Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

Пытанні да экзамена па прадмеце “Сцэнаграфія відовішчаў і свят”, 3 курс, V семестр.

  1. Сцэнаграфія свята, яе стваральнікі. Сцэнарый-рэжысёр-мастак.

  2. Месца, галоўная мэта сцэнаграфіі свята. Задачы рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка ў візуальным вобразе свята. Тры асноўныя функцыі сцэнаграфіі.

  3. Паняцце “асяроддзе”. Кампаненты візуальнага асяродззя свята.

  4. Методыка збора матэрыялу для стварэння адметнага шматварыянтнага вобразнага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

  5. Вызначэнне паняццяў “сімвал”, “сімволіка”, “геральдыка”. Паняцце “сімволіка свята”.

  6. Паняцце “геральдыка”, “герб”, “герольд”. Асноўныя законы геральдыкі.

  7. Функцыі і прызначэнне герба. Паняцце “поле”, “выява”, “легенда”. Дзяленне тарка і парадак чытання гербаў.

  8. Геральдычныя колеры. Колеры дзяржаўнай сімволікі. Выкарыстанне іх ў сцэнаграфіі.

  9. Дзяржаўная, нацыянальная, народная сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята.

  10. Каралеўская, вялікакняжацкая, княжацкая сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята.

  11. Магнацкая, шляхецкая сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята.

  12. Майдэборскае права і сімволіка вольнага гораду. Карпарацыйная сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята.

  13. Народная сімволіка. Вобразы-сімвалы і іх месца ў сцэнаграфіі свята.

  14. Сімволіка колераў і лічбаў у традыцыйнай культуры беларусаў і яе месца ў сцэнаграфіі свята.

  15. Сімволіка беларускага традыцыйнага арнаменту і яе месца ў сцэнаграфіі свята.

  16. Сімвалічная атрыбутыка каляндарных абрадаў і свят і яе месца ў сцэнаграфіі свята.

  17. Каноны канфесійнай сімволікі. Традыцыі выкарыстання канфесійнай сімволікі ў святочных дзеях.

  18. Архітэктура. Культавая архітэктура, замак, горад, мястэчка, вёска (узнікненне, маркіроўка, сацыяльная прыналежнасць і г.д.).

  19. Культавае дойлідства, знакавасць, сімволіка, стылістыка.

  20. Паганскія сакральныя святыні Беларусі і магчымасці іх выкарыстання ў святах.

  21. Этымалогія, легенды і магчымасці іх выкарыстання ў святах.

  22. Асаблівасці градабудаўніцтва Беларусі і яе выкарыстанне ў сцэнаграфіі свята.

  23. Замкі, палацы, стылістыка, выкарыстанне ў сцэнаграфіі свята.

  24. Сядзібныя ансамблі Беларусі, выкарыстанне ў сцэнаграфіі свята.

  25. Народнае дойлідства Беларусі. Паняцці “дом”, “сядзіба”, “хата”, “гаспадарчыя пабудовы”.

  26. Гісторыка-этнагарафічнае рэаніраванне народнага дойлідства на тэрыторыі Беларусі.

  27. Хата, інтэр’ер хаты і яго сімволіка.

  28. Хатняе начынне і яго сімволіка.

  29. Сімволіка і семантыка пабытовых рэчаў ў святочнай культуры і ў штодзённым жыцці.

  30. Касмалогія, дэманалогія, камагонія, антрапамарфізмы, эратызмы у традыцыйнай культуры.

  31. Формы выкарыстання матэрыяльнай культуры Беларусі ў сцэнаграфіі сучаснага свята.

  32. Паняцці “нацыянальны”, “народны”, “гістарычны” касцюм.

  33. Паняцці “аўтэнтычны”, “рэканструкцыя”, “рэстаўрацыя”.

  34. Касцюм і яго месца ў жыцці і ў свяце. Сцэнічны касцюм.

  35. Паняцці “святочна-рытуальны” (сямейна-абрадавы), “штодзённы”, “каляндарна-абрадавы” касцюм.

  36. Семантыка беларускага народнага строю і яго элементаў.

  37. Рэгіянаванне беларускага народнага строя. Асноўныя элементы касцюма і рэгіянальныя адметнасці.

  38. Касцюм сацыяльных груп насельніцтва (валхвы, дзеці, старцы і г.д.).

