаратуры — А.Міцкевіч і У.Сыракомля, музыцы — М.К.Агінскі і С.Манюшка.

Адначасова з паланізатарскімі тэндэнцыямі ў культурным жыцці Беларусі пачынае ўзмацняцца рускі ўплыў. На першым этапе распаў-сюджванне рускай культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва: пераклад рускіх кніг, пастаноўка п'ес рускіх аўтараў, падрыхтоўка да друку руска-польскіх выданняў. Ажыццяўлялася распрацоўка планаў забудовы беларускіх гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабудаўніцтва і г.д.

У другой чвэрці XIX ст. палітыка царызму, накіраваная супраць паланізацыі, стала больш рашучай і жорсткай. Афіцыйная польска-моўная культура паступова замянялася афіцыйнай рускамоўнай культурай. Нягледзячы, аднак, "на моцны іх уплыў, ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення нацыянальнай культуры, якая абапіралася на мову, звычаі, абрады, традыцыі народа і распрацоўва-лася патрыятычна настроенымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. культуру Беларусі першай паловы XIX ст. можна назваць шматмоўнай.

Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах вострай ідэалагічнай барацьбы. Новаму буржуазнаму класу неабходна было ідэйна абгрунтаваць свае правы на эканамічнае і палітычнае панаванне ў грамадстве. Так з'явілася ў Еўропе антыфеадальная ідэалогія Асветніцтва. Яе распаўсюджванне ў Беларусі прыпадае на канец XVIII — першую трэць XIX ст. Працягваючы ў новых умовах гуманістычныя традыцыі эпохі Адраджэння, асветнікі прапаведвалі прыярытэт розуму, асветы і навукі ў жыцці асобы і грамадства.

Замест хрысціянска-дагматычных уяўленняў сярэднявечча ідэолагі Асветніцтва прапанавалі свае рацыяналістычныя тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і рэлігіі. У прыватнасці, тэорыя "натуральнага права", якую падтрымліваў І.Страйноўскі, зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей. Тэорыя "грамадскага дагавору" Русо, выкладзеная Т.Млоцкім, адвяргала боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава - вынік дамовы паміж людзьмі. Асноўнымі "натуральнымі правамі" людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Разглядаючы пытанні аб практычнай пабудове будучага грамадства, асветнікі прапанавалі тэорыю "раздзялення ўлады".

Прыхільнікі новай, асветніцкай ідэалогіі мянялі старадаўнія жупаны і кунтушы на еўрапейскае адзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі пе-равагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва - класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і велічнай прастаты.