  39. Выкарыстанне знакавасці адзення ў традыцыйнай і сучаснай штодзённай і святочнай культуры.

  40. Перыядызацыя беларускага гістарычнага касцюма. Ідэал прыгажосці. Стылістыка.

  41. Адрозненні перыядаў у развіцці касцюма Беларусі, Русі, краін Еўропы і магчымасці яго выкарыстання ў сцэнаграфіі.

  42. Касцюм, зброя, побыт на тэрыторыі Беларусі ў VI-Х стст. Сімволіка арнамента, амулетаў і абярэгаў.

  43. Ідэал прыгажосці і парадна-цырыманіяльны касцюм князя і княгіні ў Х-ХІІІ стст. Тканіны і асноўныя віды адзення розных слаёў насельніцтва.

  44. Гатычны стыль. Касцюм, зброя і побыт ВКЛ ў ХІІІ-ХV стст. Кантраст і вертыкалізм у адзенні і каларыстыцы. Геральдычнае адзенне.

  45. Рэнэсанс. Вялікакняжацкі і магнацкі касцюм, зброя, побыт ХVI ст. Падкрэсліванне асобы праз касцюм.

  46. Барока і ракако. Росквіт калекцыянавання, мецэнацтва, жыццяпісу.

  47. Культура сарматызма. Агульнапрынятая еўрапейская мода і сармацкі касцюм.

  48. Класіцызм, ампір у касцюме, зброі і побыце канца XVIII – пач. ХІХ ст.

  49. Рамантызм. Традыцыі рытуала і моды на старашляхецкія кунтушовыя строі, зброю да пач. ХХ ст.

  50. Мадэрн. Нэараманіка, нэаготыка і магчымасці іх выкарыстання ў сцэнаграфіі свята.

3 пытанне. Факталагічны матэрыял для будучай сцэнаграфіі свят.

1. Збор матэрыялу для сцэнаграфіі відовішчаў і свят:

  • Даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, якія можна было б адзначыць ў бліжэйшыя 5 г

  • Геральдыка горада, мятэчка дзе Вы жывёце.

  • Геральдыка магнатаў, шляхецкіх родаў, што валодалі горадам, паветам, дзе нарадзіліся Вы ці вашы продкі.

  • Знакамітыя гістарычныя постаці, звязаныя з Вашай мясцовасцю. Партрэтны жывапіс з выявамі ўладальнікаў Вашай мясцовасці. Ілюстрацыйны і факталагічны матэрыял.

  • Збор іканаграфічнага матэрыялу па гістарычным касцюме, зброі і матэрыяльнай культуры шляхты і гараджан Беларусі ўсіх часавых і стылістычных накірункаў. Сімволіка колераў. Элементаў, манеры нашэння.

  • Адзенне яўрэяў, татар і г.д. Сімволіка колераў. Элементаў, манеры нашэння.

  • Архітэктура культавая (хрысціянскія храмы і кляштары, сінагогі, мячэці), магнацкая і шляхецкая (замкі, палацы, сядзібы), гарадская (ратуша, гандлёвыя шэрагі, найбольш знакамітыя гарадскія будынкі) Вашай мясцовасці. Час узнікнення, мецэнаты, стылістыка. Знакамітыя ўладальнікі.

  • Старадаўнія сакральныя (культавыя) помнікі: стоды; камяні, святыя крыніцы, святыя гаі, узгоркі, рэкі, дрэвы і г.д., якія знаходзяцца на радзіме Вашых продкаў. Іх назвы, легенды і паданні пра іх. Легенды і паданні, звязаныя з назвай Вашага горада, мястэчка, вёскі.

  • Канфесійная сімволіка.

  • Каларыстыка і элементы народнага арнаменту, якія сімвалізуюць Дрэва жыцця, Сонца, Зямлю, Ярылу і г.д., уласцівыя Вашай мясцовасці.

  • Народнае дойлідства і элементы побыту, тыповыя для Вашай мясцовасці.

2. Прапановы па тэматыцы і месцы правядзення свята, магчымасці выкарыстання архітэктурнага ландшафту, легенд і г.д. ў сцэнаграфіі прапанаванага вамі свята. Распрацоўка часа свята, дзеючых асобаў свята. Выкарыстанне ў сцэнаграфіі прапанаванага студэнтам тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асобаў ВКЛ, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часавых і стылістычных накірункаў.